Выступіў дырэктар завода, за ім — некалькі балелыпчыкаў. I ў канцы, калі ўжо, здавалася, сустрэча ідзе на спад і пара яе закругляць, на трыбуну выйшла прыбіральшчыца, бабка Насця. 3 гладка зачэсанай стрыжкай сівізны, у чорным касцюме, з дзесяткам баявых медалёў, яна ніякавата зірнула на залу, быццам першы раз узышла на такую высокую трыбуну... Узбуджаныя слухачы заціхлі: ну што скажа яна, бабка Насця, далёкая ад футбола і ад ліхаманкі турнірнай табліцы? — Сыночкі вы мае! Родныя... Калі вы гуляеце ў футбол па тэлевізары, я ўсё кідаю, сяджу як укопаная. Дзед кпіны строіць, а я перажываю... He мне, старой, вучыць вас гуляць, галы забіваць. A выйшла я сюды, каб расказаць пра адну кветачку — незабудку... Хлопцы добра ведалі бабку Насцю. Яны прывыклі да яе бурклівай гаворкі, калі ў заводскай раздзявалцы, задоўга да гульні, яе ўвішны венік гнаў у металічны савок кінутую некім паперку. Яе швабра на калідоры пад стадыёнам, здаецца, ніколі не давала прасохнуць лінолеуму... I вось сёння... Ці яна гэта? Столькі ўзнагарод! Бабка Насця зірнула не ў залу, а недзе туды, у веснавую цемень акна: — У сорак чацвёртым шалелі фашысты. Чула погань, што мала па нашай зямлі хадзіць засталося. А нашы, як на крылах, у бой ірваліся. Як цяпер помню, акапаліся немцы на горцы адной, за балотцам. Кулямёты ўсе лапікі зямлі папрашывалі — не падысці. Але неяк трэба выганяць іх адтуль. Нашы ўсю ноч абстрэльвалі гэты ўзлобак, а раніцай, калі сонца навыкат выйшла, рынуліся ў атаку. I я, медсястра, за імі... Аднаго, другога перавязала. Трэцяга назад да палаткі дацягнула і зноў пад агонь. А тут 79 самалёты іхнія запікіравалі, бамбіць пачалі. Залеглі нашы. Мне асколкам па левай руцэ чыркнула. Закасала я рукаво, сяктак рану перацягнула, зубамі і правай рукой вузел завязала. Далей паўзу. I раптам перада мной як бабахнула. Бомба з самалёта. Мінут колькі нічога не помніла. Ачомалася, бачу: на краі варонкі ляжу, а ў ёй, унізе, наш сяржант ранены... З’ехаласкацілася на дно, а ў самой у скронях стукае, рука левая нямее, сіл няма... Учапілася я ў мокры шынель, на спіну, бедалагу, перавярнула. А ён стогне без памяці, кроў з надброўя сочыцца. Цягнула я, цягнула — рады не дам! Выбрацца з праклятай варонкі не магу. Усё, думаю, і яго не ўратую, і сама тут дайду. Зірнула я наверх, на край яміны, і раптам бачу: на саменькім краёчку незабудка расце. Сіненькая, далікатная ўся, сюды, у варонку, заглядвае... Ну, думаю, калі дацягнуся да цябе, то жыць буду. Паднатужылася я і па сантыметру пачала ўверх караскацца. Сама цераблюся і раненага валаку. Разы два прытомнасць губляла. Але адыду, зірну на край варонкі і зноў паўзу. Так і выцягнула сяржанта. Дай, думаю, сарву незабудку на памяць. Але рука не зрабіла гэтага. А калі яшчэ хтонебудзь ранены сюды трапіць? Можа, і яму незабудка паможа выбрацца... Унукі вы мае дарагія! Калі цяжка вам стане, крывавым потам вочы засціць, ногі ад стомы анямеюць, успомніце тую сіненькую незабудку і схамяніцеся! Гром апладысментаў правёў бабку Насцю ў залу, а хлопцы ад сораму не маглі падняць вочы... * * ж Турнірная табліца — як лесвіца на шаснаццаты паверх: доўгая, крутая, і з кожнай прыступкай далей — усё цяжэйшая. Дабрацца туды, на верхнія паверхі прасторы, пад цёплае сонца футбольнай Феміды, — ой як няпроста! Чорныя квадраты стыкавых гульняў, дзелячы лічбы першага і другога круга, паволі ўзнімаюцца 80 ўверх, завяршаюць апошнім кубікам зрэз уяўнай піраміды. Яна, гэтая піраміда, дзесяткамі варыянтаў і суровасцю разлікаў гняце і гне тыя каманды, што па гульні аказаліся ўнізе, пад прэсам вылету ў ніжэйшую лігу. Колькі сілы, колькі вытрымкі і ўмення трэба ім, каб вытрымаць гэты цяжар, мужна выстаяць і, адолеўшы горыч паражэнняў, згуляць натхнёна, акрылена, узняцца на колькі прыступак вышэй, пакінуўшы “мёртвую” зону. Яна, гэтая піраміда, займае дух і ў тых каманд, якія замахнуліся на золата. Нялёгка было ім, узляцеўшы на крылах перамог, выстаяць, утрымацца ў кагорце лепшых. Так і кружыцца галава ад вышыні, ад славы, ад газетнай хвальбы, ад уяўлення таго, што ты — вышэй за іншых, мацнейшы сярод мацнейшых у майстэрстве, у тактыцы, ва ўменні забіць мяч і не прапусціць яго ў свае вароты... Але ж гэта яшчэ не ўсё. Засталося зрабіць яшчэ некалькі крокаў да апошняй, залатой прыступкі. Крокаў самых цяжкіх, самых напружаных, на грані пераадолення сябе, на зыходзе сіл і сабранай за сезон стомы... Вось тут важна не расслабіцца, не размагніціцца, каб, выйшаўшы самаўпэўненым на гульню, не прайграць, не страціць надзею і ўпэўненасць... Яна, гэтая піраміда, — як гісторыя аднаго футбольнага года. У яе сотахячэйках захаваны вынікі гарачых сустрэч, лік салодкіх перамог і горкіх паражэнняў, холад бляклых нічыіх, бязлітасная статыстыка забітых і прапушчаных мячоў... Яна, гэтая піраміда, — як шырокае люстэрка дзіўных лічбаў, якія доўга яшчэ будуць расшыфроўваць, вар’іраваць і тасаваць пасвойму футбольныя каментатары і аглядальнікі, балельшчыкі і фанатыкі футбола... * ★ * Футбольны сезон, як калейдаскоп, раскрываў перад вачыма, разгортваў вабную зелень стадыёнаў. 81 Гарады паўставалі як прывіды, не паспяваючы добра адбіцца ў памяці, трывала засесці ў кругаверці ўспамінаў, а каляндар прыспешваў далей — зноў мільгалі ў шыбах “Ікаруса” новыя плошчы і вуліцы. Вадзік, прыязджаючы ў новы горад, адсопваўся пасля ранішняй трэніроўкі, пераадзяваўся і спяшаўся пахадзіць па музеях, зазірнуць у славутыя паркі, пастаяць перад помнікамі. Толькі так, пяшком, можна было ўвабраць у сябе тое адметнае, чым розніўся гэты горад ад другога. Але часцей вольнага часу не было. Кожнай гульні прыходзілася аддаваць усё, на што здатны, выкладвацца да астатку, да знямогі, да сутаргі ў мышцах. Пасля апошняга свістка, калі здавалася, усё, сіл няма і няма адкуль ім брацца, хлопцы, як загнаныя, брылі ў парылку, стагналі пад дужымі рукамі масажыста, адлежваліся на верхніх прыступках, падлівалі ў засмяглы зеў пячуркі кіпень, гонячы ртуць да вяршка градусніка, і, як захмялелыя, ішлі да басейна, з плёскатам кідаліся ў блакітназялёныя хвалі вады. Пасля басейна зноў памалу ажывалі, крыялі, быццам растрачаная сіла зноў уваходзіла ў ногі, у рукі, запальвала жывыя агеньчыкі ў вачах. Тады ўжо зачыналася гаворка, несліся жарты, выбухваў смех. I ўсё ж тыя сілы, згубленыя ў матчы, каб вярнуцца да канца ў кожную тканку цела, вымушалі да спакою і перадыху. Трэба было проста адляжацца, расслабіцца, час ад часу масажыруючы анямелыя ікры і бёдры ног, уцерці для разагрэву ў прыпухлыя кровападцёкі фіналгон. А яшчэ павінна была адысці ад схваткі душа, узбуджаная напружаным саперніцтвам і вострымі адзінаборствамі, супакоіцца ад уяўлення небяспечных момантаў і паўтарэння ў памяці незабітых галоў... Дарогі, гарады, стадыёны... Яны будуць успамінацца пазней, у пярэрвах паміж трэніроўкамі і гульнямі, тады, калі закончыцца чэмпіянат і схлыне людская мітусня ля стадыёна, утаймуюцца эмоцыі і страсці. 