• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    У 2008 годзе Пушкіна моцна збілі маладыя мясцовыя хуліганы, нядаўнія выпускнікі школы за тое, што ён размаўляў па-беларуску. Адпакутаваўшы некалькі дзён ад болю, Пушкін не стаў заводзіць на хлапцоў крымінальную справу і дараваў ім, але намовіў прыйсці ў царкву пакаяцца і прычасціцца. Для маленькага мястэчка гэта важна, і калі людзі пакаяліся пры ўсім народзе, гэта добрае настаўленне іншым.
    Эла Дзвінская
    Бацькоўскі кут — прытулак роздуму і натхнення
    Быццам матуля ішла да крыніцы, Выліла ў полі вядро сырадою.
    Пахне чаборам і медуніцаю, Пахне вашчынаю маладою...
    Г. Бураўкін
    У бацысоўскім доме па вуліцы Барсукова, які належыць сястры Святлане, знаходзіцца майстэрня Пушкіна. Перад хатай з разнымі налічнікамі квітнеюць фіялетавыя дэкаратыўныя качаны, унутры — утульна, чыста. Насустрач выбягае і ласціцца сабачка Жужа.
    Тут гадаваліся трое дзетак Пушкіных, тут прайшло іх дзяцінства. На падлозе з шырокіх дубовых дошак дзеткі гуляліся. Бацька Мікалай быў электрыкам, усё ён рабіў сваімі рукамі: будаваў хату, гаспадарчыя прыбудовы. На фатаздымку — чалавек з адкрытым шчырым тварам. Маці — з тоўстай касой,
    укладзенай над ілбом, у саматканым белым платку. Яна працавала ў леспрамгасе.
    У гаспадарцы бацькоў былі карова і цяляты, авечкі і парсючкі, куркі. Маці ткала на кроснах, шыла, вязала хусткі і карункі. Мастак паказаў яе за швейнай машынкай, у атачэнні белага абрусу.
    — Мама была спагадлівай, душэўнай. Кожны вечар малілася. Гумар таксама ад яе. Яна ўмела добра расказваць смешныя гісторыі, заўважала яскравыя моманты ў паўсядзённым побыце. Мама пражыла 77 гадоў, яна чакала ўнука Міколку. Калі ён з’явіўся на свет, скора яна адышла. Нарадзілася Марылька — адышоў і тата. Ад яго мне дастаўся гарачы характар, часам запальчывасць. Бацька стварыў пры жыцці Бобрскі Камітэт па адраджэнні мясцовай царквы, групу з дваццаці чалавек. Калі будынак быў узведзены, бацька сказаў: «Распісваць будзе мой сын!»
    У дзяцінстве мы з мамай ездзілі ў храм у Барысаў, у Бабры тады яго не было. Гэтаму быў прысвечаны цэлы дзень. Я прывучаўся цярпець, маліцца, выстойваць усю службу. Потым гэта стала маёй унутранай патрэбай. На зваротным шляху мы з мамай заязджалі на кірмаш, набывалі ўсё неабходнае. У 10 класе я напісаў першы ў жыцці абраз Казанскае Божае Маці. Шчаслівая мама падарыла яго ў Барысаўскую царкву.
    Творы, якія захоўваюцца ў майсшэрні
    У 1991 годзе ў Віцебску я напісаў карціну Маці Сусвету. Хацеў адлюстраваць гісторыю Віцебска-Полацкай епархіі. Таксама напісаў партрэт святога Ясафата Кунцэвіча. Да мяне ў майстэршо зайшоў епіскап Віцебскі Дзмітрый. Агледзеўшы карціны і праекты, ён сказаў, што яшчэ не прыйшоў час пра гэта казаць голасна.
    Вось пад шклом стэнд з фотаздымкамі, схемамі Афганскай кампаніі. На адным са здымкаў маладзенькі шчуплы салдацік Пушкін у фуражцы, зусім хударлявы. 3 5 лістапада 1984 па 16 кастрычніка 1986 года ён служыў у 40-й агульна-вайсковай частцы ў Афганістане. Тут на
    здымку засняты іх верталётны нолк, а побач — сябры з мотастралковага палка. Кабул, Палац Аміна. Тут салдат Алесь Пушкін сфатаграфаваны каля Мамаева кургана пад Валгаградам. Дым, горыч, абсурд і гора вайны давялося яму перажыць.
