• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    Майстрам бытавога жывапісу з’яўляўся Мікадзім Сільвановіч. Атрымаўшы адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, ён стварыў шэраг кампазіцый у бытавым жанры. У рэалістычнай манеры мастак выканаў карціну «Пастух са Свянцяншчыны». Творы Сільвановіча прынеслі яму высокі аўтарытэт сярод пецярбургскіх мастакоў, пра што сведчыла запрашэнне да ўдзелу ў афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічнае пано «Тайная вячэра» Сілівановічу прысвоілі ганаровае званне акадэміка.
    У канцы XIX стагоддзя разгарнулася творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Ен развіваўтрадыцыілірычнагапейзажу. У ранні перыядбылі напісаны карціны «3 ваколіц Пяцігорска», якую набыў П. Траццякоў для сваёй калекцыі, «Вясна ідзе», што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў. Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з I. Рэпіным.
    Пётр Сергіевіч многа працаваў на Беларусі — распісваў касцёлы, зрабіў шмат тэматычных карцін, партрэтаў нашых дзеячаў, у прыватнасці К. Каліноўскага.
    Вучні нашага каледжа ўсё гэта вывучаюць, знаходзяць матэрыял, рыхтуюць рэфераты.
    Гутарыла Эла Дзвінская
    Народны мастак Беларусі
    Гаўрыіл Вашчанка ў сваёй майстэрні
    Жыццесцвярджальная мэта мастацтва
    У прасторнай залі-майстэрні народнага мастака Гаўрыіла Вашчанкі на вуліцы Сурганава вісяць партрэты яго родных: бабулі, брата, нявесткі, бачны Прыпяцкі краявід — побач тое, што сілкавала творчасць мэтра ўсё жыццё. Сівы чалавек са светлымі блакітнымі вачыма і спакойнымі рухамі, падобны да Купалаўскага гусляра, апавядае стройна і акадэмічна.
    Народны мастак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Гаўрыіл Харытонавіч Вашчанка доўгі час узначальваў кафедру манументальнага мастацтва ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Ен прысвяціў 38 гадоў выкладчыцкай дзейнасці. Выпусціў са сцен акадэміі больш за 200 студэнтаў. Яго працы знаходзяцца ў 32 музеях Расіі, Беларусі, Балгарыі і Украіны. Гаўрыіл Харытонавіч атрымаў мастацкую адукацыю на Украіне. Пасля 6 гадоў па размеркаванні працаваў у Малдавіі. А маляваў толькі Беларусь.
    «Кожнае палатно Г. Вашчанкі «дыхае» сваёй асаблівай «колеравай ідэяй», наскрозь пранізанай той мастакоўскай філасофіяй, дзе глыбока закладзены нерв праўдашукання, дзе свеціцца ўсхваляваная і спагадлівая душа», — пісаў Б. Крэпак.
    «Паэтычны свет Гаўрыіла Вашчанкі — калейдаскоп, у якім сыходзіцца спектр розных колераў і адценняў, мудрагелістых абрысаў. У той жа час, у яго творчасці закладзена таямніца, якая і завецца «ўрачыстасцю мастацтва». I гэтай «урачыстасцю», гэтай глыбіннай магутнасцю, цудоўнасцю колерапластыкі паэзіі ён размаўляў з гледачом, застаючыся заўсёды самім сабою».
    Сяргей Харэўскі ўключыў палатно «Жнівень» (1975) Г. X. Вашчанкі ў спіс 100 найлепшых твораў беларускага мастацтва XX стагоддзя. Шэраг палотнаў мастак прысвяціў важным падзеям беларускай гісторыі: «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстанне Кастуся Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Балада пра мужнасць» (1974).
    Г. X. Вашчанка стварыў запамінальныя вобразы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Канстанціна Астрожскага, Льва Сапегі. Нацыянальную бібліятэку ўпрыгожвае трыпціх «Адвечнае».
    У мастака ёсць і свая «імянная» карцінная галерэя ў Гомелі. Яна была пабудавана ў 2002 годзе. Тут адбываліся ўрачыстасці, звязаныя з яго 80-годдзем. Галерэя размяшчаецца на вуліцы Карповіча, 4. Там адбываюцца выставы сучасных мастакоў, праходзяць конкурсы малюнкаў таленавітай моладзі з вучэльняў. На першым паверсе — зменная экспазіцыя. На другім выстаўляліся працы мастака і яго вучняў.
    Сёння выпускнікі кафедры манументальнага мастацтва Беларускай Акадэміі мастацтваў вядуць упрыгожванне нефаў сучасных храмаў, дэкараванне столі мазаікай, роспісы сучасных будынкаў у асноўнай частцы. Сярод гэтых творцаў — Аляксандр Ксяндзоў, Камал Гаджыеў, Сяргей Цімохаў і іншыя. Усе яны з вялікай ўдзячнасцю узгадваюць свайго настаўніка Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанку і лічаць яго адным з высокіх маральных аўтарытэтаў.
    —	Гаўрыіл Харытонавіч, у Вас было цяжкое пасляваеннае дзяцінства, але Вы з усіх сілаў імкнуліся вывучыцца і дасягнуць дасканаласці ў прафесіі.
    —	Пасля вайны наша мама выхоўвала мяне і брата разам з бабуляй Сынклетай і дзедам. Яна ніколі не скардзілася, працава-
    
    ла з ранку да вечара. Маці ўласнаручна ткала палатно, рабіла коўдры з поўсці авечак. Запомніўся мне вятрак дзеда Міхаіла, які я адлюстраваў на палатне.
    Аднойчы мая мама Надзея Міхайлаўна ўзяла мяне на службу ў храм, а паколькі мне, хлопцу, было сумна, я падняўся на калакольню і паназіраў за наваколлем. 3 той пары ў мяне на ўсё жыццё засталося ўспрыняццё краявіду з птушынага палёту. Наша вёска знаходзілася ў 8 кіламетрах ад Прыпяці і ў 9 — ад Дняпра, на кірмаш мы ездзілі ў Камарын або Чарнобыль.
    У 1947 годзе я паступіў у Кіеўскую мастацкую вучэльню. Мне здавалася ў паводку, што Днепр нясе ў сваіх водах рэчы з нашай вёскі. Я вельмі ўдзячны свайму брату, які дапамагаў мне матэрыяльна ў тыя часы.
    —	Раскажыце, каліласка, падрабязнейпраВашыхвыхаванцаў.
    —	Mae вучні прадстаўляюць сучаснае мастацтва ў станковым жывапісе.
    Выстава «Майстра і майстры» адбылася з удзелам маіх вучняў Р. Несцерава, С. Цімохава, В. Нямцова, 3. Ліцвінавай, А. Ксяндзова.
    Зараз кафедру манументальнага мастацтва ўзначальвае Уладзімір Зінкевіч. 50-годдзе кафедры было адзначана выставай у Акадэміі мастацтваў.
    У гэты новы перыяд ёсць вялікая патрэба ва ўпрыгожванні культавых забудоваў. Цяпер студэнты Акадэміі мастацтваў робяць дыпломныя працы і вывучаюць усё, звязанае з пабудовай і дэкараваннем храмаў. Гэта праца зараз вельмі запатрабаваная. У сувязі з новымі рэаліямі часу мае вучні працуюць па трох напрамках: першая частка займаецца выставачнай дзейнасцю, другая — па прыватных замовах, трэцяя працуе над аздабленнем храмаў і культавых будынкаў.
    —	Ці не маглі б Вы ўзгадаць, якім быў Беларускі тэатральнамастацкі інстытут у 80-я гады? Якія тэндэнцыі ўласцівы Акадэміі мастацтваў зараз?
    —	Я пераехаў у Мінск з Малдовы ў канцы 50-х гадоў і прайшоў па конкурсе выкладчыкам у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на кафедру манументальнага мастацтва. У СССР гэта была трэцяя па велічыні вучэльня пасля Маскоўскага Сурыкаўскага інстытута і Ленінградскай акадэміі. У тыя часы рэктарам БДТМІ быў вядомы мастак з Магілёўшчыны Павел Масленікаў. Там выкладалі знаныя
    і вопытныя скульптары А. Глебаў і А. Бембель. Мне было крыху за трыццаць, а вакол працавалі прызнаныя майстры. 3 тых часоў каля 40 гадоў я займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.
    Я атрымліваў адукацыю ў Кіеўскай вучэльні прыкладнога мастацтва, потым — у Львоўскім інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Львоў быў заходнееўрапейскім горадам з высокім узроўнем культуры і адукацыі. He настолькі разбураны вайной, ён прадстаўляў у арыгіналах Рэнесанс і барока, класіцызм і мадэрн.
