Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
— Найперш — сваім нязводным аптымізмам. Ён шчодра надзелены вераю ў сябе, іроніяй і самаіроніяй, тонкім гумарам. Разам з вялікім талентам гэтыя якасці дораць яму ўсё новых сяброў і прыхільнікаў.
— Над якім выданнем Вы зараз працуеце?
— Мы з мастаком Зм. Герасімовічам зараз рыхтуем да выдання англійскае і расейскае выданні кнігі «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя». Я рады, што сярод дзвюх тысяч ілюстрацый там ёсць і гістарычныя рэканструкцыі Алеся Пушкіна.
Гутарыла Эла Дзвінская
Нацыянальны рамантык
Альміра Усманава, кандыдат філасофскіх навук, прафесар акадэмічнага дэпартамента медыя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
— Якое месца, на вашу думку, у кантэксце сучаснага беларускага мастацтва займае творчасць Алеся Пушкіна?
— Яго дзейнасць выходзіць за рамкі мастацтва. Ён, канешне, мастак, але ён таксама і арт-актывіст. Мастацтва палітычнага жэсту — частка яго амплуа. На мой погляд, Алесь Пушкін — ці не ўнікальны мастак на Беларусі, якога можна назваць «грамадскім» (Pablic Art) — гэта што датычыцца яго перформансаў, бо ў іх ёсць палітычны пасыл.
Ён адчувае заангажаванасць у такім накірунку дзейнасці. У яго выдатнае адчуванне свайго прызначэння і запатрабаванасці.
— Што вам болып імпануе ў творчасці мастака? Ці не ў тым сакрэт яго поспеху, што ён моцна трымаецца за родныя карані, служыць народу там, дзе жыве?
— Я б ахарактарызавала яго погляды як рамантычны нацыяналізм. Я не падзяляю яго традыцыйна-патрыярхальных поглядаў, але паважаю важныя для яго каштоўнасці.
Па роду дзейнасці ў мяне ёсць патрэба ахопліваць аглядам і аналізам транснацыянальны кантэкст. Для мяне звужэнне гарызонту непрымальнае — у тым сэнсе, што мастацтва сёння не можа быць толькі «нацыянальным». На Беларусі ёсць мастакі, для якіх уключэнне ў транснацыянальны кантэкст і ўвага да глабальных тэндэнцыяў з’яўляецца найболып важкім, чым традыцыйная беларуская культура. Але, разам з тым, я паважаю Алеся Пушкіна за яго натхнёнасць і нацыянальную накіраванасць.
— Нагадайце, калі ласка, дзе вам даводзілася супрацоўнічаць з мастаком?
— Я пазнаёмілася з Алесем зусім нядаўна, вясной 2011 rofla. Я планавала супрацоўнічаць з ім, калі ў якасці даследчыка ад Беларусі я збірала матэрыял для вялікага міжнароднага праекта, прысвечанага 20-годдзю падзення Бярлінскай сцяны «Gender Check Masculinities and Feminisites in Eastern Europe» (выстава была адчынена ў 2009 годзе). Галоўны куратар вырашыў запрасіць да ўдзелу 250 мастакоў з 24 краінаў, якія прадставілі больш за 400 разнапланавых прац у розных жанрах. Ад Беларусі былі запрошаны Руслан Вашкевіч, Ганна Каўшар і фатограф Андрэй Лянкевіч. Праца Алеся Пушкіна — постар «За свабоду» — не ўвайшла, паколькі тая частка экспазіцыі пра «вобразы нацыі» не склалася.
— У 90-я гады Алесь быў адным з першых арганізатараў вольных выстаў і адкрыцця галерэі постмадэрністаў.
— У той час уся культурная сцэна прыйшла ў жывы няспынны рух, усё вакол віравала. Пушкін быў не адзін, такіх культурных дзеячаў і мастакоў было шмат, алё ён выдатна адчуваў свой час, сваю адпаведнасць часу.
— Як вам падаецца, чаму частка творцаў дасягнула поспехаў у сваім рамястве, і іх патэнцыял, развіты ў тыя гады, прынёс вялікі
плён? А другая частка знікла з поля зроку, страціла цікавасць да сваіх ідэй, не дала такіх вынікаў?
Мы не можам дакладна ацэньваць гэту з’яву, таму што не ведаем, колькі мастакоў эмігравала, бо такіх была вялікая колькасць. Я б вызначыла тры групы творцаў. Адны, верныя свайму пакліканню, засталіся ў прафесіі, дасягнулі грунтоўных вынікаў, запатрабаваныя на радзіме. Іншыя — эмігравалі і паспяхова рэалізуюць свае творчыя праекты там. Трэція — у душы засталіся мастакамі і працуюць, але не так заўважна, не ўдзельнічаюць у агульным культурпым абмене, сышлі са сцэны.
