Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі

Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
* * *
Другі тайм зноў пачаўся атакамі “Аякса”. Вопытны Махлас рваўся па цэнтру, але Сіваліхаў з Рахаўцом не давалі яму разгарнуцца, выйсці на ўдарную пазіцыю. Кіпяціўся і злаваўся, губляючы мяч, семнаццацігадовы ван дэр Ваарт. У той
142
жа сітуацыі аказаўся і старэйшы на чатыры гады ван дэр Гун: яго надзейна закрыў Арцёмаў. Галандцы ішлі і ішлі наперад, добра помнячы: не забіваеш ты, забіваюць табе.
* * *
Ван Ваныч цёр левую грудзіну, масажыраваў вялікі палец левай рукі: ныла сэрца. Пасля не выцярпеў і дастаў з кішэні валідол, палажыў пад язык. Бачыў, як гуляюць і стараюцца хлопцы. Няма слоў, Леанід Рахавец зрабіў класную каманду: адточаныя пасы, гульня ў абароне, адкідкі мяча дакладна, без аглядкі. У рэспубліцы, безумоўна, ёй роўных няма. A выхад на Еўропу пакуль, можа, і заранаваты. У іх там — грошы, могуць любую зорку закупіць. А ў нас усе свае, дамарошчаныя. 3 часам і да гэтых хлопцаў прыйдуць вопыт, практыка, адшліфуецца тэхніка.
На сэрцы трохі палягчала, адпусціла. Ван Ваныч выцер хусцінкай узмакрэлы лоб, зноў засяродзіўся на гульні.
* * *
Валера Рахавец, капітан каманды, за пятнаццаць хвілін да заканчэння гульні перадаў як па ланцужку: “Пара!” Адкуль узяліся сілы ў партнёраў? Быццам з’явілася другое дыханне, быццам і не было напружанага змагання больш за паўтара тайма. Каманда, прыціснутая да сваёй штрафной, раптам выпрамілася, актывізавалася, у адзін дотык перадаючы між сабой мяч. Загулялі, як на трэніроўцы ў квадрат. Пачалі ўзнікаць вострыя моманты ля галандскіх варот. Бартэз мітусіўся між штангаў, пакрыкваў на абаронцаў, але зрабіць нічога не мог. Дынамаўцы нахрапіста лезлі ў гушчу штрафной, прадзіраліся праз частакол ног, білі без падрыхтоўкі...
143
* * *
Сямён Міхайлавіч за дзесяць хвілін да канца гульні адключыў пульт, скінуў пінжак, ціха шапнуў Максіму:
— Адкрый акно...
Максім крутнуў дзве ручкі зажымаў і фрамуга на стрыжнях на пядзю адыйшла ад падаконніка. Свежае паветра хлынула ў пакой, шкло з боку трыбуны імгненна запацела. Засталіся толькі чыстымі два вугалкі зверху. Сямён Міхайлавіч разгубіўся, a пасля ўключыў пульт, залез на стол і, гледзячы ў чысты вугалок, стаў прадаўжаць рэпартаж. Калі мяч перайшоў на другую плавіну поля, перамясціўся ў другі вугалок акна. А Максім больш нічога не бачыў, толькі слухаў сяброўскі голас:
— Удар Малянскага — мяч трапляе ў варатара. Паўторны ўдар Вадзіма Ясінскага...
* * *
Мяч з сілай урэзаўся ў крыжавіну варот, падскочыў пару разоў уверхуніз і паволі пакаціўся насустрач, а потым, як заварожаны, спыніўся на белай адмеціне. Пенальці! Вадзік паскорыў бег і з сілай замахнуўся правай нагой, уклаўшы ва ўдар злосць і напружанне штодзённых трэніровак. Мяч увінціўся ў сетку варот.
Ахілесава пята
АХІЛЕСАВА ПЯТА
аповесць
Усё, гэта была перамога! Апошні сапернік нават не паспрабаваў скочыць праз такую вышыню: зрабіўшы імклівы разбег, раптам, як перад нябачнай высоразнай сцяной, спалохаўся ў апошні міг перад штуршком, прабег ля правай стойкі, запаволіў аслабленае цела — відаць, скарыўся паражэнню — і, не азірнуўшыся, пайшоў пад свой парусінавы грыбок забіраць трыко. А хто з гледачоў чатыры гадзіны назад мог сказаць, што ён, Рэй Крокас, чэмпіён свету, рэкардсмен, прайграе? I прайграе каму? Гэтаму даўганогаму, як пісала адна газета, “загадкаваму хлопцу з далёкай Беларусі...”