    У войску я вёў дзённік, — узгадвае Алесь. — У ім я напісаў, як непрыемна і сорамна адчуваць сябе акупантам у чужой краіне. За гэты дзённік я патраніў на 10 дзён на гаўпвахту. Старшыня сказаў, что мае думкі не адпавядаюць лініі партыі ў афганскай інтэрнацыянальнай палітыцы. За дзесяць гадоў савецкай прысутнасці ў Афганістане загінула 2 мільёны афганцаў і 35 000 савецкіх салдат і афіцэраў.
    Алесь выносіць з другога пакоя і дэманструе свае карціны. Па адной ён прытуляе іх да сцяны і расказвае гісторыі, звязаныя з іх стварэннем. 3 папяровага пакунка акуратна дастае невялічкі абраз Мадоны Кутнай гары.
    — Гэта ікона напісана мной у Чэшскім Крумлаве, дзе знаходзіцца Кутная гара. Там у Чэхіі былі сярэбраныя руднікі. Адбываліся гусіцкія войны, ішлі эпідэміі, шмат народу змерла. Таму паміж двума гатычнымі касцёламі я напісаў абраз Божае Маці, якая вы-
    «Светлы дзень». 2009 г.
    ношвае Збаўцу — Ісуса Хрыста, як сімвал перамогі жыцця над смерцю. Ёй пакланяюцца святая Барбара і рудакоп. Яна атуляе ўсіх сваёй любоўю. Пісаў тонкім пэндзлем, пад лупай. Хацеў бы, каб твор калі-небудзь захоўваўся ў рамцы ў касцёле.
    «Раніца 8 верасня 1514 года».
    —	3 1992 года пад Оршай, што недалёка ад нас, на Крапівенскім полі традыцыйна праходзіў фестываль, на які з’язжджаліся барды, мастакі, моладзь. Мы ўсе гады туды збіраліся.
    Зразумейце, была сеча, кіпела бітва, а цяпер гісторыя, пераплаўленая ў мірныя сродкі мастацтва, з’ядноўвае людзей, абуджае ў іх патрыятызм. Усе гэтыя галы мы ставілі намёты, чыталі вершы, спявалі ля вогнішча. Пасля таго, як тры разы міліцыянты пахваталі людзей і пасадзілі за краты, барды ездзіць сталі менш, людзі пачалі засцерагацца, традыцыя стала згасаць. Цяпер гістарычнае поле баявой славы ўвогуле зааралі, каб зарастала бур’янам. Цяжка туды праехаць трактару, каб падвесці дровы, ваду, харчаванне для супольнасці. У якой жа краіне гэта бачна, каб поле гістарычнай славы занядбалі?
    «Вясковая настаўніца». Партрэт пані Яніны ў чырвоным паліто з газетамі і кнігамі ў руках. Яна з годнасцю і далікатнасцю трыма-
    «Напрадвесні*, 2010 г.
    ецца на фоне панарамы вёскі. А ў кутах, на перыферыі, у маленькіх групавых сюжэтах высвечаны праблемы вёскі. У адным куце б’юцца п’яніцы з бутэлькамі ў руках. У другім — павешаны чалавек (праблема суіцыду). Простыя рыбакі ловяць рыбу, мужчына збірае хвораст, дзеці гуляюць, моладзь робіць археалагічныя раскопы.
    «Пленэр на Беларусі. 2000 год». Мастак намаляваў самога сябе, у капялюшы на фоне прыроды.
    —	У мастака душа гарыць, — каментуе сам аўтар — ды яе тушаць з бранзбойтамі (унізе ля ботаў статнай фігуры ў капелюшы намалявана купка пажарнікаў з лесвіцамі.)
    Высокія, маштабныя палотны ён транспартуе на выставы то машынай, то на падводзе аднаго знаёмага пенсіянера.
    Раз на год разгортвае экспазіцыю ў цэнтры мястэчка для мясцовых жыхароў.
    Улюбёнымі тэмамі мастака таксама з’яўляюцца зімовыя і веснавыя сюжэты. Зімовы краявід на карцінах «Светлы дзень», «На зімняга Міколу», «Зазімак на Бабры» спакойны і ціхі. Прысыпаныя снегам галінкі застылі ў чароўным cue. Елкі апранулі велічныя пуховыя строі.
    На далёкім плане — раскінуліся заснежаныя халмы, парослыя маладымі дрэвамі. Па берагах раку скаваў лёд, а ў сярэдзіне моцная плынь віруе і імчыць, не зважаючы на сцюжу.
    У зімовых пейзажах вада — застылая, у аддаленых паваротах ракі — цёмная і густая, на асветленых прасторах — надзвычай бя-
    «Вечар». 1997 г.
    люткая і ціхая. Невялічкі храм з двума купаламі на другім беразе прываблівае вандроўнікаў.
    Некаторыя сюжэты творца падае з дзіцячага, непасрэднага, радаснага і гарэзлівага ўспрыняцця свету: «Дзеці зімой», «Залатая Рыбка». Вольнасць і бадзёрасць дыхаюць у іх.
    У веснавых сюжэтах святло лучыцца паўсюль. На карціне «Напрадвесні» ручай нясе абагрэтыя сонечным цяплом воды.
    У сюжэце «Сакавік» бярозы поўняцца сокам. Ствалы іх бялюткія і стройныя.
    Святло выпраменьвае белы колер банкі з малаком. Блакітны колер перагукаецца з белым, як неба ў канцы сакавіка схіляецца над покрывам напалову расталага снега. Свежыя пралескі, сонкветкі, васількі цешаць вока сціплым хараством.
    Белы і блакітны колеры ствараюць своеасаблівую гаму ў творы «Сняданак».
    Ільняны рушнік, малако ў кубку, кавалак мёду ў сотах насычаюць вока спакоем і замілаваннем, уносяць прасветлена-спакойны акорд.
    Васількі — сімвал чысціні, душэўнасці і адкрытасці — частыя матывы ў карцінах Пушкіна. Сінява іх пялёсткаў увабрала ў ся-
    бе фарбы неба, возера і вачэй людзей. Васількі ствараюць частку нацюрмортаў, аздабляюць партрэты вядомых асобаў. У карціне «Вятрак і валошкі» маленькі букецік палявых красак нагадвае старому ветраку пра яго маладосць.
    Майстэрства жывапісца праяўляецца ў тым, як ён перадае колеры вады. Адна з галоўных прыродных субстанцыяў, якая служыць жыццю і нясе ачышчэнне, вымалёўваецца на палотнах празрыстай, нябеснай, крыштальнай.
    У летніх сюжэтах, такіх, як «Вечар», «Чаканне», яна напоўнена залатым і бурштынавым ззяннем, цеплынёй і лагодай, разлітай па ўсім наваколлі разам з бясконцай верай у дабрыню самога жыцця. Пэндзлем мастака кіруе аптымізм і захапленне хараством. На карціне «На возеры Сялява» водны прастор перадае прыродны абсяг свабоды, які пітае душэўныя сілы чалавека.
    Сутыкненне з прыгажосцю, з вышэйшымі памкненнямі чалавечай думкі ўзбагачае не толькі з пункту гледжання веры, але наогул узбагачае гледачоў.
    Увосень, калі працы ў Вішневе прыпынены на зімовы перыяд, мастак працуе над некаторымі іконамі для гарадзенскіх касцёлаў.
    — Пішу выяву св. Губерта, яго культ распаўсюджаны ў Гародні. Святы Губерт, епіскап Льежскі, сын Бертрана, герцага Аквітанскага, жыў у VIII стагоддзі. Ён лічыцца апекуном паляўнічых. Гісторыя яго навяртання да веры звязана з тым, што ён сустрэў у лесе цудоўнага аленя, у якога быў крыж паміж рагоў. Выява цудоўнага аленя з’яўляецца гербам Гародні. Гарадзенскія мастакі з галерэі «Крыга» ў лістападзе 2011 прысвяцілі выставу Дню св. Губсрта і распавялі яго гісторыю жыхарам горада ў карцінах і ляльках.
    Эла Дзвінская
    Яе Вялікасць Псторыя
    і гліняныя збанкі гаспадыні
    Дом, дзе жыве сям’я мастака, узвышаецца над ракой Бобр. Побач паважна стаяць некалькі старых раскідзістых таполяў, на драўляных слупах вісяць арэлі. Сядзіба абнесена каменнай агароджай, у палісадніку размешчаны драўляныя скульптуры, вялізныя валуны ледавіковага перыяду, на яблыні развешаны адмысловыя шпакоўні розных колераў. У двары пануе акуратнасць і чысціня. Познім восеньскім днём няма ніводнага сухога лісточка, ускалмачанага ветрам, ля парога і каля клумбаў.
    Хата аздоблена карцінамі і малюнкамі Алеся Пушкіна і рэпрадукцыямі нідэрландскага мастака XVII стагоддзя Яна Вермеера. Дома ёсць старажытная фамільная ікона св. Мікалая ў металічным акладзе.
    На сцяне — тканы габелен, у кутах кампазіцыі з ракушак і каменьчыкаў, букеты з сухіх кветак. На
    Алесь і Яніна, 2003 г.
    кухні на палічках захоўваецца шмат керамічнага посуду, сцяну ўпрыгожваюць сплеценыя з цыбулі косы. Перыядычна ў кухню нросяцца котка і кацяня.