Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Як далей дзеялася?
— Засталіся аднойчы мы разам дзяжурыць. Я кнігу чытаў, а яна часопіс нейкі праглядала. Тэлефон маўчаў, ніхто не прыходзіў. Ды і каму хацелася ісці ў лівень гэткі. А яна сядзела, смактала карамельку і хораша падзіцячы ўсміхалася: ці сама сабе, ці вычытанаму, а можа, і мне — хто яго ведае? Бачыла яна ці не, што я сачу спадцішка, кожнай клетачкай адчуваю яе? Пэўна, здагадвалася вядзьмарка. Бліснула по вокнах маланка, бабахнуў пярун... I яна, як маланка, вачыма, і засмяялася: “Цукерку хочаш?” — “Хачу...” — не паверыў я. А яна выпіхнула карамельку напалову з рота, заціснула яе зубамі: “Адкусі палавінку...” Я ад нечаканасці зніякавеў, але падаўся да яе і прыпаў, хацеў губамі забраць усю цукерку, але яе зубы не далі. Прыйшлося захапіць цукерку сваімі зубамі і зліцца ў мусовым пацалунку...
240
— He помніў ты, як Ева Адама яблыкам спакусіла? — Каб і помніў, ойча, усё адно не адкаснуўся б. Гэта было паза сіламі маімі. А яшчэ дзед падштурхнуў мяне...
— Які дзед? Вы ж удваіх былі.
— Так, удваіх. Але я прыгадаў дзеда Хвядоса і словы яго...
— Кажы, вераадступнік.
— Вандроўнічаў я студэнтам па Палессі па вёсках і хутарах, ад старых людзей даўнейшыя песні запісваў. Запішу з дзесятак у адным сяле — валакуся ў другое. Уся мая гаспадарка — у валізцы. Дык от, заблытаўся я ў Белазер’е. Сяло — не сяло, а так хат дзесяць ускрай Гарыні. Падказалі мне людзі: “Ідзі к Парфенчыкам, яны табе і наспяваюць, і нарасказваюць. Ды і нагода ёсць: брыльянтавае вяселле сёння ў іх. Я — за валізку і пачыкільгаў туды. Прыходжу — і, праўда, вяселле! Сталы павыносілі, гасцей поўна, музыкі польку наярваюць... Зніякавеў я трохі: няпрошаны госць — горш за татарына. Стаю, як збянтэжаны Саўка. A тут бабка Стэфа (як я потым уведаў) падплыла з чаркай: “He саромейся, саколік, ідзі за стол, выпі ды прыкусі, паслухай ды паглядзі. Пра цябе ж мая праўнучка з Рамашоў сёння паведала. Кажа, адны аблігацыі, абразы старадаўнія збіралі, а гэты — песні. А я ёй кажу: “У песні — душа чалавечая. Гэта вы цяпер ад гэтай скрынкі цівілізарнай вечарам шалееце, як унурыцеся — волакам не адцягнеш”. Пасадзілі мяне за стол і давай частаваць. Я п’ю, дамашняй каўбасой закусваю, а сам думаю: некалі хіба што залатое вяселле адзначалі. Гэта цяпер жэняцца маладыя, год пражылі — сітцавае святкуюць, дзесяць — бронзавае, дваццаць пяць — сярэбранае... А яшчэ колькі іх, гэтых вяселляў, — зблытаешся. А тут — брыльянтавае! Семдзесят пяць гадоў разам! Бабулі — дзевяноста шэсць, дзеду — сто. Бабка Стэфа — маленькая, ды такая ўвішная: і з гэтым чарку вып’е, і з тым патанцуе, і песню
9а Зак. 3733
241
зацягне, і гасцей даглядае — то налье, то закусь падасць... А дзед Хвядос — белы, як лунь, з вусамі казацкімі, каржакаваты сядзіць ціха, і слёзы ў чарку — кап, кап... He вытрываў я, падсеў: “Дзед, a дзед... Што гэта вы плачаце? Вы зірніце, якая жонка ў вас: усіх перапіла, усіх ператанцавала, усе амаль покатам ляжаць, а яна — хоць бы што!” A дзед стукнуў кулаком колькі разоў у грудзіну і ледзь пракаўтнуў горка: “Як падумаю, што не дзеўкай узяў — сэрца крывёю абліваецца...”
Застаўся я начаваць у “маладых”. А назаўтра дзед Хвядос на рыбалку запрашае. “Давай, — кажа, — па старыцах з кломляй пашастаем, юшкай цябе нашанскай пачастую”. Сабраліся мы, торбы пабралі, кацёл літраў на пяць прыхапілі, ну і пару пляшак не забылі... Гадзіны дзве бродзілі — не больш, налавілі кіль дваццаць. Цяпельца ля Гарыні развялі... Дзед Хвядос над варывам вядзьмарыў, а я паляндвіцу наразаў, хлеб раскладваў... A ноч — уся зорамі высеяна, салаўі — аж захлынаюцца. Выпілі мы па чарцы, па другой кульнулі. Добра стала так. Языкі самі ў гаворку пайшлі. Дзед успамінаў сваю маладосць, сталейшыя гады... Ды і было што ўспомніць: ведама, перажыў столькі! А пад раніцу, як ноч пачала пусцець, ды і другая пляшка таксама, падкінуў я ў касцёр сухога алешніку і асмеліўся запытацца: “Дзед, а ці хоць раз здраджвалі вы сваёй кабеце?” Доўга маўчаў ён, толькі ў вачах мільгалі водсветы полымя. А мо і ўспаміны якія... Потым устаў, закінуў за плечы кломлю і кхэкнуў: “Ведаеш, браток, кот, пільнуючы мыш ля адной норкі, ад голаду лясне...” Вядома ж, я зразумеў усё. От з таго часу і запалі мне дзедавы словы ў душу...
