Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Апоўначы вецер угаманіўся. Сплылі бухматыя хмары, і адкрылася на ўсю шыр неба, халоднае, як возера, у дрыготкіх ліліях зор. Здавалася, што тое, вечаровае, снежнае неба раптам апусцілася на зям
66
лю, пакрыла ўсё — расхлябістую каламуць і дамы, выпетраныя папары і аблогі, грахі і боль... — першароднай беллю, чысцюткай наміткай, на якой трэба рабіць новыя сцежкі, на якой можна пачынаць новае жыццё. I, відаць, кожны ўвачавідкі адчуў, як зрабіў крок у час, крок праз ноч з таго, ачарсцвелага і счарнелага, у гэты, чысты і здаровы дзень.
* * *
— А як жа кубак? — Красецкі прымружыў вейкі, зірнуў на трэнера.
Леанід Мікалаевіч, здаецца, глянуў у вочы не аднаму Красецкаму, а ўсёй камандзе:
— А вось так: гуляць на кубак не будзем, а будзем трэніравацца.
— Мы ж два гады назад... — Красецкі не закончыў.
— Правільна, мы скаціліся на два гады назад. — Леанід Мікалаевіч цвёрда, як прыпячатаў, палажыў на стол руку. — I не менш, чым два гады, трэба, каб выйсці зноў у вышэйшую лігу. Заўтра пачынаем трэніроўкі.
— Як заўтра? — да гэтага Гракаў сядзеў угнуўшыся, няўцямна ўтаропіўшы вочы ўніз, а тут рэзка выпраміўся, раскрыўся, як складаны нож. — Мы некалі два месяцы...
Леанід Мікалевіч зноў перабіў:
— Забудзьце, што было некалі. Трэба жыць будучым.
He, з ім не вельмі паспрачаешся. Адразу адчуваецца, што на ўсё ў яго, старшага трэнера, ёсць свая думка, свой погляд.
Вадзік зірнуў на стол, на руку, што ляжала цвёрда, упэўнена, і ўявіў, як яна бярэ сыпучы снег, моцна сціскае яго, камечыць, лепячы снежку, згладжвае гэты камяк. I снежка, яшчэ нядаўна рыхлая, ператвараецца ў лядзяш, набывае сілу каменя, які гатовы прабіць важка і моцна...
з*
67
— Я не трымаю нікога. Хто не хоча гуляць, гуляць пасапраўднаму, хай падасць заяву.
— He трэба нас палохаць! — Красецкі ведаў: не адваюе ён цяпер будучую волю, хаця б маленькую, не агародзіць сябе частаколам недатыкальнасці і усё: гэты, “наваспечаны”, патолі і спуску не дасць. Таму трэба было прабіваць трэнерскую аблогу зараз. — Шчупака вадой не напалохаеш! Але ж мы — не коні. Так і заездзіць можна. Хаця б месяц перадыху...
Леанід Мікалаевіч падняў руку са стала, падпёр падбародак, з паўмінуты насмешліва глядзеў на Красецкага, быццам вывучаў яго з нейкага другога ракурсу:
— Нешта я не бачу, што ты — заезджаны. Хоць у заработкі адпраўляй. А перадых у цябе, Красецкі, у кожнай гульні на полі быў. He выжыльваўся вельмі...
— He выжыльваўся, не выкладваўся... — Красецкі выціснуў з сябе крывую ўхмылку. — 3 нашымі... заработкамі... выкладзешся...
* * *
— Ясінскі, к табе прыйшлі! — гукнуў высокі хлопец на ўсю аўдыторыю.
“Можа, Віка? — падумаў Вадзік, дапісаў у канспекце сказ, загарнуў кнігу. — А мо хто з хлопцаў?”
На калідоры стаяў сярэдняга росту мужчына. Прыгожы касцюм, модны гальштук, лысаваты, астатняя сівізна гладка зачэсана... Відаць адразу, за сабой глядзіць... Вочы хоць і ўсміхаюцца, але з прытоенай хітрасцю...
— Добры дзень...
— Прывет вам племя маладое! Нуну, смялей, смялей ідзі! Я цябе паўдня шукаю. На кватэры быў, у федэрацыі быў, на заводзе быў... I вось — ты перада мной, як ліст перад травой! — пухлая рука з пярсцёнкам далікатна ўзяла Вадзіка пад локаць. — А ты харооошы... Я цябе тады ў гульні з “Шахцёрам” прык
68
меціў. Але чаго мы стаім? Пайшлі, даражэнькі, пайшлі вунь туды, у канец калідора...
— У мяне лекцыя, не магу я... — Вадзік разгубіўся ад гэтай, як здалося, фальшывай пахвальбы, — ды і нашто я вам?
— За лекцыю ты не перажывай, я цябе ў дэкана на гадзіну выпрасіў. Пасядзім, пагаворым... О, ды я ж не прадставіўся! — Валерый Нікадзімавіч Пушкоў. Чуў, відаць?
Чуў ці не Вадзік гэта прозвішча? Недзе чуў. Але дзе? Калі? У сувязі з чым? Цяжка адразу ўспомніць. “Пушкоў, Пушкоў... Ці не з Масквы?”
— Ведаю, ведаю, што праляцелі вы з вышэйшай лігай. Спачуваю, ад душы спачуваю... Але не канец жа свету. He вы першыя, не вы апошнія... Так што не перажывай вельмі. Ты — малады, унь вымахаў які! Кроў з малаком! — Пушкоў паляпаў Вадзіка па плячы, адступіў на крок, зноў агледзеў яго. — Харооошы...
Вадзік яшчэ больш зніякавеў. Ён не прывык, каб так бесцырымонна яго аглядалі і ацэньвалі. Тым больш чужыя людзі. Як на кірмашы, калі выбіраюць жарабца: аглядаюць зубы, мацаюць мускулы, гладзяць загрывак, вывучаюць капыты... Нешта падобнае мільганула ў яго галаве, але прыродная сарамлівасць’ прымусіла адкінуць гэтую думку: “Можа, ён так сабе? Як балельшчык...”
Пушкоў сеў на стул з аднаго краю стала, Вадзік — з другога.	•
— Ну, расказвай, расказвай, як ты жывеш, — рука Пушкова з пярсцёнкам бязгучна, падушачкамі пальцаў забарабаніла па другой руцэ. На грані брыльянта бліснула сонца, адбілася зіхоткім зайчыкам...
Мяккія пульхныя рукі, пэўна ж, без мазалёў... Японскі гадзіннік... Дарагі — цяжка адразу і казаць які — камень на іголачцы, заколатай у галынтук... — усё гэта кінулася ў вочы Вадзіку.
— Жыву, як усе. Працую, вучуся, трэніруюся...
— Ну, гэта само сабою. А вось “жыву, як усе” — ці ж гэтым варта хваліцца?
69
— Пляваць таксама не трэба. Галоўнае — жыць сумленна, каб ноччу спаць спакойна... — Вадзік глядзеў на пальцы з бялёсымі валасінкамі, якія то рухомелі, то хітра прытанцоўвалі на запясці другой рукі. Ён нутром адчуў, што з гэтага “жыву як усе” зараз Пушкоў пачне віць вяроўку... Толькі для чаго?
— А можна жыць і лепш... Чалавек заўсёды да гэтага імкнецца. Я некалі таксама малады, дурны быў... Ірваўся, выпінаўся, на ражон лез... I што? У сіняках ды з парванымі кішэнямі хадзіў: каб і быў грош — не затрымаўся б. А потым плюнуў на ўсё і рашыў — баста, хопіць! Жыву адзін раз на зямлі, а ў той завоблачны рай хай іншыя вераць!..
— Што ж павашаму рай? — перабіў на прыдыху Пушкова Вадзік.
— Рай... — вочы Пушкова расплыліся ў мройным летуценні, — гэта свабода...
— А мы што, зняволеныя? — крыху іранічна ўсміхнуўся Вадзік.
— Паслухай, паслухай, мой даражэнькі... — рука з пярсцёнкам пачала пагладжваць другую руку, быццам заварожвала, загаворвала, як рука тэлепата ці ілюзіяніста ў час прадстаўлення, каб супакоіць гледача, перадаць свае думкі, навязаць сваю волю... — Ты не так мяне зразумеў. Свабода — гэта незалежнасць, незалежнасць ад іншых. А каб быць незалежным — трэба мець тугі кашалёк. Ну, і яшчэ тоесёе: кватэру, машыну, дачу, загранпаездкі... О, уяві сабе, з гэтага пачынаецца рай!
“Пушкоў... Валерый Нікадзімавіч... Адкуль мне знаёма гэта прозвішча? Адкуль? — думаў Вадзік. — Ці не ён прыязджаў мінулай восенню, у канцы сезона?”
— Які ў цябе аклад? — пальцы застылі, прыслухаліся.
— Дзвесце дваццаць.
— Малавата... Далёка не разгонішся.
— Наадварот, хапае. Паўсотні бацькам яшчэ адсылаю...
70
— Прагрэс, трынаццатая?
— I гэта ёсць. Нават за што — не ведаю.
