Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Зоя быццам угадала яго замінку:
— Лажыся, не саромейся...
Аляксей ляжаў і адчуваў, як лоўкія пальцы перабіраліпагладжвалі яго жылістыя спляценні мускулаў, лёгка пашчыпвалі скуру і расціралі суставы, гналі прыемную хвалю цяпла ніжай, у самую ступню...
— Расслабся, ні аб чым не думай... — Голас далятаў здалёк, як пяшчотны майскі ветрык. — Ты паправішся, абавязкова паправішся...
202
Яе рукі плылі па назе далікатна і гаюча, пальцы, здаецца, ігралі такую знаёмую, але забытую, мелодыю, зачароўвалі, вялі ў сонечнацёплы Эдэм. I ён аддаваўся гэтай музыцы пальцаў, бязважка ляцеў у зорную мітульгу неба...
Ціхі дотык яе рукі да спіны вярнуў Аляксея на зямлю.
— He заснуў?
— Яшчэ трошкі — і праваліўся б...
— Ну, нічога. Токі Бернара разбудзяць цябе.
Зоя паклала на “ахіл” пракладкі з пласцінамі, адхінула правады і ўключыла датчык. Ток шчыпуча затрос нагу, адпусціў на колькі секунд, пасля з нарастаннем паўтарыўся.
— Зоя, адкуль ты з’явілася тут?
— 3 медінстытута. Перавялася на завочнае. Бацьку забіла на вагонарамонтным. А маме цяжка траіх адзець і пракарміць. Вось і пайшла сюды на свой хлеб.
Аляксей глядзеў на вабны стан Зоі ў белым халаціку і думаў пра тое, як нялёгка ёй вучыцца і працаваць, як цяжка ёй без бацькі.
Хвілін пяць Зоя кварцавала яго “ахіл”, пасля выключыла апаратуру:
— На сёння — даволі!
Аляксей адзеў трыко, прыўстаў з канапы:
— Дзякуй табе, лекарка!
— На здароўе.
3 крана лілася вада, лоўкія пальцы лекаркі абгладжвалі мыла...
Аляксей падышоў да яе, ахапіў за плечы і павярнуў да сябе. Дзяўчына спуджана зірнула, але нічога не сказала. I ён не стрымаўся, прыпаў да яе губ...
Вада струменіла з адкрытага крана.
Яна ахапіла яго шыю мокрымі далонямі, моцна адказала на пацалунак.
— Я шукаў цябе ўсё жыццё... Верыў, што сустрэну... Мілая мая...
— I я цябе чакала, адзінага, любага...
8*
203
Аляксей раптам адкаснуўся, зірнуў ёй у вочы:
— Пойдзеш за мяне замуж?
■— За цябе — пайду.
Яны зноў зліліся ў пацалунку.
Зоры ярыліся так шчодра, так зырката, што яскравістае святло іх, здаецца, відушча абняло ўвесь край, растварыла ў сваім разліве чорнасінія цені кустоўя і травы. Нават выплескі ракет у нябесным асвятленні пабляклі, быццам напалову згубілі моц і вартасць пораху.
Красовіч добра помніў тую ноч, такую ж зорную і мяккую, як і сёння...
Ён, стомлены і спустошаны ламавой працай, вяртаўся з руму. Цэлы дзень бомай раскочваў шліхты камлістых бярвенняў. Па лагах у пары з суседскім дзядзькам Янакам перавальваў іх да ўзлобка гары, каб пасля, калі назбіраецца на плыт, пусціць іх уніз па пяску да Нёмана. Старэйшыя мужчыны ў вадзе раскруцяць палена як трэба, ахопяць яго лазовым перавяслам, лоўка заціснуць у лучнасці з іншымі. Калі будзе звязана з дзесятак лавак, рэтман адправіць плыты ў нялёгкую вадзяную дарогу, адправіць далёка, аж у гарады Балтыі. Плыць ім дзён дзесяць, a то і болей, мінаючы глыбокія нарты і, выпінаючыся з апошніх сіл на вірлівых круцялях, каб не даць “казла” ў бераг, млява гайдацца на спакойнай роўнядзі, каб за Гародняй нарэшце вырвацца з заціску выкручаставузкіх берагоў...