— Кайся ж, кайся, вераадступнік. “...нбо жнвўіцне по плотн о плотском помышляют, а жнвуіцпе по духу — о духовном. Помышлення плотскне суть смерть, а помышлення духовные — жнзнь н мнр:
242
потому что плотскне помышлення суть вражда протнв Бога, нбо закону Божню не покоряются, да н не могут. Посему жнвуіцне по плотн Богу угоднть не могут”.
— Усё так яно, ойча. Душою ято петру гэта, але ж цела тады спакусай ссіліла...
— Кажы, як зграшыў ты?
— З’ехала мая жонка на месяц у лагер летні, кіраўніцай над дзецьмі. Вёрст за дзесяць ад горада летнік той быў, на ўскрайку возера. От неяк купіў я тагосяго і папёр аўтобусам да яе ў проведкі. Пасядзеў трохі, выкупаўся ў возеры ды і з’ехаў апошнім аўтобусам. А душа гарыць, аж трымчу ўвесь: “Пазвані ёй, сапраўды любай, дадому ў госці запрасі...” Я і пазваніў. Баяўся, праўда, што не згодзіцца прыехаць. Але, як ні дзіўна, яна адгукнулася і праз гадзіну якую была ў мяне...
— I ты не змог устаяць супраць спакусы?
— He змог, ойча. Надта ж яна пекная была! А ў прыцемку — яшчэ і тайная...
— He чытаў, што Ісус Хрыстос казаў у Нагорнай пропаведзі: “...что всякнй, кто смотрнт на женгцнну с вожделеннем, уже прелюбодействовал с нею в сердце своём. Еслн же правый глаз твой соблазняет тебя, вырвн его н брось от себя: мбо лучшее для тебя, чтобы погнб однн пз членов твонх, а не всё тело твоё было ввержено в геенну. Н еслн правая твоя рука соблазняет тебя, отсекп её н брось от себя: нбо лучшее для тебя, чтобы погнб однн нз членов твонх, а не всё тело твоё было ввержено в геенну”.
— He чытаў я гэтага, ойча. А ў той міг я чытаў яе: плаўныя жэсты рук, што вытанчана неслі чарку да губ, вочы — вірлівыя, звабныя... Мо і не было б нічога, каб яна запрацівілася... Але губы мае яна злавіла так страсна, так горача, правяла па іх кончыкам языка, зайціла глыбей, заказытала па нёбу, па зубах... He мог вытрываць я: уся плоць мая
9а*	243
наструнілася, засмылела ад прадчування хуткай слодычы...
— To ж і пра цябе пісана, бо ведаць павінен, што “...тело же не для блуда, но для Господа, н Господь для тела... Разве не знаете, что тела вашн суть члены Хрнстовы? Нтак, отннму лн члены у Хрнста, чтобы сделать нх членамн блудннцы? Да не будет! Нлн не знаете, что совокупляюгцнйся с блудннцею становнтся одно тело с нею? Нбо сказано: “Два будут одна плоть”. А соеднняюіцнйся с Господом есть одпн дух с Господом. Нзбегайте блуда: всякнй грех, который делает человек, есть вне тела, а блудннк грешпт протнв собственного тела. He знаете лн, что тела вашн суть храм жнвуіцего в вас Святого Духа, которого нмеете вы от Бога, н вы не свон? Нбо вы куплены дорогою ценою. Посему прославляйте Бога н в телах вашнх н в душах вашнх, которые суть Божьн”.
— Яно так, ойча. Але ці ж думаў я тады што? Губы і рукі думалі за мяне тады...
— Кажы далей, грэшнік.
— Падхапіў я яе на рукі і, не помню ўжо, як да ложка данёс... Цалаваў, як шалёны, вызваляючы яе ад блузкі, спадніцы, калготак... Цалаваў і баяўся, што раптам знікне яна як прывід,растане ад цяпла губ і рук маіх... Яна агарнула мяне, увабрала сваім целам усяго... Дзе быў я, дзе яна — дыханне ў дыханне... Як Сула ўліваецца ў Нёман ці Нёман убірае ў сябе Сулу... Адным словам, згарэў я першы раз. I хоць шаптала яна: “He спяшайся... Ціха... Ціха...” — але рынуўся я ў яе нястрымана і неўтаймоўна... Як той матылёк на вогнішча... Потым стаялі мы, як два шчаслівыя грэшнікі, пад струменямі душу, голыя, неспатольныя, і чакалі зноў тае хвілі... А калі леглі, то я з ёй спазнаў за дзве гадзіны тое, чаго не спазнаў са сваёй жонкай за пятнаццаць гадоў... “У пасцелі нічога сарамяжнага няма... — шаптала яна. — Мы — двое, мы — адно...
