• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пенальці  Алесь Камароўскі

    Пенальці

    Алесь Камароўскі

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 262с.
    Мінск 2000
    87.47 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — I работа, і гульня, — цяпер ён усміхнуўся, адчуў, што голас стаў сваім.
    — Незразумела. Ці не на цацачнай фабрыцы вы працуеце?
    — He. Вы помніце казку пра трох сыноў? Дык вось, калі пра мяне, то — жылібылі ў бацькі тры сыны: два разумныя, а трэці — футбаліст...
    — Ааа... — расцяжыста вывела яна і нечакана папрасіла: — Згуляйце з Валодзем за нашу фабрыку ў нядзелю. У нас — адны дзяўчаты. Ёсць пару
    28
    наладчыкаў і майстроў, ды баімся, каб і тыя сярод нас дзяўчатамі не сталі...
    Гэта быў шанц, шанц праявіць сябе, паказаць, на што здатны, а галоўнае — бліжай пазнаёміцца. Хто мог пазнаць іх на нейкай мясцовай спартакіядзе, калі ён і Валодзя толькі прыйшлі ў каманду майстроў і пакуль што таўкуцца ў дублі?
    — Вадзім, дзе вы прапалі? — перабіла яна думкі. — Дык як?
    — He, Віка, не магу. Гэта ж — падстава, а ўсюды, дзе на падставах трымаецца, там сумленнасць губляецца.
    — Ого, які вы! Хачу бачыць сумленнага рыцара! — He, голас, здаецца, яе гучаў не здзекліва.
    У Вадзіка радасць падхлынула к сэрцу:
    — Віка, а давайце цяпер сустрэнемся, праз хвілін дваццаць?
    — Можна. — Згадзілася яна. — Дзе толькі?
    — Я буду чакаць вас каля той лаўкі, дзе вы скакалі...
    Яны сустрэліся і пайшлі па вуліцы, пайшлі куды вочы глядзяць. Яна не пытала, не камандавала, куды ісці, а даверліва ішла, расказвала пра сваю фабрыку, пра дзяўчат, пра валейбольную каманду... Вадзік таксама не маўчаў: дзяліўся трывогай за каманду, расказваў пра завод, на якім працаваў... Неўпрыкмет перайшлі на “ты” і шчыра смяяліся. Насустрач плылі машыны, спяшаліся людзі, як у тумане, блікавалі і аддаляліся агні... Але яны, захопленыя размовай, бачылі толькі адно аднаго... Шчаслівыя і юныя ішлі двое, у якіх усё яшчэ было наперадзе.
    * * *
    Такія ўжо яны, балельшчыкі. У тыя дні, калі гульняў не было ці каманда выступала на выездзе, сыходзіліся яны сюды, к стадыёну, каб успомніць лепшыя матчы, цікавыя эпізоды ці выказаць свае думкі
    29
    пра футбол. 3 гэтага цеснага кружка, выклаўшы сваё, адступалі і ціха адыходзілі адны, падыходзілі другія, выказвалі свае меркаванні, а трэція таўкліся тут, каб проста паслухаць... У памяці ажывалі — і не прыядалася гаварыць пра іх — тыя гульні, якія выйграла іхняя каманда. 0, якія гэта былі гульні! Як не ўспомніць матч са “Спартаком”? Другі тайм. Нашы ціснуць, не адыходзяць ад варот саперніка, а гала — няма. I здалёк б’юць, і навешваюць, і адзін на адзін выходзілі, а мяч не ідзе ў вароты. Тады адцягнуліся нашы, каб з абароны “Спартак” адышоў трохі. I немаведама, ці забілі б яшчэ. Ды варатар наш — а тады яшчэ Алік Дзянісаў стаяў — як выбіў мяч з рук! За ветрам панесла, панесла яго ў штрафную... Варатар выйшаў, не разлічыў... Мяч — цераз яго і — у сетку. От было! Што на трыбунах рабілася! Ці ўзяць шесцьдзесят восьмы год: ніводнай гульні сталічным камандам не прайгралі! Значыць, умелі забіваць!
    Многія помнілі кожную гульню сезона, па гадах, вынікі і аўтараў галоў. Сямён Міхайлавіч не пераставаў здзіўляцца, як памяць некаторых трымае такую інфармацыю, раскладае ўсе гульні па нейкіх невядомых паліцах, і калі трэба, выцягвае іх тут жа...
    — А помніце, як нам забілі тады з “Тарпеда”?
    Усе помнілі, але не перабівалі: гол быў прыгожы, хоць і забілі ў нашыя вароты.
    — Кальцова наш Рымба закрыў. Што ні пас — падкат, і не пройдзеш. Кальцоў стаў, а ля яго — Рымба. Дзесяць мінут да канца, ніхто не пасуе на яго. Надакучыла Рымбу стаяць, адышоў назад на метраў пяць. А тут — перадача, у самыя ногі! Кальцоў — стралой убок і па ходу — у “дзевяціну”, у дальнюю... Ніхто не зварухнуўся нават.
    Знаходзіліся сярод балельшчыкаў і такія, якія прыносілі дробныя плёткі пра футбалістаў, кляліся, што гэта — праўда, бо нехта, звычайна знаёмы ці блізкі, жыў побач з той ці іншай славутасцю і “падмануць не мог”.„
    30
    — Кажуць, Гракаў разводзіцца...
    — Усё можа быць. Бачылі ж нядаўна ў рэстаране з Красецкім: шампанскае жлукцілі...
    — Такая і гульня — больш стаіць, чым бегае.
    — Вылецяць гэты год нашы як піць даць!
    — Так ужо і вылецяць? Глядзі: хай на выездзе прайграюць, а дзве астатнія дома — унічыю. Жалезна!
    — А калі дома адну з дзвюх прадуюць? Што тады?
    — Невядома, як “Пахтакор” згуляе. Можа і ён заляцець.
    Спрачаліся і спадзяваліся, тасавалі каманды ў турнірнай табліцы, як карты, прадказвалі перамогу адным і паражэнне другім...
    — Няма ў нас футбола! Хакей ёсць, а футбола няма!
    — Нуну, хлопцы, і футбол у нас ёсць, толькі раздурыліся многія, патураюць ім надта: выгналі з адной каманды — на табе! — другая з радасцю бярэ. Многа такіх гастралёраў!
    — I суддзі ў нас — таксама: ці не ўмеюць, ці не хочуць? Параспускалі... А міжнародная сустрэча: чуць што — гарчычнік, сказаў пару слоў — з поля!
    Падыходзілі новыя балельшчыкі, пачыналася ўсё пановаму, вярталася гаворка да ранейшага... I праз усе гэтыя згадкі і думкі, меркаванні і выказванні прабівалася адно: перажыванне за сваю родную каманду — вылеціць ці застанецца?
    * * *
    Ударыўся ён моцна і толькі цяпер адчуў гэта: спіна была не свая, адзервянелая. Быццам сотня іголак, калі спрабаваў павярнуцца на другі бок, упівалася ў скуру, дабіралася да пазваночніка. Здавалася, гэтыя іголкі ажывалі там, у целе, пераскоквалі з месца на месца, збіраліся ў адну плынь і гналі боль у галаву. Вадзік на паўразвароце, як працяты, застываў, паволі, каб зноў не спудзіць гэтых іголак, лажыўся на ранейшае месца. Боль адхлынаў ад га
    31
    лавы, вяртаўся назад, у спіну чахнуў, як дагарэлае вогнішча...
    Пасля абходу доктара пачыналіся працэдуры. Прыходзіла масажыстка. Асцярожна, каб не выклікаць боль, расцірала анямелую спіну, быццам пальцамі даставала з яе трохі атупелыя іголкі...
    Вадзік супакойваўся, успамінаў штонебудзь далёкае, з дзяцінства. Паўставалі ў белай кіпені груш хата, калодзеж з плоскім каменем каля кадаўба, густыя ліпы на вуліцы... Чатыры ліпы ў мядовым чэрвеньскім цвеце... Цяпер яны звысака аглядаюць усю вуліцу. А некалі, год пятнаццаць назад, дзве з іх, ад брамы, замянялі футбольныя вароты. Калі былі зроблены ўрокі, Вадзік гукаў старэйшага брата на вуліцу. Той станавіўся між ліп за варатара, а Вадзік біў мячом па гэтых жывых варотах. Біў правай, не вельмі моцна, біў увесь час па ніжніх вуглах, бо добра помніў: за плотам былі грады, і маці адразу б убачыла басаногія сляды і змяты кроп ці вялае пер’е цыбулі. Праўда, можна было зрэдку нечакана стрэліць у левую “дзевятку”: мяч, калі і праб’е зелень ліпы, то спыніцца ў навісі калін грушы, якая, як шапкакучомка, навісла над брамай. I гэтае адчуванне заваротнага агарода падспудна жыло ў кожным удары. I тады, калі брат выцягваў цяжкія ніжнія мячы, а Вадзік разыходзіўся — забіць, забіць гол старэйшаму! — і біў хвостка пад’ёмам, чуць падразаючы. Брат адчайна выскокваў, лавіў верхні мяч і строга глядзеў яа Вадзіка: “Ты што! Забыў?” Вадзік зноў прыцішваў удары, адхіляўся целам у адзін бок, а біў у другі... Чорны, з літай гумы мяч пёк ногі, да сінякоў збіваў пад’ём і “шчочку”, а кіпці чарнелі і пасля памалу злазілі. Але ў футболе жыла імклівасць хлапечай натуры, лоўкасць, прыродная хітрасць і ўменне, прага забіць гол хаця б у гэтыя, ліпавыя вароты, таму Вадзік не шкадаваў ног.
