Алесь Пушкін
Выдавец: Misericordia
Памер: 248с.
Віцебск 2013
90-я гады XX стагоддзя — яскравая ілюстрацыя адраджэння духоўнага і нацыянальнага руху, культурна-асветніцкія часы.
У тыя часы друкавалася шмат кніжак па гісторыі, Уладзімір Арлоў і яго паплечнікі выдавалі вельмі шмат. Маладым людзям хацелася з імпэтам паспяваць, пагаманіць, праявіць свае ініцыятывы.
Нам з сябрам давялося адрэстаўраваць дзве з паловай тысячы квадратных метраў барокавага жывапісу. Былі створаны ў стылі
Інтэр’ер касцёла, 1996 г.
Роспісплафона, 1995-1996 гг.
барока новыя фрэскі. Арханёл Міхаіл з мячом перамагае д’ябла. Фон роспісаў чырвоны, напружаны, сімвалізуе духоўную барацьбу. Фрэска св. Антонія мае вялікае духоўнае значэнне.
У Магілёве традыцыйна ўшаноўваецца памяць святога Антонія, добрага цёплага малітвенніка. 13 чэрвеня цэлая працэсія гараджан ідзе па вуліцах да могілак на вуліцы Лазарэнкі.
Роспіс плафона быў унікальны. На ім былі адлюстравапы сучасныя каталіцкія святары, тут была першая на Беларусі выява Яна Паўла II, напісаны выявы нашых духоўных правадыроў: Я. Купалы, В. Дуніна-Марцінкевіча, В. Ластоўскага. У гэтым касцёле вянчаўся Зянон Пазняк з Галінай Вашчанкай. У пазнейшыя часы (2001) плафон быў зафарбаваны белым. Іншыя выявы захаваліся.
Цэлы сегмент роспісаў візуальна захоўваў дух той эпохі нацыянальнага і рэлігійнага ўздыму. Беларусь наведваў у тыя часы папскі нунцый Аўгустына Маркета.
У 1994 годзе Казіміру Свёнтку была нададзена кардынальская годнасць разам з трыццаццю новымі кардыналамі. Эскізы роспісаў зацвярджаў сам кардынал Свёнтак.
У той перыяд быў запачаткаваны фестываль «Магутны Божа», ён адбываўся ў памяшканні касцёла св. Станіслава. Сучас-
Праца ў Міхалішках, 2004 г.
ным ггравобразам святой Цэцыліі стала ўдзельніца першага фестывалю, спявачка з выдатны.м мецасапрана — Таццяна Цыбульская. Цяпер яна выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Пазней я распісваў касцёл у Міхалішках. Там быў створаны абраз Маці Божай Ружанцовай. Яна быццам ступае па аблоках, трымаючы Нябеснага Сына, а ўнізе на зямлі раскінулася мястэчка з маленькімі дамкамі, дарогай, забудовамі. Там жа напісана «Святая сям’я».
У Магілёве ў тыя часы я пазнаёміўся з будучай жоначкай Яначкай. Яна прыехала ў Магілёў да сва-
ёй стрыечнай сястры, яе дзядзька і цётка працавалі ва ўніверсітэце і.мя Куляшова, а стрыечная сястра,
закончыўшы Маскоўскі ўніверсітэт, працуе мастацтвазнаўцам у Магілёве. Сястра прывяла яе ў касцёл, і там мы пазнаёміліся.
Потым Яначка вазіла свой клас у Полацк і на іншыя вандроўкі, а я, заўзяты жаніх, іх суправаджаў.
Эла Дзвінская
Маці Спрадвечнай Дабрыні
Ад 90-х гадоў мінулага стагоддзя складаюцца духоўна-культурныя пляцоўкі, пачынаецца ўзаемадзеянне вернікаў і творцаў, ідзе натхнёная праца творцаў-вернікаў. Адна з такіх пляцовак — Мінскі касцёл святых Сымона і Алены. У касцёле праводзяцца канцэрты сімфанічнай і арганнай музыкі, у дольнай зале касцёла выступаюць паэты, спевакі, дзейнічаюць дзіцячы хор «Голас душы», тэатры аднаго акцёра «Зніч» і «Анёл». 3 ласкі пана пробашча да супрацоўніцтва запрошаны дзеячы культуры.
У Магілёве заснавана традыцыя праводзіць фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа», дзейнічае Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў.
«Уздыміце вочы вашы ў неба. Даацэньвайце тое, што святое, што вечна трывае, што з’ядноўвае народы ў Духу Святым. Мэта нашай жыццёвай пілігрымкі — сустрэча з Панам Езусам у канцы жыцця, у канцы гісторыі. Важна, каб мы змаглі з чыстым сэрцам наблізіцца да Яго. Вера з’яўляецца шляхам бачання.
Каб мы маглі заўважаць іншага чалавека, яго правы і патрэбы. Каб мы маглі распазнаць Госпада сярод людзей, якія да нас прыходзяць, і служыць Яму ў паўсядзённым жыцці. Чуваць, рабіць добрыя ўчынкі, жыць у еднасці з Хрыстом, — сказаў пан пробашч Мінскага касцёла св. Сымона і Алены Учадзіслаў Завальнюк падчас адвэнту. — Вера дае каштоўнасці, якіх не ведае свет, дае магчымасці адкрываць мудрасць Божага закону. Вера дае духоўную бадзёрасць і заахвочвае да руплівай працы на зямлі».
Алесь Пушкін у 1992-1996 гадах бярэ ўдзел у рэстаўрацыі роспісаў Магілёўскай архікатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Там піша ў стылі барока новыя фрэскі «Святая Цэцылія, патронка музыкі і спеваў», «Святы Арханёл Міхаіл, заступнік зямлі беларускай», «Святы Антоні Падуанскі», «Святы апостал Юда-Тадэвуш» і «Глорыя кардыналу Свёнтку».
Як мастак з добрай класічнай адукацыяй, досведам рэалістычнай перадачы ўражанняў Пушкін адлюстроўвае цэласны свет. He раздроблены, узарваны, паранены — які дэманструюць постмадэрністы, а такі, як ён быў задуманы ад пачатку, ад стварэння.
У залатых зоркавых прамянях рэюць анёлы, яны трымаюць карону над вобразам Божай Маці Вастрабрамскай. Пад яе ласкавым поглядам спачывае старажытная Вільня, у велічным спакоі дрэмлюць вежы касцёлаў і цэркваў, Вострай брамы.
Пушкін добра ведае вышэйшы, Боскі духоўны свет. Свет найвышэйшай дабрыні, прыгажосці, мілосці. Свет найвялікшай любові, якая здольная прабачаць, здольная патапіць у сваіх прамянях зло і недарэчнасць. Яго Мадонны — не строгія і аскетычныя, яны перапоўненыя любоўю, пяшчотай, мацярынскай сілай, жаночай моцай. Маці Божая Будслаўская напісана ў белых тонах на жоўтым фоне ў пазалоце, у атачэнні ружаў, зорак, кветак, што сімвалізуе чысціню і некранутасць. Свет вялікай дабрыні, свет кахання. Залаты і жоўты колеры вызнаюць царскую годнасць Хрыста. Золата з’яўляецца вобразам нястворанага святла.
Маці Божая Ружанцовая напісана для Міхалішскага касцёла. Яе міласэрны спачувальны позірк скіраваны да нас з нябёсаў. Яна ступае па аблоках, трымаючы на руках Святое Немаўля. Ахоўным жэстам Яна прытрымлівае Дзіця. Hi Маці, ні Дзіця немагчыма прадставіць асобна, Яны знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. У Яе позірку — замілаванне і змірэнне, Яна саступае сваё першынства дзіцяці, якому
належыць узрастаць і выконваць сусветную місію. Над Ёй у вянку з ружаў выяўляецца крыж. Каля Яе ног ляжыць мястэчка, падрабязна прапісанае пэндзлем майстра. Усе тры аспекты — рэлігійны змест, маральная філасофія, мастацкая дасканаласць — уздзейнічаюць на гледачоў.
«Беззаганная Маці Божая, Каралева неба, Маці міласэрнасці, заступніца і прытулак грэшнікаў! Вось я, натхнёны ласкамі, якгя Ты так шчодра выпрасіла для мяне сваёй мацярынскай ласкавасцю са скарбаў любові Божай, пастанаўляю цяпер і
Маці Божая Ружанцовая (Міхалішкі)
назаўсёды аддаць у Твае рукі сваё сэрца, каб Ты прысвяціла яго Езусу», — гаворыцца ў малітве да Маці Божай Вастрабрамскай.
Святы Антоні Падуанскі напісаны у Магілёўскай архікатэдры (1995 г.) побач з анёлам. Анёл са светлымі крыламі ўкленчыў перад святым. Да святога прыйшлі на пакланенне птушкі, чарапашкі, змяя, матылькі, вусені. Мноства зялёнага колеру сімвалізуе жыватворныя сілы Святога Духа. Са старажытнасці дрэва з’яўлялася сімвалам жыцця.
3 першых вякоў хрысціянства існуе шмат паданняў пра тое, як дарадцы Божыя жылі ў згодзе са звярамі, дзікія жывёлы слухаліся і падпарадкоўваліся айцам-пустэльнікам.
Вядома, што святы Антоній нарадзіўся ў Партугаліі ў сям’і рыцара і насіў імя Фердынанд. Большую частку жыцця ён правёў у Італіі, заснаваў некалькі манастыроў. У 1224 годзе Антоній стаў настаяцелем францысканскага кляштара каля горада Ле-Пюі. Слава пра яго пропаведзі і дабрадзейнае жыццё пашыралася, яго назвалі «Светачам ордэна».
Карціны, прысвечаныя св. Антонію, часцей адлюстроўваюць створаныя ім цуды: пропаведзь рыбам (Веранэзэ), з’яўленне не-
маўляці Езуса (Мурыльё і Ван Дэйк), цуд з аслом, які ўкленчыў перад Святымі дарамі («Цуд св. Антонія» невядомага фламандскага мастака XVI стагоддзя).
Пушкін ведае духоўны свет і яго законы. Але як сучаснага чалавека, які жыве ў свеце розных уплываў, яго прыцягваюць і іншыя плыні. Часам хочацца ўсклікнуць: «Навошта вы, вялікі мастак, растрачваеце сябе на пустыя скандальныя сенсацыі?» Як заўважыў мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, «элементы мадэрнісцкай культуры з яго секулярызаваным светапоглядам адрываюць нас ад евангельскага бачання». Вернік мусіць дбаць пра тое, як пашырыць свет Божай прысутнасці на зямлі, як перадаць святло Яго позірку. Каб было больш куткоў Боскай прысутнасці ў чалавечых сэрцах, дамах, каб было больш выратаваных душаў для будучага Божага ўладарства. Трэба паўсюдна несці цяпло, ласку, веру. He спыняцца, не здраджваць.
Некалькі карцінаў Пушкіна прысвечаны з’яўленню святога Мікалая.
Адна з іх нагадвае пра нараджэнне сына мастака Міколкі. Святы Мікалай у свой веснавы дзень (22 траўня) схіляецца да люлькі малога. Ён моцна трымае калыску рукой, у другой руцэ — Святое Пісанне. Анёл сыпле на немаўля бэзавыя кветкі з квітнеючага куста. Уся зямля пад нагамі пакрытая блакітнымі пралескамі. Задаволеныя бацькі схаваліся за дрэвам. Яны зычаць дзіцяці шчаслівага лёсу.
На іншай карціне святы Мікалай з’яўляецца вандроўнікам, якія прыпыніліся на прывале. За святым бяжыць жарабя і авечка, брыдуць кароўка і лось. Карціна сімвалізуе прымірэнне чалавека праз Божую ласку з жывёльным светам і прыродай.
Мастак творыць для Бога і для людзей, ахвяруе свой час і высілкі для вечнага. Ён прычашчаецца Святых Тайнаў Хрыстовых, перадае свой непасрэдны досвед веры. Таму дзейнасць і сям’я яго дабраслаўлёныя і ў смутны час крыўдаў.
Эла Дзвінская
Арыенціры
— На востраў Заліт да айца Мікалая Гур’янава мы ездзілі з групай паломнікаў з пяці чалавек, — успамінаў Алесь Пушкін. — Толькі кацер хадзіў на аддалены востраў Заліт, па якім мірна блукалі каровы. Айцец Мікалай прымаў усіх людзей з іхнымі пытаннямі, патрэбамі. 3 раніцы ён адчыняў дзверы сваёй келлі-хаціны, і да яго на рукі зляталіся птушкі.
— Радасць мая, — казаў ён, — ну што ў цябе?
Айцец Мікалай быў сціплы, ласкавы. Ён прайшоў праз сталінскія рэпрэсіі, некаторы час працаваў у азёрнай гаспадарцы.
Ён дабраславіў мяне на напісанне роспісаў.
— He спрачайся адкрыта з уладай, — казаў старац.
Ён разумеў думкі і працу дысідэнтаў. Я прывёз яму хлеб, а ён не ўзяў. Сказаў: «Гэта табе ад мяне — вазьмі» (значыць, з малітвай), — успамінаў Пушкін.
Да айца Мікалая Гур’янава ў свой час ездзілі многія прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Сярод іх быў шчыры і верны чалавек, якога айцец Мікалай