МІНСК “УРАДЖАЙ” 2000 УДК 882.693 ББК 84(4Бен)6 К 18 Для старэйшага школьнага ўзросту Мастак У. Б. Максімаў ISBN 9850403195 © Камароўскі A. А., 2000. © Максімаў У. Б., мастацкае афармленне, 2000. © УП «Выдавецтва “Ураджай”. 2000. Футбол... Слова, якое прымушае біцца мацней сэрцы мільёнаў балельшчыкаў. Гульня, якая стала сацыяльнай з’яваіі у жыцці. Гульня, якой я прысвяціў свае лепшыя гады. Футбол — як люстэрка, якое высвечвае ўсе чалавечыя якасці: калектывізм, узаемаразуменне, гонар і сумленнасць, гатоўнасць аддаць усяго сябе справе, як кажуць футбалісты, выкласціся да апошніх сіл дзеля перамогі. Але калі пгы сапраўдны спартсмен, пго павінен быць і патрыётам сваёй каманды, у зборнай — патрыётам сваёй Радзімы. Мой боль і мая радасць цесна звязаны з беларускім футболам, атакуючым і самабытным, багатым на яркія таленты вл ўсе часы. Упершыню каманда мінскага “Дынама” ў 1982 годзе стала чэмпіёнам СССР. Аповесць Алеся Камароўскага “ Заварожаны. мяч” — першая ласпгаўка ў беларускай літаратуры на футбольную тэму. He буду меркаваць аб мастацкіх вартасцях твора. Гэтпа справа літаратурных крытыкаў. Як спецыяліст адзначу, што аўтар аповесці дасягнуў галоўнага, яскрава паказаў: фугпбол — гэта штодзённая цяжкая праца і пошук на шляху павышэння майстэрстпва. Толькі тады заварожаны мяч можа стаць паслухмяным любому руху іграка. Толькі ў цяжкай працы вырастае сапраўдны футбаліст, вялікі спартсмен і, вядома, чалавек. Думаю, чытач цёпла сустрэне гэту і другія на спартыўную тэму аповесці Алеся Камароўскага. ЭДУАРД МАЛАФЕЕЎ, заслужаны майстар спорту СССР, галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболу I * 3 Як у футболе, To спрыяе, To б’е жыццё пад дых пенальці — I ўдар трымаць нам памагаюць Радзіма, Мова наша, Маці. М. Маляўка Спорт нараджае сілу, лоўкасць, вынослівасць, выхоўвае цярпенне і веру ў будучае. А. Мядзведзь Спорт — гэта цяжкая штодзённая праца, якая шліфуе чалавека і яго характар. У. Парфіяновіч Каб пазнаць магчымасці і адкрыць тайны свайго цела, трэба займацца фізічнай культурай. В. Корбут Усім, што дало мне жыццё, я абавязаны спорту. Л. Ерахавец Заварожаны мяч ЗАВАРОЖАНЫ МЯЧ аповесць Стадыён выбухнуў, падхоплены адзіным парывам, узняты маланкавым выстралам мяча, увінчанага ў “дзевятку”. Узляталі ў руках парасоны, крылялі над галовамі плашчы, плашчнакідкі, газеты... Нельга было знайсці падобную сілу, якая гэтак жа спружынна, імгненна ўскінула б тысячы прагных да гола балельшчыкаў, зліла крык, гаману і свіст у адну моц. Варатар, распластаўшыся на зямлі, здаецца, усё яшчэ сіліўся выцягнутай рукой адбіць мяч. Хоць спіной адчуваў, што мяч там, у варотах, ды і па выбуху стадыёна зразумеў, што на гэты раз не абярог, не засланіў сваю святыню... He ўставаў і цэнтральны абаронца сапернікаў пасля адчайнага, але запозненага падкату ў штрафной. Доўгая брудная паласа пасля падзення на разбітае поле чарнела на рукаве яго белай футболкі. Чорны нумар на спіне, здавалася, наліўся нейкім цяжарам, і ці то ён, ці то скразны свіст ціснуў абаронцу к долу. — Гооол! — у адзін голас роў стадыён... Другі абаронца, закрыўшы рукамі вочы, стаяў як укопаны. Суддзя бег да цэнтра поля, упэўнена паказваў на белы круг розыгрышу мяча. Арбітру спрабаваў нешта даказаць, забягаючы наперад, высокі нападаючы гасцей. Але суддзя быў няўмольны. На электрычным табло ўспыхнулі яркія літары: ‘Талы забілі...” Але прозвішча аўтара гола не з’яўлялася. Відаць, аператар чакаў, пакуль аб’явіць па радыё дыктар. Нарэшце дынамікі, прарваўшы магутны гул стадыёна, абвясцілі: “Гол забіў...” — Гооол! — не сціхалі балельшчыкі, махаючы ўзнятымі транспарантамі і сцягамі... 6 * * * Ён любіў гэтую пару года — восень. Калі вясна, сплавіўшы ў раку набрынялыя снягі, неяк неўпрыкмет зелянілася і пераходзіла ў тлумнае і задышнае лета, то восень увачавідкі, размашыста і багата разгортвала сваё стракатае цыганскае ўбранне, прываблівала непаўторнымі барвамі, зачароўвала, клікала ў лес, каб прыадкрыць там штосьці таямнічае. Асмужаны небакрай, чакаючы пазалоты вечаровага сонца, ясна блізіўся, ахопліваючы душу шырынёй і вольнасцю, зваў наперад, каб увабраць гэтую красу, што множылася ў няўлоўных танах. Вадзік любіў хадзіць адзін па восеньскіх лясных верасоўях і выжарынах, любіў спяваць, не саромеючыся, што нехта знянацку падслухае, і шукаў у лясных сховах каралеўскія грыбы — баравікі. Наспех прыхоплены скрылік усохлай паляндвіцы з акрайцам хлеба здаваўся тут асабліва смачным, і заўсёды ўспаміналася маленства, калі бацька прыходзіў надвячоркам з працы, асцярожна разгортваў паперыну і частаваў “зайцавым” хлебам. Лес прыглушваў у душы затоены боль, прыцішваў перажыванне часовага паражэння. Магутны і ўпэўнены ў сваім пошуме, ён ахоўваў чалавека ад унутранага надрыву і, здаецца, пераліваў у цела сваю векавую моц і былінную сілу. Нетаропка ідучы між парасніку, можна было ўяўленнем вярнуць і ацаніць перажытае, зробленае, зірнуць на сябе як бы збоку, нібы на іншага чалавека, убачыць свае памылкі. Дрэвы скідалі лісце, выпрамлялі разволенае голле. У выносных ствалах, падспудна чулася, затаіліся сокі як спаконная сіла жыцця, каб выбухнуць маладой радасцю ў новую вясну. * * * — Ты думаеш, мы прайгралі толькі таму, што гулялі слабей за сапернікаў? 7 — А хіба не? — Вадзік з прыжмурам, з непрытоенай злосцю зыркнуў вачыма на Юрку Красецкага, быццам хацеў угадаць яго затоеныя думкі. — А ты глыбей глядзі... Чаму б, скажам, пасля двух перамог не падкінуць хлопцам прэмію ці матэрыяльную дапамогу? He падмажаш — не паедзеш. A Ван Ваныч мог прабіць начальства... — Ды ты што, за грошы гуляеш? — кадык у Вадзіка суха перасмыкнуўся, прыжмур вачэй яшчэ больш звузіўся, скулы на твары, здаецца, пабялелі... — А выйгрыш — гэта не прэмія? “He падмажаш — не паедзеш!” Нас трэба мазаць, толькі не грашыма, а так, каб сёмы пот цуркам ліўся, a то прывыклі: “Ван Ваныч праб’е...”, “Ван Ваныч дамовіцца...” А дзе сумленне тваё, гонар? — Вадзік сціскаўся, як спружына, якая восьвось гатова імгненна выстраліць і збіць перад сабой усё, што не дае ёй разгону і руху. Толькі Вадзікаў твар не распаляўся, а бляднеў, быццам уся кроў адхлынвала ў сэрца, каб з яго раптам рынуцца зноў і заліць збялелы твар жывой чырванню. — Ціха ты, ціха, стары... Я ж пажартаваў... Можа, я цябе хацеў праверыць... А ты — як чайнік: закіпеў, зашыпеў, — Юрка адступіў на крок, відаць, спалохаўся нечаканага выбуху гэтага парывістага хлопца, глянуў больш уважліва на яго. Стройны, з русявай “канадкай” валасоў, з аскетычнай худзізной шчок, прамым, можа, трошкі задоўгім носам, ад якога прыгожа разбягаліся выразы вачэй, з бялёсымі брывамі Вадзік нагадваў казачнага Алёшу Паповіча. Ён здаравеў на вачах, убіраўся ў сілу. Шырокі разлёт каўняра блакітнай сарочкі хораша клаўся на яго сівы, грубай вязкі світэр. — У кожным жарце — доля праўды... — Вадзік памалу адыходзіў, шчокі пачыналі пунсавець. I гэтая ружовасць роўна разлівалася па твары. Юрка зноў пайшоў поруч з Вадзікам і, быццам звязваючы перарваную нітку, пачаў даводзіць тую самую думку, але ўжо іначай: 8 — Эх, стары, жыцця ты яшчэ не ведаеш... Бразільскія клубы мільёны плацяць, каб добрага іграка ўзяць. Вось і гуляе ён, гуляе да канца, выкладваецца што ёсць сілы... Бо ведае, за што гуляе. А мы?.. — А я не хачу такога жыцця, разумееш, не хачу! — Вадзік перабіў Юрку. — А за каго і за што гуляю, я ведаю, — сказаў ён цвёрда, і па яго ўпэўненасці было відаць, што ён сапраўды ведае, за каго і за што гуляе. — Ну, будзь! Мне — на аўтобус... He, Вадзік не забыў нічога, і цяпер па нязначных фразах Красецкага, па яго адносінах да хлопцаў, нават па яго гульні, як з драбніц, з разбітых асколкаў клеіў люстэрка, каб убачыць сапраўдны воблік свайго капітана. I, як быццам гэта было ўчора, ён добра помніў тую гульню... Гэта быў яго першы выхад на поле ў асноўным саставе. Каманда прайгравала: нуль — адзін. Недзе ўсярэдзіне першага тайма правы абаронца гасцей прайшоў цэнтр поля, ірвануўся па краі, праскочыў між двух ігракоў сярэдняй лініі і з вугла штрафной падаў мяч на дальнюю штангу. Правы абаронца Саша Сакалоўскі высока скокнуў, адвёў корпус тулава назад, каб галавой выбіць мяч са штрафной... I ў гэты момант на перахват мяча рвануўся Жэня Макевіч... Рука варатара на міг апярэдзіла галаву абаронцы, але дацягнулася да мяча ледзьледзь, чучкамі кулака, і — усё ж такі Сакалоўскі перашкодзіў — не змагла і на паўсілы адбіць мяч. Ён злёгку слізгануў зпад рукі і ўпаў метры за тры, пакаціўся паралельна варатарскай лініі... Цэнтральны нападаючы гасцей не праспаў: лёгка качнуў мяч “шчочкай” нагі ў пустыя вароты... Нуль — адзін... Хлопцы моўчкі сядзелі ў раздзявалцы. Хто перашнуроўваў буцы, хто, заплюшчыўшы вочы, адкінуўся на мяккую спінку крэсла і адпачываў... Вадзік бачыў, як Іван Іванавіч нервова прайшоўся ўперадназад па раздзявалцы, спыніўся: — Ну, што скіслі? Яшчэ — сорак мінут гульні наперадзе. А вы насы павесілі... Можна яшчэ зраўняць 1а Зак. 3733 9 лік і выйграць! Ясінскі выйдзе заміж Гракава на левы край... Ты, Дудко, адцягніся трошкі назад, памажы праваму краю, а Сакалоўскі бліжай да цэнтра стане... “Ясінскі выйдзе заміж Гракава...” Вадзік аж не паверыў: яго — на замену! Звычайна запасных, такіх, як ён, неабстраляных, выпускаюць тады, калі каманда выйграе дватры мячы... А тут — нуль — адзін. Хлопцы пачалі ўставаць. Іван Іванавіч падышоў да Вадзіка, паляпаў па плячы: — Давайдавай, пабегай... Вадзік хуценька зняў шарсцяное трыко, падцягнуў гетры, увабраў футболку, пачаў размінацца... 3 суседняга пакоя рэзка прагучаў свісток: перапынак закончыўся. Хлопцы адзін за адным выйшлі з раздзявалкі, пратупалі па калідоры і вынырнулі зпад трыбун каля цэнтральнага выхада. Вадзік трапіў як пад абвал. Шматтысячная, рознакаляровая грамада балельшчыкаў ракатала, як расхваляванае возера з зялёным астраўком пасярэдзіне, — футбольным полем, — якое, здаецца, магло выплеснуцца ўніз і затапіць гэтую зялёную прастору. Калі першы ігрок у сіняй футболцы аказаўся навідавоку, трыбуны засвіталі працяжна і зняважліва. Вадзік панурыў голаў, быццам у тым, што каманда прайграе, была і яго віна. Хваляванне ўзнялося нейкімі ўнутранымі дрыжыкамі, сутаргава перайшло ў ногі. Вадзік ведаў: дакранецца ён да мяча і хваляванне знікне, быццам гэты чорнабелы лапісты шар разварожыць і здыме нейкія чары, дасць вольнасць і ўпэўненасць целу і рухам...