Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі

Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Віка, вазьмі лыжку, абмаж мяса маянэзам, а я з гліны замяшу цеста, — лоўкія рукі расціскалі кавалкі гліны, і, калі яно размякчэла, палажылі на фанеру, распляскалі ў вялікую аладку. — Кладзі птушку сюды, на гліну.
Дзед Міхась загарнуў тушку глінай, прыдаў ёй форму калабка і апусціў на дно вобада:
— Цяпер кладзіце касцёр.
Сухія трэскі заняліся адразу, сівы дымок паплыў уверх. Вадзік з Вікай сядзелі на дубовай лаўцы, усміхаліся адзін аднаму, падкладвалі ў кола сухія ражны і пасечаныя бацурбэлкі. Праз паўгадзіны гліняны калабок перавярнулі, зноў акружылі агнём. А дзед Міхась прынёс самаробны столік і зэдлік. На засланай сурвэтцы з’явіліся тры кубкі малака, лусты нарэзанага хлеба, паляндвіца і самаробная каўбаса, тры талеркі з відэльцамі.
Агонь дагарэў. Дзед Міхась надзеў на рукі рабочыя рукавіцы, выцягнуў з прыску на фанеру зацвярдзелы мурзаты калабок.
117
— Ну, дзеці, смаку будзе не абабрацца! — размахнуўся і, як па вялікім грэцкім арэсе, стукнуў вялікім рашпілем. Гліна раскалолася на дзве часткі. Мяса яшчэ шыпела і пыхкала такім смачным пахам, што ў маладых аж слінка пацякла.
— Ну і дзед, ну і кулінар! — Вадзік нажом пачаў дзяліць утушанае мяса.
— Мне толькі крылле, бо я нядаўна паснедаў.
— I мне многа не кладзі.
Сочнае мяса раставала ў роце. Такога смаку Віка не адчувала ніколі. Ела яна куры, паджараныя ў духоўцы на бутэльцы і на блясе, ела такое ж мяса на шампурах, але ўсё гэта і блізка не стаяла ў параўнанні з сённяшнім прысмакам. Ела і шчасліва ўсміхалася.
* * *
Яму пазванілі, калі была чарговая гульня на першынство рэспублікі, далі пропуск, правялі ў вольны каментатарскі пакой. Да гульні заставалася гадзіна. За трыццаць хвілін да пачатку гульні ў судзейскім памяшканні трэнеры запішуць асноўныя саставы каманд, запасных. Сямён Міхайлавіч узяў блакнот, ручку і пайшоў па лесвіцы ў бок пад’язных варот. Там — раздзявалкі і судзейскі пакой.
Праз хвілін пятнаццаць галоўныя трэнеры запоўнілі судзейскі пратакол. Сямён Міхайлавіч і яшчэ журналістаў пяць хуценька перапісалі прозвішчы ігракоў. Назад ён пайшоў па рэкартанавай дарожцы стадыёна, мінуў міліцэйскае ачапленне, па лесвіцы між сектараў падняўся ў каментатарскую. Здаецца, усё проста, нічога лішняга: стол з пультам, навушнікі — мікрафон, збоку на падстаўцы — манітор. Са свістком суддзі сеў на стул, уключыў магнітафон:
— Добры вечар, дарагія сябры! Мы запрашаем вас на мінскі стадыён “Дынама”, дзе ў чарговым туры першынства Беларусі па футболу сустракаюцца каманды “Дынама” Мінск — “Шахцёр” Салігорск, —
118
хваляванне адступіла з першым ударам мяча, як некалі ў гульні. — Хто ж выйшаў сёння на футбольнае поле? Нашы госці выступаюць у чырвоных футболках і белых трусах. На варотах...
Голас Сямёна Міхайлавіча ліўся роўна і спакойна, пераходзіў на хутчэйшы тэмп пры небяспечных сітуацыях ля варот. Але гола пакуль не было. Гарнякі абараняліся ўсёй камандай, гулялі на адбой. Блакітнабелыя памалу нагняталі ціск, шукаючы шчасце на флангах, з прастрэламі ў штрафную. Ішлі наперад абаронцы, білі здалёк. Але мяч не ішоў у вароты або яго адбіваў варатар. Сямён Міхайлавіч ведаў, што гульня зменіцца, зменіцца рэзка пасля першага забітага мяча. У невялікіх пярэрвах, калі мяч вылятаў за бакавую лінію, ён даваў статыстыку: выйгрышы, забітыя галы... — усё тое, што хвалявала простага балельшчыка ля блакітнага экрана. Нарэшце дынамаўцы размачылі вароты “Шахцёра”. Ішла дваццаць трэцяя мінута. Валера Рахавец па цэнтру абвёў аднаго, другога, замахнуўся, а пасля нечакана аддаў пас направа Валодзю Малянскаму, а той нізам прабіў уздоўж варот. 3за абаронцаў выскачыў Ясінскі і без падрыхтоўкі левай укалаціў мяч у верхні левы вугал. Такія ўдары не бяруцца. Гол быў эфектны. Стадыён бурліў ад радасці. А Сямён Міхайлавіч злавіў сябе на думцы: “Якія Валера, Валодзя? Добра, што не прамы эфір, а толькі магнітафон. Такога панібрацтва балельшчык не пацерпіць, скажа: “А ты што, разам з імі ў футбол гуляў?” Трэба быць уважлівым.
