Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Вось адкуль і пайшла “ахілесава пята”. Аляксей гэта ведаў. Але яго пятцы лягчэй ад гэтага не было.
Сяргей Панасавіч прыйшоў з боку стадыённых варот, спыніўся за крокаў пяць, трывожна спытаў?
— Што?
— Ахіл, відаць, — Аляксей прыўзняўся.
— Парваў?
— He ведаю...
— На якой назе?
— Правай.
— Кепска, але, калі не парваў, — не смяртэльна. Аляксей праз боль горка ўсміхнуўся.
— Сяргей Панасавіч...
— Ведаю, Аляксей, ведаю. Маўчы. Ведаю, пра што ты думаеш, што адчуваеш, што хочаш. Я прайшоў гэта. Нават горшае. Але паглядзі — не здаўся. А ты? Кальнула трошкі — і слёзы пусціў. Сцісні зубы і трывай.
— Дык у мяне ж яна штуршковая...
— Ну і што? Памяняем!
— Як памяняем? — Аляксей цяжка сеў на край матаў.
— А так. Зробіш штуршковай левую. Яна больш цягавітая і вынослівая. Разбег — з другога боку.
— Цяжка, Сяргей Панасавіч... Лепш кінуць...
— Кінуць? Гэта — заўсёды паспееш. А вось ты дасягні нечага, дамажыся, высілься, даскоч. Як твой дзед некалі...
— Мой дзед? Вы ведалі майго дзеда? Адкуль?
— Мы прайшлі разам тры гады вайны, локаць у локаць, разам з’елі пуд солі...
197
Аляксей і падумаць не мог, што Сяргей Панасавіч ведаў яго дзеда. Ведаў і дагэтуль маўчаў?
Сяргей Панасавіч быццам злавіў яго думку:
— Маўчаў, каб расказаць табе ў самы цяжкі момант. Але не цяпер. Цяпер ты кульгай у медпункт, перабінтуй нагу, зрабі ў паліклініцы рэнтген, пахадзі на электрапрацэдуры. Адным словам — адпачні. Праз дзень пазвані мне.
— Добра, Сяргей Панасавіч...
Аляксей устаў. У сектар пачалі сыходзіцца секцыйнікі са спартыўнымі сумкамі.
Зоры выясніліся на астуджаным небе так ярка, што, здавалася, быццам і няма ніякай вайны, усюды ціха і мірна. Коўш Вялікай Мядзведзіцы быццам сыпануў іскрынкі, як зярняты, а правеяныя асцюкі і пацяруху пагнала ў россып Млечнага Шляху.
Красовіч ляжаў, як крыж, раскінуўшы рукі, на спіне. Першы раз за гэтыя два дні да яго падступіў голад. Падступіў вярэдліва і балюча, як бывае тады, калі ўспамінаеш прысмакі і любімыя стравы. Каб спыніць пякучую хвалю мройлівых вяндлін і іншай наедзі, ён з карэньчыкам вышчыпнуў нейкае каліва, аблузаў сухамяць лістоў і пачаў жаваць невядомую сцябліну. Гаркаваты прысмак адразу ж звёў сківіцы і перасмыкнуў кадык. I ўсё ж вочы нельга было падмануць. Яны помнілі ўсё... “Эх, каб цяпер сюды тую яечню, што дзед Нупрэй з бацькам спяклі на беразе Нёмана”.
Той надзел зямлі, які застаўся пасля жаніцьбы старэйшых сыноў, збяднеў зусім. I хоць дзед Нупрэй з малодшым сынам добрылі яго гноем, вазілі з недалёкага забалатка тарфяны чарназём, сеялі то авёс, то ячмень, а на другую весну садзілі бульбу — жаўтапёс быццам выраклі: бульба чарвівела, а збажына — як каторы год. Усё залежыла ад неба. Калі вясной залевы асвячалі кусцістую рунь, шчодра напойвалі зямлю, а потым яшчэ лета добра прыпякала, не забываючы сядытады марсянуць дажджом, то і колас выганяла ў рост чалавека, а потым важка гнула долу.
198
Тады, пасля малацьбы, кадзі і судзіны былі поўныя. Калі ж неба адносіла хмары недзе далёка, а летняя сухмень выпальвала апошнія кроплі расы і мігам залаціла яравое, то колас гібеў і не наліваўся ядрана. Жаціва было бедным: зерне заставалася толькі на наступны пасеў, а салома — на пару стрэх ды на падсцёл. Трэба было нешта маракаваць. I дзед песціў думку пра куплю новай зямлі, праўда, далекавата, аж недзе пад Слуцкам. Любіў ён вечарамі на прызбе, пыхкаючы люлькай, будзіць уяўленне сямейнікаў той, далёкай урадлівай бульбай, трычатыры якой ледзь у гаршчок улазілі. А жыта, па яго словах, фантанамі біла зпад цэпа, ракою цякло ў засек. I гэтыя росказні яшчэ больш напалялі няўрымслівую натуру, не давалі патухнуць пэўнасці, што зямлю трэба купляць. Але як жа купіць яе? А, галоўнае, за што? Грошай лішніх не было. А тыя — так сабе драбната! — ішлі на розныя патрэбы. Праўда, баба Наста сякіятакія рублі прыхоўвала на чорны дзень. А калі поле не радзіла, то прыходзілася жыта і на семя прыкупліваць. I ўсё ж дзед жыў гэтай надзеяй, яна не давала яму супакою, мусіла шукаць нейкае выйсце.
Аднойчы па вясне, вярнуўшыся з Зарачанскага лесу, дзед Нупрэй як перамяніўся. Разгарачаны, уляцеў ён у хату: “Давай скарэй, жонка, грошы! На Уздзенскім кірмашы — яйкі па пяць рублёў. На кожным — рубель як знайду!” Напор дзеда быў такі, што і баба Наста здалася. Выцягнула зпад сенніка загорнутыя рублёўкі і пляснула на стол: “На, купляй! Толькі свае не пагубляй”. Дзед прапусціў кпін ля вушэй і пайшоў перапрагаць каня. Распараны Фірка не надта жадаў зноў выбірацца ў дарогу, але дзедава “но, псякрэў!” астудзіла яго мройныя думкі пра ўтравелы поплаў, змусіла борзда тузануць воз, на якім ляжала пара ахапкаў сена.
Дзед да вечара аб’ездзіў сваю і суседнія вёскі, скупіў ці не тысячу яек, а некаторых гаспадынь угаварыў нават прадаць і тыя, што клалі на седалах на поклад. Ен вёз іх, перакладзеныя сенам, асцярожна, не нокаючы на Фірку, вёз задаволены і за дзень раз
199
багацелы. Гэта ж трэба — так пашанцавала! Купляў па чатыры рублі за адно, а заўтра прадасць па пяць! 0 дзе яны рублі, во дзе яна, зямля! Толькі трэба яшчэ сёння паспець трапіць на паром, каб пераехаць Нёман і дабрацца да Узды.
Нават не павячэраўшы, выехалі яны з дому. Фірка спраўна цягнуў далікатны груз. “Ідзі, ідзі, Лёксачка, будзеш заўтра памагаць, — шчодрыўся дзед. — Прададзім — не праядзім”. Лёксачка млява ішоў ззаду, поркаючы лазовым прутком у дышла. Дзед з сынам моўчкі пешылі з бакоў воза.
Да прыцемку мінулі чортаў камень — велізарны валун ускрай дарогі. Яшчэ вярсты тры — і выбегуць насустрач свераноўскія хаты, за імі спуск з Яшуковай гары і — вось ён, Нёман, з рыпучым паромам.
Дзед Нупрэй ганарыста ішоў ля воза, нават люльку не вымаў з кішэні. Калі выехалі за хаты, ён перайшоў уперад, левай рукой узяўся за аброць каля пысы Фіркі: “Буду тармазіць з гары, каб не панёс акаянны”. Бацька таксама напружыўся, падабраў карацей лейцы. Аляксей плёўся за метраў пяць ад воза.
Вось нарэшце і яна, Яшукова гара. Круты спуск між размытых абочын. Дзед Нупрэй упінаўся, не даючы разгону каню. Бацька нацягнуў лейцы, аж скрыгатнулі на зубах Фіркі цуглі. I раптам пэнкнула на хамуце супоня. Хамут раз’ехаўся, выскачыла правая аглобля. Конь, адчуўшы волю, рвануў управа, бокам шкалдыбнуў дзеда. Дзед Нупрэй з мацюкамі паляцеў пад адхон. Бацька ад нечаканасці паслабіў лейцы і Фірка папёр на схіл. Воз затросся, правымі калёсамі узбіўся на груд і раптам кульнуўся ўлева, з усяго маху пляснуўся аб дарогу. Конь на адной аглоблі працягнуў яго ўніз і ў лагчыне спыніўся. Дзед выкараскаўся з пяску, збег уніз: “О, маць тваю, воўчае мяса! 0 ўдружыў дык удружыў! От табе і рублі, от табе і зямля!”
Калі адвярнулі воз, сярод жаўткоў і бялкоў знайшлі трынаццаць не пабітых мацакоў. Дзед асцярожна паклаў іх у шапку, спусціўся да Нёмана, спаласкаў у вадзе: “Збегай, Лёксачка, к старому Не
200
крашу ў крайнюю хату, папрасі скавараду”. Лёксачка прыімчаў мігам. Бацька наламаў сухога алешніку, распаліў касцёр. Дзед сцізорыкам парэзаў шматок сала, расклаў на скаварадзе. Языкі полымя як бачыш угрэлі пазычаную скавараду і трынаццаць яек боўтнулі на сквірчастыя прысмакі.
Аляксей еў яйкі са скваркамі і ўспамінаў, як аднойчы яны з бацькам у занямонскім лесе назбіралі поўную карзінішчу чарніц. Цэлы дзень кленчылі на санцапёку, адбіваючыся ад камарэчы, але чыстатакі абабралі нечаканую неруш. Дамоў вярталіся Язвінскім бродам. Бацька ішоў паперадзе, важка трымаючы на плячы карзіну. Аляксей, закасаўшы сарочку на грудзі, брыў ззаду. I раптам бацька за нешта зачапіўся, ад нечаканасці хіснуўся. Карзіна з пляча кульнулася ў ваду. Аляксей утрупянеў: чорная хмара ягад паплыла па Нёмане і яе нельга было ні спыніць, ні сабраць.
Дадому вярталіся ноччу. Дзед Нупрэй сядзеў на возе, курыў люльку, разпораз прыцмокваў: “От табе і рублі, от табе і зямля...” Бацька з Аляксеем маўчалі. He хацелася думаць, якімі кленічамі сустрэне дзеда баба Наста.
Правая нага вытрымала: парыву звязак не было. Рэнтген трохі супакоіў Аляксея. I ўсё*ж расцяжэнне “ахіла” прыйдзецца лячыць. Участковая паліклініка, куды выпісалі накіраванне, не надта радавала яго. Чэргі нямоглых пенсіянераў у кожны кабінет, гультаяватыя мядсёстры з нейкімі тайнамі і сплетнямі, паломкі электраапаратуры... — усё гэта схіляла яго да думкі, што лепшага лячэння, як на стадыёне, ён не знойдзе. Там, у Зоі, у чысценькім і ўтульным кабінеце, — тыя ж anapa™, ды яшчэ — баракамера. I, як помніў Аляксей, — прыемны пах зёлак, ні то лясных, ні то палявых.
Трамвай дакаціў да стадыёна хвілін за пятнаццаць. Накульгваючы, Аляксей асцярожна падымаўся па прыступках да прыгожай аркі, за варотамі якой у падтрыбунні — лечпункт.
Зоя нешта перапісвала і, калі ён зайшоў, шчасліва — а мо здалося? — усміхнулася, а потым спачувальна сказала:
8 Зак. 3733
201
— Я ж табе казала: не перасільвайся, не рві рэзка.
— Я не вельмі, каб рэзка... Яна даўно ныла, відаць, не вытрымлівала нагрузак...
— Ты садзіся, садзіся! Я зірну, што табе прыпісалі, і вымыю рукі.
Аляксей падаў лісток.
— Ага, токі Бернара, кварц... Мая баракамера — таксама зробіць цуд. А для поўнага выздараўлення я абяцаю табе масаж. Хоць тут і не запісана.
Аляксей глядзеў на Зою і перад вачыма ўставала такая ж дзяўчына, яго першае каханне... Такая ж роспадзь светлых валасоў, блакітныя вочы і рухі рук, цела... — гэта ж трэба такое падабенства! Ён, адзінаццацікласнік, закахаўся тады ў занёманскую дзевяцікласніцу, якая хадзіла ў іхнюю школу за чатыры кіламетры. Першы раз правёў яе дамоў са школьнага вечара, нешта расказваў, чытаў вершы... Месяц яны сустракаліся, але так і не адважыўся Аляксей пацалаваць яе. Калі ён з’ехаў у сталіцу, пасылаў ёй пісьмы. Яна не адказвала. Ад знаёмых хлопцаў чуў, што ходзіць з некім другім, потым — з трэцім... Як закончыла школу, адразу ж выскачыла замуж.
Зоя выцерла рукі прыгожым кітайскім ручніком, лоўка засцяліла канапу прасціной:
— Скідай трыко, лажыся.
Аляксей раптам засаромеўся, уявіўшы, што Зоя будзе разглядаць яго ногі, будзе масажыраваць яго мускулістыя ікры і бёдры. Адна справа — бег, скачкі, калі спартыўны касцюм перашкаджае волі рук і ног, і зусім іншая тут — перад пекнай дзяўчынай.