— Нуну, не будзь ты такі сціплы! Маладосць павінна жыць шырока! — Пушкоў зноў растапіў масліны вачэй ва ўсмешцы, пасля нечакана як апусціў іх у халодную ваду... — Як з прапіскай?
— Нармальна, — не зразумеў Вадзік, — а што?
— Змяніць не хочаш?
— Навошта? Мне і тут — родны кут.
Пальцы зноў забарабанілі па запясці, але не ў тым рытме, як раней, а, як здалося Вадзіку, нервова, хутчэй. Воблака, відаць, закрыла сонца, і брыльянт на пярсцёнку не адсвечваў сонечнымі іскрынкамі.
— “Спартаку” патрэбны моцныя ногі, разумныя галовы...
Вадзік зразумеў фразу:
— Ну, і няхай сваіх гадуе. У такім горадзе — мора талентаў!
“Вось ты хто, Пушкоў! Селекцыянер футбольны, a калі дакладней — скупшчык, маніла... Тактак, гэта ж ён і ля Валеры Рахаўца ў мінулым годзе віўся...”
— Таленту трэба прастор, бо ён — як рэдкае дрэва... Яго песціць трэба, аберагаць, паліваць у свой час...
“He падмажаш — не паедзеш”, — успомніліся Вадзіку словы Красецкага.
— ...а то завяне, засохне... Быў шык — застанецца пшык!
— He, Валерый Нікадзімавіч! Таленту жорсткасць трэба, талент працаваць павінен да дзесятага поту, да крыві на нагах. Калі ён хлюпік — зломіцца, а сапраўдны талент заўсёды праб’ецца, яшчэ больш загартуецца ад нягод... — Вадзік сабраўся ўстаць.
— Вадзім, ты прыкінь, перш чым адмаўляцца. Кватэра двухпакаёвая — трыццаць шэсць метраў... Ордэр адразу ж! На працягу года — “Жыгулі”. A трэнер? Трэнер які! Клас! Прамы шлях у зборную... Кожны месяц — за рубеж! Мала? — Пушкоў, як сліва, чырванеў, тужыўся. — К двайному акладу — камандзіровачныя, талоны, форма, чэкі... Можна жыць.
71
— He, дзякуй вялікі. He магу я кінуць каманду, калі карабель тоне. Хто ж падыме яго тады? — Вадзік устаў зза стала.
— А шкада. Вось табе мой тэлефон, перадумаеш — пазвані.
— He, не перадумаю, — Вадзік пайшоў у аўдыторыю.
Візітка з прозвішчам на рускай і англійскай мовах, з тэлефонамі засталася на стале.
* * *
Месяц трэніровак не прайшоў марна. Вадзік адчуў, як ногі сталі пругкімі, наліліся сілай. Цяпер тое, што ён рабіў на першай трэніроўцы, здавалася дзіцячай гульнёй. Цела прасіла большых нагрузак і Леанід Мікалаевіч, быццам адчуваючы гэта, ганяў хлопцаў да сёмага поту. Яны, як ашалелыя, насіліся за баскетбольным мячом, адмервалі кіламетры на лыжных кросах, ставілі свае рэкорды, вырываючы штангу, падоўгу круцілі станочныя веласіпеды... Толькі, як здавалася Вадзіку, рэдка гулялі ў футбол. Праўда, кожнае заданне з мячом было ігравым, вялося на хуткасці і магло пасля спатрэбіцца ў гульні. Неяк непрыкметна адпрацавалі сценку з выхадам на вароты, прайшлі рэзкія эстафетныя спурты з прымяненнем фінтоў... I дзіўным было тое, што старшы трэнер не ўціскаў іх індывідуальную фантазію абводкі ў рамкі нейкіх стандартаў — трэба так, а тут — так! — не, ён падтрымліваў нечаканы элемент абходу саперніка, патрабаваў адпрацаваць яго да аўтаматызму. Вадзіку падабалася пракідаць мяч з аднаго боку іграка і абягаць яго з другога, пакідаючы за спіной. Леанід Мікалаевіч уважліва сачыў за яго рыўкамі, падказваў: “Навучыся з той і другой нагі, адпрацуй з двух бакбў”. Вадзік заўсёды ўспамінаў, як абводзіў бразілец Гарынча. Адхіляючыся направа, яўна паказваючы, што ён пойдзе іменна ў гэты бок, Гарынча
72
рэзка пераносіў цяжар цела на другую нагу і абводзіў з левага боку. Усе абаронцы ведалі гэты нескладаны фінт і ўсе паддаваліся на яго. Але помніў малады форвард і другое: не трэба слепа капіраваць кагонебудзь, а шукаць сваё, нечаканае для іншых.