У перапынку Сямён Міхайлавіч успомніў, як некалі Озераў не заўважыў, што мяч уляцеў у сетку з другога боку штангі і залічыў гол, а пасля, убачыўшы сваю памылку, збянтэжана апраўдаўся, загнуўшы мат:	не было”. Відаць, яму пасля гэтага пера
пала ад начальства, бо наступныя гульні каменціраваў другі. Успомнілася і першая памылка Левітана на тэлебачанні, пра якую ён успомніў на адной з сустрэч. Славутаму дыктару, голас якога наводзіў жах на фашыстаў у час вайны, трэба было расказаць, як у
119
возеры танула жанчына і яе выратаваў міліцыянер. А Левітан страшна любіў коней: іпадром, скачкі, любога каня мог па клічцы назваць. I вось садзіцца за мікрафон, пачынае: “В озере тонула лошадь...” I замоўк. Божухна, думае, што ён заляпіў у эфір? Трэба заўважыць, што ў каментатара, дыктара, вядучага павінна быць імгненная рэакцыя. I ў Левітана яна была выдатная. Схамянуўшыся, пасля секунднай паўзы ён прадоўжыў: “А рядом тонула женіцнна...” I расказаў, як міліцыянер сігануў у ваду і выратаваў яе. Выйшаў Левітан са студыі і пахваліўся: гэта ж трэба, заляпіў у эфір такую памылку, але выкруціўся. I ўсё было б, як кажуць шытакрыта. Ды праз трычатыры дні прыйшлі сотні пісьмаў: “женіцнну спаслн, а что стало с лошадью?” Прыйшлося Левітану выступіць яшчэ раз і сказаць, што “лошадь выплыла сама”.
Другі тайм пачаўся атакамі салігорцаў. Ім не было чаго губляць, а перамогу трэба шукаць каля чужых варот. Дынамаўцы гэтага толькі і чакалі, раз за разам урываючыся ў штрафную пляцоўку праз аголеныя тылы. У выніку — яшчэ тры забітыя галы. Два — на рахунку Ясінскага, адзін забіў Уладзімір Малянскі.
Пасля свістка ён выключыў апаратуру і магнітафон. Дома сёння ж пераматае стужку і некалькі разоў праслухае запісаны рэпартаж.
* * *
Ен раптам паплыў, як у ружовым тумане, правальваючыся ў бязважкі палёт...
— Ці не заснуў ты тут? — магутная рука пляснула па спіне. Іван Аўдзеевіч ад нечаканасці аж падскочыў. Громаў, голы і расчырванелы, узвышаўся над ім. — Пара, даражэнькі, у парылку, венікі чакаюць.
У парылцы два дзябёлыя мужыкі паклалі яго на фанерны шчыт, лінулі ў пячурку конаўку вады і га
120
рачая пара напоўнілася пахам зёлак. У два венікі, дубовы і бярозавы, пачалі адпрацоўваць яго плечы і ногі. Венікі то ўзляталі пад самую столь і з размаху хвасталі па гарачым целе, то атрасалі на скуру ліпкае лісце, то моцна прыціскаліся да галёнак і сярэдзіны, быццам у гэтым прыпары хавалася нейкая магія ці чарадзейства. Ён ад задавальнення крахтаў і стагнаў, а венікі нястомна пякелілі рукі і азадак, быццам не было ім супынку. Потым дужыя мускулы падхапілі яго, знеслі на рашотку падлогі. Як з туману, выйшаў у адкрытыя дзверы, ступіў колькі крокаў па слізкіх плітках і, як мяшок з пяском, бухнуўся ў прахалоду басейна. Плаваў з асалодай, адчуваючы, як сіла напаўняе адлупцаванае цела. Калі выйшаў з вады, нехта накінуў прасціну, завязаў, як рымскаму патрыцыю, на плячы. Громаў чакаў яго ля філянговых дзвярэй. Убачыў, пазваў рукой: маўляў, ідзі за мной.
У невялікім зальчыку стаяў накрыты стол з каньякамі, гарэлкамі, рознымі прыкускамі.
— Ну, міласціва прашу! A то выгаладаліся з дарогі, — пагаспадарску сеў за стол Громаў.