244
Будзь вольным і вучыся кахаць”. Яна то прыпыняла міг, то прыспешвала мае рухі і думкі... Зноў супыняла іх, як перад безданню, выцалоўвала губы і вочы, грудзіну і плечы, заварожвала маё цела пальцамі... I шаптала: “Ідзі, ідзі да мяне, даганяй мяне, даганяй мяне ў кожнай тканцы майго цела, бо я — усюды...” Я даганяў яе і не мог дагнаць, толькі адчуваў, што па целе маім пачынае пульсаваць ток і я станаўлюся маланкай, якая наліваецца сілаю, палымнее, разрастаецца... “Яшчэ, яшчэ трошкі...” Яна заекатала не то ад слодычы, не то ад болю... He, хутчэй ад слодачы... I я, як маланка, уліўся ў галінкі яе цела, растварыўся ў кожнай тканцы і нарэшце дагнаў яе...
— Грэх, ой грэх які!
— Хоць і грэх, ойча, але салодкі...
— У кожнай слодычы горыч затоена... Кажы далей.
— Ляжалі мы, напоўненыя адно адным. I слоў не трэба было гаварыць. Пасля яна прыўзнялася і шапнула: “Хачу, каб выпіў з мяне”. — “Як?” — не зразумеў я. “Налі каньяку сюды...” — яна паказала на ўпадзінку пупка, і я, таўкач, нарэшце здагадаўся. Вольнай рукой дацягнуўся да апалавіненай пляшкі і наліў колькі кропель у гэты дзіўны жывы келіх. Яна ціха ляжала, замружыўшы вочы. Месяц сінявата высвечваў яе прыгожае цела. Я асцярожна губамі зверху прыпаў да яе жывата, выпіў пякучыя кроплі напою, языком казытнуў яе пупок... Яна апякла мяне гарачым дыханнем: “Ты адамкнуў мяне, адамкнуў з небыцця, вярнуў ува мне жанчыну...”
— Блудніца, грахаводніца акаянная. Кажы далей.
— Раптам я працверазеў, пачуўшы, як у дзвярным замку шоргае ключ, спрабуе асіліць заціснутую зашчоўку... “Жонка, толькі яна!” Я спружыніста ўскочыў з пасцелі, запхнуў пляшку за шафу.
— To кара Боская за грахі вашыя.
— Кара — не кара, лапці не спляцеш... Але трэба было ратаваць яе, дый самому выкручвацца. “Ціха
245
адзявайся”, — шапнуў я. Яна імгненна апранулася, чакала. А замок не паддаваўся і праз колькі секунд задзылінкаў. Я падышоў да дзвярэй, спытаў. Жончын голас не прадракаў нічога добрага. I я пачаў шукаць выйсце і, здаецца, знайшоў яго. Гэта быў адзіны шанс з тысячы. “He ламі ключ, наш замок заядае... — з хваляваннем сказаў я. — Сыдзі ўніз, я скіну з балкона свой ключ. Паспрабуй ім”. — “У цябе нехта ёсць, — заўпарцілася жонка. — Ламі замок”. Я адчыніў шафку, узяў сякерку і разы два абушком стукнуў па замку. Гук удараў спалохаў цяпер яе. Было ж тры гадзіны ночы. “Кідай ключ”, — сказала яна і зацокала па прыступках уніз. Я ціха пазваў каляжанку і шапнуў: “Пакуль я кіну ключ, падыміся на пяты паверх. Зойдзе жонка — скінь туфлі і ціха сыдзі ўніз. Грошы на таксі ёсць?” — “Ёсць”, — сказала яна і лёгка пацалавала мяне ў шчаку. Я адчыніў дзверы і выпусціў яе. Зноў узяў замок на зашчоўку. Пабег і адчыніў дзверы на балкон. Жонка выйшла з пад’езда, паглядзела на наш трэці паверх. Я кінуў ёй ключ і зноў пайшоў да дзвярэй. Ключ шоргаў, тужыўся адамкнуць замок... “От зараза, заядае...” — паўтарыў я, а праз секунд трыццаць падняў зашчоўку ўверх. Замок адкрыўся. “Адкуль ты?” — спытаў я, прытворна пазяхаючы. “На “хуткай” хлопчыка прывезла... Жывот хапіў”. Жонка зайшла, падазрона агледзела кватэру і, нюхнуўшы паветра, спытала: “Піў?” — “Зуб балеў, каньяком прапаласкаў, каб заснуць”, — апраўдаваўся я. А сам услухоўваўся ў цішыню. Лесвіца маўчала. I толькі праз хвілін пяць ціха рыпнулі дзверы ў пад’ездзе. Я зразумеў, што выйшла яна.