• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    «Наша слова», 2008 год
    Выстава
    «Міленіум Літвы».
    2009 г. '
    Міленіум Літвы
    3 22 кастрычніка па 15 лістапада ў сталічным Палацы мастацтва праходзіла выстава твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фотамастацтва, прысвечаная 1000-годдзю наймення Літва.
    Літва, бацькоўскі край,
    Тугою па табе тут вобраз твой ствараю, 0, ты — заступніца прачыстая над намі...
    Гэтымі пранікнёнымі паэтычнымі радкамі Адама Міцкевічазпаэмы «ПанТадэвуш» народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка адкрыла выставу, прысвечаную 1000-годдзю ўзгадак у пісьмовых крыніцах Літвы. Навукоўцы называюць нават дакладную дату першай згадкі Літвы ў пісьмовых крыніцах 9 сакавіка 1009 года. У літоўскім пасольстве ў Мінску прайшла навуковая канферэнцыя, была наладжаная выстава «Літва: культура і гісторыя». Грандыёзныя святкаванні адбыліся 6 ліпеня, у дзень каранацыі караля Міндоўга ў Вільні.
    На выставе
    вы. Гаворка ідзе пра першае
    У праграму выставы, якая праводзіцца сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і размясцілася ва ўсіх залах палаца, уключаны мастацкі конкурс для дзяцей і моладзі «Літва тысячагадовая — наш родны край», рыцарскі турнір, а таксама фестываль беларускай музыкі, песні і паэзіі. Сярод мерапрыемстваў фестывалю конкурс «Прэм’ера твору» (31 кастрычніка), канцэрт аўтарскай песні (8 лістапада) і заключны канцэрт (15 лістапада).
    Паводле слоў старшыні аргкамітэта, доктара гістарычных навук прафесара Анатоля Грыцкевіча, міленіум у большай ступені тычыцца Беларусі, чым Літгтапіснае згадванне не дзяржавы, a
    племені «літва», гістарычная тэрыторыя якога знаходзілася на захадзе сучаснай Беларусі, падкрэсліў вучоны. Ён адзначыў, што толькі ў канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі стварылася дзяржава Вялікае Княства Літоўскае і Рускае са сталіцай у Наваградку. «Таму менавіта ў Беларусі быў створаны аргкамітэт «Міленіум Літвы», каб нагадаць усім: у свой час нашы продкі зваліся не беларусамі, а русінамі або літвінамі», — падкрэсліў Анатоль Пятровіч Грыцкевіч.
    Намеснік старшыні Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца адзначыў: «Я шчыра радаваўся, калі нашыя браты па гісторыі, нашыя суседзі-літоўцы ўлетку святкавалі гэтую дату. Мы не мусім забывацца, што гэта наша агульнае свята, бо з гэтым народам, як і з іншымі суседзямі, мы прайшлі агульную славутую гісторыю. I гэтая гісторыя не скончылася, яна працягваецца, і будзе працягвацца наступныя тысячу гадоў».
    Існуе шмат канцэпцый утварэння ВКЛ, няма згодны паміж гісторыкамі наконт лакалізацыі Літвы, ёсць розныя погляды і
    меркаванні. «Некалькі дзён таму мне давялося быць на канферэнцыі ў Нясвіжы. I там прадстаўнік вялікага роду Радзівілаў сказаў: «Я адчуваю сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага». Крыху раней гэта сказаў Чэслаў Мілаш: «Я — грамадзянін краіны, якой не існуе — грамадзянін ВКЛ». Я думаю, шмат хто можа так сказаць. Але Вялікае Княства Літоўскае ўсё ж існуе — выстава, якая зараз адкрываецца, паспрыяла таму, каб ВКЛ разумелася не як далёкае мінулае, а як рэальнасць, якая дапамагае жыць пам і сёння. Жыве Беларусь!» — адзначыў доктар гістарычных навук Юры Бохан.
    Экспазіцыя выставы да 1000-годдзя Літвы прадстаўленая не толькі жывапісам, графікай і скульптурай. Тут і народныя строі, і інсталяцыі, і дзіцячыя малюнкі. На сценах палаца — рэпрадукцыі мапаў межаў ВКЛ у розныя часы і гербы гарадоў, што мелі Магдэбургскае права. Выстава, прысвечаная 1000-годдзю першага летапіснага згадвання Літвы, уяўляе болып за тысячу твораў 160 мастакоў. Сярод мастакоў, якія ўдзельнічаюць у « Міленіуме», — Аляксей Марачкін, Арлен Кашкурэвіч, Алесь Пушкін, Уладзімір Вішнеўскі, Леў і Сяргей Гумілеўскія.
