Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Дзеткі гарэзліва скачуць па хаце, чытаюць вясёлыя вершыкі на беларускай мове, малююць у чароўным альбоме, які тата прывёз з Польшчы. У вялікім пакоі — стэлажы з мноствам кніг нашых асветнікаў і гісторыкаў.
Гаспадыня ласкава прыгатавала ў печы бульбяную бабку ў гліняных гаршчочках, пачаставала гарачым супам з капустай. Яна любіць гатаваць па-хатняму пярловую кашу з фасоляй і з малаком і іншыя стравы.
Яніна Дэмух нарадзілася ў Стаўбцоўскім раёне. Яна выкладае гісторыю ў 5—11 класах у Бобрскай сярэдняй школы. Строгая, сур’ёзная, патрабавальная. У 80-я гады ў школе вучыліся 800 вучняў, зараз займаюцца 150 дзяцсй. Прашу гаспадыню распавесці пра сябе і пра сям’ю.
— 3 дзяцінства я марыла стаць археолагам, і мая мара часткова спраўдзілася. У юнацтве выпісвала часопіс «Археалогія СССР», спрабавала прабіцца праз складаную навуковую тэрміналогію. Ця-
Хрышчэнне Марылькі
мяне наведаць касцёл святога
пер кожнае лета мы з вучнямі ездзім на раскопкі. Мая мама Марыя Іванаўна была ўдавой, прытрымлівалася каталіцкіх традыцый. Яна шмат працавала, была занятая на сваёй дзялянцы. Выхаванне я атрымала строгае, вясковае. Дапамагала маці, а ў вольны час сядзела на печы і чытала кніжкі, ні на якія дыскатэкі не хадзіла. Мама казала: «Дзе ж ты сабе жаніха знойдзеш?» А я вазьмі ды скажы: «У храме сустрэну!» Так яно і здарылася!
Мая цётка працавала ў Магілёўскім педуніверсітэце, і я паехала туды вучыцца. Першы курс гістарычнага факультэта скончыла ў Магілёве. Стрыечная сястра запрасіла аніслава. Пушкін якраз вёў там
рэстаўрацыю. Так мы і пазнаёміліся.
Я адчула ў ім падабенства нашых каранёў, сугучнасць інтарэсаў. Наша вянчанне адбывалася ў Бабры. Алесь спачатку прыехаў за мной ў Стоўбцы, мама дабраславіла нас іконай, і мы паехалі ў Бобр. У шлюбнае падарожжа мы адправіліся ў Львоў.
На другім курсе я перавялася ў Мінск. Аднойчы ўбачыла ў вестыбюлі аб’яву, напісаную чырвоным шрыфтам: «Запрашае гурт «Нашчадкі», і адчула, што сутыкнулася з вельмі роднасны.м для сябе. Гурт узначальваў сп. Генадзь Сагановіч, у 1990 годзе яго калектыў дзейнічаў ужо 10 гадоў.
Аднойчы Ачесь адправіўся са мной і з вучнямі ў вандроўку на возера Кромань. Мы ішлі пешшу з намётамі, дзе-нідзе пад’язджалі на папутным транспарце. Яшчэ гадоў 7 таму дзеці вельмі любілі хадзіць у паходы, толькі кінь кліч — адразу збіраліся з энтузіязмам!
Настаўнікі на сто адсоткаў паспяхова выкарыстоўвалі гэты метад, каб заахвоціць юнакоў да вучобы, даследаванняў, больш іх зразумець і мець кантакт з імі. Тады ў нас быў рытуал прыёму ў падарожнікі, навучанне паходным прыёмам. Цяпер іх больш захопліваюць тэлефоны і кампутары, яны знаходзяцца ў палоне
Сям’я Пушкіныху Гародйі
электроннай культуры, і выкладчыку не так проста прыцягнуць іх увагу.
Пяць гадоў я займалася дома са сваімі дзеткамі, а потым зноў з вялікай прагай уключылася ў выкладанне гісторыі. Вырашыла прымяніць інтэрактыўныя метады, збірала дзяцей у гурток, працавала індывідуальна. У іх загарэліся вочы, ім стала зноў цікава. Праз паўгады працы выпускны клас напісаў некалькі цёплых радкоў у раённую газету.
Цяпер мы супрацоўнічаем з нашым сябрам, краязнаўцам Андрэем Аляхновічам з Крупскага раёна. Другі наш аднадумец, Рыгор Ануфрыенка, старэйшы за Пушкіна, цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам.
Болыв за 10 гадоў мы праводзім раскопкі гарадзішча жалезнага веку на возеры Сялява. Да працы далучыліся студэнты, скаўцкая харугва. У летні перыяд яны вядуць раскопкі, узімку супрацоўнікі ў Акадэміі навук вывучаюць назапашаны матэрыял. На сваім зямельным участку над ракой, калі ўскопваю агарод, я закранаю сярэднявечны культурны слой. Перыядычна то тут, то там знаходзяцца керамічныя рэчы. Калі вада размывае дарогу, дзеці знаходзяць у Бабры старажытныя манеты часоў ВКЛ.
Нацюрморт са шчупаком
Сын Міколка ўжо заангажаваны ў раскопкі. Што ён знойдзе, прыносіць на экспертызу. Я захоўваю скрынкі з керамічнымі парэшткамі наверсе на паліцах.
Mae вучні далучыліся да навуковай працы. У трох кіламетрах ад мястэчка Бобр мы знайшлі гарадзішча эпохі жалезнага веку. На Беларусі каля 1000 такіх гарадзішчаў. Мой вучань з дапамогай настаўнікаў падрыхтаваў даклад да раённай канферэнцыі і абараніў яго. Выпускнік Валеры Арцюховіч з Крупскага раёна скончыў універсітэт і вярнуўся настаўнічаць у свой раён. На жаль, такіх няшмат.
Алесь у вольны час чытае дзецям казкі, гуляе з імі ў мячык, глядзіць «Animal planet». Міколка ходзіць у трэці клас, ён смелы, настойлівы. На дзіцячых вечарынах выходзіць у ролі хлопчыка-беларуса, гучна чытае вершыкі, у яго ёсць святочны касцюм, які ён апранае.
Алесь любіць пілаваць дровы, займацца з зямлёй, звычайны вясковы клопат надае спакой душы.
Мы ходзім з дзецьмі ў лес, бярэм тэрмас з гарбатай, знаходзім у гушчы лесу нашу альтанку, адпачываем у ёй, п’ем грабату і назіраем за прыродай.
Гутарыла Эла Дзвінская
ІІІпакоўні
«Адкуль у вырай вымкнулі вясёлыя шпачкі»
Першы раз я ўбачыў шпакоўні Алеся Пушкіна, калі разам з тагачасным славацкім амбасадарам Любамірам Рэгакам ездзіў у родную для Алеся Пушкіна вёску Бобр. Менавіта тады і зразумеў, што гэта не проста творчы капрыз, а сапраўднае захапленне.
— Чаму менавіта шпакоўні?
— Тут усё вельмі проста. Я рыхтаваўся сустрэць 90-годдзе БНР. Была халіпа, снег, завеі. Верыў, што ўсё гэта пройдзе, непазбежна прыйдзе вясна, прыляцяць шпакі. Безумоўна, усе нашы людзі ведаюць, калі ты робіш шпакоўні, гэта заўжды вялікі аптымізм чаканне шчабятання, чаканне птушанят, чаканне любоўных спеваў. Я вырашыў што будзе цудоўна адзначыць свята тым, што выставіць у сярэдзіне вёскі рознакаляровыя, яркія шпакоўні, прынесці туды
Шпакоўні ў двары
торт, частаваць ім людзей, слухаць музыку. Прастаяў роўна адну гадзіну дваццаць хвілін: болыв не далі міліцыянты.
Неардынарная ідэя атрымала далейшае развіццё. Я падумаў, a што было б, калі б у нашай краіне кожны гаспадар, які мае ўласны домік, размясціў каля яго шпакоўні?
Шпакам усё роўна, дзе жыць. Ім галоўнае, каб не даставалі сарокі і каты, і каб было цёпла, утульна. А нам, людзям, не ўсё роўна, якія ў нас шпакоўні.
— Наконт катоў усё зразумела. А сарокі?
— Калі дзірачка вялікая, бывае так: падлятае сарока, сядае і лапай выцягвае птушанят, а шпакі лётаюць, пішчаць, бывае, дзяўбуць. Аднойчы я назіраў сам, як сарокі крадуць птушанят.
Я падумаў: кожны гаспадар клапоціцца пра прэстыж свайго дома (мікрараён, архітэктура), калі ён жыве ў горадзе, а калі не, то ёсць розніца, у якім ты пасёлку жывеш — у Шабанах ці Драздах. Так і са шпакоўнямі.
Таму ў маёй калекцыі ёсць шпакоўні для Драздоў, для аграгарадкоў, для тых, хто за адмену смяротнай кары альбо супраць мірнага атаму, што ў апошнія часы вельмі актуальна.