82 Вось тады памяць пачне пракручваць, як каляровыя слайды, гэтыя блізкія і такія далёкія ўспаміны. * * * Першая з дзвюх гульняў, якія павінны былі вырашыць усё, назначана федэрацыяй на суботу. А да гэтага... Вадзік, лежачы на спіне, круціць нагамі трэнажор — уверхуніз, уверхуніз... Як наліты свінцом веласіпед... Ікры ног то расслабляюцца, то зноў спружыніста камянеюць, адольваючы цяжар металу і натугу ланцугоў. Сэрца б’ецца недзе там, каля спіны, быццам штурхакЗчы левай лапаткай паралонавы мат. Дыханне роўнае і глыбокае. Кончыкі пальцаў, учапіўшыся ў пластмасавыя поручні, аж пабялелі. Вадзік не расплюшчвае вочы, толькі зрэдку міргне вейкамі, каб убачыць мінутную стрэлку насценнага гадзінніка... А да гэтага былі два цяжкія кругі футбольнага чэмпіянату. Дынамаўцы пачалі яго ўпэўнена, быццам ні мінуты не сумняваліся ў сваёй сіле. Форварды проста затузвалі абарону саперніка, пастаянна перамяшчаючыся, выходзячы на вольнае месца, наносячы самыя нечаканыя ўдары з розных пазіцый. Сярэдняя лінія раз за разам закідвала мяч нападаючым: то за спіны стоперам, то ўразрэз паміж ігракамі або пасля імклівых флангавых праходаў — прастрэлы і навесы ў штрафную. Любой камандзе цяжка было стрымаць добра наладжаную, накіраваную разумнай рукой дынамаўскую машыну. I першыя тры каманды не выстаялі. А гэта ж былі першыя гульні на выездзе, калі красавіцкае сонца над Беларуссю не надта ўгрэўнае, калі газон футбольнага поля пад плёнкай толькітолькі зачынае рунець, роўна зяленячы вытаптаныя лапікі ў варотах і прастору цэнтральнага круга. Яны, гэтыя 83 тры гульні, лёгка выйграныя, відаць, крыху і размагніцілі каманду. Падалося, што тут, у першай лізе, усіх шапкамі можна закідаць. А тым больш дзве наступныя гульні — дома. I быццам удар пад дых — два паражэнні на сваім стадыёне. Як ні настройваў Леанід Мікалаевіч, не ўберагліся, аслабілі гульню... Вадзік тады зразумеў, што лёгкіх матчаў не будзе. Ды і хто аддасць за так два ачкі? Трэба гуляць, гуляць да канца, выкладаючыся, не пераводзячы дыханне. Бо інакш — цябе пакараюць. I хоць гэта былі паражэнні з невялікім лікам, усяго прапусцілі па аднаму мячу, але горыч засталася. Застаўся і той зняважлівы свіст, якім праводзілі іх трыбуны. Дынамаўцы зноў схамянуліся, зноў пачалі гуляць размашыста і прыгожа, плетучы сеткі прадуманых камбінацый, выводзячы на завяршальны ўдар сваіх імклівых форвардаў. Зноў замільгалі ўверсе прыступкі турнірнай табліцы, накапліваючы насупраць назвы роднай каманды перамогі і ачкі. Былі і тры бляклыя нічые. Яны выпалі на канец першага круга, калі каманда, ірвучыся на першае месца, крыху стамілася ды і пяць асноўных ігракоў прапусцілі па дзветры гульні, залечвалі вывіхі і расцяжэнні. Пра іх, гэтыя нічые, не хацелася ўспамінаць. А потым быў яшчэ адзін круг, круг на другім дыханні, свежым і ўпэўненым. Праявіліся тыя камбінацыі, якія развучвалі на трэніроўках, наладзіліся сувязі між лініямі, ясна вырысаваліся варыянты падстраховак пры падключэнні абаронцаў у нападзенне, з’явілася ўпэўненасць — а яна была далёка ад самаўпэўненасці — у правільнасці сваёй тактыкі, свайго выбару гульні. Каманда больш не пакаўзнулася, упэўнена выйграла малыя залатыя медалі. Але гэта было не ўсё. Наперадзе трывожна блізіліся дзве гульні пераходнага турніру. 3 “Пахтакорам” і “Лакаматы