254 Расказваў мне дзядзька Горлік і пра пакоўшчыкаў, карцёжнікаўадзіночак, якія свой выйграш у золата і каштоўныя камяні пасля ўкладаюць. А яшчэ цікавей было слухаць пра гусараў, вагонных гастралёраў. Тыя шулеры, ёлыпалы, па двое звычайна ездзяць, выдаюць сябе за прыстойных і вучоных людзей. Падман яны вядуць падтасоўкай картаў, а стаўкі павялічваюць паступова, каб у канцы сарваць вялікі куш і знікнуць. А пра катрашнчыкаў я і расказваць не буду, бо Горлік вельмі ж лаяўся, успаімінаючы іх. Дзядзька Пятрок, падставіўшы мізінец пад карты, як рак клюшню, лоўка двума пальцамі сабраў калоду: — Ну, хлопцы, яшчэ па адной, каб здавалася вадой. За жанчын і ўдоў! — ён адным глытам каўтнуў сваю самагонку, адкусіў невялікую дольку агурка і, падкінуўшы калоду, злавіў яе ў паветры, накрыў даланёй на стале: — Дык от навучыўся я за тры месяцы ўсім карцёжным мудрасцям: умеў, як хацеў, тасаваць, ведаў дзесяткі способаў раздачы, усе маякі — умоўныя сігналы — вывучыў, ведаў гульню на шчуп краплёнымі або мечанымі картамі. А апошні месяц — мы тады ўжо бэлькі клалі, кроквы ставілі, — дзядзька Горлік перадаў мне свае тонкасці і хітрасці, як ён казаў, розумам дапетраныя. Для таго, казаў ён, табе перадаю, каб мог абгуляць любога шулера. А восенню, калі бацька прынёс страхарку і пачаў развязваць кулі жытняй саломы — пачыналі крыць хату, — Горлік, прыхапіўшы свой невялікі вандзэлак, ціха сыйшоў. Нават калоду картаў мне пакінуў... Я маўчаў. Маўчаў і Валодзя. А дзядзька Пятрок узяў на кончык лыжкі мёду, лізнуў, замружыў вочы і, быццам нешта перавярнулася ў яго думках, распусціў даланёй карты на стале: — Эх, хлопцы, ёлыпалы! Была б у мяне жонка, мо і жыў бы па другому... — А што ж так? — асцярожна спытаў Валодзя. — Яшчэ і цяпер не позна... 255 — Познане позна, а ўжо не завозна. — Наліўшы чаркі нам і сабе, дзядзька Пятрок глыкнуў гарэлку і, не закусваючы, стукнуў сабе ў грудзіну. — Была, была ў мяне любоў, ды яшчэ якая! Суседку маю Кацярынкай звалі. Чарнабровая, каравокая, уся — як вытачаная з магніту... Песню завядзе — птушкі ціхлі, абрус вытча — сонца загледзіцца... Як вясна прыйшла, пачалі мы сустракацца з ёй. Цалавалісямілаваліся аж да раніцы... Эх, ёлыпалы, каб не вайна гэтая! Грымнула нечакана, усе планы збіла, а колькі жыццяў перавярнула! Да сорак трэцяга ні куля мяне, ні асколак не кранулі. А мо любоў берагла мяне. Ішоў я па франтавых дарогах з Кацярынкай у сэрцы, біў праклятага ворага і думаў: “Скончыцца вайна, вярнуся — ажанюся з ёю, і зажывём мы шчасліва і хораша... Дзяцей гадаваць будзем... Дык каб жа так было, як думаеш... Бабахнула ў адным з баёў каля самага мяне... Ці то міна, ці бомба... Кантузіла, зямлёй прысыпала. Мо таму і не ўбачылі, не знайшлі мяне свае. А як выкараскаўся — у вушах трохі адлажыла. Пайшоў, як п’яны. Вось тут мяне немцы і аблажылі. He адбіцца, не застрэліцца не было з чаго. Завезлі мяне ў канцлагер. He дай Бог каму пазнаць і ўбачыць такое! Людзі — як шкілеты. Мерлі, як мухі. Ды і нішчылі іх, як калоды картаў, у душагубках. I я б не выжыў. Але карты дапамаглі. Афіцэр іхні, другая шышка ў лагеры, вельмі ж заядлым карцёжнікам быў. Калі пару яму пачалі шукаць, я і шагнуў уперад. Ай, думаю, так і так уміраць. Прывялі мяне да яго, накармілі. А немец высокі, злосны, у акулярах. Ды як карты ў рукі браў, мяняўся адразу, дабрэў, усміхаўся звысака: маўляў, я цябе зараз аб’ягору... У першай партыі я нават і хітрасці не прыняў, абгуляў яго па памяці. А каб цікавей было, у другой партыі паддаўся. Як ён, зараза, радаваўся, паціраў далоні і прыгаварваў: “Гуд, гуд!” У трэцяй і чацвёртай гульнях я яго, як дзіця, умалаціў. Праўда, некалькі фокусаў сваіх прымяніў. Ох і злаваўся ж ён! Думаў, застрэліць. Але не, адправіў назад у барак. 256 Назаўтра зноў выклікаў. Я праз перакладчыка сказаў, што буду на хлеб гуляць. Згадзіўся ён. Сем разоў я выйграў, а тры — ён. Чатыры булкі хлеба прынёс я сябрам. Падзялілі на ўсіх. Пасля гуляў я з ім на прадукты і тоесёе са сваіх фінтоў паказваў. He ўсё, вядома. Ён, як малы радаваўся, калі ўдавалася паўтарыць. Так і беглі дні, і я не галадаў, і другіх падкормліваў. Аднойчы выклікаў мяне, злы, раз’ятраны. Ці то, можа, ад начальства які адлуп атрымаў. Я, ёлыпалы, падумаў: зза мяне. Аж не. Перакладчык пераказаў мне ўмову: гуляецца адна партыя ў “дурня”. He проста так, а на жыццё палоннага маёра. Прайграю я — побач з ім ля сцяны стану, дваіх растраляюць Выйграю — дваіх жывымі застанёмся. Ніколі я так не хваляваўся, аж рукі спацелі, і мяне ў пот кінула. I ўсётакі абхітрыў я яго. Ён, гад печаны, адчуваў нутром, што недзе зжульнічаў я, але не злавіў за руку. Ды і афіцэры, яго балельшчыкі, не заўважылі. Так і выратаваў я маёра. А ноччу самалёты нашыя наляцелі, бомбамі закідалі. Адну сцяну агарожы развярнула, калючы дрот, як павуцінне, разарвала. Мы і хлынулі ў гэты прарыў... Па дарозе танкі свае сустрэлі... А праз месяц і перамога дакацілася... Дзядзька Пятрок узяў карты, лоўка апусціў між пальцаў, тры разы пстрыкнуў — і з калоды выпалі віновы туз, бубновы кароль і крастовая дама... — He ведаў я, што мая Кацярына ў пачатку вайны замуж выйшла. За вяскоўца нашага. Потым і дачку радзіла. А яго, бедалагу, таксама на фронт забралі. He вярнуўся ён, толькі лісток прыйшоў, што прапаў без вестак... Рука дзядзькі Петрака пацерла лоб, прайшлася па вачах, быццам змахнула нябачную слязу, зноў легла на стол... — Ехаў я дадому і, ёлыпалы, радаваўся: выжыў, вырваўся з праклятага пекла. Кантужаны быў, але не пакалечаны, рукі цэлыя, ногі цэлыя, усё, як кажуць, пры мне... 257 Недзе пад Варшавай убіўся ў вагон гусар адзін. Змыслівы такі, хітраморды. Я адразу змікіціў, што пасля карцёжных фокусаў у гульню ўцягваць пачне. Так яно і выйшла. Праз колькі гадзін добра пачысціў ён захмялелых ваяк. Сёйтой і золата, што з Германіі вёз, прайграў. Падсеў ціха і я к яму. Колькі разоў прайграў, а пасля выйграваць стаў. Ох і завёўся ён! Паўмяха грошай перайшло ка мне, золата ён прасадзіў, а спыніцца, ёлыпалы, не мог. Такая яна, зараза, карцёжная гульня. Пад Брэстам адпусціў я яго, сказаў, каб не ездзіў па Беларусі, бо я тут — кароль. Вось так і вылез я з гразі ў князі. Быў гол, як сакол, і раптам абагаціўся. Дзядзька Пятрок наліў яшчэ па адной, кіўнуў нам, смачна выпіў. — Прыехаў я дадому, а Кацярынка мая з малой дачкой на пажарышчы стаіць. Ліха яго ведае, ад чаго яе хата занялася. Ці то не дагледзела пячурку, адвінулася куды, ці то газоўка скінулася. Адна печ мурзатая сярод асмалкаў тырчыць. Аддаў я ёй тыя паўмяшка грошай і жменю золата на новую хату. А замуж за мяне выйсці адмовілася, сказала, што будзе чакаць свайго Івана... — А сёння яна жыве? — Валодзя адсунуў шклянку, паклаў лыжку. — А вунь агарод поле. Каля клуба нашага. Хату яна пабудавала, дачку выгадавала. У Мінску яна недзе, інжынерам. А за мяне, ёлыпалы, так і не пайшла. Ды і я на другіх кабет на заглядаюся: вельмі ж моцна сядзіць у сэрцы тая, маладая Кацярынка... Ішлі мы з Валодзем ад дзядзькі Петрака па вясковай дарозе і маўчалі. He хацелася думаць, што прыйдзецца прыдумваць добрую даведку аб працы вясковай бібліятэкі. Рабіць справаздачу аб далёкай камандзіроўцы ў забытую глыбінку. Толькі ў мяне ў вачах стаяў невысокі, далікатны і зажураны дзядзька Пятрок — Віновы Туз, як празвалі яго вясковыя мужыкі. 258 о таго вету апавяданне Іван кінуў піць. Кінуў раптам, як адсек. Вяскоўцы дзіву даваліся: не можа быць, каб Іван ды кінуў піць. Але трактарыст адмаўляўся ад пляшак, калі прывозіў з лесу дровы, не заходзіў у магазін, каб на скалымленыя рублі прыхапіць “фауст чарніла”, цураўся мужчын, якія ля завуголля скідаліся на траіх. На запыты суседзяў жонка толькі пацепвала плячыма і загадкава ўсміхалася: пытайце ў яго... Год назад худая і ўпартая Верка, як казаў Іван, стала рубам: “Спаць з табой не буду. Ты ж усю ноч нагою тузаеш, у сне на тормаз ціснеш”. I што ты з ёю, дурною, зробіш. A то не ведае яна, што ад прывычкі гэта, бо, ведама, дваццаць гадоў на трактары за рулём. Пакрахтаў ён трохі, пабурчаў, але перабраўся на раскладную дубовую канапу, якую шчэ бацька збіваў. Ды і не было часу сварыцца з ёй, наклікаць яшчэ большы гнеў, бо, любіў ён паўтараць, воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Дні зноў пабеглі, як парэдняе кола трактара. У калгасе не пастаіш доўга: то сілас трэба вазіць, то цялятам бочку вады завалачы, то салому перакінуць бліжэй да фермы. I толькі пасля работы мог сямутаму з вяскоўцаў вытраляваць бярвенні, прывезці дадому. He было ў акрузе лепшага вазака, як казала Верка, які мог бы так лоўка выкруціцца між соснаў, сцягнуць на трактары абхвацістыя камлі, сцягнуць да бліжняй дарогі. Мог і падсобіць грузчыкам, не раз падстаўляючы пад груваздкія чатырохмятроўкі сваё магутнае плячо. Разлік пасля быў адзін — вясковай валютай, самагонкай. Добра ўліўшы нечай “гары”, ехаў ён да сваёй хаты роўна, як кажуць, на аўтапілоце. Але за два дзесяткі гадоў ні разу не ўрэзаўся ў 259 чужыя і свае ліпы, ніколі не пералічыў чыйгонебудзь плоту, не задушыў курыцу ці гуся. I толькі заехаўшы ў двор, расслабляўся, засынаў на рулі. BepKa яго не трывожыла, не лемантавала, бо ведала: драмане гадзіны дзве — ацверазее, сам вылезе з кабіны. Гэтае лета выдалася дажджлівае. Першы ўкос. напалову скідалі ў сіласныя ямы, а тое, што высахла на грудах, зцюкавалі і вялізныя кацёлкі склалі на сенавале. Вось тады, калі звезлі і людцкае сена, Іван пачуў нейкі стук у трактары, быццам адкруціліся гайкі і пачалі ўсярэдзіне падскокваць балты. Была пярэрва дні на тры між работамі і ён, папярэдзіўшы старшыню, загнаў свайго “беларуса” ў двор, пачаў рамонт. Каробка перадач была спраўная. Праўда, сёетое падцягнуў, падкруціў. Дабраўшыся да карбюратара, рашыў яго прамыць бензінам. Відаць па ўсім, загвоздка была там. Дзень патраціў на прамыўку, a раніцай пачаў збіраць жалезнае нутро свайго кармільца. Да абеду справіўся і задаволена накруціў пускач, рвануў на сябе. Матор завёўся, чмыхнуўшы смярдзючым дымам, запрацаваў роўна, без перастуку. He бачыў нават, як прыйшла з бухгалтэрыі Верка, замяшала свінням. Заўважыў толькі, як вылівала яна цёплае месіва ў карыта, прыадчыніла веснічкі, выпусціла курэй. Змачыўшы анучу, пачаў выціраць пыл у кабіне. А жонка, падхапіўшы бляшанку з учарнелым бензінам — “Вечна за сабой не прыбярэ”, — занесла яе і выплюхнула ў туалет.