А вось яшчэ адна. Што арыгінальна падарыць дзяўчыне на 8 сакавіка? He проста мімозу альбо якую-небудзь кветку. А тут — цэлая шпакоўня. Сапраўдны падарунак сапраўднага мужчыны. Усю вясну яго каханая цешылася б спевамі шпакоў, іх сямейнымі клопатамі і думала б: калі мне гэты мужчына на 8 сакавіка падарыў шпакоўню, дык, можа, у яго намеры самыя сур’ёзныя наконт стварэння агульнага дома?
Такія вось мне прыходзілі думкі, і я іх рэалізаваў. 3 радасцю адгукнуліся ўсе мае сябры. Пагадзіліся распісваць шпакоўні і зрабілі гэта вельмі цікава. Кіраўнік гурта «Палац» Алег Хаменка, зразумела, намаляваў палац. Зміцер Вайцюшкевіч распісаў шпакоўню прама на сваім канцэрце і зрабіў гэта з дзецьмі, якія былі яго слухачамі і гледачамі. Бачыце шпакоўню, дзе змяя і кветкі? Мастак Генадзь Драздоў намаляваў «цыклопа» — вока, вуха, нос.
— А якая шпакоўня была самай першай?
— Я зрабіў уласна 27 шпакоўняў. А яшчэ далучыў да гэтага праекта людзей, якіх люблю. Падкрэсліваю — люблю. 3 музыкаў — Варашкевіч, Вольскі, Хаменка, Вайцюшкевіч, з пісьменнікаў — Юры Станкевіч і Святлана Алексіевіч, з палітыкаў — Аляксандр Мілінкевіч, Вячаслаў Сіўчык і Наста Палажанка, з мастакоў мой настаўнік Гаўрыіл Харытонавіч Вашчанка, Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў, Генадзь Драздоў, Руслан Вашкевіч, Юра Мягкі.
...А гэту шпакоўню называюць «Еўрапейская», бо на ёй сцягі Расіі, Украіны і Беларусі. Веру, што рана ці позна так будзе. Гэта мой уласны погляд. Рэдка хто лічыць, іпто Расія апынецца ў Еўразвязе, бо гэта самадастатковая краіна, а я лічу, што. пэўна, выхаваны расійскі інтэлігент па сваёй сутнасці — еўрапеец. He выпадкова там размешчаны сцягі, не каланіяльныя, а рэальныя. He падпарадкаванне, а супрацоўніцтва.
Далей шпакоўня за адмену смяротнай кары. Так павінна быць. Бог дае чалавеку жыццё, і толькі ён мае рацыю яго забраць.
— А якую можна назваць самай каштоўнай для сэрца?
— Тая, што зроблена з саломы. Я не выпадкова вынес яе на першую старонку буклета. Яна вельмі звычная: скрыня, салома — і ўсё. А гэта зроблена з бярозы. Называецца «Руская», руская бярозка. Наступная назва — «Праваслаўная». Шпакоўня зроблена ў форме царквы.
Сціплая, падобная на скіт манаха, без афіцыёзу. Яна для Серафіма Сароўскага. Калі б гэты святы быў жывы, ён, думаю, змайстраваў бы менавіта такую.
Вось цікавая «Экалагічная». Кара, ліпавае дрэва і леўказны, меланавы грунт. Ніякіх фарбаў і хімічных кансервантаў. Далей «Вечаровая» шпакоўня. Фіялетавая, зробленая з галінкамі бяроз. У пэўным сэнсе — гэта паўфабрыкат.
— А што зрабіць хочацца яшчэ?
— Там ёсць «Міколкава» шпакоўня. Яна зроблена менавіта для сына. Справа ў тым, што я выкарыстаў амаль усе яго цацкі. А на яго пытанне заўсёды адказваю: прададзім іншыя і купім цацак новых. Таму гэта, у нейкім сэнсе, яго ахвяра. 3 дапамогай кераміста і скульптара Андрэя Княжэвіча зробім керамічную. Павінна атрымацца даволі арыгінальна.
Гутарыў Аляксандр Тамковіч
(у скарачэнні, поўны тэкст — у кнізе «Без палітыкі»)
Урокі прыгажосці
Некаторыя лічаць, што людзей гэтага тыпу ўжо няма на зямле. Што бязмежная дабрыня, бліскучы талент успрымання «калючай праўды», боль за Радзіму і душэўная прыгажосць не могуць спалучацца ў адной асобе. Што ўсё гэта загінула ў бруднай палітыцы, бізнэсе і ганебнай нянавісці адзін да аднаго.
Але гэта не так! Усё ж такі ёсць яшчэ такія людзі! Яны заўсёды знойдуцца сярод тысячаў, не — мільёнаў людзей. Ён не толькі таленавіты мастак і добры чалавек, але яшчэ і чалавек, які не баіцца выказваць свае меркаванні, несці праўду.