Вадзік ведаў гэта. — Няўжо так і закончыцца? — Максім у каторы раз выняў пачак цыгарэт і, схамянуўшыся, зноў схаваў. Сямён Міхайлавіч зірнуў на табло: восемдзесят пятая мінута. Пяць мінут да канца. Адну, магчыма, прыбавіць суддзя. За гэтыя шэсць мінут усё можа быць. Балельшчыкі, нават самыя нецярплівыя, не пакідалі трыбун. — Дзядзя Сёма, а як зваць таго, хто збіў вашу адзінаццатку? — Віця з цікавасцю сачыў за гульнёй. — Красецкі. Юрый Красецкі. — А за што яму жоўтую картачку суддзя паказаў? — За гэта і паказаў. Недазволены прыём. — Сямён Міхайлавіч не заўважыў, як ад хвалявання скруціў у трубачку праграмку, змяў яе пабялелымі пальцамі і зараз, на апошніх мінутах, скамячыўшы, заціснуў, як папяровую гранату, у кулаку. 4 Зак. 3733 97 Вадзік атрымаў мяч ля цэнтральнага круга. Адчайна рвануўся сам. Абвёў Салімава, па ходу, нават не пазнаў каго, абышоў яшчэ аднаго. Справа адкрываўся Насевіч. Па левым краі спяшаліся Рахавец і Малянскі. “Сам, сам!” — не то тахкала сэрца, не то выстуквала ў скроні жылка. Два цэнтральныя абаронцы пайшлі на яго. Паказаўшы корпусам управа, імгненна зрабіў падманны рух улева... Двое паддаліся, зрэагавалі амаль сінхронна, быццам на долю секунды разышліся дзве скалы, каб потым зноў самкнуцца, раздушыць мускулістымі целамі яго, смельчакафорварда, толькі б не прапусціць мяч. Вадзік праляцеў між імі. За спіной спрацавала “каробачка”, але ўпустую. I цяпер ён імчаў на вароты адзін. Ніхто не мог перашкодзіць яму прабіць па варотах. Краем вока ўбачыў, як сцяўся варатар, пачаў лавіць міг, каб пайсці насустрач, зменшыць вугал удару па варотах... Вырашыў біць у левы ніжні, не вельмі моцна, правай нагой. За метры два пасля штрафной лініі адхіліўся ўлева і замахнуўся... Варатар пайшоў на яго... Вадзік, здаецца, адчуў тое месца буцы, якім нанясе ўдар. Рэзка замахнуўшыся правай: забіць, забіць у той вугал, у які задумаў. Але нага да мяча не дайшла. Падсечаны ў самае апошняе імгненне касым ударам саперніка збоку, Вадзік страціў раўнавагу, балюча ўпаў на бядро. “Хто, хто?” Убачыў, як перад Федарковым апраўдваўся Красецкі, але рука з чырвонай картачкай была няўмольнай: “3 поля!” “I калі ён паспеў?” — Вадзік паварушыў правай. He, нічога страшнага. Проста грубы ўдар, без траўмы. Красецкі пад свіст пакідаў поле. Суддзя паставіў мяч на адзінаццацімятровы лапік, пазначаны мёлам. — Я праб’ю, — Вадзік узяўся за руку Валеры, устаў. — Бі, — згадзіўся капітан каманды, хоць часцей прабіваў пенальці сам. 98 Вадзік паправіў мяч. Гульня закончылася. Секундамер абабег дзевяноста першы круг. Але па правілах пенальці прабівалася. Стадыён замёр, затаіўся, быццам баяўся дыханнем перашкодзіць палёту мяча, збіць яго з задуманай лініі. Вадзік разбегся і, як на трэніроўцы, прабіў у левы верхні вугал. Імгненна, з ударам, дзіка выбухнуў стадыён: — Гооол! Гоол... Гэта быў дваццаць пяты гол Вадзіка ў сезоне. Гэта была перамога. * * * Віка чакала на дамоўленым месцы. Вадзік, убачыўшы яе, здалёк памахаў рукой, перабег трамвайную лінію. — Ну, малайцы! Віншую з перамогай, — Віка ўзяла яго пад руку. — А ты... — Толькі не хвалі, a то нос задзяру... — Тады не буду, a то і праўда — задзярэш. — Віка ўсміхнулася. — Стаміўся? — Трошкі... Вадзік толькі цяпер адчуў, што лёгкая стомленасць запаволіла яго рухі, разлілася па целе нейкай заспакоенасцю, і таму, хоць і ныла крыху нага, хацелася проста прайсціся па вуліцы, прайсціся, як тады, калі яны пазнаёміліся... — Яшчэ адна гульня засталася, апошняя? — 3 “Лакаматывам”, праз пяць дзён... — Вадзік, выйграеце? — Віка прыхінула голаў да яго пляча. — He ведаю... Мяч — круглы... Але хлопцы настроены на перамогу. — А ты? — Усё ад цябе залежыць... — Вадзік усміхнуўся. — Тады зноў прыйду на стадыён... Абавязкова. 4* 99 Яны, як некалі, ішлі па вуліцы, нікога не заўважаючы, не звяртаючы ўвагі на мігатлівыя агні рэкламы, на машыны і трамваі, якія па схіле вуліцы каціліся насустрач ім, праплывалі міма... Над паркам неба выкаділа месяц, і ён, чысты, ясны, здаецца, нябачна ліў у гэты вечар мяккае сіняе святло... — Глядзі, Вадзік: поўня — як мяч... — Ды гэта і ёсць мяч, заварожаны мяч! Яны засмяяліся і пайшлі далей, пайшлі ў лёгкую музыку вечара... Ён і яна... Пенальці ПЕНАЛЬЦІ аповесць Мяч з сілай урэзаўся ў крыжавіну варот, падскочыў пару разоў уверхуніз і паволі пакаціўся насустрач, а потым, як заварожаны, спыніўся на белай адмеціне — пенальці! Варатар, не дацягнуўшыся да мяча ў адчаянным кідку, бяссільна ляжаў ля штангі. Абаронцы застылі, бо ведалі, што гэты не прамахнецца, такі момант не выпусціць. Суддзя паднёс свісток да губ: пасля ўдару рука ўпэўнена пакажа на цэнтр. Такі мяч можна было забіць парознаму. Тры думкі імгненна мільганулі ў галаве... Можна было падхапіць мяч і рыўком уварвацца з ім у сетку, не баючыся, што варатар падымецца і перашкодзіць. Можна было шчочкай нагі лёгка качануць мяч у пустыя вароты, пусціць яго нават па цэнтру — і ніхто не перагародзіць яму дарогу. Гэтыя два шляхі — самыя лёгкія і надзейныя. Але Вадзіку хацелася забіць з шыкам, з сілай прыклаўшыся да мяча, укалаціць эфектна, магутна, каб наструненая сетка спружынна адкінула стракатае ядро назад, у поле. Такіх удараў і чакае стадыён, дзеля іх балельшчыкі з ранку займаюць чаргу ў касы або запознена перакупліваюць білеты. Ён добра ведаў гэта. I таму дзве першыя думкі імгненна зніклі. Вадзік паскорыў бег і з сілай замахнуўся правай нагой... * * * Яшчэ і цяпер у яго вобліку было нешта юнацкае, маладое. Густы чуб, перавіты сівізной, прыгожа навісаў над разлётам броў. Вочы — глыбокія, удумныя, як быццам у іх вірах прытомлены клад вопыту і мудрасці, які — нене, дый выблісне ў зрэнках гарачымі іскрынкамі... Роўны, з ледзь прыкметнай гарбінкай нос збераглі сотні падзенняў і паветраных дуэляў. Хаця рэдка хто з футбалістаў — о, колькі такіх 102 выпадкаў ён мог успомніць! — заканчваў футбольную кар’еру, не пазнаўшы смаку крыві, тупы боль пераломаў, цягучых, вярэдлівых вывіхаў і расцяжэнняў. Губы — як ад прыкусу, налітыя, вычарчаныя... Упарты, злёгку раздвоены падбародак... Гэта ён такі, калі глядзець збоку, з левага пляча. А калі з правага... Адразу ж успомніцца заліхвацкі казак, адважны і суровы, з шабляй, у парыве лёту на ўдалым кані. Глыбокі шрам, што рвана пралёг ад кутка губ да самага вока, яшчэ больш падкрэслівае гэтае падабенства. Роўныя сцяжкі сінебелых швоў на шраме, як лесвіца, вядуць у памяць, у той далёкі красавіцкі матч з палякамі... — Брыйся хутчэй, a то бульба астыне! — паклікала з кухні жонка. Леанід Мікалаевіч апошні раз правёў лязом па шчацэ, падставіў станок пад струмень вады... I тады цякла вада... Па шчоках, губах, вісках... Але гэта было пасля, як яго вынеслі за поле... А перад гэтым... Што ж было перад гэтым? Тры хвіліны заставалася да канца гульні. Тры хвіліны і — па нулях... Атакі глухлі на подступах да штрафной палякаў. Амаль уся каманда адцягнулася на сваю палавіну поля, выстраіла трайны заслон, які пераадолець было не так лёгка. Высокія абаронцы гасцей