Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
Мастакі у Смаргоні
XX стагоддзя», — адзначыў куратар выставы ў шведскім Кальмары Марцін Шыблі.
Мастак натхняўся іх вобразамі таму, што яны марылі жыць у незалежнай ад савецкага ўціску Беларусі, запачаткоўвалі беларускія нацыянальныя вайсковыя фарміраванні.
3 ліпеня 2005 года Алесь Пушкін размясціў партрэты Уладзіслава Родзькі і Міхала Вітушкі на прыступках Нацыянальнага музея ў Мінску.
Міхал Вітушка вучыўся ў Пражскім універсітэце і Варшаўскай палітэхніцы, уваходзіў у кіраўніцтва аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацыяў і адукацыйнага Таварыства беларусаў у Варшаве.
У 1942 Міхал Вітушка ўваходзіў у Нацыянальны камітэт Беларускай Незалежнай партыі і ў кіраўніцтва Беларускай Самаабароны. У 1944 годзе ён удзельнічаў у 2-м беларускім кангрэсе, быў сярод арганізатараў планавання антынямецкага паўстання.
Дзейнасць ваеннага і палітычнага дзеяча Міхала Вітушкі мела мэтай аднаўленне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Іншы гістарычны персанаж, Расціслаў Лапіцкі, нарадзіўся 1 верасня 1928 года ў вёсцы Касута Вілейскага раёна.
Узначаліў моладзевае антыкамуністычнае надполле, друкаваў і распаўсюджваў лістоўкі супраць Сталіна і балыпавіцкай улады. Юны герой быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 года, ва ўзросце 22 гадоў.
«Мастакі суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Пушкін разам са смаргонскімі актывістамі Валянцінам Варанішчам і Уладзіславам Шульжыцкім 2 верасня 2012 rofla адзначылі чарговыя ўгодкі кіраўніка моладзевага антыкамуністычнага падполля Расціслава Лапіцкага», — паведаміла газета «Наша слова». Мастакі разам наведалі праваслаўны храм, дзе былі асвечаны тры намаляваныя імі партрэты Лапіцкага.
Яны таксама замовілі малебен у памяць расстралянага юнака. Пасля з асвечанымі карцінамі прайшлі да помніка Францішку Багушэвічу ў гарадскім парку. У гэты час за імі ўжо назіралі людзі ў цывільным. Пасля таго, як удзельнікі акцыі рушылі ў бок дома Варанішчы, адначасова раздаючы мінакам буклеты пра Лапіцкага, іх затрымалі супрацоўнікі РАУСа і завезлі ў пастарунак.
Як арганізатар шэсця А. Пушкін атрымаў 10-суткавы арышт, а яго сябры — штрафы. У турме мастак стварыў эскіз помніка Расціславу Лапіцкаму. Ён вёў гаворку з мясцовым кіраўніцтвам пра магчымасць цягам часу цывілізавана да 2015-2016 гадоў усталяваць помнік юнаму барацьбіту супраць сталінскіх парадкаў.
«Гісторыя дасць належную ацэнку дзеяў гэтых асобаў, — лічыць Алесь Пушкін, — але памяць пра іх павінна захоўвацца».
Эла Дзвінская
Дудар
На карціне «Раніца 8 верасня 1514 года» старажытным дударом Алесь Пушкін намаляваў кіраўніка гурта «Стары Ольса» Зміцера Саспоўскага. Малады дудар грае на досвітку перад бітвай, уздымае змагарны настрой ваяроў. Гэта была другая кампанія Маскоўскага княства супраць Беларуска-Літоўскай дзяржавы, як піша ў кнізе гісторык А. Грыцкевіч. Гетман ВКЛ Канстанцін Іванавіч Астрожскі ўдалым манеўрам перамог 30-тысячным войскам ВКЛ 80 000 маскоўскіх дружыннікаў.
У мастака Пушкіна цікавыя і яскравыя падзеі часоў сярэднявечча заўсёды абуджаюць энтузіязм. Яго аднадумца Зміцер Сасноўскі — апантаны музыка, аўтар кніг пра гісторыю музыкі, збіральнік сярэднявечных хрысціянскіх традыцый. Ён выходзіць на сцэну ў густа-чырвоным строі, з дудой і захоплівае слухачоў магутнай хваляй музыкі.
Гурт «Стары Ольса» быў заснаваны ў 1999 годзе і выконвае творы эпохі Рэнесансу і ранняга барока.
Зміцер Сасноўскі
Асаблівай шляхетнасцю вызначаюцца адносіны музыкаў да старажытнага нотнага збору «Полацкі сшытак».
Зміцер Сасноўскі — гісторык па адукацыі. 3 19-ці гадоў ён захапляўся збіраннем старых музычных інструментаў, а потым навучыўся рэстаўраваць і пачаў на іх граць. 3 яго сяброў і ўтварыўся гурт «Стары Ольса».
Акрамя тых, якія ў іх ужо ёсць, музыкі хочуць дадаць яшчэ тамбур, некалькі іншых відаў лютні, томбамарын, літаўры, іншыя віды колавых лір, шалмей высокі, цымбалы старой канструкцыі, гадулку, шукаюць вялікі гонг, сярэднявечную арфу, шлемападобныя гуслі і іншыя інструменты. Пэўную ўвагу хацелі б яны звярнуць на старадаўнія смычковыя інструменты.
Калі гурт грае вельмі моцна, натхнёна, гучна, на памяць прыходзяць біблейскія радкі з кнігі Ісуса Навіна. Перад узяццем Іерыхона было загадана, каб сем святароў моцна дудзелі ў трубы, а потым у рашучы момант народ выгукнуў ва ўвесь голас.
Хлопцы з гурта старадаўняй музыкі граюць натхнёна, рашуча, уздымаюць дух грамады. Відавочна, што праз музыку, нацыянальную культуру прыйдзе гартаванне беларускага народнага духу, прыйдзе той час, калі рухнуць сцены дыктатуры, як абрушыліся муры старажытнага Іерыхона.
Эла Дзвінская
Жаночыя вобразы
ўтворчасці Пушкіна
Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці I душы мацярэй нас могуць чараваці, Вышэйшая краса — у іхзлітнасці жывой.
Максім Багдановіч
Хараство жанчыны, унутраны свет яе душы — ці гэта не адна з улюбёных тэмаў мастакоў? У Алеся Пушкіна — болып двух дзясяткаў партрэтаў дамаў розных стагоддзяў. Жанчынам на партрэтах Пушкіна ўласцівая велічнасць, высакароднасць манер, прыцягальнасць, грацыёзнасць, цвёрды характар. 3 іх жыццём звязаны легенды і паданні. У партрэты ўнесены элемент гістарызму. Князёўны і дамы ўзвышаюцца над паўсядзённасцю, плывуць над часам, захоўваючы сваё хараство і рысы натуры ў вяках: Сафія Слуцкая, Белая Панна, Барбара Радзівіл, Ганна на фоне вежаў Вільні.
Удзел у Першым міжнародным пленэры Фердынанда Рушчыца натхніў мяне на напісанне партрэта Белай Панны. Тады мы наведвалі Баруны, Гальшаны, Багданава, Вішнева. Белую Панну я пісаў у 2000 годзе ў былой келлі Гальшанскаід кляштара, філіяле Нацыянальнага мастацкага музея з дазволу дырэктаркі Чаславы Акулевіч. Сядзеў начамі і чакаў, ці з’явіцца яна да мяне, — узгадвае творца.
Павал Стэфан Сапега завяршаў будаўніцтва францыскансжага кляштара ў 1618 годзе. 3 тых часоў існуе паданне пра Белую Панну, жонку муляра, якая, згодна легендзе, была замураваная ў сцяне як ахвяра. Душа маладой жанчыны абараняе сцены кляштара. Карціна «Белая Панна» знаходзіцца ў Гродзенскай галерэі «Крыга» Юрася Мацко.
Вядомая ліцвінская прыгажуня Барбара Радзівіл, дачка князя Юрыя Радзівіла, была нашчадкам уладанняў Гаштольдаў. У 1547 годзе пры падтрымцы роднага і стрыечнага братоў Мікалая Радзівіла Рудога і Мікалая Радзівіла Чорнага яна патаемна ўзяла шлюб з Жыгімонтам II Аўгустам. У 1548 годзе Жыгімонт Аўгуст стаў каралём Рэчы Паспалітай і запатрабаваў прызнаць польскай каралевай сваю жонку Барбару Радзівіл. Адчайна паўстала супраціў гэтага яго маці — Бона Сфорца. Польскія вяльможы засцерагаліся ўплыву Радзівілаў — прыхільнікаў незалежнасці Літвы ад Полыпчы. 7 мая 1550 года маладая каралеўна Барбара Радзівіл памерла. Ёсць гіпотэзы, што яна была атручана Бонай Сфорцай.
Рамантычная гісторыя кахання і яркая фігура Барбары Радзівіл сталіся матэрыялам некалькіх празаічных, вершаваных і драматычных твораў на польскай, беларускай і літоўскай мовах.
