— Барыс Іванавіч! Я да вас больш ніколі не вярнуся. Інін, відаць, не чакаў ад гэтага ціхмянага “салагі” такога павароту, але, каўтануўшы слюну, злосна кінуў: — Ну і прападай! Чорт з табой! Вольнаму — воля... На электронным табло беглі вогненныя пункціры. Красовіч адмружыў вейкі, са страхам падумаў, што ад тых цёплых дзіцячых успамінаў мог заснуць. I ўсё ж падспуднае адчуванне блізкага ворага, трывога за тых, хто застаўся за трыснягом, не давалі сну перарэзаць свядомую нітку кантролю і зрынуць цела ў мройную бездань. Ды і тры гадзіны бяспамятнага перадыху на ўзлобку балаціны трохі падмацавалі сілы, акрыяла адвярэдзілі сонныя магніты вачэй. I цяпер, пакуль зырылася сонца, трэба было вывучаць 174 кожную пядзю зямлі, прыкінуць усё ў думках, зрокава прачарціць будучую сцежку да дзота. Калі рэскруць калючкі засталася ззаду, трэба было думаць, як адолець меднае нацяжэнне тонкіх правадоў, якія струменілся глыбока ў балота. I не толькі думаць, але ноччу адолець іх, адолець знізу ці зверху, не патрывожыўшы гэтыя, магчыма, напоўненыя токам ніткі. Дзот з лазовым кустом наверсе нагадваў вялізнага вожыка, які жаралом мог смяртэльна ўкалоць любога, хто ступіў бы на Мёртвую касу. Там, у яго лабірынце, затаіліся адзін ці два вопытныя кулямётчыкі. Хутчэй за ўсё — два. А, можа, вартуюць яны пазменна: адзін ноччу, другі днём. Ноччу падарваць дзот было б лягчэй. Ды і наўрад ці чакае вораг, што нехта зможа перабрацца праз Ведзьмаковы балоты, ахінуць калючы дрот. Калі і здолее, то наўрад ці пройдзе незаўважаным праз хітры невад медных струн. А што яшчэ можа быць за імі? Міны? Ліха яго ведае. А мо і не ставілі іх, спадзеючыся на непраходнасць балот... Красовіч асцярожна адвёў рукой лязо аерыны, ахапіў вачыма Мёртвую касу. Яна, пясчаная і таямнічая, цягнулая метраў на сто ўдаўжкі і метраў пад трыццаць ушырыню. Яшчэ ўчора ён заўважыў, што нечым яна нагадвае ступню магутнага велікана, які некалі паставіў адну нагу сярод балота і жоўты след ад яе так і застаўся сярод глухамані. Метраў за трыццаць ад дзота след праразала неглыбокая ўпадзіна. А на самай пяце зеўраў — пракляты дзот. Красовіч утаропіўся ў яго, быццам вачыма хацеў пранізаць бетоннае нутро. Раптам сярод дубцоў лазняку нешта бліснула. Пальцы лёгка адпусцілі аерыну, цела міжволі шчыльней прыціснулася да зямлі. Быццам куля, мільганула думка: “Снайпер!” Так, відаць, гэта быў снайпер, які неасцярожна павярнуў вінтоўку і акуляр прыцэла схапіў сонечнага зайчыка. Іншага там быць не магло. Значыць, баяцца ўсё ж удару ў спіну, хоць і не вераць, што нехта рынецца сюдою. 175 “Трэба быць асцярожным... — Красовіч палажыў галаву на зямлю. — Што не ўбачыць кулямётчык, тое агледзіць снайпер”. Лёгкія аблокі закучаравілся на гарызонце, паплылі, засланяючы сонца, на Красовіча. I амаль тут жа з’явіўся іх паганяты — вецер. Нябачнай расчоскай прайшоўся па грыве аеру, шабуршнуў у прысохлым бадыллі трыснягу, закалыхаў, затрапятаў, гайдаючы кожнае каліва травы. “Шчасліваму сам чорт дзяцей калыша, — узбрыла на памяць Красовічу даўнішняя бабуліна прымаўка. — Ды і вока варожае не надта выхапіць мяне ў гэтай варушлівай мітульзе. Толькі б дождж не прыгнала”. Красовіч узняў галаву, яшчэ раз агледзеў напятыя струны загарадзі, зрокава прыкінуўшы іх вышыню. “Крыху больш за паўтара метра. Браў жа такую некалі. Нават і болей. Але то ж было да вайны, а цяпер... Адзін неасцярожны дотык — і загудзе, зазвініць дрот... А дзот сыпане трасерамі, касяне няшчадна, што і не ўтулішся ў зямлю...” Думкі праплывалі, як аблокі, вышугвалі іскрынкамі, шукаючы выйсце з гэтай пасткі, беглі то ў бок трыснягу, дзе затаіўся батальён, то сігалі да пяты касы. А выйсця, як і сонца, пакуль не было. На электронным табло беглі вогненныя пункціры. Як і дзесяць дзён назад. Як і тады, некалькі стайераў накручвалі кругі. Як і тады, хлапчукі выдурняліся ля скачковай ямы з паралонавымі матамі. Боль у назе амаль прайшоў. Аляксей выняў з сумкі цюбік фіналгону, выціснуў сантыметры два і асцярожна расціркай пачаў масажыраваць жаўтлявы падцёк на правым бядры. Светлыя мазкі мазі роўна разыходзіліся па скуры, кругляшык расціркі тарачкай наганяў кроў і тая ўбірала гаючыя дары югаслаўскіх лекаў. Праз колькі хвілін прыемнае цяпло ахутала нагу. Цяпер можна было бегаць, скакаць, куляцца, паранейшеаму адчуваючы здароўе і спрыт у нагах. Але — Аляксей ведаў гэта — штуч 176 ная эйфарыя таіла і небяспеку. Пакуль была пярэрва ў трэніроўках, адвыклыя мышцы якраз маглі не вытрымаць і парвацца ад рэзкай нагрузкі. Таму ён спакойна адзеў трыко, перавязаў красоўкі і лёгка, на першы погляд нават ляніва, пабег па тартанавай дарожцы стадыёна. Ля выяздных варот, убачыўшы Зою, усміхнуўся, памахаў ёй рукой. Тая таксама асвяціла яго кіўком галавы, адкінуўшы назад роспадзь русявых валасоў: — Ну як? — Нічога, жыць буду... — He перасільвайся! — Ведаю. Аляксей бег і думаў: навошта ён бяжыць і куды? Каму гэта трэба і для чаго? Каму? Відаць, трэба, папершае, самому сабе. Наматаць сотні кругоў, падняць тоны жалеза, зрабіць тысячы скачкоў на трэніроўках, каб скочыць вышэй галавы. Падругое, не толькі пераскочыць сябе, але і дасягнуць той вышыні, якую яшчэ не браў ніхто, адолець яе, парваўшы магнетычныя сілы зямнога прыцяжэння. Вось так некалі рваліся ў неба людзі, ламалі ногі, рукі, гінулі, зайздросцячы птушкам, зноў пачыналі спачатку, пакуль не скарылі неба, не выйшлі ў апраметную Сусвету. Але то ж іх узнялі машыны — магутныя, крылатыя. A чаго можа дасягнуць чалавек сам? Дзе той рубеж, дзе тая мяжа — канечныя, пасля якіх у вяках ніхто больш не прыбавіць сантыметр, грам? Дасюль устанаўліваліся рэкорды, ды яшчэ якія! Скачок у даўжыню — пад дзевяць метраў, сотня метраў — за дзевяць з паловай секунд! Ім маглі пазайздросціць кенгуру і антылопа. Але чалавек упарта рвецца да новых імгненняў і даўжынь. Таму і жыве, жыве надзеяй. A калі знікне мэта — знікне і ён, ператворыцца ў рахманую, лянівую жывёліну... Аляксей бег і адчуваў, як ранейшая сіла вяртаецца ў наспружыненае цела, дыханне памалу становіцца роўным і глыбокім, хваля цяпла падымаецца вышай і вышай, нарэшце кропелькі поту праступаюць 177 на лбе. “Хопіць для сугрэву...” Ля сектара для скачкоў ён перайшоў на хадзьбу, некалькі разоў глыбока ўдыхнуў і выдыхнуў, адначасна ў нахіле страсянуў расслабленымі рукамі і пачаў размінку. Хлапчукі з зайздрасцю пазіралі, як ён шырока круціў рукамі ўправаулева, разаграючы мышцы спіны, разглашыста біў паклоны падстрыжанаму газону футбольнга поля, а пасля, падышоўшы да белай стойкі варот, рабіў махі вышэй галавы, прысядаў у глыбокай разножцы, апускаючыся ніжай і ніжай... Яму, Аляксею, хацелася трэніроўкай заглушыць непрыемны асадак ад нядаўняй сваркі з трэнерам, адчуць, што ногі і цела яшчэ не згубілі ранейшыя навыкі і здатныя калінебудзь выбухнуць магутным скачком уверх. А яшчэ хацелася вярнуць тую ўпэўненасць у сябе, якая была раней, бо без яе, гэтай апоры, вышэй галавы не скокнеш, а калі і скокнеш, то не намнога. А выйсця, як і сонца, пакуль не было. Праўда, Красовіч і не чакаў сонца. Хутчэй чакаў вечара, ночы, каб неяк адолець гэтыя хітрыя правады і затаіцца ў балаціне насупраць пясчанай упадзінкі, а ранкам за хвілінудзве да наступлення выскачыць знянацку на пясок і шыбануць дзве супрацьтанкавыя гранаты ў самы рот дзота, каб замоўк навечна... Лёгкі вятрыска калыхаў аер. Думкі, як і шапаткія павевы, плылі ў даўніўшняе, далёкае і мінулае дзяцінства, паўгалоднае, цяжкае, але памяткае сваёй уражлівасцю, пазнаннем свету і прыроды. Помнілася, быццам было гэта ўчора, як брала яго баба Наста з сабой, збірала розныя карані і травы, паказвала і расказвала пра лясныя і лугавыя дзівосы. Ці ж ведаў бы ён, што вось гэты аер вякоў сем назад завезлі ў Белую Русь татараманголы? Баючыся атручанай вады, кідалі яны сухія калівы з бурымі губкаватымі каранямі ў азярыны, старыцы і тыя размакалі, ляпіліся к берагу, учэпіста пускалі ў глеістае дно доўгія мочкі, выстрэльвалі трохграннымі мячамі лістоў, і — як казала баба Наста — ачышчалі ваду. Бывала пры 178 носіла яна цэлае бярэмя аеру перад Сёмухай, утыкала яго пад бэлькамі, абвівала абразы, клала на падаконнік. П’янкі водар напаўняў хату, з ім лёгка дыхалася і спалася. Карані ж аеру баба Наста сушыла, пасля рабіла настоі, лячыла ў хворых усякія ўнутраныя хваробы. Ранняй вясной, калі сплывалі з Нёмана крыгі, a разводдзе памалу ўтаймоўвалася, уваходзіла ў берагі, на сугрэвах узвышаных астраўкоў, што туліліся сярод лугавой вады, зелянілася трава і выпстрыквала чарамша — мядзведжая цыбуля. Баба Наста, худая, прыгорбленая вечнай працай на зямлі, дужымі жылістымі рукамі закідвала ўнука сабе на шыю, высока закасвала падол палатнянкі і сцярожка брыла па халоднай вадзе да тупкага долу. Удваіх яны хутка нарывалі торбу чарамшы, падобнай на лісты ландышу, і баба Наста, перакінуўшы почапку торбы праз плячо, зноў уздзябурвала Аляксея на каршэнь, валакла аж да сухой сцежкі. Хлопец саскокваў на пясок і пытаўся: “Баба, і табе не холадна?” — “He, унучак, кроў у мяне гарачая. Ды і звыклая я”. Аляксей дзіву даваўся, што ў бабы Насты кроў гарачая. Чаму ж тады ў яго халодная? Але думаць было не надта калі. Ступаючы ўслед за босымі, закарэлымі пяткамі бабы Насты, ён слухаў лясныя перапевы птушак, пераскокваў на сцежцы жукапаўзуна, накрываў даланёй якуюнебудзь кузурку, поркаў у сухія купіны, вышкільваючы адтуль яшчарку, прыпыняўся перад мурашнікам... “Мурашы, як і людзі — руплівыя, разумныя. У іх — свае дазорныя, як і ў нас, нават могілкі за мурашнікам ёсць”, — паказвала патырчакай недзе ўбок баба Наста. Дома дзед Нупрэй адразаў кожнаму па скрылі сала, лусце хлеба. 3 імі чарамша ўпляталася так смачна, што аж за вушмі трашчала... Аднойчы баба Наста ў лесе вывела яго на пажарышча. Абвугленыя камлі соснаў абступілі ўзлобак ляснога гала. А пасярод яго высіўся куст ні то асоту, ні то чартапалоху. ‘Тэта, унучак, мардоўнік. Ён — для 179 сілы мужчынскай. Найбольш яе — у насенні. Запомні гэта месца”. Аляксей не вытрымаў тады, катурхнуў бабу пад бок: “А давай дзеду Нупрэю нарвём!” — “Хай ён выпражацца, жарабец гэты!” — баба Наста ведала не толькі замовы, але і кленічы. Тады яму, малому, няўцям было пра гэты мардоўнік і бабіну кляцьбу. Адным вухам чуў ён, што дзед Нупрэй кожным адвячоркам выходзіў на двор, быццам яшчэ раз зірнуць ці закрыты весніцы і брама, ці замкнёны ўсюды дзверы. Але ж адзін раз нешта надта доўга затрымаўся ён. Баба Наста, відаць, нутром адчуваючы нешта паганае, ціхенька шуснула з хаты, прывідам слізганула каля ёўні і ўбачыла паўрасчыненыя дзверы адрыны. Прыглушаныя галасы дзеда Нупрэя і суседскай Адэлі ў такі час не збілі з панталыку бабу Насту: як раз’юшаная квахтуха, уляцела яна ў прыцемак, ды так накулдэшыла дзедаву абранніцу, што тая, хоць і дзябёлая, стралой пераімчала пляц. А назаўтра дзед па мяжы ўкопваў слупы, прывязваў жэрдкі, гнуў між імі лазовыя пруты — ставіў нечаканы плот.