• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    Так, я ведаю, што жыццё накладвае адбітак, што людзі змяняюцца, што схіляюць галовы, прайшоўшы палову шляху жыцця, што ў наш час святых ужо няма, і, мабыць, ужо больш не будзе, але для мяне ён узор і прыклад, і зорка на небасхіле жыцця.
    Мая бабуля Марыя Цімафееўна Капіістава, заўсёды з вялікай пяшчотай распавядала мне пра матулю Алеся — Ганну Іпалітаўну. Дабрыня, паважлівасць,
    Партпрэт крупчанкі, 2005 год
    працавітасць гэтай жанчыны — лічыць бабуля, — перадаліся яе дзецям.
    Любоў да матулі, любоў да жонкі, любоў да сына — яны прысутнічаюць у кожным слове, поглядзе, учынку Мастака.
    Я адзін з тысяч вясковых мастачкоў! — лічыць Алесь Мікалаевіч.
    Але я мяркую, што не кожны мастак так любіць свой родны край, родныя мясціны, родных людзей, імкнецца зрабіць нешта добрае для ўсіх, клапоціцца пра будучыню, змагаецца з несправядлівасцю.
    Гэта адметныя рысы Сапраўднай Асобы, Сапраўднага Чалавека.
    Мне заўсёды вельмі цікава з ім: ці гутарым мы на сур’ёзныя тэ-
    мы, ці гарэзліва жартуем, ці займаемся маляваннем. Ніколі не адчуваеш сябе непатрэбнай у яго сям’і! Чуллівасць, дабразычлівасць Яніны Аляксандраўны прывабліваюць усіх, хто іх ведае.
    Заняткі маляваннем з Алесем Мікалаевічам я не магу забыць ніколі! Бо гэта былі не проста ўрокі, перадача пэўнага вопыту ад настаўніка да вучня, а сапраўдны ўдзел у стварэнні Хараства і Прыгажосці! Алесь Мікалаевіч распачаў для мяне «Дзённік аднаго генія», і тое ўзвысіла мяпе ў маіх вачах. Я імкнулася да лепшага, вучылася, мне было цікава. Так добра адчуваеіп сябе толькі з сапраўды добрым чалавекам!
    Урывак з сачынення-роздуму Валянціны Ржэуцкай, вучаніцы 8 класа, СШ № 3, г. Крупкі, 2004 год
    А цяпер — слова мастаку
    Мне — 47 гадоў. Аглядаючыся на пражытыя гады, я бясконца ўдзячны Богу за тое, што нарадзіўся менавіта ў гэты няпросты, цікавы час на Беларусі. Што стаў мастаком...
    Што жыву ў сваім Бабры, дзе спрадвеку жылі мае продкі, даглядаю іх могілкі, малюю ў царкве, якую адбудоўваем пасля пажару, жыву ў згодзе са сваёй жоначкай, чую беларускую мову з вуснаў маіх дзетак.
    Працую вольна і натхняюся беларускім духам. Я — рэдкі вольны чалавек у нашай несвабоднай краіне. I я — дзіцё 1980-1990-х гадоў мінулага стагоддзя, гадоў Свабоды, Галоснасці, Новага Неба над Новай краінай. Гэту каштоўнасць я адчуваю і нясу ў сваім жыцці і творчасці, дзе б яна і ў якім бы жанры мастацтва ні была рэалізавана: роспісы і перформансы, жывапіс і татуіроўкі, тэатр і графіка...
    I справа ў тым, што калі мы адчуем крыху пазней каштоўнасць і яркасць той эпохі канца мінулага стагоддзя, калі наша краіна пачала рабіць першыя крокі сваёй Незалежнасці рэальнай — то і мастацтва таго
    часу нас зацікавіць... Тады і прыйдзе маё прызнанне. А рэакцыя ўлады на маю творчасць і грамадскую дзейнасць — усе гэтыя арышты, суды, ператрусы ды іншыя рэпрэсіі, гэта ўпартае ігнараванне і цкаванне — толькі робіць цікавейшай асобу мастака, прымушае больш пільна прыглядацца да яго творчасці ў кантэксце таго часу — калі старое, каланіяльнае мысленне змянілася незалежным, беларускім па духу, свабодным мысленнем.
    Згадзіцеся, сапраўды варта быць удзячным лёсу за такое жыццё і ў такі цікавы час! Таму мне не зразумелыя мае калегі, якія — атрымаўшы талент ад Бога і дыхтоўную, высокапрафесійную, бясплатную адукацыю ў нашых ВНУ — з’язджаюць за мяжу працаваць! На каго ж вы кідаеце нашу кволую яшчэ ў культурным плане краіну?!
    Хіба мала тут прастору для працы, адраджэння, культуры, няўжо ёсць пагроза фізічнага знішчэння, як гэта было ў 30-я гады мінулага стагоддзя?!
    Наадварот, заходнія мастацтвазнаўцы і куратары часта казалі — як яны мне, уласна беларускаму мастаку з цвёрдай акрэсленай грамадскан пазіцыяй, шчыра зайздросцяць на рэакцыю і цікавасць грамадства і ўлады да маёй творчасці! Яна жывая, непадробная і па-свойму шчырая! Гэта і ёсць прызнанне, гэта і ёсць цікавасць жыцця і мастацтва ў кантэксце часу. I факт з’яўлення мастака, яго творчасць і жыццё, ужо колькі Бог адмерыць яму год, — ёсць сведчанне неўміручасці Беларускай ідэі, беларускага духу, прыклад Ta­ro, што мы можам адрадзіць нашу Беларусь, нашу культуру, самабытную, якая, нягледзячы ні на якія акупацыі і рэпрэсіі, будзе зноў і зноў падымацца з кален, горда і годна распраўляючы плечы, — глядзець смела і адкрыта ў Свет, несучы прыгажосць, хрысціянскія традыцыі, самабытнасць сваю! Было б толькі ўсвядомленае жаданне гэтага, Выбар і палітычная воля дзеля працы на будучыню!
    Жыве Беларусь!
    Жыве вечна!
    Алесь Пушкін, м. Бобр, 1 студзеня 2013 года
    Нябёсы мастаку як ліхвяры
    Час пазычаюць, каб паспеў адбыцца...
    Р. Барадулін
    Выставы
    3	1986 года пачаў выстаўляцца на розных рэспубліканскіх пітогадовых выставах у Палацы мастацтва ў Мінску.
    1989 г. — Усесаюзная выстава студэнцкіх прац, Ленінград.
    1989 г. — Выстава маладых беларускіх мастакоў, Ляйпцыг (Нямеччына).
    1990 г. — I устаноўчы з’езд БНФ «Адраджэнне». Выстава маладых мастакоў, Вільня.
    1990 г. — Усесаюзная выстава-конкурс дыпломных прац выпускнікоў вышэйшых мастацкіх установаў, Акадэмія мастацтваў, Ленінград.
    1990 г. — Выстава «Скань» маладых беларускіх мастакоўу Маскве.
    1991 г., сакавік — I персанальная выстава ў Віцебску «Артэфакты, інсталяцыі і аб’екты». АНМЦ народнай творчасці, вул. Леніна, 35 А; Куратар — Ларыса Міхневіч.
    1991 г., чэрвень — Персанальная выстава ў Гродна ў залах гісторыка-археалагічнага музея. Зачынена з-за цэнзуры Абкама КПСС. Адказнасць за закрыццё ўзяла на сябе дырэктар музея Салаўёва A. А.
    1992 г., сакавік — Персанальная выстава ў Доме літаратара, Мінск.
    1992 г., кастрычнік — Персанальная выстава ў Магілёве, гарадская выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі.
    1993-1999 гг. — Штогадовыя выставы творчай суполкі «Пагоня», Мінск.
    1994 г. — Рэспубліканская выстава сцэнаграфіі і мастакоў тэатра, Мінск, Палац мастацтва, Оперны тэатр.
    1995 г., красавік — Выстава «Барока на Беларусі», Полацкі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік, Сафійскі Сабор, Полацак.
    1997 г. — Персанальная выстава «Біяграфія». Віцебск, Эстэтычны цэнтр «Маладзік».
    1998 г. — Выстава беларускіх мастакоў у г. Штайнфурт (Stainfurt), (Нямеччына), галерэя «TREND».
    1998 г„ сакавік — Выстава «Жанчына ў творчасці Пушкіна», Орша, гарадская выставачная зала па вул. Леніна,18.
    1999 г. студзень — Рэспубліканская выстава плаката, Мінск, Палац мастацтва.
    1999 г., сакавік — Выстава «Нацюрморты Пушкіна», Орша, гарадская выставачная зала.
    1999 г., травень — I Фэст беларускага духоўнага мастацтва, Мінск, Нацыянальны музей гісторыі Беларусі.
    1999 г., верасень — I Міжнародны фестываль перформансу «Навінкі-99», Мінск, Палац мастацтва.
    2000 г., 1-5 красавіка — Фестываль мастацтва Беларусі ў Познані (Польшча), галерэя «ARSENAL».
    2000 г., 14-25 красавіка — Выстава «Адраджэньне-2000», Палац мастацтва, Мінск.
    2000 г„ 29 сакавіка — 8 красавіка — Выстава ў Новалукомлі, гарадская бібліятэка.
    2000 г., 1 -8 траўня — Выстава ў Коханава, Дом культуры.
    2000 г., 2 ліпеня — Выстава «Nowa stuka Bielarusi», Варшава (Польшча), Замак Уяздоўскі.