Выстава «Жанчыны ў творчасці Пушкіна» дэманстравалася ў 1998 годзе ў гарадской выставачнай залі Орівы. У экспазіцыі былі прадстаўлены партрэты маці, жонкі і іншых жанчын. Адпа з гераінь — Таццяна Цыбульская, спявачка.
Партрэт кандыдаткі мастацтвазнаўства Ганны Барвёнавай я напісаў па просьбе Лявона Юрэвіча, які жыве і працуе ў ЗША ў інстытуце навукі і мастацтва, — узгадвае Алесь Пушкін.
Сярод жанчын на партрэтах ёсць асобы гераічпыя і рашучыя. Такія рысы перадае партрэт Тамары Чарамшагінай, дэсантніцы, гераіні антысавецкага супраціву, якая загінула ў гады вайны. Пра
«Ганна», 2001 г.
лёс сваёй каханай, вайсковай сяброўскі распавёў мастаку 85-гадовы Мікола Вайтовіч, жаўнер Беларускай самааховы. Фотаздымак Тамары захоўваўся дома ў спадара Міколы ў рамцы.
Замілаванне выклікаюць вобразы маладых паненак, якія чакаюць дзіця. Жанчына ў белым сядзіць на беразе возера, яе рукі складзены на жываце, яна прыслухоўваецца да таго, што адбываецца ў ёй, як выспявае будучае жыццё. Яна адчувае сябе ў мірным сугуччы з прыродай. Удумлівасць, няспешнасць прачытваюцца ў яе рухах.
Дзве чэшскія дзяўчыны паслужылі вобразамі вольнай Чэхіі на карцінах пад назвамі «Дзень» і «Ноч». У той час Пушкін правёў месяц у Чэшскім Крумлаве.
Характэрнымі архетыпамі чэшскай прыгажосці з’яўляюцца цёмныя вочы, пышныя валасы, даволі акруглы бюст, таму што ў краіне прынята ўжываць больш піва. Беларускія жанчыны — больш светлыя, сціплыя, верныя, — лічыць Пушкін.
Эла Дзвінская
«Замаку Чэшскім Крумлаве», Крумлаў, 2005 г.
У Чэшскім Крумлаве
Алесь Пушкін — мастак еўрапейскага духу. Ён увасобіў у сваіх творах уплывы эпохі Адраджэння, погляд фламандскіх майстроў, у яго карцінах адчуваецца велічная вечнасць.
Калі глядзіш на яго карціны з выявамі гатычных шпіляў еўрапейскіх гарадоў, згадваецца казачны свет Ганса-Хрысціяна Андэрсэна і Сельмы Лагерлёф, карціны Пітэра Брэйгеля. Сам Пушкін — нібы персанаж скандынаўскай сагі — высокі, статны, у капелюшы з пяром. У яго карцінах гістарычныя сюжэты пераплятаюцца са старажытнымі легендамі.
Мастак падарожнічаў па Чэхіі, спыняўся ў Празе.
— Удзячны лёсу, што давялося два тыдні правесці ў сярэднявечным Чэшскім Крумлаве, дзе захавалася забудова XIII-XV стагоддзяў, — казаў творца. — Туды мяне запрасіў адвакат Сяргей Скаруліс. Ён зняў мне невялічкую кватэру вокнамі на пляц, фарбы я прывёз з сабой...
«Чэшскі Крумлаўраніцай», 2005 г.
— У Чэхіі прываблівае роднасць культуры і пашана да мастацтва. Кожны дом у Празе ўпрыгожаны мазайкай альбо вітражамі ці мастацкім кавальствам на лесвічных клетках.
Штовечар можна было наведаць у адным з касцёлаў канцэрт класічнай музыкі з ўдзелам вядомых еўрапейскіх арганістаў і піяністаў.
Пушкін з прыемнасцю заўважыў, што Прага ці не лепш за ўсе гарады Еўропы захавала свой гістарычны цэнтр. Дагэтуль на фасадах розных будынкаў красуюцца цэхавыя знакі, гербы, скульптурныя выявы з дзіўнымі назвамі: «Каля трох белых ружаў», «У зялёнай жабы», «Ля двух залатых мядзведзяў». Яго зачараваў прыгажосцю Каралеўскі палац са мноствам забудоваў і сабор св. Віта. Як Міланскі ці Кёльнскі саборы, гэты храм перабудоўваўся тысячу гадоў. Закладзеная з XIV стагоддзя рымская базіліка паступова ператварылася ў гатычны сабор.
Высокі чалавек у капялюшы спыніўся ля будынку на Старамесцкай плошчы.