Так, гэта была перамога і — залаты медаль. Аляксей адчуў гэта, адчуў нават раней, калі глянуў на амерыканца: рукі быццам маліліся, прыкушаная ніжняя губа... “He, не возьме...”
Суддзя дакрануўся рукой да пляча, паказаў на планку — колькі ставіць? Аляксей схамянуўся. Гэты дотык спыніў хвалю млявасці, якая пасля апошняй спробы Крокаса пачала здрадліва і прыемна разлівацца па целе. Як быццам нехта нашэптваў: “Усё, ты выйграў, золата — тваё... Расслабся... Ты — алімпійскі чэмпіён... Нашто табе рваць жылы?”
Суддзя чакаў. Аляксей думаў — колькі ж? Два сорак пяць? На пяць сантыметраў больш, чым сённяшні алімпійскі рэкорд... Але не сусветны... Падняць яшчэ на сем? Паўтарэнне рэкорду свету... Але ўсяго толькі паўтарэнне.
Аляксей паказаў суддзі далонь з пяццю растапыранымі пальцамі, і той кіўнуў галавой: так, усё зразумеў.
Планку паднялі, яшчэ разоў шэсць перамералі. Аляксей зірнуў на светлавое табло — два сорак пяць. He, гэта не тое, што ён хоча. Падышоў да столікаў і паказаў дзесяць пальцаў — два пяцьдзесят. Перак
146
ладчыца перапытала паруску — ён кіўнуў: так, два з паловай метры, рубеж, які не браў ніхто ў свеце. Пакуль ніхто...
Стадыён, убачыўшы змену электрычных лічбаў ля сектара, заапладзіраваў: спачатку цэнтральная трыбуна, пасля — па меры павароту табло — апладысменты пабеглі далей, па бакавых сектарах, быццам нехта нябачны прыадкрываў занавеску перад гледачамі, і яны, убачыўшы заказаную вышыню, ахалі, дзівіліся смеласці гэтага русявага юнака...
Быццам адламаны кавалак сонечнага промня, ляжала фібергласавая планка. У водсвеце вечаровага свяціла яна блікавала, і толькі там, на самым подступе, за крокаў пяць, яна раптам гасла, як бы цяжэла на вачах, палохаючы высотнікаў сваёй непрыступнасцю. А яшчэ яна нагадвала прамы востры меч, халодная сталь якога магла парэзаць тую частку цела, што збівала яе...
Страху перад вышынёй не было. Аляксей на трэніроўках даўно прымерваўся да гэтых сантыметраў, сотні разоў ішоў на пругкае нацяжэнне рызінкі, часта зрываў яе, але часам і браў. Праўда, Сяргей Панасавіч не дазваляў мераць трэніровачныя скачкі, але па ўзнятых зажымах Аляксей адчуваў, што гэта — у межах рэкорду...
Стадыён затаіўся, быццам дыханнем баяўся здзьмухнуць гэтую лёгкую, кідкую ад першага дотыку, планку.
Алясей зняў трыко, акуратна паклаў яго на лаўку, лёгка далонямі масажнуў бёдры... “Усё нармальна... Сёння або ніколі!” Заплюшчыў вочы, да дробязей пракручваючы ў думках усе фазы разбегу і скачка: пружыністая ступня, тры апошнія нарастаючыя крокі, штуршок з махам бядра, пераход планкі з глыбокім закідам галавы, пераход не ўсляпую, а відушча, і — паспець выкінуць ногі ўверх!
Трыбун як не было. Чорная злітая маса стадыёна замерла. Высвечаны сектар для скачкоў, як у фокусе, звёў да сябе ўсё электрычнае святло. Нават судзейскія столікі, здаецца, адступілі ў паўпрыцемак, затое
147
на глядзелі зводдаль. Усё чакала гэтага скачка: трыбуны і суддзі, каментатары і эфір... Чакала гарысполавае пакрыццё сектара — наструненага, упэўненага разбегу красовак, магутнага штуршка левай нагі... Чакала планка...
Аляксей страсянуў кісцямі рук, як бы скідаючы з іх нябачныя пылінкі, пачаў разбег... Пачаў імкліва, быццам яму трэба было пераскочыць не планку, a ўсю заходнюю трыбуну стадыёна...
Батальён — дзевяноста змарнелых, знясіленых непагаддзю салдат — выйшаў на пясчаную касу знянацку. Праўда, пасля двух апошніх наступленняў гэта быў ужо нават не батальён (калі лічыць пагалоўна), a звычайная рота. Засталіся толькі наміналы: камбат і тры камандзіры рот.