    Мяч, калі трапляў у ліпу, пругка адскокваў і звінеў. Мяч, падобны на школьнае ядро... Адзін раз яны лёталі па школьнай пляцоўцы, заганялі мяч у праём
    32
    баскетбольных слупоў. Калі прыцемак пачаў зліваць мяч з зямлёй, гульню закончылі. Старэйшы год на восем лепшы вясковы абаронца Міша Лосеў, або, як заўсёды звалі яго, Салавей, выцер футболкай пот і, задаволены, што выйграў, даў пстрычку ў бялявы Вадзікаў віхор?
    — Фірма венікі не вяжа, фірма кошыкі пляце!
    Гэтую фразу ведала ўся вёска, і часта хтонебудзь, калі ўдавалася якая справа, паўтараў яе, падбіраючы голас Салаўя.
    Вадзік не пакрыўдзіўся — Салавей гуляў сапраўды моцна, — падняў світэр і закінуў за плячо. Салавей раптам разбегся — “Вучыся, як гуляць трэба!” — штосілы замахнуўся і босай нагой стукнуў. Стукнуў у нешта чорнае, падобнае на Вадзікаў мяч, і тут жа сеў, рукамі абхапіўшы нагу. Хлопцы здзіўлена падбеглі. На зямлі ляжала забытае школьнае ядро, a крыху далей — мяч...
    Калі брат позна прыходзіў са школы, Вадзік выходзіў на вуліцу адзін і цаляў мячом у камель ліпы. 3 пяці разоў або з дзесяці. Потым, як гэта надакучвала, развучваў фінты і біў пад лаўку.
    Бацька не любіў футбола. Вечарам, калі Вадзік адмочваў у тазіку з цёплай вадой пабітыя ногі, змываў з ікраў чорныя пісягі гразі, бацька, збіраючыся на вячоркі, папракаў:
    — Пачакай, даносішся!
    Але сына любіў. Можа, нават больш за старэйшага, Колю. Ехаў касіць — браў з сабой, ішоў дровы секчы — клікаў, збіраўся ў грыбы — падгаворваў ісці да раніцы, калі яшчэ не ўстала сонца. Большы сын быў нейкі ціхмяны, сарамяжлівы, часам зацяты, а Вадзік — не, як кажуць, — вырвіс!
    За ўвесь час бацька толькі тры разы пачаставаў яго папругай. Ды і было за што. Першы раз, калі Вадзіку было год шэсць. Наглядзеўшыся, як круцяць і кураць папяросы большыя дзецюкі, Вадзік схаваўся за хлеў, згарнуў доўгую дудку з газеты і падпаліў. Тут яго і застаў бацька. Папруга апякла плечы, па
    2 Зак. 3733
    33
    ласнула ніжай. “Я табе накуру, я табе пакажу! Хлеў спаліць? Ах ты паганец!” — бацька яшчэ разоў дзесяць аперазаў яго дзягай і адышоўся на дрывотнік. Толькі потым Вадзік зразумеў, што мог падпаліць хлеў, бо тады сухмень так выжарыла ўсё, што аж ламалася салома, калі яны з братам выцягвалі яе для мыльных пузыроў.
    Другі раз бацька адлупіў яго папругай зусім нечакана, за любімы футбол.
    Неяк ён выйшаў з мячом на вуліцу, пачаў біць у ліпу. Біў, пакуль не з’ахвоціўся, затым пачаў жангліраваць мячом. “Семдзесят... сто дванаццаць... сто трыццаць пяць... А ці пападу з развароту ў весніцы?.. Сто пяцьдзесят...” Ён не бачыў, як бацька выкруціў у калодзежы два вядры вады, ледзь не расплюхваючы, нёс у хату. Вадзік развярнуўся і прабіў. Мяч гупнуў у бацьку між лапатак. Ад нечаканасці ён выпусціў з рук вёдры з вадой. Тыя, бразнуўшы восілкамі, перавярнуліся, вада ручайком выбегла з весніц на вулічную сцежку. Вадзік ірвануў у агарод, а бацька рынуўся ўслед: “Ну, я ж табе!” I калі бацькава ўчэпістая рука гатова была згрэбці за каршэль, Вадзік кулём бухнуў пад ногі. Бацька паляцеў у картаплянік... Вечарам трэба было ісці дадому, але ён баяўся, ведаў: бацька не даруе. Маці адкрыла акно, і Вадзік, абабегшы цішком хату, слізгануў пад фіранку, раздзеўся і прыкінуўся, што спіць. I як ні прасіла маці, бацька выцягнуў яго, цёпленькага, зпад коўдры і добра адшалёстаў... Але тады горка было не ад папругі, а ад таго, што бацька пасек на калодцы мячык...