    Студэнты знаёміліся з творамі Веласкеса, Эль Грэка, Леанарда і Тыцыяна. Вывучалі не толькі манументальны жывапіс, але і кераміку, тэкстыль, інтэр’ер. Прафесары, якія там выкладалі, вучыліся ў Парыжы, Мюнхене, Рыме, Вене. На прыкладах сусветных шэдэўраў яны вучылі адчуванню колеру і формы, свабодзе самавыяўлення, раскаванасці думкі.
    У Мінску на кафедры БДТМІ я марыў увасобіць дэмакратычны дух Львова. Мы шукалі найбольш эфектыўныя метады для выкладання малюнка, кампазіцыі, перспектывы, тэхнікі жывапісу, правядзення пленэрнай і вытворчай практыкі. Мы стварылі праграмы і методыкі, запрасілі выкладчыкаў па кераміцы, мастацкай апрацоўцы дрэва.
    Калі прыехаў у Мінск Аляксандр Дайнэка з Акадэміі мастацтваў СССР, які курыраваў рэспубліканскія навучальныя ўстановы, ён ухваліў кафедру за сувязь з архітэктурай, практыку навучання вітражу, фрэскам, тэкстылю.
    У 70-80 гады ішлі моцнымі тэмпамі горадабудаўнічыя працы. Існавала вялікая патрэба ў афармленні і аздабленні грамадскіх памяшканняў. Гэта быў перыяд росквіту выяўленчага мастацтва. Асноўныя працы выконваліся праз Мастацкі камбінат, на які архітэктары накіроўвалі заказы.
    У перыяд росквіту быў цэх манументальнага мастацтва, куды звярталіся заказчыкі. Там існаваў мастацкі савет. У залежнасці ад характару працы размяркоўваліся заказы. Архітэктар мог звярнуцца персанальна да майстра, але працы выконваліся праз камбінат.
    Былі замовы свецкага характару: мазаікі, вітражы. Калі распаўся Савецкі Саюз, значныя горадабудаўнічыя працы адышлі на другі план. Але з’явілася шмат людзей з дастаткам, якія робяць роспісы і вітражы ў сваіх катэджах. Яны не маюць такога гучання, як будынкі грамадзянскага прызначэння.
    *Леў Сапега», Гаўрыіл Вашчанка
    —	Вашы вітражы і пано ўпрыгожваюць Мінск, натхняюць вашых паслядоўнікаў.
    —	Калі я рабіў пано «Асветнікі» ў Доме настаўніка, прынёс эскіз на ўзгадненне з архітэктарам. «Мне эскізы падабаюцца, але я іх не падпішу», — сказаў архітэктар. На эскізе былі распрацаваны выявы філосафаў і асветнікаў розных часоў — Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, С. Полацкага.
    Перад гэтым праходзіў ідэалагічны пленум ЦК, дзе выкрывалася як адмоўная з’ява зварот мастакоў да царкоўнай і філасофскай тэматыкі. Я зрабіў пано на свой страх і рызыку. Потым, калі агонія прайшла, усё стала ўспрымацца нармальна. Пазней я выконваў афармлснне Палацу хімікаў у Светлагорску «Зямля Светлагорская».
    Падчас працы над эскізамі для вітражоў Чырвонага касцёла на пачатку 70-х гадоў мяне выклікаў адказны сакратар ЦК па ідэалогіі Кузьмін і сказаў: «Ведаеце, у мяне ляжаць сотні лістоў вернікаў, каб вярнуць касцёл. Вашы вітражы падыходзяць і да касцёла». Матывы іх былі блізкія да ўспрыняцця вернікаў. А хіба гэта дрэнна! Пераехаў Дом кіно, вітражы засталіся для касцёла. Яны былі класічнымі, у іх прымянялася свінцовая пайка.
    Кінатэатр «Масква» я афармляў да Алімпіяды-80, ліў вітражы на заводзе ў Бярозаўцы. Вітражы былі літыя, звязуючая паміж імі — эпаксідная смала.
    — Якія прынцыпы Вы выхоўвалі ў моладзі?
    — Ёсць мастацтва, якое стварае і ўпрыгожвае, ёсць такое, якое разбурае. Мастацтва павінна быць жыццесцвярджальным. Гэтую думку я імкнуўся давесці маім выхаванцам.
    Мы, педагогі, працуем з маладымі асобамі вельмі пільна. Я імкнуўся разгледзець у іх індывідуальнасць, зразумець іх схільнасці, развіць і накіраваць. Таму ў кожнага з іх — свой індывідуальны стыль.