усе верхавыя мячы ўмела адбівалі, а тыя, што навешваліся на вароты, спакойна лавіў варатар. I вось тут Слава Паронін, левы крайні нападзення, прастрэліў нізам у штрафную. Мяч ішоў не напрамую, а ад падрэзкі рабіў дугу ў бок адзінаццаціметровай адзнакі, ад варатара. Таму варатар і не пайшоў на гэты нізкі, падкручаны мяч. Абаронцы звыкліся, што ўсе мячы ішлі толькі ў бок варот... Ён рвануўся на гэтую перадачу на апошнім выдыху сіл. Імгненна ацаніў момант: прамы ўдар не пойдзе — стопер закрыў шлях і варатара; прабіць левай або правай ён не паспее — не дацягнецца; левы вугал варот на метр—паўтара адкрыты... Адштурхнуўся і нырнуў уніз, укладаючы ўсё ва ўдар галавой. Прабіў і не бачыў, як нечая буца запазнілася адбіць 103 мяч і па інерцыі дайшла да віска... He бачыў, як мяч слізгануў у ніжні вугал варот упрыцірку са штангай... He чуў, як хутка прагучаў судзейскі свісток... Па шчоках, губах, вісках цякла вада... А, можа, і кроў... Але гэта было даўно, ой, як даўно... * * * Колькі разоў бачыў Сямён Міхайлавіч, як хітра і тонка пляце свае цянёты павуккрыжавік. Між дрэў ці галін ён сваю першую нітку замацоўвае адразу ўверсе, пасля спускаецца з ёй і пачынае раскалыхвацца, пакуль не захопіць бакавы ствол. Але самае цяжкае для яго — нацягнуць папярочку, нацягнуць туга, каб сетка пасля адчувальна вібрыравала ад лёгкага дотыку ахвяры. Нарэшце, калі аснова рамкі гатова, крыжавік пачынае пускаць радыяльныя павуціныпромнікі, а пасля лёгка злучае ўсе радыусы канцэнтрычнымі кругамі. He ўсе ніткі, з якіх сплецена сетка, аднолькавыя: пасярэдзіне, дзе сядзіць павук, яны гладкія, сухія і шаўкавістыя, а вось далей ад цэнтра — клейкія, з мноствам вузялкоў. Нешта падобнае на павучыныя цянёты пляце на футбольным полі і трэнер. Нябачныя задумы і хады хітра перанітоўваюцца ў яго галаве і вачах, а пасля ажываюць у імклівым росчырку ног і ўдараў. Ён — хітры павук, а каманда — тонкая крыжаванка камбінацый і задум, распрацаваная зараней, добра прадуманая, з нечаканай імправізацыяй для саперніка. Сямён Міхайлавіч сядзеў пад казырком прэсаўскай ложы, пустой і ціхай, глядзеў на белыя лініі стадыёна і думаў пра ўчарашняе пісьмо, што прыйшло з тэлерадыёкамітэта. Што таілася за некалькімі радкамі, набранымі на камп’ютэры: “Просім Вас з’явіцца да старшыні камітэта для аказання пасільнай дапамогі”? Якой дапамогі? Для чаго? Ды і чым мог дапамагчы ён, сталы мужчына, магутнаму тэлебачанню і радыё краіны? Гадаць марна — тое, што плаваць на 104 беразе, і Сямён Міхайлавіч лёгка прыўзняўся і пайшоў да гурта прыстадыённых балельшчыкаў, што з самай раніцы да вечара таўкліся пад навіссю ліп, да хрыпаты спрачаліся аб футболе, успаміналі розныя эпізоды і здарэнні даўнішніх матчаў, меркавалі аб нялёгкім лёсе роднага “Дынама” ў вышэйшай лізе... — Во ім, а не машыны і кватэры! — каржакаваты чорны лахмач з шызым носам тыцнуў дулю недзе ўверх. — Адразу трэба гульню паказаць. A то пачнуць зараз залятаць усім... Як разваліўся СССР, то і футбол разваліўся! — Ну не скажы... — тонкі бландзін расхінуў куртку, разволіў на шыі тонкі шалік. — Вось толькі panep і пачынаецца футбол. У раённых гарадах ён падцягнецца да ўзроўню сталічнага. Бо цяпер — не першынство нейкай вобласці ці сельскага таварыства, a краіны. Гучыць! Ды і фундатары аб’явяцца, спонсары знойдуцца. От убачыце! Ці ж не прэстыж якомунебудзь Мазыру ці Бабруйску ў чэмпіёны выбіцца? A далей — Еўропа, кубкі... Хочаш — не хочаш, а падцягвацца трэба, каб не пляснуцца тварам у гразь.