Здавалася, канца не будзе гэтым праклятым Ведзьмаковым балотам з нечаканымі абрывамі і раптоўнымі праваламі, з дрыготкімі пераходамі ад аднаго чэзлага дрэўца да другога, з гідкімі ямамі застаялай вады, пацягнутай рудой раскай; з кшакамі і бульканнем, дзе ў твані быццам нешта варушылася і чвякала; з падманнымі астраўкамі журавін, пад якімі таіліся засмяглыя прорвы... Тры дні па пояс, а то і па пахі ў вадзе яны прадзіраліся праз чэпкія патырчакі і слізкае карчэўе, зняможаныя да страты памяці ад нявер’я, што калінебудзь выйдуць, вырвуцца з гэтай балаціны, узаб’юцца на тупкае.
На кожнай спіне на падцягнутым рамяні тырчэў аўтамат. Толькі трое, надрываючыся, моўчкі неслі ручныя кулямёты. Патроны і гранаты, падвязаныя, віселі на шыях. 3 такім грузам, чабултыхнуўшы ў чортава акно, амаль не вырвацца: бы з каменем на шыі, зацягне, усмокча, сляпуча атуліць здрадлівая багна. Наперавес, у двух руках перад сабой, як адзіны ратунак, кожны нёс даволі ёмкую альховую паўжардзіну. Толькі яна і магла ўратаваць: гнутка вісла на краях прорвы, не даючы праваліцца глыбей, пакуль нечая рука не падавала тапельцу канец сваёй
148
лясіны. А там, дзе трэба было ўперціся і перабрацца да новай купіны, яна зноў жа надзейна пасабляла. Некаторыя, цярэбячы свае алешыны, прадбачліва пакінулі ніжнюю на паўтары пядзі галіну. Праваліўшыся, ёю можна было ўчапіцца за блізкі корч ці дрэўца і самога сябе выцягнуць.
Уперадзе, лоўка ступаючы сплеценымі з лазы шырокімі ступакамі, прывязанымі к пад’ёмам кірзавых ботаў, у ватоўцы, у зімовай шапцыаблавушцы ішоў вясковы праваднік. Наўрад ці сказаў бы хто зараз, як яго завуць. От сабе, ішла ўперадзе, як здань, як прывід, шэрая постаць, разпораз спыняючыся, чакаючы, калі расцягнуты ланцуг патроху зблізіцца, сціснецца ў адлегласці. Ён, чалавек вясковы, узгадаваны і пракормлены гэтымі балотамі, ведаў, як страшна разарвацца жывому ланцугу, калі з нечаканай бяды можа выбавіць толькі блізкая рука. Таму і не спе'шыў, спагадліва ўзіраўся ў змучаныя, учарнелыя ад шчаціння і гразі твары вайскоўцаў. Тры дні назад і ў іх на нагах былі такія ж лазовыя ступакі, але ад няўмення хадзіць па хісткім дыване, — калі праваліўшыся, ног не выцягнуць, — не засталося ні ў кога. Ды і з непрывычкі хадзіць у іх уроскідку вельмі ж балелі ногі.
Апошнім ішоў камбат. Невысокі, каржакаваты і жылісты, ён на левым плячы нёс кулямёт. На расхістанай грудзіне, злева ад скаткі, вісеў кабур з трафейным парабелумам. У правай руцэ, трохі карацейшая, чым у іншых, торкалася абсечаная алешына. Спружыніста кідаючы моцнае цела па разбітай вадзяністай каламуці, камбат трывожна ўглядаўся ў млявы гарызонт трыснягу, не в€?даючы, калі ж закончыцца гэтае пекла. Блізіўся адвячорак, а Ведзьмаковым балотам не было канца. Па ўсіх падліках — праваднік так і запэўніў — на сконе трэцяга дня яны павінны выйсці да Мёртвай касы.
Спераду, ля зарасніку чарота, нешта застапарылася. Салдаты, выбраўшыся на трохі тупкі ўзлобак, бяссільна падалі, чакаючы іншых. Тыя ж, хлюпаючы
149
вадой у ботах, выкараскваліся са смярдзючай твані і таксама падалі ніцма. Сёйтой з пярэдніх сцягваў разбухлыя кірзачы, выліваў глейкую ваду, выкручваў чорныя анучы.
Камбат пялёхнуў палкай па мутнай вадзе і, не вылазячы на сухое, узрушана зірнуў на правадніка: