• Часопісы
  • Пенальці  Алесь Камароўскі

    Пенальці

    Алесь Камароўскі

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 262с.
    Мінск 2000
    87.47 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    168
    гун на стодзвесце метраў павінен валодаць выбуховай сілай і, вядома ж, не ўзвышацца на дарожцы пад два метры. Кантрольныя вынікі на дыстанцыях не раслі, і трэнеры, паспачуваўшы, прызналі яго для спрынту бесперспектыўным. Сяргей Панасавіч і тут не пакінуў, перавёў яго ў сваю групу — групу высотнікаў.
    Спакваля, пазнаючы азы адолення вышыні, Аляксей асвоіў “нажніцы”. Ад паветранага пераступання планкі перайшоў да “хвалі”, затым — да “перакату”. Сяргей Панасавіч не гнаў вынікі, даючы хлопцу адчуць смак вышыні, уменне ўзяць яе парознаму. I толькі тады, калі Аляксей даволі тонка авалодаў гэтымі трыма спосабамі скачка, трэнер даў магчымасць яму перайсці на “перакідны”. Сантыметры пайшлі ўверх, уздымаючы планку ўсё вышай і вышай, нарэшце дабраліся да той рыскі, за якой, праз дзесяць сантыметраў уверх, чырванеў жаданы рубеж многіх — два метры.
    Аляксей пацёр скроні, быццам разганяючы ўспаміны, сціснуў правае бядро. Боль, трохі ўціхаміраны павязкай, глуха азваўся, перайшоў у тупое паколванне... “Тыдні два, не меней, пакуль аціхне...”
    На новым табло то загараліся, то гаслі кропкі, літары, лічбы, беглі і знікалі яркія радкі квадратаў... — ішла наладка ці апрабаванне гэтай складанай электроннай сістэмы.
    Раптам нечая рука легла на плячо. Аляксей, быццам заспеты на нечым саромным, уздрыгнуў, зірнуў праз плячо...
    Пачало развідняцца. Неба, як велізарнае сіта, паволі прасейвала прыцемак, і наваколле стала раз’ясняцца: размытыя лініі вышыні сышліся ў акрэсленыя берагі абрысаў. Сталі відаць дубцы лазняку. Хмары адсунуліся ад небакраю, быццам вызваляючы прастору сонцу. I яно прачнулася, раздзьмухала прысак хмурай навісі. Барвяныя падпалы пачалі шырыцца, ахопліваючы кудзелістыя пасмы прасвят
    169
    лелых аблок, пагражаючы восьвось успыхнуць малінавым полымем. Нарэшце сонца вызірнула зза небакраю, пекна выкацілася на відавок, не зыркае і паасенняму не рассыпістае.
    I як не было вайны, як не было калецтваў, ран і смерці, быццам ахалодалі бязлітасныя баі, дзе ў кожны міг траса твайго жыцця магла сысціся з трасай кулі ці асколка і рэзка абарвацца... Аляксей як забыў усё, праваліўся ў тое, такое ж вераснёўскае ранне, калі яго бацька, узараўшы ладны кавалак поля, прывязваў каня ля частаколу, браў саламяны кораб, веялкай насыпаў у яго жыта і падвешваў на шыю. Як у вялікае свята, зачынаў сеяць, ступаючы роўна і важка, як на касьбе, адводзячы руку для замаху. Зярняты веерам ляцелі з далані, пырскалі ад неразбітых грудак. Аляксей жа ўпотайкі вымаў зза пазухі ўкрадзены акраец хлеба, працягваў на руцэ каню. Той, адарваўшыся ад вядра з аўсом, з недаверам касіў вокам на пачастунак, цягнуўся вільготнай храпай і, каб не прыхапіць дзіцячую руку, далікатна браў хлеб.
    Конь у іх быў свой. Дзед Нупрэй, выжыльваючыся на вясковым руме, ад ранняй вясны да прымаразкаў цягаў цяжкія бярвенні са шліхтаў, скочваў іх з гары ў халодную нёманскую ваду, вязаў плыты, a пасля гнаў іх аж у Балтыю. Сяктак і наскроб ён трохі грошай. А калі застудзіў навярэджаныя ногі, кінуў рум, тупаў ля дому. Гектар жаўтапёсу, што застаўся яму з малодшым сынам пасля жаніцьбы старэйшых сыноў, змушваў да цяжкай падзённай працы. I без каня немагчыма было ўрабіць гэтыя, палітыя потам, соткі. Вось тады і купіў дзед Нупрэй на Зырчанскім хутары гнядога Фірку. Чаму так назваў каня дзед, Аляксей не ведаў. Мо ад таго, што конь, часта ўпінаючыся за плугам або цягнучы воз, выскальваў храпу і гучна фыркаў, а мо ў гэтым слове, трохі нязвычным для мужыцкага вуха, дзед чуў нейкую, толькі яму зразумелую, музыку аб лепшай долі і багацці. Як бы там не было, але конь спраўна падсабляў ва ўсёй працы па гаспадарцы.
    170
    Да прыцемкаў адсеяліся і ўсё забаранавалі. A раніцай дзед збіраўся ехаць на кірмаш у Нясвіж, каб прадаць з дзесятак выдубленых аўчын, пару сувояў палатна, купіць парася, дзве касылітоўкі, ды яшчэ сякойтакой драбязы ў хату. Аляксей завіхаўся каля дзеда, падлабуньваўся да яго, памагаючы збірацца, каб заўтра — захапіў з сабой.
    “Ідзі, ідзі, Лёксачка, спаць. Вазьму я цябе з сабой”, — гаварыў дзед Нупрэй, перабіраючы вупраж.
    Выехалі на кірмаш рана. Да Нясвіжа было вёрст дваццаць пяць — дарога няблізкая. Фірка жвава і цупка перабіраў нагамі, цягнуў не асабліва цяжкі вазок пад гару, лёгка бег па ўезджанай дарозе, мінаючы сямтам купы хутарскіх прысаддзяў. Колы, добра змазаныя дзёгцем, круціліся без віску, толькі рыпелі наструненыя пастронкі ды час ад часу магутны “фырррк” даваў знаць Аляксею, што ўсё ідзе па дзедавам плану. Скруціўшыся клубочкам на ахапцы сена, накрыты дзедавым кажухом, ён дамройваў недагледжаныя сны, спуджана прыўзнімаў галаву, калі кола трапляла ў выбоіну ці на ўляжалую камянюку.
    Калі пачало світаць, мінулі хваісты засценак. Дзед выцягнуў люльку, разгарнуў капшук з табаком, выняў з кішэні крэсіва і трут, пачаў прыкурваць. Нарэшце злавіў іскру, падпаліў табак. Уедлівы дым запяршыў у дзедавым горле, выбіў з грудзіны зляжалы кашаль. Конь, адчуўшы па кашлі гаспадарскі настрой, апярэдзіў падганятае “но пся крэў!” і рвануў хутчэй. “Чуе воўчае мяса, што пуга пад рукой...” — дзед Нупрэй азірнуўся. Аляксей прыўзняўся, сеў, накінуў на плечы кажух: “Дзед, нешта смярдзіць...” — “От сядзі сабе каменем, покуль сядзіш. A то аперажу пугай ды пешшу дадому адпраўлю”.
    Аляксей маўчаў, бо ведаў дзедаў нораў. Але праз якога паўкіламетра, адчуўшы ў смуродным дыме не пах табака, не выцерпеў: “Дзед, надта ж смярдзіць нешта...” — “Сядзі, табе сказаў, a то даскачашся”, — дзед махнуў пугай ля крыжа Фіркі, але не сцебануў: от, так сабе, для большага страху для каня і ўнука.
    171
    Метраў праз дзвесце дзед Нупрэй раптам падскочыў, з мацюкамі і лаянкай пачаў пляскаць па зашмальцаваных ватовых штанах, якія пасля прастуды былі яго нязменнай формай ва ўсе поры года. “Фуфу, цьфуцьфу!” — дзед круціўся як апечаны, развязваў на поясе паскі. Са штаноў ішоў дым. Нарэшце паскі паддаліся, штаны з’ехалі на валёнкі, агаліўшы дзедавы палавінкі.
    Аляксей рагатаў, аж заходзіўся, паваліўшыся на сена.
    Дзед нарэшце патушыў тлелую вату, падцягнуў штаны. Дзірка, велічынёй з кулак, агаляла бядро. Чорныя касмылі ваты тырчалі з абпаліны. Дзед змаўчаў колькі хвілін, а пасля павярнуўся і балюча сцебануў канчуком пугі па Аляксеевай спіне: “А чаго не гаварыў, паршывец, чаго ж маўчаў? 0 табе, о!”
    Слёзы смеху пераліліся ў слёзы крыўды і нявіннай горычы...
    Аляксей помніў, як дзед Нупрэй перавязаў бядро жаночай касынкай, каб — барані Божа! — кабеты на кірмашы не выглядзелі мужчынскі грэх, сутуліў плечы і моўчкі ехаў аж да Нясвіжа. Люльку больш не вымаў. Тады яны прадалі і купілі ўсё, што наважыліся, і пасля палудня былі ўжо дома.
    Раптам нечая рука легла на плячо. Аляксей, быццам заспеты на чымсьці саромным, уздрыгнуў, зірнуў праз плячо...
    — Ну, што нос павесіў? — Інін шмякнуў на лаўку побач з Аляксеем адзідасаўскую сумку, прысеў з другога боку.
    — He так нос, як нагу...
    Аляксей чуў, што не так даўно з маладым трэнерам развялася жонка. Можа, і не ведаў бы, але насмешлівыя плёткі стадыённых работнікаў дайшлі і да яго вушэй. Як звычайна, інфармацыя трапляла ад нечых знаёмых таго, каго абгаворвалі, пераходзіла ад прыбіральшчыц да трэнераў, пасля трапляла на язык спартсменаў. I міжволі ў хвіліны перадыху Аляксею хтонебудзь са знаёмых спрынтэраў ці высотнікаў
    172
    выкладаў тыя тонкасці і падрабязнасці. Нехта, быццам бачыў сам, расказваў, што Барыс Інін кожную раніцу бегаў на зарадку. He так на зарадку, як у суседскі дом да палюбоўніцы. I вось аднойчы сабраўся ён быццам бы ў камандзіроўку дні на тры. Касцюм прыгожы адзеў, гальштук павязаў, сумку са спартыўнай формай захапіў. Усё, як кажуць, чынчынам. Але не ў камандзіроўку паехаў ён, а ціха лёг на дно ў каханкі. Піў, еў, гуляў... А вечарам перад апошняй ноччу маладзіца тая рашыла даць яму развітальны бэнц. Нарабіла салаты рознай, прысмакаў мучных напякла, напоі замежныя на стале выстраіла. А ў духоўку на бутылку з півам курыцу запякацца паставіла. Пакуль пякла, варылапарыла, поўнае вядро з верхам розных ачыстак назбіралася. Папрасіла Барыса вынесці ў кантэйнер, бо сама ад пліты адвінуцца не магла. Ды і хто мог бачыць яго каля дванаццаці гадзін ночы? Барыс у трыко хуценька пасігаў з вядром у двор. Дабег да кантэйнера і hoc у нос сутыкнуўся з жонкай, якая таксама вынесла выкідваць ачысткі, бо гэтак жа жарыла і варыла, каб заўтра сустрэць мужа з камандзіроўкі. Жонка ўбачыла яго ў трыко з вядром і анямела: як, адкуль, з чыім вядром? Адправіла яна яго туды, адкуль прыйшоў, а сама назаўтра падала заяву ў суд на развод.
    Аляксея не асабліва хвалявалі перапетыі чужога жыцця, бо і сваіх клопатаў хапала. Але апошнім часам ён пачаў заўважаць, як да Ініна на стадыён заязджалі машыны замежных марак. Выглянцаваныя хлопцы, відаць, далёкія ад спорту, падоўгу шапталіся з трэнерам, нешта прапаноўвалі, клікалі з сабой. Час ад часу з машыны выпырхвалі расфуфыраныя, як райскія птушкі, фасоністыя маладзічкі, гучна смяяліся, бессаромна абдымалі Ініна... Потым з’язджалі. Хто ведае, можа, трэнеру прапаноўвалі якінебудзь камерцыйны зговар ці бізнес. Але бачыў Аляксей, як вяртаўся Барыс Іванавіч, вяртаўся не з іскрынкамі ў вачах, а нейкі спустошаны, здавалася, нават пастарэлы. А яшчэ ранкам, калі пачыналася
    173
    першая трэніроўка, да стадыёна ліха падлятаў новенькі “мерседэс”, прывозіў аднекуль трэнера. Аляксею здавалася, што Інін прыехаў хутчэй за ўсё з якоганебудзь банкета ці гуляння. Прыкметныя мяшкі пад вачыма, асалавелыя вочы паказвалі на тое, што трэнеру не шкодзіла б гадзіны трычатыры драмануць...
    — Дык што будзем рабіць? — Інін крутнуў на пальцы брэлок з ключамі.
    — Перш адляжацца, а там — відаць будзе.
    — А Еўропа?
    — Пачакае год. Ды і не гатовы я да яе яшчэ.
    — Чакаць якраз і няма калі. Мне хутка — трыццаць пяць. Няблага б заслужанага к гэтаму часу мець.
    — А я прычым? — іранічна зірнуў Аляксей.
    — Ты — мая падпора.
    — А калі я не хачу быць ёй?
    — Знойдуцца іншыя.
    — Ну і шукайце! — Аляксей рэзка ўстаў і, кульгаючы, пайшоў між лавак да бліжэйшага выхаду.
    — Пастой, пастой, стары! — Інін падхапіў сумку і рынуўся ўслед. — He кіпяціся ты.
    Аляксей павярнуўся і, можа, нават шкадуючы трэнера ў душы, цвёрда выгаварыў: