• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    Куранты на будынку Ратушы ідуць ужо больш за 500 гадоў. Яны створаны таленавітым механікам Ганушам у XV стагоддзі. Кожную гадзіну, як толькі стрэлка дойдзе да дванаццаці, пачынаецца
    «Плошча Згоды», 2005 г.
    лялечная дзея: ідуць дванаццаць апосталаў, падобныя да сялян. Певень крычыць пра тое, што жыццё працягваецца.
    Ен прайшоў па Карлавым мосце праз раку Влтаву, углядаючыся ў фігуры. Будаўніцтва маста пачалося ў 1357 годзе пры каралі Карле IV. Мост мае 516 метраў у даўжыню і амаль 10 метраў у шырыню, трывае на 16 апорах. Некалькі разоў мост цярпеў напор навадненняў. Алея з 30 статуй і барочных скульптур, разгорнутая на балюстрадзе, сфарміравала непаўторную сувязь мастацкіх стыляў з гатычным стылем моста.
    Большасць скульптур былі ўсталяваны паміж 1683 і 1714 гадамі. Яны сімвалізуюць розных святых абаронцаў якіх ушаноўвалі ў тыя часы. Самыя вядомыя багемскія скульптары таго часу бралі ўдзел ва ўпрыгожвапні моста, сярод іх — Маціяс Браун, Ян Бракоф і сыны — Міхал Ёзеф і Фердынанд Максімілян.
    У выніку дзейнасці Пушкіна ў Чэхіі былі адчынены 2 выставы: першая — у Дамініканскім касцёле, другая — у Арт-Мап-гэлэрыі на вул. Длуга, 12. Прыор Дамініканскага кляштараайцец Пётр Кшыштофяк паказаў госцю манастыр і прапанаваў выканаць роспіс.
    Адна з фігур, якую намаляваў мастак у Празе, — помнік святому Вацлаву Чэшскаму.
    «Карчма Шатлавска», 2005 г.
    Малады князь Вацлаў (Вячаслаў) паходзіў з дынастыі Пшэмыслоўцаў. Ён нарадзіўся ў 907 годзе і гадаваўся ў фартэцыі Будзеч, якая знаходзіцца на захадзе ад Прагі. Ён выхоўваўся ў хрысціянскім духу і рыхтаваўся кіраваць краінай. Настаўнікам яго быў прэсвітар Павал, вучань свяціцеля Мяфодзія, якога шануюць усе славяне. У тыя часы яшчэ не было падзелу паміж хрысціянамі на заходні і ўсходні абрад.
    Перыяд праўлення князя Вацлава быў часам значнага росквіту чэшскай дзяржавы. Ён быў чалавекам добразычлівым, кіраваў дзяр-
    жавай разумна, справядліва і з усёй адказнасцю. Яго лічылі дбайным хрысціянінам, які вызваляў зняволеных, падаваў міласціну, суцяшаў хворых.
    Князь Вацлаў урачыста перавёз у Прагу мошчы св. пакутніка Віта. Абставіны вымусілі яго стаць васалам нямецкага караля Генрыха I па мянушцы «Птушкалоў» і плаціць яму даніну. Вацлаў разумеў, што яго маленькая дзяржава можа лёгка стаць ахвярай варожых суседзяў, таму ён вырашыў добраахвотна стаць сюзерэнам нямецкага караля, каб захаваць сваю краіну.
    Аднак малодшы брат князя Баляслаў, які быў блізкі да паганства па выхаванні, палічыў гэта становішча ганебным і ўчыніў здрадніцкі замах на свайго брата ў 936 годзе (у чым потым пакаяўся). Дзень смерці Вацлава з таго часу ўспамінаецца на дзяржаўным узроўні. Вацлаў карыстаўся вялікай любоўю свайго народа. Пасля смерці ён быў кананізаваны і стаў патронам Чэхіі. Магіла св. Вацлава ў Празе стала аб’ектам паломніцтва. Яго парэшткі, шлем, меч і панцыр ушаноўваюцца як святыні.
    Абраз «Мадонна Кутнай гары» (2005) Дошка, тэмпера, 24*18 см Прыватная маёмасць аўтара
    Абраз Маці Божай Карміліцы «Lactasti sacro ubere» (2001) Дошка, ляўкас, тэмпера, 24 * 18,5 см
    Касцёл Святога Апостала Мацвея, Раўбічы
    Святы Арханёл Міхаіл (1999) Палатно, алей, 120*80 см Абраз для касцёла у мястэчку Варапаева
    Абраз Маці Божай Жыровіцкай (2007) Дошка, ляўкас, тэмпера, 30*40 см
    У прыватнай уласнасці сям ’і Вячоркаў
    Абраз Божай Маці Вострабрамскай (2008) Дошка, тэмпера, 25х 18,5 см
    У прыватнай уласнасці сям 'і Аляхновічаў
    Абраз Maty Божай Будслаускай (2011) Палатно, алей, 50*50 см
    У прыватнай уласнасці сям 'і беларусау у Лондане
    Маці Божая Ружанцовая (2004). Палатно, алей, 204 *80 см Абраз у касцёле ў Міхалішках
    Святая сям 'я (2003). Дошка, тэмпера, 60*40 см У прыватным зборы сям 'і Ігнатовічаў, Маладзечна
    Святая Ефрасіння Полацкая (2007) Дошка, тэмпера
    Святы Антоній Падуанскі (1995) Фрэска у Магілёўскім касцёле
    Святы Трыфан (2002). Дошка, тэмпера, 60*40 см У прыватным збор Дз. Шаўня, Самахвалавічы
    Маці Божая Бялыніцкая (2012). 60*40 см Знаходзіцца ў Беларускім Доме ў Празе
    Васількі (1997). Палатно, алей, 40*30 см Прыватны збор, Гановер
    Белая Панна (2004)
    Палатно, алей, 80*60 см Прыватная галерэя «Крыга», Гродна
    Францішак Скарына ў Празе (2004) Палатно, алей, 100*80 см
    Беларуская клубоўня, Прага
    Партрэт паэткі Леры Сом (2005) Палатно, алей, 50*40 см
    У прыватнай уласнасці сям 'і, Полацк
    Мядовы Спас (1999) Палатно, алей, 60*90 см Расія, Наябрск, прыватны збор
    Вясковая настаўніца (2006-2010). Палатно, алей, 200*120 см Уласнасць аўтара
    Міколка і Вясна (2004)
    Кардон, алей, 60*60 см Прыватны збор у Віцебску
    Сакавік (2003).
    Палатно, алей, 99*99 см Крупскі лясгас
    Паўстанец 1863 года (2008). Палатно, алей, 100*60 см Гатэль Эверэст, Вэнгрув
    
    Размауляй са мной па-беларуску! (2007) Палатмо, алей, 90*90 см
    Марылька (2007) Палатно, алей, 60*60 см
    Пленэр на Беларусі (2000). Палатно, алей, 220*80 см
    Героі партрэтаў і карцін
    « Старамесцка плошча», Прага, 2005 г.
    I заходнія, і ўсходнія хрысціяне сёння шануюць св. Вацлава. У адным з каталіцкіх гімнаў апавядаецца аб тым, як «добры кароль Венсэслаў» аднойчы ўбачыў, як селянін збіраў хвораст у страшэнную завіруху. Ён даведаўся, дзе жыве селянін, і разам са слугой пайшоў да яго праз заснежаны лес, узяўшы з сабой дровы, хлеб, мяса і віно ад княжацкай трапезы. I калі слуга ўзмаліўся аб тым, што ён не мае сілаў ісці далей, св. Вацлаў загадаў яму ступаць дакладна па яго слядах. Добрае сэрца князя лучыла цяпло і растапіла снег, саграваючы зямлю.
    Адзін з партрэтаў пэндзля мастака адлюстроўвае Францішка Скарыну ў Празе. Праз гатычныя формы вокнаў льецца святло. На другім плане вымалёўваецца сілуэт сабора св. Віта, чарапічныя дахі, пагоркі. Першадрукар — у пурпурным адзенні, задумліва сканцэнтраваны. У руцэ яго — васілёк, сімвал Радзімы. Ён спакойны і ўпэўнены ў неабходнасці сваёй справы.
    Францішак хацеў лячыць душы чалавечыя мудрым кніжным словам, а целы — надзейнымі і добрымі лекамі. Біблія, якую ён пачаў выдаваць у 1517 годзе з кнігі «Псалтыр», была другой па ліку друкаванай славянскай Бібліяй, значна апярэдзіўшы падобныя выданні другіх народаў. Паколькі наклад выданняў Скарыны сягаў больш за паўтысячы асобнікаў, за два з паловай гады з ягонай
    «Святы Фелікс»
    друкарні выйшла звыш 10 тысяч кніг. Такую бібліятэку не змаглі адолець і сто перапісчыкаў за 10 гадоў.
    Апошнія гады жыцця Скарыны прайшлі ў Празе. Там ён працаваў садоўнікам караля і акрамя таго набыў славу добрага лекара. Помнік Францішку Скарыне знаходзіцца каля ўвахода ў Каралеўскі Батанічны сад, дзе ён служыў. Пушкін неаднаразова звяртаўся да вобраза Францішка Скарыны і пісаў яго (гэтак жа, як і яго настаўнік Гаўрыіл Харытонавіч Вашчанка).
    Той прысвяціў першадрукару тры карціны. Першы раз Скарына адлюстраваны ў роспісе «Асветнікі», дзе ён ідзе з разгорнутай кнігай. Другім зваротам да асобы першадрукара стаў яго партрэт пад назвай «Роднае слова». Трэцяя карціна — «Вяртанне» — перадае полацкі перыяд жыцця Скарыны.
    «Наваградак», 2003 г.
    Мастак — у край здзіўлення пілігрым...
    «Я думаў, што Пушкін — гэта скандаліст, піжон, хуліган. Дзе Пушкін — там нешта забараняюць. Аказваецца, ён — выдатны мастак, які піша добрыя карціны, роспісы, абразы.
    Так бывае ў жыцці, што некаторыя асобы звонку дэманструюць і бравуюць, а ўнутры ў іх — спакойны і гарманічны свет».
    Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі
    Лідар новага мастацтва
    Алесь Пушкін — легендарная асоба сярод пакалення маладых творцаў Беларусі. Ён абраў сабе цярністы шлях адкрыцця ў мастацтве праўды, якую не так лёгка казаць, за якую трэба пакутаваць. Але гэтая праўда звязана з сумленнем, з пачуццём адказнасці інтэлігента за свой народ, за родную нашу зямелькупакутніцу. А яна вартая найвялікшых ахвяраванняў. I прыклад Алеся Пушкіна — гэта прыклад ахвярніцтва. Шчырага, мужнага, непадкупнага. Ён заваяваў права быць сярод першых адраджэнцаў роднай культуры, бо першым з моладзі паспытаў грубыя фізічныя здзекі цемрашальскіх паслугачоў і маральныя абразы розных бессаромных пісак, здольных запусціць у масавую свядомасць самую брудную ідэалагічную атруту. Яго маральны дух і гуманістычныя маральныя сродкі аказаліся мацнейшымі за прыгнёт «інквізітараў», якія так жадалі вяршыць над ім судзілішча.
    Алесь Пушкін — мастак, якому па сілах любыя тэмы і новыя задачы. Ён раскрыўся як адораная асоба, што жывіцца неўміручым духам нацыянальнай
    культуры, вельмі рана, яшчэ ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па выяўленчым мастацтве, дзе рос як творца, апярэджваючы не толькі аднагодкаў, але і старэйшых калегаў. Ён спалучаў у сваёй творчасці рысы высокага прафесіяналізму, духоўнай шчырасці і няўтольнай прагі наватарства. Пра гэта засведчылі яго творы на рэспубліканскіх выставах, яго хэпінінг у гонар 71-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі, які стаў мастацкай і палітычнай сенсацыяй, і яго не менш сенсацыйная дыпломная работа. Гэтая размалёўка «Парнат», зробленая ў рэспубліканскай школеінтэрнаце па выяўленчым мастацтве і прысвечана гісторыі беларускай культуры. Яна адзінадушна прызнана высокім дасягненнем сучаснага беларускага манументальнага мастацтва.
    Малады мастак набраў патрэбную вышыню, расправіўшы крылы. Мы чакаем кожнага яго твора як новай праўды, новага адкрыцця, якое апярэджвае грамадскія і культурныя перамены. Яму можна верыць, бо мастак яшчэ ніколі не зманіў, не пацягнуўся да лёгкага хлеба, не збіраецца супакоіцца пад гукі фанфараў.
    Яго першая персанальная выстава — згустак накіпелых праблем грамадства, клопатаў, трывог, спадзяванняў, якія толькі мастацтва можа выказаць і выявіць іх сутнасць. Але іх вырашэнне павінна адбывацца ў новых мастацкіх сродках выразу. Тут мы бачым сінтэтычнае спалучэнне вядомых і яшчэ не вядомых нашаму гледачу прыёмаў, якія найбольш аголена і праўдзіва даносяць да кожнага сутнасць узнятых мастаком складаных праблем.
    Яго выстава артэфактаў у шырокім кантэксце новага дэкларатыўнага мастацтва, якое нарадзілася ў апошнія гады на хвалі культурнага і палітычнага адраджэння, уключае ў сябе фотадакументы, відэамастацтва, інсталяцыі, творы жывапісу, перформансу, плакатнай графікі і іншых галін сучаснага мастацтва. Выстава прысвечана адзначэнню 73-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі.