Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Яшчэ ў студэнцкія гады Пушкін упершыню прачытаў кнігі, прысвечаныя ай цам-заснавальнікам БНР: Вацлаву Ластоўскаму, Васілю Захарку, Пётру Крычэўскаму, Кастусю Езавітаву. 3 таго часу тэма не пераставала хваляваць мастака.
«Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Літоўскі цэнтрал ьны дзяржаўны архіў запрасіў наведвальнікаў на выставу гістарычных дакументаў, нядаўна адкрытых у Літоўскім дзяржаўным архіве «Невядомая Беларуская Народная Рэспубліка», — паведаміла Радыё Свабода.
На выставе у Вільні
На выставе экспануюцца дакументы, датычныя гісторыі Беларусі 1914-1918 гадоў, нядаўна адкрытыя Інстытутам гістарычных даследаванняў Беларусі Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Літоўскім дзяржаўным архіве. Гэта тагачасныя архіўныя фонды, якія былі закладзены для незалежнай беларускай дзяржавы.
Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная ў 1918 годзе, аднак хутка інкарпараваная ў Савецкі Саюз. Інтэлектуалы, вымушаныя працаваць за мяжой, сфармавалі на чужыне многія палітычныя і культурныя арганізацыі. Сярод іх — Урад БНР, які працягвае існаваць да сённяшняга дня. Нядаўна адкрытыя дакументы з’яўляюцца надзвычай важнымі для фармавання Беларускай дзяржавы і служаць падмуркам беларускай незалежнасці, якая была адноўлена ў 1990 годзе.
Сярод знаходак — аўтабіяграфія і заяўка на навучанне ў ЗША беларускага навукоўца Барыса Кіта, які стаў у Злучаных Штатах адным з самых знакамітых даследчыкаў космасу ў свеце. Экспазіцыя ў ЕГУ доўжылася з 23 сакавіка па 1 красавіка. Выстава дэманстравалася на Беларусі і ў іншых краінах».
Паводле матэрыялаў інтэрнэта
У даліне Ліўца.
Пленэры ў Польшчы
Алесь Пушкін удзельнічаў у чатырох гюльскіх пленэрах, якія ён узгадвае з замілаваннем.
Першы з іх праходзіў у 2003 годзе. Мястэчка называлася Старая Суша пад Варшавай, паблізу знаходзіцца гарадок Вэнгрув. Пленэр арганізоўваў мясцовы аддзел культуры разам з прадпрымальнікамі. Лукаш Левандоўскі, адзін з польскіх мастакоў, стаў героем карціны. Выніковая калектыўная выстава прайшла ў ваяводскай бібліятэцы на вул. Кошыковай у Варшаве.
Другі пленэр называўся «Dolina Liwca». У ім бралі ўдзел мастакі з Літвы, Украіны, Беларусі, Расіі. Яны былі запрошаны, каб увасобіць у сваіх творах гэтыя чароўныя краявіды. Рэчка Лівец — прыток Буга, берагі яе мяняюцца ад высокіх схілаў да водмеляў, дзе адкрываецца цудоўны від на велізарныя маляўнічыя лугі і пашы. Даліна пакрытая лугамі з рэдкімі
На пленэры
прыбярэжнымі алешынамі і хваёвымі дрэвамі. Тут знаходзяць прытулак каля 20 відаў вадаплаўных птушак.
Пленэр завяршыўся вернісажам, частка карцін была выстаўлена на продаж. Праявіла цікавасцьда гасцей польская мастачка Іаланта Снежка.
Шэраг карцінаў (партрэт Багуслава Радзівіла, Кашталяна з легенды і Сакальнічага) назаўсёды засталіся ў шляхетным гатэлі «Эверэст» гарадка Вэнгрув, іншыя працы аздобілі інтэр’ер старажытнага замка Ліў.
Адзіп з супольных пленэраў завяршыўся выступленнем Пушкіна і яго сяброў у Варшаўскім вышэйшым інстытуце сацыяльных і паліталагічных даследаванняў «Collegium Civitas» перад студэнтамі-каліноўцамі ў ліпені 2009 года.
У 2010 годзе ў Польшчы ўрачыста адзначалася 200-годдзе з дня нараджэння Фрэдэрыка Шапэна. У Варшаве быў адкрыты Цэнтр імя Ф. Шапэна для маладых музыкаў і кампазітараў. Акрамя традыцыйных штогадовых акцый праходзіла серыя спецыяльных канцэртаў у гонар кампазітара. А ў кастрычніку 2010 года адбылася адно з самых прэстыжных спаборніцтваў піяністаў — 16-ы Міжнародны фартэпіянны конкурс імя Ф. Шапэна.
Мастак працуе у Масцібродах
У свеце было вызначана каля двух тысяч розных падзей, звязаных з музыкай вялікага паляка. У Познаньскай філармоніі завяршыўся фестываль «Шапэн — наш сучаснік». У адным з канцэртаў Даніэль Альбрыхскі чытаў лісты Шапэна, у іншым «The Swingle Singers» спявалі апрацоўкі яго знакамітых твораў, а ў адным з найстарэйшых сабораў Еўропы — Познаньскам саборы была зладжана імша з тэлетрансляцыяй на ўвесь свет, дзе мелодыі Фрыдэрыка гучалі ў харавых і арганных версіях.
«Мастакоў з розных краінаў запрасілі на цудоўны пленэр, прысвечаны кампазітару, пад назвай «Шапэн, барвамі зайграны», — апавядае Алесь Пушкін. — Дзея праводзілася ў Шапэнаўскі год, у сакавіку 2010-га, у фальварку Масціброды.
Мы малявалі непаўторныя краявіды, пісалі на ўлонні прыроды. Была ранняя вясна, навокал яшчэ ляжаў снег. Нас размясцілі ў сядзібе, частавалі, 10 дзён мы слухалі Шапэна, натхняліся яго далікатнай музыкай і стваралі яго выявы.
Пленэр арганізавалі польскія прамыслоўцы, як не дзіўна — вытворцы кілбасаў. Культурным арганізатарам была Малгажата Баркоўска, жонка аднаго з вытворцаў.
«Шапэн і Пушкін», 2010 г., алей, 80x60
Гучала тонкая цудоўная музыка, высокаінтэлектуальная, рафінаваная, я так люблю яе!
Вобраз Шапэна мне дарагі. У тыя дні было такое прыгожае надвор’е, так пісалася ад душы!
Я вучуся ў палякаў, як яны ладзяць культурныя мерапрыемствы, як захоўваюць памяць пра знакавых асобаў.
Шапэнаўскі пленэр — самы мой любімы, гэта быў выключна мастацкі, некамерцыйны пленэр, я прывёз дадому карціны «Партрэт Шапэна», «Пушкін слухае Шапэна», «Пушкін і Шапэн». Яны належаць Беларусі».
Карціна «Пушкін і Шапэн» захоўваецца ў прыватным зборы ў старэйшай дачкі Алеся Пушкіна Ганны Аляксандраўны Сталбоўскай. Ей бясконца дарагі гэты твор, як і іншыя працы яе таты. Дваццацігадовая дзяўчына вывучае вэб-дызайн у Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава ў Мінску.
Эла Дзвінская
Швецыя, Лофта, ф’ёрды, 2009 г.
Шведскія пейзажы
Вольны незалежны мастак, які думае па-еўрапейску, Алесь Пушкін перадаў эстафету лаўрэата прэміі «За Свабоду думкі» старшыні Культурна-адукацыйнага цэнтра імя Я. Драздовіча Адзе Райчонак.
За мінулы год у жыцці стваральніка свабодных пленэраў адбыліся важныя падзеі. Адной з іх стала правядзенне персанальнай выставы з 14-ці карцін у шведскім горадзе Кальмар у музеі сучаснага мастацтва. Спадар Пушкін распавеў пра знаёмства з суседняй паўночнай краінай.
— Такая нечаканая прапанова з’явілася для мяне падчас візіту ў Бобр Акі Карлсан, сябра Партыі Зялёных Швецыі ў 2008 годзе. Яна, як і я, жыве ў рэгіёне, таму ёй хацелася паглядзсчіь наш кут. Госця распавяла пра музей сучаснага мастацтва, які існуе ў іх горадзе. Пазней высветлілася, што гэта адна з самых сучасных галерэй, дзе кожныя тры месяцы змя-
няецца экспазіцыя з дэманстрацыяй твораў нямецкіх, шведскіх, амерыканскіх мастакоў.
Мною былі абраны 17 прац. Асаблівае значэнне меў партрэт Георгія Бортніка, святара, расстралянага ў 1951 годзе за тое, што ён вёў казанні на роднай мове. Яшчэ мне хацелася паказаць свае вясновыя шпакоўні, да якіх прыклалі руку розныя вядомыя асобы.
Выставу ў горадзе Кальмар прадстаўляў куратар Марцін Шыблі. Пяць мясцовых газет надалі ўвагу экспазіцыі беларускага мастака.
«Алесь Пушкін, — нагадаў шведскім гледачам Марцін Шыблі,— заснавальнік першай постмадэрнісцкай галерэі сучаснага мастацтва ў Віцебску, горадзе, які ўвабраў традыцыі Марка Шагала і Казіміра Малевіча. Незалежнае мастацтва з’яўляецца моцнай зброяй супраць дыктатуры. У шведаў значны інтарэс выклікала інфармацыя пра перформансы, якія ладзіць Алесь Пушкін як форму пратэсту. Адзін з іх праходзіў на прыступках Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі. Мастак хацеў аддаць належную даніну героям антыгітлераўскага і антысавецкага супраціўлення, імёны якіх незаслужана забыты, і звярнуўся да кіраўніка музея У. Пракапцова з просьбай правесці выставу партрэтаў барацьбітоў, у чым яму было адмоўлена».
Для творцы магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі Швецыі удзячная глеба для назіранняў і параўнанняў.
— Я пабываў у некалькіх гарадах — працягнуў гутарку спадар Алесь, — наведаў Вестэрвік, Гамлебі і іншыя, пабываў на радзіме Астрыд Ліндгрэн. Мне хацелася паглядзець шведскія дзіцячыя садкі, піколы. Дзетакяныаддаюцьу садок вельмі рана,у 1-2 годзікі, але садок бясплатны, там самыя сучасныя цацкі і абсталяванне. У школе — бясплатныя падручнікі, бясплатнае харчаванне.
Я пабываў на свяце Святой Люцыі, павандраваў па краіне, агледзеў ф’ёрды, старадаўнія малюнкі на камянях — гэта мяне вельмі ўразіла. Важным было знаёмства з мясцовымі нобілямі. Я пабываў у сядзібе «Блэк Хаус» — арыстакратычным доме, які падтрымлівае сувязь з баронамі ў розных еўрапейскіх краінах, займаецца дабрачыннасцю, сустрэўся з князем Эдвардам Нардэнфолькам. ■
У Стакголь.ме я наведаў Мастацкую школу, паназіраў, як студэнты рыхтуюцца да паступлення ў Стакгольмскую акадэмію
мастацтваў. У аснове іх жывапісу часта выкарыстоўваюцца фальклорныя матывы. Midsummer — у іх такое ж свята, як наша Купалле. Яно нараджае шмат легендаў, які кладуцца ў аснову сюжэтаў карцін.
Шмат увагі яны надаюць дызайну. У навучальным парадку я выканаў з натуры партрэт студэнткі Амеліі. Тэмперай і акварэллю напісаў некалькі шведскіх пейзажаў. Раскідзісты дуб, мох, камяні, скалістыя выступы. Тую карціну я падарыў кампаніі «Будзьма».
Гутарыла Эла Дзвінская
Осла, City Hall, 2009 г.
Беларусжія мастакі ў Осла
3 29 кастрычніка па 5 лістапада ў гарадзкой ратушы Осла праходзіла выстава беларускіх мастакоў нон-камфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры».
На выставс прадстаўлена 32 працы адзіннаццаці беларускіх мастакоў якія жывуць у Беларусі і ЗШЛ: Аляксея Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юліі Шатэрнік, Юрыя Платовава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна.
На адкрыцці выставы ў будынку мэрыі горада Осла 29 кастрычніка прысутнічала каля 200 гасцей, выступалі вядомыя нарвежскія палітыкі, прадстаўнікі ліберальнай і сацыялістычнай парты Нарвегіі, беларускія мастакі і дысідэнты: Алесь Шатэрнік, Алесь Пушкін, Алена Тылькіна і Павел Марозаў. Мерапрыемства асвятлялася нарвежскім тэлебачаннем і радыё. Выставу падтрымалі беларускія музыкі -
на адкрыцці са сваім музычным шоу выступала этна-джаз група «Акана-НХС», якая мела вялікі поспех у публікі.
Каардынатар выставы, лідар Кангрэса новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША Павел Марозаў адзначыў:
«Выстава “Мастацтва супраць дыктатуры”рэалізуецца з лета 2008 года. Яна прэзентуе альтэрнатыўную Беларусь, краіну вольна думаючых, творчых людзей, змешчаныху кантэксце еўрапейскай культурнай традыцыі, сваёй творчасцю апануючых існым у Беларусі палітычным і сацыяльным рэаліям. Яна прыцягвае ўвагу да праблем свабоды кулыпурнай дзейнасці і самавыяўлення, да правоў чалавека ў Беларусі. Бо немагчыма змяніць Беларусь, наблізіць яе да Еўропы толькі палітычнымі захадамі, але магчыма зрабіць гэта праз культуру, прышчапляючы культурныя каштоўнасці і практыкі нашаму грамадству. Сёння мы маем магутны культурны рух мастакоў, музыкаў, іншых творчых асоб, якія бачаць нашу краіну вольнай і еўрапейскай».