Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Падчас хэпінінгу Пушкін сапраўды моцна рызыкаваў, бо тады яшчэ ўсё магло здарыцца. Алесь думаў тады не пра мастацкую выкшталцонасць хэпінінгу, а пра подзвіг купкі людзей, якія ў 1968 годзе адважыліся выйсці на Чырвоную плошчу ў Маскве з патрабаваннем свабоды Чэхаславаччыне. Побач з перакрэсленай выяваю сцягу БССР Пушкін наклеіў гістарычны трыкалор і напісаў: «Досыць «сацыялістычнай», адродзім Народную Беларусь!». Гэты плакат цяпер — сімвал той эпохі: ён меў мільённыя наклады ў газетах — гэта рэч, якую ўсе бачылі».
Некаторыя мастацтвазнаўцы, ангажаваныя ў справу нацыянальнага адраджэння, лічаць лепшай беларускай карцінай канца XX стагоддзя твор «3 мінуўшчыны» (1989).
Пушкін ледзь было не пераўтварыў сваё цела і ў другі нацыянальны сімвал — герб «Пагоню». Алесь планаваў праехаць конна па Ленінскім праспекце на чале чарговай антыўрадавай дэманстрацыі, нерухома трымаючы над галавою рыцарскі меч. Ён ужо быў дамовіўся пазычыць каня ў адным з калгасаў пад Мінскам і даспех свайго памеру знайшоў, але пра гэты праект даведаліся ўлады і напярэдадні акцыі строга забаранілі калгасу пазычаць Пушкіну каня. Крыху пазней Алесь часткова рэалізаваў тую мару ў Віцебску: праехаў па цэнтральнай вуліцы на восліку — без зброі, але з аркестрам (ад міліцыі мастака абараніў натоўп дзяўчат).
У Віцебску, беларускім прадмесці расійскага Пецярбургу, Пушкін адразу стаўся энергетычным цэнтрам неафіцыйнага ма-
стацтва і зубным болем для чыноўніцтва. Пералічу назвы некаторых ягоных перформансаў: «7 лістапада» (Алесь меркаваў каранаваць бюсты Маркса і Леніна перад абкомам КП Б вянкамі з калючага дроту, але быў затрыманы міліцыяй), «Віцебск за кратамі», «Вясна, Вольнасць, Каханне». Бадай, найбольш небяспечным з іх быў перформанс, прысвечаны памяці святога Ясафата, забітага віцяблянамі ў XVII стагоддзі перад будынкам, дзе Пушкін зняў сабе майстэрню.
Яшчэ ў 1991 годзе Пушкін наладзіў першую ў Віцебску выставу соц-арту «Артэфакты дэкларатыўнага мастацтва», дзе экспанаваліся відэазапісы ягоных перформансаў, плакаты, карціны, інсталяцыі. Прыгадваецца дыптых «Адзенне Беларусі народнай» і «Адзенне Беларусі сацыялістычнай». Першая частка — маляўнічы народны строй з музею, другая — пудзіла тыповага калгасніка ў ватоўцы. Калі выстава экспанавалася ў мінскім Доме літаратара, да гэтай пары далучыўся голы манекен з наклеенымі дзе-нідзе дробнымі грашыма і талонамі на харчаванне («Адзенне Беларусі сучаснай»). У карцінах імпанавала павага аўтара да жоўтых фарбаў, да якіх многія айчынныя мастакі ставяцца з пагардай. Некалькі твораў з мінскай выставы былі скрадзеныя. Яівчэ да гэтага мастак прывёз выставу ў Горадню, але тамтэйшыя ўлады яе забаранілі (потым такое здаралася і ў іншых гарадах).
У 1993 годзе Алесь заснаваў першую ў Віцсбску прыватную галерэю «У Пушкіна». У галерэі была сабраная адна з лепшых калекцыяў беларускага андэрграўнду 90-х гадоў. Сярод найбольш паспяховых, нацыянальнага маштабу, імпрэзаў «У Пушкіна» можна згадаць выставы «Розімадэрпісты» і «Барока на Беларусі», фестываль авангарднага мастацтва «Art-прагноз’Эб» (адным з ягоных удзельнікаў быў і я).
Усе 10 выставачных праектаў галерэі Пушкін ажыццявіў на ўласныя сродкі, заробленыя мапументальным жывапісам, па дапамогу да дзяржаўных установаў і замежных фундацый, у тым ліку тагачаснага «ценявога Міністэрства культуры» — Беларускага Фонду Сораса, — ён пастанавіў сабе прынцыпова не звяртацца.