Акрамя Івана Аўдзеевіча, селі на шырокія лавы яшчэ трое. Нікога з іх ён не ведаў. Ды і нашто гэта? Сёння вып’юць яны, а заўтра адсудзіць ён і з’едзе на год, а то і назаўсёды.
Громаў наліў у чаркі маскоўскай “Гжэлкі”, падняў сваю:
— Дарагія мае, харошыя! Давайце вып’ем за дружбу, за тую дружбу, якая ў кожнай нагодзе памагала б і падтрымлівала б.
Гарэлка пайшла лёгка. Запітая таматным сокам, нават не запяршыла ў гарачым горле. Відэлец паімкнуўся падчапіць штонебудзь для прыкускі, але, нерашуча спыніўся: ад застольнага багацця разбягаліся вочы. На двух шырокіх талерках чырванела асятрына, ружавелі скрылі паляндвіцы, тоўстымі чорнымі каўбасамі дымілася крывянка, у глыбокіх чашках стаяла ікра чорная і чырвоная...
121
— Бярыбяры, смялей... — Громаў падчапіў кавалак балыка і цалкам закінуў у шырокую пашчу. — Яшчэ юшка будзе і шашлыкі.
— Дзякуй, Мікалай Антонавіч. Я вазьму.
Трое маўчалі, толькі спраўна ўпляталі застольныя прысмакі.
Громаў зноў наліў:
— Ну, Іван Аўдзеевіч, другі кілішак давай за тваю восеньскую пуцёўку на Канары. Крыштальны завод памог выдзеліць.
Іван Аўдзеевіч аж не паверыў вушам, але адбіў звон падстаўленай чары:
— Дзякуй вялікі, Мікалай Антонавіч... Я ўсё зраблю...
Трэцюю паднялі за дзяўчат, як сказаў Громаў, за чмяліх, за любоў. Потым чары згубілі лік і ён цьмяна помніў, як піў юшку і еў шашлык, п’яна паўтараў адно і тое ж:
— Ды я іх заўтра... Заўтра я іх... Падай мне хоць зборную Бразіліі, я сплаўлю і яе.
Потым, захмялелы, з некім цалаваўся, і не помніў, як вяді яго наверх, асцярожна палажылі ў пасцель. Пасля да яго зайшла голая незнаёмка, горача выцалоўвала ўсе часцінкі цела, нешта шаптала і катурхала, але ён заснуў.
Назаўтра пасля перамогі гаспадароў поля шыкоўная “Волга” звезла Івана Аўдзеевіча, абкладзенага пакункамі і падарункамі, у Мінск.
/
* * *
Дзед Міхась вымыў рукі, выцер іх ручніком:
— Касцёр сам датлее, ачахне, а я вам сваё багацце хачу паказаць.
Віка з Вадзікам таксама падняліся, спаласнулі рукі.
Дзед адкрыў шырокую прыбудоўку за хатай, запрасіў маладых:
122
— Я — цясляр і сталяр, а пра лепшае не мар. Песню пра сябе такую склаў. Гэтым і жыву. Давесак да маёй пенсіі. Раблю людзям судзіны, бочкі, a хто і дзяжу ці ражку закажа. Бывае, і кубел папросяць зрабіць, сала ж трэба недзе пакласці. А жанкі фаскі і кадоўбчыкі любяць заказваць. У іх добра грыбы саліць. Нядаўна ў Вераб’я бура ліпу заваліла, то я выкупіў яе. Хлопцы бензапілой парэзалі. 3 яе кадоўбчыкі выйдуць — закачайся! Праўда, марокі многа: усю сэрцавіну трэба выдзеўбці, каб толькі абалонь засталася, ды і дно падагнаць — справа не лёгкая. Ды і што яно лёгка. Бочку дубовую зрабіць — намучышся колькі: клёпкі падагнаць так трэба, каб нідзе шчылінкі не было, дно паставіць і абручы нацягнуць. Каб пасля ні адна гаспадыня не зганіла. A гэта вось — на сцяне і на паліцах — мае памочнікі.
Дзед Міхась расказваў, а Віка дзівілася, колькі трэба ўсякага інструменту для сталярнага рамяства. На варштаце ляжалі розныя сякеры, малыя і вялікія. Тут жа мясціліся калун і склюд для расколвання калодак і вычэсвання брусоў. На сцяне віселі пілы лучковыя, піланажоўка і пілабелачка. На паліцы ляжалі фуганак і рубанак, шархебель, паўкруглая калёўка і баран з двума ручкамі. На другой сцяне ад акна віселі скобля і струг, розныя свярдзёлкі, вугольнікі і лінейкі. А дзед паказваў, браў у рукі той ці іншы інструмент, быццам пасапраўднаму рабіў работу.