Каб мастаку паспяхова арганізоўваць выставы дома і ў замежжы, патрабуецца непасрэдны кантакт з мастацтвазнаўцамі і куратарамі выстаў, прычым рух з абодвух бакоў павінен быць актыўны, патрэбна актыўнасць саміх творцаў, веданне замежных моў, карыстанне інтэрнэтам, мэтанакіраваны пошук. На Беларусі яшчэ недастаткова развіта структура арт-прасторы.
Гутарыла Эла Дзвінская
Аляксей
Марачкін і
Алесь Пушкін
Алесь Марачкін: «Духоўная асоба выкрывае зло»
Масгак, жывапісец, графік, Аляксей Марачкін з 1990 па 1997 год узначальваў кафедру жывапісу БелАМ. Асноўнымі тэмамі яго творчасці з’яўляюцца гістарычная і нацыянальная. Творчы прынцып у спадара Марачкіна нязменны: мастак мусіць даступнымі яму выяўленчымі сродкамі ды сілай прыроднага таленту казаць праўду жыцця.
— Раскажыце, калі ласка, як была створана творчая суполка «Пагоня»? 3 чаго пачыналася яе дзейнасць?
Суполка Саюза мастакоў існуе ўжо 21 год. Зараз у суполцы «Пагоня» 76 мастакоў. Яе ўзначальвае Генадзь Драздоў. М ы аб’ядналіся на аснове любові да беларушчыны, на аснове нашых ідэалаў, выказаных 25 сакавіка 1918 года. Першапачаткова існаваў такі касцяк: Кулік, Купава, Маркавец, Крукоўскі і я. Быў
вялікі ўздым у грамадстве, была перабудова, якая несла змены. Пушкін таксама ўвайшоў у нашу творчую суполку «Пагоня», на некаторы час адыходзіў ад яе, зараз ён зноў з намі, і я гэтаму рады.
Раней мы перыядычна рабілі выставы. У нас была такая традыцыя: кожны год суполка «Пагоня» робіць выставу, так было да 1995-1996 года, пасля нам забаранілі іх праводзіць. Толькі да 20-годдзя нам дазволілі правесці выставу ў Палацы мастацтваў, але зрабілі рэвізію, праполку. Кіраўніцтва Саюза мастакоў настаяла, каб зняць 6 твораў. Творы Пушкіна не былі знятыя. Мы паказалі рэпрэсаваныя творы на сядзібе БНФ.
— Што Вас аб’ядноўвае як творцаў з Алесем Пушкіным?
Я б абазначыў гэта — творчасць нон-канфармістаў, якія імкнуцца да таго, каб быць свабоднымі, супрацьстаяць дыктату, выказваць супраціў сродкамі выяўленчага мастацтва. Напачатку іх было крыху болей, цяпер не так шмат. На першым месцы Пушкіп.
Яшчэ калі ён быў студэнтам, на пачатку 90-х гадоў, выходзіў з плакатамі за незалежнасць. Мастакі суполкі «Пагоня» нават у тыя савецкія часы паўставалі супраць дыктатуры.
Самымі выразным сродкамі былі плакаты. Адзіны, хто і зараз робіць плакаты ў такім накірунку, — Уладзімір Крукоўскі. Яшчэ адзін наш калега — Юры Хілько. Уладзімір Вішнеўскі выказваўся ў метафарычнай форме, асацыятыўныя малюнкі былі ў яго. Гэта цэлая плынь, пра якую мастацтвазнаўцам можна нісаць цэлую дысертацыю. У той жа плыні ствараў свае карціны Іваноўскі, які жыве ў Гародні. Што здарылася ў асяродку калегаў?
Ціск апошніх 18 гадоў нейтралізаваў некаторых мастакоў.
Хілько замаляваў свае працы, там, дзс былі адрасныя еупрацьстаянні. (Казёл вядзе статак баранаў). Вішнеўскі ўжо не з’яўляецца на акцыях пратэсту. Завуалявана такія матывы прысутнічаюць. На гэтым фоне засталіся два мастакі — Пушкін і, з вашага дазволу, я. Заўсёды я яго падтрымліваю, ён не здрадзіў сабе. Паслядоўна выказвае пратэст праз творы мастацтва.
— Нагадайце, каліласка, пра Вашы сумесныя мерапрыемствы апошніх гадоў.
— Хочацца прыгадаць апошнія важныя акцыі. Мы робім выставы ў замежжы. Адна з іх праходзіла ў сценах Амерыканскага Кан-
грэсу ў 2010 годзе. Сумесная экспазіцыя была арганізавана ў Осла (у 2009), 4 гады таму — у Кіеве (2007)
Mae работы, а таксама Пушкіна, Драздова з іншымі творамі мастацтва былі паказаны ў Беларускім доме. Зараз мы якраз едзем на Міжнародны пленэр у Полывчу, дзе будуць дэманстравацца жывапіс, графіка, удзельнічаць мастакі з Беларусі, Украіны, Польшчы. Нам прыемна, што нас падтрымліваюць і выстаўляюць за мяжой.
Яшчэ раз хачу пажадаць здароўя і моцы Алесю Пушкіну, бо ён адкрыта, не хаваючыся, выказвае свае адносіны да сённяшняга рэжыму сродкамі выяўленчага мастацтва. Паўтаруся яшчэ раз няшмат такіх у нас.
— Як Вы ставіцеся да стварэння Пушкіным партрэтаў ваяроў, рэпрэсаваных святароў, звароту да гістарычных персанажаў розных эпохаў?
He кожны возьмецца за тое, за паказ такіх асобаў, якія нават пры акупацыі змагаліся супраць балыпавізму. Ён іх паказвае, ёп іх малюе.
Сёння стварыць партрэт Булах-Балаховіча і, скажам, Наталлі Арсенневай — гэта праца на будучыню. Зараз музей іх не закупіць. У Пушкіна цэлы шэраг такіх партрэтаў. У яго быў перформанс, ён паказваў гэтыя партрэты, яго арыпітоўвалі ў ліпені 2003 года.
— Вы, напэўна, моцна перажываеце за яго, калі яго садзяць на суткі, цягнуць у суд?
Ен як лакмусавая паперка нашага змагапня за свабоду. Яго садзяць перад кожнымі выбарамі.
— Вы таксама былі арыштаваныя, у выніку чаго з’явілася арыгінальная паэма «Акрэсціна»?
Да 90-годдзя БНР я рыхтаваў цэлую праграму: «Мастацтва на вуліцы». Я ведаў, што будзе дэманстрацыя, і што гэта будзе дазволена, і рыхтаваў партрэты дзеячаў, харугвы, цэлая майстэрня была запоўнена імі. Пра тое сказаў у інтэрв’ю Радыё «Свабода» напярэдадні.
У майстэрню ўварваліся міліцыянты, калі я там быў, арыштавалі ўсе творы, і дагэтуль не вярнулі. Прыйдзе час — усё стане на месца.
— Як атрымліваецца сумяшчаць змагарную дзейнасць з паўсядзённай карпатлівай працай мастака над партрэтамі, выявамі, ілюстраваннем кніг, выкладаннем студэнтам?
— Я нідзе не працую афіцыйна, Мікола Купава — таксама вольны мастак. He дужа ідуць нам заказы. Яны праходзяць праз сіта. Дзесяць гадоў таму, калі я рабіў персанальную выставу, з Міністэрства культуры да мяне тайна прыходзілі прадстаўнікі і ціснулі руку.
Цяпер я свядома буду паказваць на сваёй персанальнай выставе тое, што думаю. Я самацэнзурай займацца не буду. У мяне ёсць майстэрня, атрыманая яшчэ пры Шушкевічы на набярэжнай Свіслачы, ёсць дзе працаваць.
Раней я рабіў ілюстрацыі да твораў Васіля Быкава ў часопісах. Спадарыня Цітова ў 2003 годзе праявіла найвялікшую смеласць, прыйшла да мяне ў майстэрню і сказала: «Мы будзем выдаваць для 6-7 класаў падручнік па беларускай літаратуры, хачу аздобіць яго вашымі творамі. Яна ўціснула мае работы на вокладку: Францішка Скарыну і ўсярэдзіне работ пяць — Ефрасіння Полацкая, Рагнеда і іншыя.
Хутка прыйшло тайнае прадпісанне выключыць ілюстрацыі з праграмных кніг, як і скараціць творы Р. Барадуліна і В. Быкава ў школьнай праграме, скараціць ілюстрацыі М. Купавы.
У мяне ёсць тая кніжка з харошай цвёрдай вокладкай. Ёсць чалавек — значыць, ёсць магчымасць нешта зрабіць.