Паралельна віцебскім выставам і перформансам Пушкін у 1992-1996 гадах бярэ ўдзел у рэстаўрацыі роспісаў магілёўскай архікатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Тамсама піша ў стылі барока новыя фрэскі «Святая Цэцылія, патронка
музыкі і спеваў», «Святы Арханёл Міхаіл, заступнік зямлі беларускай», «Святы Антоні Падуанскі», «Святы апостал Юда-Тадэвуш» і «Глорыя кардыналу Свёнтку». Кардынала Алесь уславіў неадэкватна: той загадаў завесіць рыззём выявы бел-чырвона-белага сцягу, Канстытуцыі 1994-га года і лідара нацыяналістаў Зянона Пазьняка.
Дома, у Бабры, Пушкін распісвае (на ўласныя сродкі і сціплыя ахвяраванні суседзяў) новазбудаваную царкву св. Мікалая Цудатворцы. Роспіс атрымаўся экуменічны — з элементамі праваслаўнага канону, каталіцкага протарэнесансу і антысавецкага соц-арту. Дамінуюць улюбёныя колеры Пушкіна — карычневы і шэра-блакітны, колеры хлеба і дажджу.
Яшчэ ў Віцебску ён адрэстаўраваў два старыя абразы для царквы святых Кірылы і Мяфодзія, і абодва праз два гады пачалі міраточыць (плакаць) — для іканапісца гэтая ўзнагарода важыць больш за ўсялякі ордэн ад зямных уладаў. Ужо шмат гадоў Алесь марыць зрабіць роспісы і вітражы ў полацкім Сафійскім саборы — у храме, бадай, найбліжэйшым да нашага неба.
Амерыканскія беларусы запрасілі Пушкіна распісаць новазбудаваную царкву Божае Маці Жыровіцкае ў мястэчку Стронгсвіль (Strongswill), штат Агаё. Улады не адразу далі яму дазвол на выезд з краіны «роўных немагчымасцяў». Аздабляць святыню паехаў аднакарэнны Пушкіну паводле стылю і духу мастак старэйшае генерацыі Аляксей Марачкін. Былы старшыня суполкі «Пагоня» стварае (разам з сынам Ігарам) іканастас і вітражы паводле ўласнага праекту, а сцены распісвае паводле эскізаў Пушкіна.
Алесь аформіў культавы альбом рок-аранжыровак старых і новых гімнаў «Я нарадзіўся тут» і кнігі беларускіх паэтаў.
21 ліпеня 1999 года скончыліся легітымныя паўнамоцтвы першага прэзідэнта Беларусі. Пушкін, натуральна, не мог не адсвяткаваць такую светлую дату. Дакладна апоўдні ён — у вышыванай народнай кашулі і ў белых пальчатках — падкаціў да прэзідэнцкага палацу чырвоны возік свежага гною. Да возіку была прымацаваная шыльдачка з надпісам: «За пяцігадовую плённую працу!».
Алесю пашчасціла, што міліцыянты спачатку палічылі яго фларыстам, які збіраецца саджаць кветкі. Па вялікім рахунку, яны не памыліліся. Алесь мяркуе, што вобраз гною мае не толькі зневажальны, але і аптымістычны сэнс: «Гэта тое, што ўгноіць
парасткі дэмакратыі ў народзе, з
гэтага вырасце новая Беларусь». Навіна пра хэпінінг імгненна трапіла ў зводкі буйнейшых інфармацыйных агенцтваў, і толькі таму Алеся ў той самы вечар адпусцілі з пастарунку пад падпіску аб нявыездзе. Выкліканы ў якасці эксперта ў гарадскі суд вядомы перформер Віктар Пятроў здолеў давесці, піто Пушкін учыніў не палітычную, а мастацкую акцыю. Алесю прысудзілі два гады ўмоўна, а праз год амніставалі разам з усімі асуджанымі.
Каштоўнасць многіх кніг і музейных экспанатаў (і чым яны
3 архіва галерэі «У Пушкіна»
старэйшыя — тым у большай
ступені) палягае менавіта ў тым, што яны адлюстроўваюць эпоху, у якую яны выйшлі з нябыту ў наш свет. Пушкін — патрыёт
не толькі сваёй зямлі, але і той эпохі, якой належыць ягонае цела.
Але ці будуць ягоныя перформансы цікавыя нашым нашчадкам? Ці ёсць у іх нейкі надбеларускі вечны элемент? Спадзяюся, яны захаваюць актуальнасць паўсюль, дзе людзі будуць змагацца за сваю і чужую свабоду.
Мастацтвазнаўца Юрась Барысевіч
Мастак, надзелены гістарычным мысленнем
Пісьменнік Уладзімір Арлоў лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра, а таксама Міжнароднай літаратурнай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды», чые творы перакладаліся на болып чым на 25 моваў, лічыць Алеся Пушкіна вельмі блізкім яму па духу.
— Чым вам як гістарычнаму пісьменніку блізкі А. Пушкін? Ці будуць калі-небудзь яго партрэты Францішка Скарыны, Багуслава Радзівіла, Ефрасінні Полацкай вісець у Нацыянальным мастацкім музеі? Ці ўвойдуць у нацыянальны гераічны пантэон выявы Міхала Вітушкі, Уладзіслава Родзькі, Расціслава Лапіцкага?
— Алесь Пушкін — мастак, надзелены гістарычным мысленнем. Ён глыбока ведае нацыянальную мінуўшчыну, і гэта дапамагае яму тварыць дзеля будучыні
Беларусі. Ён увайшоў і застанецца ў летапісе нашага сучаснага мастацтва сваімі выставамі, перформансамі.
Болывасць «гістарычных» партрэтаў ужо вядомыя, ім прысвечаныя публікацыі нашых мастацтвазнаўцаў, артыкулы сучаснікаў.
А такія выбітныя асобы антысавецкага супраціву, як Міхал Вітушка і Расціслаў Лапіцкі, адначасова з’яўляюцца і героямі маёй кнігі «Імёны Свабоды». Дарэчы, Расціславу Лапіцкаму прысвечаная кніга вядомага гісторыка Міхася Чарняўскі «Як пошуг маланкі», якая нядаўна выйшла ў серыі «Нашы славутыя землякі». Той, хто цікавіцца гісторыяй антысавецкага беларускага супраціву, названыя імёны ўжо даўно ведае.
— Якія асацыяцыі ў Вас выклікаюць карціны Пушкіна? Магчыма, сярод іх ёсць ваш любімы твор? Верагодна, ёсць тое, што вы не прымаеце?
— Я адчуваю роднасць нашых душ і светапоглядаў. Мой улюбёны твор Пушкіна — «Сон Міндоўга». Алесь падараваў мне гэтую жывапісную працу на 50-годдзе, і яна вісіць у мяне на сцяне. Яна адметная глыбокім метафарычным і алегарычным зместам. Сярод іншага карціна нагадвае пра сон гістарычнай памяці вялікай часткі нашых суайчыннікаў — нашчадкаў Міндоўга, Альгерда, Вітаўта, якія забыліся, адкуль наш род, і лічаць сваімі гістарычнымі героям Пятра I і Аляксандра Суворава.
Між тым, Пётр са сваімі прыдворнымі забіваў уніяцкіх манахаў у Полацкім Сафійскім саборы. Расійскі імператар і ягоныя салдаты былі ў Паўночнай вайне нашымі саюзнікамі, але паводзілі сябе на Беларусі як захопнікі, ад якіх наш край зазнаў гора не менш, як ад шведаў. Ну а Сувораў, як вядома, душыў вызвольнае паўстанне Т. Касцюшкі...
У мяне дома захоўваецца яшчэ адзін твор мастака. Гэта своеасаблівы аўтапартрэт. Ён перадае рамантычнае аблічча натхнёнага юнака, якое асацыюецца з каханнем, фізічным і духоўным чалавечым хараством.
— Чым Вам спадабаўся Бобр і ваколіцы?
— Мястэчка Бобр узгадваецца ў летапісах з 1516 года. Япо належала князям Друцкім, Жыгімонту Старому, магнацкім родам Хадкевічаў, Агінскіх. Але для сучасных беларусаў Бобр найперш
Казімеж Дольны, 2007 г.
звязаны не з гістарычнымі падзеямі, а з асобаю Пушкіна. Бобр на карце Беларусі нагадвае пра яго дзейнасць.
Бобр для мяне , упершую чаргу —гэта Алесева хата над ракой, ягоная гасцінная сям’я, жонка Яніна. Сімпатычныя, адкрытыя дзеткі. Прызнаюся, што Яніна Пушкіна — мая даўняя чытачка. Калі ёй верыць, менавіта мая кніга «Дзень, калі ўпала страла» прывяла некалі Яню на гістарычны факультэт.
— Чым Вам блізкі Алесь Пушкін як асоба?