Ён так бы і вярнуўся дахаты з пустой торбай ад полудня, але ў апошні міг перад паваротам у Свіную вуліцу падумаў, што варта добра выкупацца ды і абмацаць прыбярэжныя норы і куп’ё: а раптам навыкідаецца рыбы на скавараду? 3 першага ж нырца заціснуў двух плотак, шпурнуў іх на бераг. У неглыбокай выдме прыпёр у нары яршыстага акуня фунты на два. Пакуль дабраўся да жабраў, балюча ўкалоў руку. На глыбейшым выхапіў з падмытых купін з паўдзесятка падлешчыкаў, ля затопленага дуба ўшчаміў двух ніштаватых мянькоў. “Усё, скаварада рыбы ёсць...” —
204
Красовіч трохі паплаваў, вылез на бераг, адзеўся. Ісці назад праз кароўскі брод не хацелася, таму пашыбаваў да маста. Калі па адкосе ўзабраўся да парэнчы, убачыў на тым краі насцілу дзяўчыну з бялёсай касой. “Чыя ж to? He, не нашая. Відаць, з суседняй вёскі”. Красовіч ішоў і любаваўся яе паставай. Зграбная ў хадзе, лоўкая ў кроку, яна блізілася, прывабліва зачароўвала вышыванкай напятай блузкі... Ён і цяпер не мог дапетрыць, што штурхнула і спыніла насуперак: “Ты чыя?” — “Гарунова”, — адказала смела і спераду адкінула за плячо касу. — “Адкуль жа?” — “3 Белькаўшчыны”. — “А ці пойдзеш за мяне?” — “А што — пайду!” — зноў вярнула касу на грудзі, вышмаргнула з яе каснік. — “Ты ж не ведаеш мяне.” — “Чула”. — “А што чула?” — “Што здаровы і дзяўчат баішся”. Ён засмяяўся. I яна таксама. — “Давай, як сцямнее, прыйду да цябе?” — “Прыходзь... Да Яснай крыніцы”, — зірнула так міла, так прыцягальна, што здалося, быццам у яе валошкавых вачах прабеглі дзве іскрынкі.
Звечарэла хутка. Аляксей ішоў да крыніцы і дакараў сябе за тое, што не спытаў, як завуць яе, белькаўскую Гаруніху. Што ж, прыйдзецца перапытаць.
За Княжай лугавінай пад ніцай вярбой струменіла чыстая сляза зямной прахалоды. Усе дзённыя сцежкі сыходзіліся тут. Жанкі і мужчыны, вымерхаўшыся за дзень на касьбе, дапіналі сюды і нагбом неспатольна пілі крынічную ваду. Дзецюкі, падшыванцы і гаманкія дзеўчаняты вярталіся з грыбоў і ягад таксама сюдою. Вясковыя шаптухі і вядзьмаркі тайком чэрпалі ваду для розных замоў, ад суроку і перапуду, варажбы і чараў. I не адна з іх не пусціла падземны струменьчык на глум і шкоду жывому. Таму, відаць, і назвалі крыніцу Яснай.
Аляксей напружана ўглядаўся ў сутонне, лавіў начныя гукі, але яна ўзнікла нечакана, пад вярбой, быццам прывід уваскрэс з ніадкуль. “Ты?” — “Я”. — “Сядзем”. Яна ўкленчыла побач. — “Дурны, не спытаў, як завуць цябе?” — “Юля”. На ёй была іншая вышыванка, у касу ўплецены два васількі.
205
Зоры ўзышлі раптам. Ён глядзеў на велізарнае неба і дзіву даваўся разлёту і бязкраю Сусвету. Хто яны ў гэтай бездані Божага тварэння? Адкуль прыйшлі на грэшную, палітую потам і крывёю, зямлю? Дзе іх пачатак? Што чакае іх у беспрасвецці дзён і гадоў? Неба глядзела на іх тысячамі зорак. А тут былі дзве крыніцы. Адна — зямная і халодная, другая — жаданая, вабная і цёплая. Аляксей не стрываў, без слоў прыпаў да Юліных губ. Яна ахапіла яго рукамі, зацалавала сама. “Я чакаў цябе ўсё жыццё... Прыдумаў, высніў... I ты прыйшла... Мілая... Любая...” — “I я... верыла, што ты недзе ёсць, жывеш... Верыла, што сустрэну...” Яе валасы пахлі рамонкам, каса расплялася і роспадзь белых пасмаў ахінула яго плечы. Аляксей даланёй гладзіў яе плечы, гнуткі стан і, як шалёны, якога могуць восьвось адарваць ад каханай, цалаваў губы, шыю, лёгкі завіток ля мочкі вуха. “Ідзі ка мне... Ідзі...” Як у сне, адляцела блузка, вызваліўшы тугую напругу яе грудзей, веерам легла на мурог кужэльная сукенка... Ён рынуўся к ёй бессаромна, прагна, стараючыся ахапіць усю, увабраць сваім целам кожную яе тканку, кожны ўздых... Для яго, магутнага, згаладалага, была цяпер толькі адна крыніца — яна, Юля.
Зямля плыла па свайму спрадвечнаму кругу. Мірыяды зорак праводзілі яе сваім назіркам. Зрываліся і згаралі ў лёце знічы. Жыццё зачынала новы круг, круг для іх, дваіх.
Праз месяц боль у назе прайшоў. Ці то электраапаратура, ці то гаючыя рукі Зоі вярнулі сілу і ўпэўненасць Аляксею. Трэнер задаволена агледзеў нагу, усміхнуўся:
— Здаровы конь і цягне дужа...
— Пара нагружаць, Сяргей Панасавіч, a то зусім разгультаюся.
— He, Андрэевіч. Гэты раз мы пачнём асцярожна, як гаворыць мая жонка, ашчадна. Пачнём не са скачкоў, а з трэнажораў. А месяцы праз два можна паспрабаваць і на вышыні. Вось табе план трэніровак, тут па
206
мінутна ўсё распісана. — Сяргей Панасавіч перадаў Аляксею даволі ёмкі сшытак. — Будзеш сам сябе кантраліраваць, па адчуванню і жаданню. Ну — з Богам!
Аляксей пачаў асцярожна асвойваць залу для штангістаў. Трэнажорыарэлі, рэечныя устаноўкі, падвескі... Напятыя стальныя ліны і ланцугі аж стагналі ад маладых мускулістых рук. Пот цуркамі ліўся за каршэнь футболкі, акрапляў паркет падлогі. Як прывязаныя да аўтаматаробата, узляталіапускаліся важкія гіры, снавалі тудысюды па сваіх вузкакалейках жалезныя кацёлкі, рыпелі пад узмакрэлай спінай цвердаватыя падмосткі... Усё гэтае сілавое прычындалле, як казаў Сяргей Панасавіч, павінна развіць і ўмацаваць плечавыя суставы, брушны прэс і вялікія мышцы бёдраў. Вялікую нагрузку на правую нагу Аляксей пакуль баяўся даваць.
Два месяцы мінулі хутка. I сапраўды, цяпер ён адчуў, што плечы пашырэлі, рукі наліліся крутой сілай, а на жываце, калі напяць прэс, мог паскакаць не толькі якінебудзь карапуз, але і ўстаяў бы рослы мужчына. Цяпер Аляксей перайшоў на двухразавыя трэніроўкі. Раніцай, адзеўшы свінцовы пояс, лёгка прабягаў кіламетраў пяць, пасля пускаўся ў падскокі: на двух нагах, пачаргова на правай, на левай, зноў на двух. “Ахіл” не балеў. I Аляксей на другой трэніроўцы, вечаровой, са штангай на спіне рабіў дзесяткі прысяданняў, памалу нагружаў ногі. 3 тыдзень яны стомлена гулі, але пасля прывыклі, і Алясей дабавіў на грыф штангі яшчэ пару бліноў. Прысяданні сумежваў з рыўкамі, імітуючы адрыў ад апоры і выбух скачка. Стокілаграмовая штанга выгінаста вібрыравала ў мазолістых руках, часам вяла ўбок, але, утаймаваная, застывала ўверсе, а потым з ляскатам абрушвалася на памост. Колькі тон жалеза падняў ён за тры месяцы, цяжка было сказаць. Але тое, што і ногі сталі амаль жалезнымі, было бясспрэчна. Цяпер ранішнія трэніроўкі Аляксей пачаў праводзіць з акрабатамі. Сальто з мосціка назад, кульбіты на бату
207
це... — усё гэта нагадвала канчатковую фазу скачка ў вышыню, Але тут спружыніста адштурхоўваў гімнастычны мосцік, і падкідала нацягнутая сетка, а там, у сектары, не будзе гэтай падмогі, толькі сіла сваёй нагі, левай.
Сяргей Панасавіч сядытады заглядваў у залу і, нябачны, затоена назіраў за трэніроўкай. Хвілін праз пятнаццаць не вытрымліваў, падыходзіў да Аляксея:
— Бачубачу, працуеш...
Аляксей здагадваўся, што Сяргей Панасавіч перазвоньваецца з трэнерам акрабатаў, распытвае, аб нечым просіць. Бо кожны раз на скачках назад той папраўляе яго, шліфуе рухі.
— Зайдзі, Андрэевіч, сёння да мяне. Паглядзіш, як скачуць Майфарт і Крокас.
Аляксей прыходзіў да Сяргея Панасавіча, няёмка таптаўся ў прыхожай, нарэшце, скінуўшы красоўкі, праходзіў у большы пакой, дзе стаяў тэлевізар. Трэнер уключаў відзік: