• Газеты, часопісы і г.д.
  • Алесь Пушкін

    Алесь Пушкін


    Выдавец: Misericordia
    Памер: 248с.
    Віцебск 2013
    52.16 МБ
    Я вучыў маладых, і яны вучылі мяне. Яны сталелі, а я, гледзячы на іх, не спяшаўся старэць.
    Студэнты прыходзілі да мяне, і пра многія рэчы мы размаўлялі шчыра і адкрыта. Са студэнцкіх гадоў Алесь Пушкін вызначаўся фактурай і высокім прафесійным узроўнем.
    Аднойчы Алесь прыйшоў да мяне і кажа:
    — А што, калі я праеду па праспекце на белым кані з белчырвона-белым сцягам?
    — Саша, а што будзе, калі цябе скінуць з каня ці ты ўпадзеш, і сцяг зваліцца ў бруд, і яго зганьбяць?
    — Пра гэта я не падумаў, — задумаўся Пушкін.
    Потым я сказаў Пушкіну: «Калі ты будзеш ухіляцца ў палітыку, ты можаш не вырасці як сапраўдны прафесіянал».
    Алесь — вельмі перспектыўны і вельмі таленавіты чалавек. Я жадаю яму ўсяго самага лепшага на жыццём шляху.
    — Надзейнай бухтай заўсёды была для Вас сям’я. Усё жыццё Вас падтрымлівала жонка Мацільда Адамаўна.
    — Яна — полька і каталічка па паходжанні, педагог па адукацыі. Мы пазнаёміліся з ёй у Львове ў адной з кавярняў падчас маёй вучобы, дзе разам слухалі спевы барытона Паўла Лісіцыяна. 3 таго моманту, як нас з’яднала музыка, мы разам усё жыццё. На срэбранае вяселле я падарыў ёй карціну «Матчыны крылы». На залатое вяселле мы з ёй вянчаліся. Нашы сыны Мікалай і Канстанцін — таксама творчыя асобы. Канстанцін — сябра трох творчых саюзаў — мастакоў, дызайнераў і журналістаў.
    Гутарыла Эла Дзвінская
    Па знаёмых вуліцах
    «Віцебск! Імя бліскучае і пранізлівае, як усплёск святла на вастрыні ляза», — піша сучасны малады празаік.
    «Віцебск — адзін з першых хрысціянскіх цэнтраў Беларусі, старажытнае свяціла сузор’я Полацка, Турава, Смаленска. Для ўсіх часоў праслаўлены Маркам Шагалам, геніяльным авангардыстам, што склаў з асколкаў віцебскіх вулачак, вокнаў, скрыпак і нявестаў сусветны калейдаскоп сімвалаў. Віцебск — культурная сталіца Беларусі. Тут праводзіцца 18 мастацкіх фэстаў за год — больш, чым у двухмільённым Мінску. Міжнародны фэст імя Салярцінскага, фэст сучаснае харэаграфіі, бальных і спартовых танцаў, конкурс гітарнае музыкі «Менестрэль», джазавы форум «Віцебская восень», нацыянальны фэст мадэльераў «Белая амфара», пленэр імя Хруцкага.
    У Віцебску знаходзіцца адзін з двух нацыянальных акадэмічных тэатраў — Коласаўскі, збудаваны на
    месцы колішняга княскага замку. Віцебск — радзіма кампазітара Барадзіна, аўтара старыка Хатабыча Лазара Лагіна, і горад дзяцінства Самуіла Маршака».
    Жнівеньскім днём мы сустрэліся з Пушкіным над гадзіннікам на чыгуначным вакзале ў Віцебску. Да рэканструкцыі на шурпатай сцяне аднаго са старэйшых вакзалаў на Беларусі вісела вялізная рэпрадукныя карціны I. Рэпіна — «Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану», каля якой у залі чакалі цягнікоў і гутарылі з роднымі, елі булачкі і пілі ліманад.
    Цяпер жоўтыя яркія ліхтары асвятляюць плошчу як днём. Няспынна пад’язжаюць тралейбусы, аўтобусы, таксоўкі.
    —	21 год таму, у кастрычніку 1990 года, я прыбыў у Віцебск па размеркаванні, — пачынае свой аповед Алесь Пушкін.
    Мы сядаем у тралейбус № 1 і едзем па месцах, звязаных з яго працай у старажытным горадзе.
    —	Мне прапаноўвалі Гомель, Берасце і Віцебск, — працягвае Алесь. — Выбар трапіў на горад Шагала і Малевіча.
    Я падышоў да кіёска Гордаведкі на прывакзальнай плошчы і снытаў, дзе знаходзіцца Камбінат мастацтваў. На першым тралейбусе паехаў на вуліцу Праўды — там знаходзіцца Саюз беларускіх мастакоў у Віцебску. Я да сённяшняга часу з’яўляюся яго сябрам.