    Гэта сведчыць аб тым, што тэма айчыннай гісторыі блізкая «не якой-небудзь жмені» мастакоў, а многім майстрам выяўленчага мастацтва.
    Экспазіцыя «ўразіла ўяўленне» шматлікіх наведвальнікаў, нягледзячы на эпідэмію грыпу, сказаў Я. Шунейка. Яна адрозніваецца «шчырасцю, радасцю і замілаваннем беларускай гісторыяй пры адсутнасці самаўзвялічвання і самалюбавання», падкрэсліў мастацтвазнаўца.
    Паводле яго слоў, вялікім плюсам выставы з’яўляецца шэраг мерапрыемстваў, праведзеных у рамках творчай акцыі і накіраваных на пашырэнне сувязяў мастакоў з грамадствам.
    Па-надгледачамі — гербы гарадоў, штомелі Магдэбургскае права.
    Адзінзініцыятараў фэстукіраўнікмастацкайсуполкі «Пагоня» Аляксей Марачкін заўважыў: «Гэта выстава зробленая выключна на энтузіязме мастакоў. Абсалютна дзяржава не парупілася, каб хоць крышачку дапамагчы ў арганізацыі. Я, канечне, хацеў тут бачыць міністра культуры ці ягоных намеснікаў, але, відаць, у іх ёсць больш важныя справы. На жаль. Але мы — аптымісты, мы можам шмат чаго яшчэ здзейсніць, бо сёння спадзеў толькі на культуру».
    На выставе былі заўважаныя амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, амбасадар Чэхіі Іржы Карас.
    Шмат дзеячаў беларускага мастацтва, літаратуры, музыкі за ўнёсак у развіццё агульнай культуры былі ўзнагароджаныя адмысловымі медалямі да 1000-годдзя згадак Літвы. Сваімі ўражаннямі пра выставу падзяліўся народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч: «На маю думку, выстава атрымалася харошая. Яна зноў пацвярджае высокі стан беларускага мастацтва, менавіта прафесійнага мастацтва».
    Іна Студзінская
    Алесь Пушкін і яго аднакурснік Сцяпан Янкоўскі
    Пушкін у Гародні
    2	красавіка 2011 года ў Гародні пачалася выстава Алеся Пушкіна. У прыватнай галерэі «Крыга» выстаўленыя пятнаццаць палотнаў мастака. А ў падворку на дрэве — ягоныя шпакоўні, зробленыя па-мастацку разнастайна.
    Мастак узгадаў, іпто першую сваю гарадзенскую выставу аформіў у Сенатарскай залі Новага замку ў апошнія дні існавання СССР — улетку 1991-га. Аднак яна не адбылася: яго змушалі зняць некалькі карцінаў, ён адмовіўся. I вось Алесю Пушкіну ўдалося выставіцца ў Гародні праз дваццаць гадоў. Адкрыццё атрымалася вельмі цёплым, прыйшлі ягоныя сябры па мастацкай школе-інтэрнату імя Ахрэмчыка, затым — па тэатральна-мастацкім інстытуце: Ірына Сільвановіч, Ірына Радкевіч, Сцяпан Янкоўскі, Сяргей Грыневіч.
    Пасля на вуліцы гукалі вясну, хадзілі карагодам вакол дрэва са шпакоўнямі, Алесь Пушкін са сваёй сям’ёю таксама.
    Мастацкая экпазіцыя
    Сям 'я і госці разам каля дрэва са шпакоунямі
    Радкі Багдановіча над Балтыйскімі хвалямі
    120-годдзе М. Багдановіча шырока адзначалася ў снежні 2011 года як на Беларусі, так і ў замежжы.
    Імпрэза, прысвечаная юбілею Максіма Багдановіча, прайшла 11 снежня ў Калінінградзе з удзелам прадстаўнікоў беларускай культуры. Старшыня суполкі беларусаў у Калінінградзе Ігар Шаховіч запрасіў прыехаць мастака Алеся Пушкіна, спевака Змітра Вайцюшкевіча і маладога паэта Віталя Рыжкова. Ігар Шаховіч звярнуўся ў Гарадскую думу з просьбай падтрымаць імпрэзу нацыянальнай меншасці ў дадзеным рэгіёне і атрымаў дапамогу. Сам ён аформіў сцэну выявамі генія беларускай літаратуры, радкамі з яго вершаў, бел-чырвона-белым сцягам.