    2001 г., 25 сакавіка Выставы «Перформанс вясны», «Панарама-2001», да 8-га з’езду Саюза мастакоў Беларусі, Мінск, Чырвоны касцёл.
    2001 г., 13 снежня — Выстава «Не дазволена цэнзурай», Мінск, галерэя «Золата», вул. Сурганава, 16.
    2002 г., вясна — Выстава ў Браславе, Дом рамёстваў.
    2003 г., сакавік-красавік — «Пушкпн п его Беларусь». Выстава ў Маскве, арганізаваная маскоўскай суполкай беларусаў «Скарына». Муніцыпальная галерэя «ВАРШАВКА», Паўночна-Заходняя акруга, Варшаўская шаша, 118.
    2003 г., жнівень — Выстава ў Празе (Чэхія), галерэя «У Дамініканаў», Прага-1, вул. Дамініканска, 20, касцёл св. Іллі.
    Выставы
    2004 г., кастрычнік — Выстава ў г. Вілейцы, выставачная гарадская зала імя Мікадзіма Сілівановіча.
    2004 г., снежань — Выстава «Пушкін і яго Беларусь», Орша, музей У. С. Караткевіча.
    2005г.,лістапад — ВыставаўВаршавеўрамах акцыі «Беларускія спатканні», Варшаўскі ўніверсітэт.
    2006, 2007, 2008 гг. — Штогадовая выстава дызайну «Дызайнбіржа», Мінск, Я. Купалы, 27, ВДНГ.
    2007 г., 1-11 красавіка — Выстава «Разам», Мінск, Палац мастацтва.
    2007 г., 19-28 красавіка — I Міжнародны пленэр у гарадку Вэнгрув (Польшча).
    2008 г., 4-20 чэрвеня — Рэспубліканская выстава «Нацюрморт», Мінск, Палац мастацтва.
    2008 г., 24 лістапада — Выстава да 50-годдзя душпастырскай дзейнасці айца Аляксандра Надсана, Мінск, Чырвоны касцёл.
    2009 г., 22 лютага — 14 сакавіка — Выстава «Іконы былога воінаінтэрнацыяналіста», Орша, музей У. С. Караткевіча.
    2009 г., 29 сакавіка — 19 красавіка — Выстава «Пушкін у Добрых Мыслях» — галерэя «Добрыя Мыслі», Мінск, вул. Магілёўская, 12.
    2009 г., 20 мая — 1 чэрвеня і 22 ліпеня — 1 жніўня — Пленэры ў Польшчы. Вэнгрув, Суха Стара.
    2009 г., 29 кастрычніка — 5 лістапада — Выстава «ART AGAINST DICTATORSHIP». Ратуша г. Осла (Oslo Sity Hall), Нарвегія.
    2009 г., 23 лістапада — 23 снежня — «ART AGAINST DICTATORSHIP» — выставаў Кангрэсе ЗША, Вашынгтон.
    4	снежня 2009 — 10 лютага 2010 г. — Выстава «Галерэя А. Пушкіна з Беларусі», Музей сучаснага мастацтва г. Кальмар (Швецыя).
    2010 г., 25 мая — Выстава «Мастацкая прастора Віцебшчыны», прысвечаная 40-годдзю Віцебскай абласной арганізацыі CM Беларусі, Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва.
    2010 г„ 3-14 жніўня — Другі Міжнародны пленэр у Сухэ Старай (Полыпча).
    2010 г., 7 верасня — Выстава «Зямля пад белымі крыламі» — да 85-годдзя Першай агульнабеларускай мастацкай выставы (1925 г.), Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва.
    2010 г., 7-21 лістапада — Міжнародны пленэр і выстава ў замку Ліў, Падляшша, (Польшча).
    2011 г., 11-27 сакавіка — Выстава «Пагоня-20», Мінск, Палац мастацтва.
    2011 г., 2-18 красавіка — Выстава «Беларусь Алеся Пушкіна», галерэя «Крыга», Гродна, вул. Савецкая, 3.
    2011 г., 11 красавіка — 8 мая — Рэспубліканская выстава «Беларускі нацюрморт — лепшае за паўстагоддзя», Мінск, Палац мастацтва.
    2011 г., 1-15 ліпеня — Выстава «100 білоруськпх художнпків», Львоў (Украіна), Палац Містецьтв, вул. Каперніка, 17.
    2011 г., 30 ліпеня — Персанальная выстава і сустрэча аднаго дня — г. Верхнядзвінск, цэнтр «Рубон».
    2011 г., 4-21 жніўня — Міжнародная Біенале «ШНРЯЕВО-20П», г. Самара (Расія). Куратар — Марцін Шыблі (Кальмарскі музей сучаснага мастацтва, Швецыя).