    Я быў у той час яршысты, не з усімі вітаўся. Кан’юнктуршчыкам мог рукі не падаць. Тым, хто маляваў Леніна, руку ціснуць не ханелася. Такія, хто не пісаў Леніна, безумоўна, былі. Адзін з іх Аляксандр Салаўёў, старэйшы віцебскі творца, заслужаны дзеяч мастацтваў, мастак-экспрэсіяніст.
    Тады да мяне прыглядаліся, зразумеўшы мой характар, заказаў давалі вельмі мала. Давялося афармляць сталовую ў Расонах, у кіраўніка прадпрыемства афармляць офіс.
    Мне выдалі мальберт, выдзелілі пакой у інтэрнаце на праспекце Пераможцаў. Там, на 11-м паверсе, я і пасяліўся разам з мастаком Іванам Рабцэвічам. Па суседстве з намі жылі рачнікі, якія плавалі на баржах па Дзвіне. Летам яны сплаўлялі плыты і іншыя грузы, a ўзімку адпачывалі ў горадзе. Помню іх сакавіты гоман, жарты. Яны крыху кпілі з нас, маладых мастакоў.
    Да пачатку 90-х гадоў у доме Марка 1 Пагала жыла габрэйская сям’я. Яны падтрымлівалі існаванне легенды пра свайго земляка. Зэля Мендзелевіч і Раіса Рыгораўна прымалі гасцей, распавядалі
    ім пра жыццё Марка Шагала і Бэлы Розенфельд, у іх захоўваўся альбом з рэпрадукцыямі карцін з розных гарадоў свету. Яны збіралі аўтографы наведвальнікаў дома. Госці былі з ЗША, Францыі, з Ізраіля.
    Неяк вырашыў знайсці памяшканне для першай майстэрні ў цэнтры горада. Звярнуўся да начальніка ЖЭСа і папрасіў у карыстанне
    Вітраж «Ной»
    падвальнае памяшкан-
    не па вуліцы Урыцкага, 17.
    Той малады яшчэ начальнік, смаленскі хлопец, згадзіўся. Ён сказаў: «I будзеш ты сядзець на хлебе з вадой». Я пасля напісаў яму некалькі карцінаў. У тым раёне ёсць невялічкі хлебазавод. У пахмурныя восеньскія дні водар свежага хлеба перамешваўся з пахам апалага лісця і напаўняў паветра. 3 ракі веяла прахалодай і гушчынёй траваў, вербаў, дзядоўніку.
    Неаднойчы спускаўся да ракі. Назіраў, як схіляюцца да вады вербы, сцелюцца ўздоўж плыні стужачкі асакі. Раку акаляе мноства зеляніны. Звычайна берагі Дзвіны засяляе цыкорый, ззяюць блакітныя зорачкі на доўгіх сцяблінках...
    Мы з Алесем падышлі да будынка непадалёку ад сквера. На сцяне суседняга дома па вуліцы Урыцкага прымацавана мемарыяльная дошка — тут жыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Ігнатаўна Канапелька, лаўрэат прэміі «Крыштальная Паўлінка».
    На акне, дзе была першая майстэрня, у той час Алесь зрабіў вітраж «Ной» з галубом. Вітраж не захаваўся, але сваё акенца Пушкін адразу пазнаў. Мы спусціліся па прыступках у даволі чыстае падвальнае памяшканне. Зараз там пакой адпачынку слесараў і рамонтнікаў. Пакой прыбраны, акуратны. На сцяне з вакном
    з тых часоў вісіць выява Госпада з Турынскай Плашчаніцы. Па другі бок — рэпрадукцыя Моны Лізы. Пастаяўпіы моўчкі некалькі хвілін, мы крочым далей.
    Першыя, з кім я пасябраваў у горадзе, былі барды, — працягвас аповед Алесь. — Яны запрасілі мяне на фестываль «Лістапад», і я аформіў для іх сцэну ў памяшканні гарадской філармоніі. Аднадумцамі і сябрамі ў тыя часы сталі Ларыса Міхневіч, старшыня Віцебскага абласнога фонду культуры, Пётра Васілеўскі, Марына Куноўская і іншыя.
    Ідучы пешшу па цэнтралыіай вуліцы горада, утульнага, прыгожага і з любоўю адноўленага, мы з Алесем спускаемся ўніз з горкі да будынка ратупіы, бачым ззяючыя купалы Свята-Уваскрасенскай царквы — новы знак гістарычнага цэнтру. Перасякаем вуліцу ля фантанаў з дзяўчатамі, што плешчуцца ў хвалях, і набліжаемся да будынка, дзе адбывалася першая персаналыіая выстава Алеся Пушкіна. Яна мела назву «Пушкін у Віцебску. Першая выстава аргэфактаў, інсталяцый і аб’ектаў». На доме быў прымацаваны старажытны герб «Леў і сонца», вісела доўгая расцяжка «Vivat Albarussia».
    У цэнтры Віцебска, па вуліцы Леніна, 35 А, 25 сакавіка 1991 года адбылася першая мая выстава. Яна прайшла ў Абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці, дзе ёсць дзве залі. Былі выстаўлены 27 прац. Пасля цырымоніі адкрыцця я сеў на асла, дзве дзяўчыны і духавы аркестр суправаджалі мяне на вуліцы Суворава, раней гэта была вуліца Узгорская, потым — на Успенскую горку.
    Адной з дзяўчат была Света Бень, цяпер вядомая артыстка. На Успенскай горцы павіншаваў усіх з 25 сакавіка, з Днём абвяшчэння Незалежнасці, выпусціў белага голуба і сказаў: «Ён прынясе нам свабоду!». Гэта было ў той краіне, якая мела назву СССР, яіпчэ да путчу. Мне ніякага пакарання не зрабілі, не скруцілі, не арыштавалі. Заўважце, якая ступень свабоды!
    Выстава мела моцны рэзананс. Пра яе напісалі «Советская Белоруссня» і часопіс «Мастацтва».
    Было вельмі прыемна, што ўдалося прыехаць у гэты горад і заявіць пра сябе. Працы былі напісаны часткова на апошнім курсе Акадэміі мастацтваў, а некаторыя тут.
    Будынак галерэі «У Пушкіна» па вул. Суворава, 2, 1994 г.
    «Працы віцебскага перыяду» (1990-1997) — так я цяпер называю тую падборку карцін. Там былі прадстаўлены выявы гарадскога пейзажу. Правінцыйны мастачок у капелюшы з пяром. Партрэт Леры Com напісаны ў той жа майстэрні ў 1992 годзе, ужо пасля выставы.
    Другая мая майстэрня знаходзілася па вуліцы Крылова, 7.
    У сярэдзіне 90-х гадоў будынак быў аддадзены пад памяшканне Духоўнай семінарыі і вучылішча.
    На першым паверсе тут размяшчаецца Віцебская епархіяльная публічная бібліятэка ім. Сапунова. Мы з Алесем падняліся ў круглую канферэнц-залу на другім паверсе. У1992 годзе тут праходзілі сумесныя вечарыны і імпрэзы з удзелам паэтаў і мастакоў, выставы. Цяпер тут адбываюцца духоўныя чытанні, ходзяць семінарыстьт.
    Падыходзім да дому на вуліцы Суворава, 2, дзе знаходзілася памяшканне першай галерэі «У Пушкіна». Зараз старажытная вуліца цалкам адрэстаўраваная, на ёй знаходзіцца мноства кавярняў крамаў.
    Будынак у 1992 годзе быў у кепскім стане, тут давялося зрабіць рамонт. На верхні паверх вяла крутая лесвіца.
    	ART GALLERY
    Ху&іушкіна
    Сяржук Сакалоў-Воюш зрабіў анонс у газеце «Беларус» у Нью-Ёрку. «Ідэя Пушкіна з галерэяй вартая падтрымкі, сябры, збярыцс грошы». Яны сабралі 2000 долараў. На тыя часы іх хапіла, каб адрэстаўраваць будынак, адрамантаваць памяшканне ўнутры. Атынкавалі фасад, вокны, умацавалі рамы. Мне дапамаглі Альдона Загорскіс і Юры Сяргееў з Віцсбска.
    Тут праходзіў потым шэраг цудоўных выстаў: жывапіс і фота, імпрэзы, чытанні. Выстаўляліся працы маіх сяброў, з якім я вучыўся: Руслана Вашкевіча, Ігара Цішына, Аляксея Вялікжаніна, Наталлі Залознай, Сяргея Грыневіча, Вікторыі Ільіной, ІОрася Анушкі, Алеся Ксяндзова, Сяргея Цімохава.
    У кожнага было па адной рабоце — першы праект постмадэрністаў. Мастацтвазнаўца Міхал Баразна быў куратарам галерэі.
    Вось як адгукалася на падзею газета «Народное слово» 27 сакавіка 1993 года:
    «В Вйтебске открылась первая прйватная галерея современного йскусства.
    В Центре города появйлась вывеска «У Пушкйна». Основатель й владелец галерей — молодой вйтебскйй художнйк Александр Пушкйн. Год назад Пушкйн обратйлся к знакомым белорусам йз Амерйкй, йтес готовностью согласйлйсь стать его меценатамй. Мнтересно, что в чйсле зарубежных фундаторов наш земляк Сергей Сколов-Воюій. Болыаую помоіць оказала экономйческая ассоцйацйя «АСК», которая предоставйла помегценйе под галерею.