    Для юбілейнай вечарыны была прадастаўлена зала на 300 месцаў у Армянскім культурным цэнтры, які знаходзіцца ў раёне «Паўночная гара».
    Святкаванне прайшло на высокім міжнародным узроўні. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўкраінскай і армянскай дыяспары. Калінінградскіх беларусаў наведаў генеральны консул Літвы Вацлаў Станкевіч.
    3	навуковым дакладам выступіў выкладчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта, былы дырэктар музея М. Багдановіча Мікола Трус. Ён прэзентаваў калінінградскім беларусам новую энцыклапедыю, прысвечаную Максіму Багдановічу, якая была ўпершыню прадстаўлена чытачам 9 снежня ў Мінску.
    Вечарына паэзіі разгарнула свае крылы, паліліся чытанні вядомых вершаў Багдановіча, самых вытанчаных і далікатных яго радкоў.
    Землякоў прадстаўляў адзін з самых папулярных і модных маладых паэтаў, якому толькі 25 гадоў, Віталь Рыжкоў. Гэты факт, напэўна, усцешыў бы Максіма Багдановіча.
    3	глыбокім пачуццём выканаў спевы Зміцер Вайцюшкевіч. Гучна і велічна заспявалі на вечарыне мічманы — прадстаўнікі ансамбля песні і танцу Балтыйскага флоту.
    Алесь Пушкін прадэманстраваў на імпрэзе дзве свае працы ранейшага перыяду — партрэт М. Багдановіча, напісаны алеем, і карціну «Пагоня». Яшчэ ў маладосці мастака кранула хараство лірыкі паэта, яго далікатнасць і віртуознасць.
    I прад высокаю красою,
    Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхнёнай, радаснай такою. А ў сэрцы хораша было, Там запалілася святло.
    М. Багдановіч, «Вераніка»
    «У тыя часы, да 90-годдзя паэта, Петр Пятровіч ТПарьтпа заахвоціў нас, навучэнцаў каледжа мастацтва, наблізіцца да творчасці Багдановіча. Ён актыўна далучаў да культурных пластоў. У той перыяд я вывучыў на памяць 6 вершаў Багдановіча, многа думаў над імі. Узяў удзел у конкурсе жывапісных прац і як пераможца атрымаў каробку фарбаў».
    Знаёмства з паэтычнай спадчынай паэта, які выспяваў далёка ад Радзімы, але вёў няспынную працу над пашырэннем свайго кругагляду, над узбагачэннем памяці выдатнымі здабыткамі паэтычнай культуры, перакладаў на родную мову творы Гарацыя і Авідзія, Гейнэ і Шылера, Верхарна і Верлена, натхняла маладых творцаў ва ўсе часы.
    Жыццялюб і гуманіст з абвостранай цікавасцю да ўнутранага, духоўнага свету людзей, да пачуццяў жывой чалавечай душы, Багдановіч навяваў філасофскі роздум, вучыў адчуваць прыгажосць. У алегарычных вобразах ён расказваў пра шматпакутны лёс Беларусі на працягу стагоддзяў і выказваў надзею на перамены да лепшага. Сталыя грамадзянскія пачуцці, якія так рана ўзрунелі ў душы паэта, клопат пра лёс Радзімы заўсёды блізкія сучасным творцам.
    Госці з Беларусі наведалі помнік герцагу Альбрэхту, заснавальніку Кёнігсбергскага ўніверсітэта, і магілу Канта, пабывалі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.
    «Шкада, што ў Беларусі няма выхаду да мора. Пабачыць неабсяжную прастору, вольную стыхію, паслухаць шум мора, гул і рокат хваляў у буру — гэта тое, што неабходна, каб адчуць сябе цвёрдым і манументальным мужчынам», — заўважыў мастак.
    Алесь Пушкін вярнуўся з вандроўкі акрылены і задаволены сяброўскімі і творчымі кантактамі.
    Эла Дзвінская
    На выставе y Вільні з Ю. Юркевічам
    Невядомая Беларуская Народная Рэспубліка
    У сакавіку 2012 года Алесь Пушкін дапамагаў у афармленні выставы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце да 94-й гадавіны заснавання БНР. Былі аформлены 17 вялізных стэндаў, прысвечаных малавядомым дакументам з архіваў БНР. На выставу Пушкін перадаў тры ранейшыя карціны: партрэты Антона і Івана Луцкевічаў, выяву генерала Станіслава Булах-Балаховіча, напісаныя некалькі гадоў таму.