Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Суддзя зірнуў на секундамер і даў свісток. Пачаўся другі тайм.
* * *
Іван Іванавіч, здаецца, ніколі не спыняўся: то спяшаўся ў выканкам, каб выбіць без чаргі кватэру для прыезджага майстра спорту, то бег у федэрацыю, каб
10
не зяўнуць пераходы ігракоў, завербаваць кагонебудзь з іх у сваю каманду, то мітусіўся на базе, падбіраў — як ён любіў казаць — “экіпіроўку сваім бэйбусам”, то снаваў па футбольным полі, каб паказаць, дзе якія выбоіны прысыпаць і ўкатаць, дзе загрэбці і засеяць травой. Яго магутная фігура, ацяжараная гадамі, быццам наплывала па фісполавай дарожцы, як невялікая хмара без грому і злосці, спынялася на ўскрайку зялёнага газона. Іван Іванавіч не вельмі пільна сачыў за трэніроўкамі футбалістаў, нават не паварочваў галаву, аднымі вачыма. Са спіны магло здацца, што ён, старшы трэнер каманды, глядзіць нават не на поле, а туды, на сярэднія рады цэнтральнай трыбуны, каб выхапіць зрокам з рэдкіх, цікаўных балельшчыкаў некага знаёмага... Праз дзветры хвіліны, лагодна буркнуўшы ці сабе, ці ігракам “давайдавай”, ён паварочваўся і “плыў” назад, да цэнтральнага выхада, дзе пад трыбунамі былі раздзявалкі.
Што таілася за гэтымі добрымі вачыма, якія думкі роіліся пад гэтай сівізной? Цяжка было ўгадаць. Можа, успаміналася юнацтва, калі ён, рослы, імклівы, наспружынены ў скачку, мог на хуткасці абвесці двухтрох чалавек і прабіць, прабіць “мёртва”, як казалі футбалісты, у дальні верхні вугал варот, мог высока ўзвіцца над стоперамі і галавой усадзіць у сетку пругкі мяч... А можа, бачылася вайна, якая забрала яго росквіт і сілу... Ва ўспамінах і снах грымелі смяротныя баі пад Ленінградам і Курскам... Ён вярнуўся пасля перамогі з прастрэленымі лёгкімі, доўгі, схуднелы, але такі ж энергічны і непаседлівы. Пяць ваенных гадоў узялі сваё: гуляць за каманду майстроў ён ужо не мог. Але не мог і адысці ад футбола, быццам душой прыкіпеў да гэтага вёрткага мяча і пакінуў на затравянелым прамавугольніку поля нешта сваё, блізкае і дарагое. He, ён ужо не мог вырваць з сябе жаданне бачыць, як мяч улятае ў створ варот, не мог жыць без шалёных выбухаў стадыёна. Спачатку трэніраваў другарадныя каманды, некалькі гадоў сядзеў у спорткамітэце, дзе да ачмурэння чарціў
I а*
11
турнірныя табліцы і графікі, а пасля яго паслалі трэніраваць адну з лепшых каманд рэспублікі. He агледзеўся, як з таго часу прайшло сем гадоў.
* * *
— Дзядзя Сёма, а праўда, што ў аднаго футбаліста быў мёртвы ўдар? — віхрасты белагаловы падлетак наском лоўка падкінуў мяч, злавіў яго рукамі і спыніўся каля лаўкі.
Дзядзя Сёма, а дакладней — Сямён Міхайлавіч, моцны, жылісты, год пад пяцьдзесят чалавек, палажыў на калені газету і з хітрынкай у вачах зірнуў на хлапчука:
— Быў, Віця, быў... Хочаш, раскажу?
Віця сеў на лаўку і як застыў, утаропіўся вачыма ў дзядзю Сёму. У яго наіўных вачах была такая вера, такое жаданне пачуць нешта незвычайнае, што Сямён Міхайлавіч засумняваўся: а ці варта падманваць гэтага жывунка рознымі выдумкамі? Але тут жа падумаў: “Хай слухае, хай вучыцца...”
— У адной камандзе гуляў у нападзенні невысокі хлопец. От, так сабе гуляў: ні добра, ні кепска. 3 левай і правай біў слабавата, бегаў — не вельмі, здалёк галы не забіваў, а біў зблізку і то — калі пашанцуе... Адзін раз адцягнуўся ён у абарону дый зрэзаў мяч у свае вароты. А якраз фінал нейкі вялікі быў. Так і прайграла каманда. Трэнер раз’юшыўся, уз’еўся і выгнаў яго. А хлопец упарты быў, ганарлівы: рашыў даказаць...
Сямён Міхайлавіч перапыніў расказ, зірнуў на гадзіннік і ўзняў позірк на Віцю. Вочы хлопчыка чакалі, былі гатовы ўвабраць кожнае слова, кожны штрых легенды...
— Днямі біў ён мяч адной і другой нагой у каменную сцяну. Футболку — выкручваў ад поту, з ног — кроў сачылася... А мяч заўсёды браў цяжэйшы, чым звычайны. I вось ногі ў яго акрэплі, сталі як жалез
12
ныя. Ад яго ўдару мяч ляцеў, як гарматнае ядро. Асабліва страшна ён біў правай. Узялі яго зноў у каманду. I што ты думаеш? Варатары дрыжалі, калі ён біў, пальцы вывіхвалі, рукі і рэбры ламалі, ловячы мячы. А двух — насмерць забіў мячом. Адным словам, галы, як цвікі ў дошку, калаціў! Калаціў так, што забаранілі яму правай нагой біць, чорную павязку налажылі...
— Айёйёй! — выдыхнуў заварожаны Віця.
— А ў аднаго буржуя малпа натрэнірованая была — гарыла. Даўгарукая, вёрткая, з дрэва на дрэва магла метраў за дзесяць сігануць... I навучылі яе ў варотах стаяць, мячы лавіць. Хто ні біў — брала: рэакцыя была —імгненная... Вось і пайшла пагалоска: таму, хто заб’е ёй гол з адзінаццацімятровага, буржуй мільён дасць. Многія білі, і ў ніжнія, і ў верхнія вуглы — брала. Дачуўся і гэты хлопец, рашыў паспрабаваць. ГІрыехаў... Мільён грошай на штрафной лініі паклалі, гарылу — у вароты, мяч — на адзінаццатку. Разбегся ён на метраў пяць і прабіў... Правай прабіў, забароненай, у верхні левы вугал...
— I што, што дзядзя Сёма? — не выцерпеў Віця.
— А тое, — Сямён Міхайлавіч на хвіліну перавёў дыханне, — што гарыла ўзяла мяч.
— Няўжо ўзяла?
— Узяцьто ўзяла, але з мячом, мёртвая, уляцела ў сетку. Гол! А хлопец мільён бедным раздаў. Вось што значыць удар моцны. Трэніруйся — і ў цябе такі будзе. Ну, мне на завод пара. Бывай!
* * *
3 таго часу прайшло сем гадоў. Іван Іванавіч, седзячы на лаўцы запасных, стомлена замружваў вочы і быццам аглядваў няроўны шлях, пройдзены камандай. Перад вачыма паўставалі цяжкія гадзіны трэніровак, пасля якіх хлопцы, разгарачаныя і мокрыя ад поту, весела ўвальваліся ў раздзявалку. Тады з душавой
13
вылятаў здаровы рогат і туманныя клубы пары прабіваліся ў дзверы праз пялёханне вады...
Заўсёды прыгадваўся — мучыла сумленне — фінал кубка краіны. Заставалася тры хвіліны да канца дадатковага часу — нуль — нуль. Тры хвіліны... А там — пенальці... Хто ведае, каму пашанцуе. Тады ён выпусціў апошнюю замену і наказаў: “Упадзі каля варот!” Нападаючы рвануўся, атрымаў мяч у штрафной... Перад ім былі два абаронцы. Прайсці між імі? He праскочыш, ды і варатар падстрахуе. I тады ён рэзка рынуўся на левага, стукнуўся корпусам з ім, пасля артыстычна, быццам падсечаны нагой саперніка, праляцеў метры два і грымнуўся вобзем, схапіўся за нагу, скурчыўся ад уяўнага болю. “Дасць ці не дасць пенальці?” Суддзя паказаў на адзінаццацімятровы. “Каму біць?” — падбег да трэнера Гракаў. — “Бі ты, колькі сілы маеш”. Іван Іванавіч добра ведаў, што Гракаў — не пенальціст. Праўда, сілу ў нагах мае. Звычайна біў адзінаццацімятровы Валера Рахавец. Біў хоць і не так моцна, але прыцэльна і з падманам. А тут? Ці засталася ў яго сіла? Амаль тры таймы адбегалі...
Гракаў разагнаўся, моцна замахнуўся і прабіў... Калі Іван Іванавіч адняў далоні ад вачэй, мяч каля самага варатара ўляцеў у сетку. Гол! Пасля газеты пісалі пра своечасовую замену, пра яго мудрае трэнерскае рашэнне. Былі віншаванні і тосты...
Запомніўся і мінулы сезон, калі ледзь не вылецелі. Апошняя гульня вырашала ўсё. Перад пачаткам першага тайма ён як адрэзаў: “Ног чужых не шкадаваць!” Жорстка? А як іначай? Усё спартакаўскае нападзенне — бегункі. Спыняюцца тады, калі гол заб’юць. А так — пару раз у косці, — не палезеш вельмі. I чужых ног не шкадавалі. Праўда, самі не забілі, але і не прапусцілі...
Іван Іванавіч, рэзка ўскідваў галаву і, схамянуўшыся, глядзеў на поле. Каманда зноў дацягвала нічыю. Ірваўся без падтрымкі, сіліўся забіць гол Рахавец. Больш пакрыўджана прастойваў, чым бегаў.
14
Гракаў. Абарона адпульвала мячы, куды трапіць, абы далей ад варот...
“Можа, на нічыіх як выедзем”, — супакойваў ён сам сябе. Пасля вінавата ўздымаў вочы на запасных:
— Усё, хлопцы, наступны раз абавязкова выстаўлю!
Іван Іванавіч яшчэ раз кідаў позірк на электрычнае табло, на якім дзевяноста мінут блякла свяціліся два нулі, браў плашч і цяжка падымаўся: усё — нічыя. Але спакою ў душы не было.
* * *
Пачаўся другі тайм. Вадзік заняў сваё звыклае месца на левым краі нападзення. Следам, як прывязаўся да яго, забегаў высокі чарнявы абаронца гасцей. “У такога не вельмі галавой выйграеш, хіба толькі на апярэджанні”, — падумаў Вадзік, ірвануўшыся на вольнае месца. Мяч быў у Красецкага. Можна было паслаць уразрэз, на адрыў. Ды і Красецкі зрабіў падманны замах, зірнуў на Вадзіка, прайшоў управа, і мяч не пасануў. Ззаду, праехаўшы метры два ў падкаце, яго перахапіў нехта з сапернікаў.
“Можа, не бачыў? — апраўдваў Красецкага Вадзік, адцягваючыся назад. — Ці сам хацеў прайсці? — Але падспудна прабівалася яшчэ адна думка, якую ён стрымліваў і не верыў, што яна можа аказацца праўдай. Для чаго ж тады гуляе каманда? Хто лепшы, а хто горшы ў ёй? Ды і ці можа быць такое? Ёсць вынік і вынік — не ў іх карысць. Ёсць вароты, у якія трэба забіць, забіць адзін, два, тры галы, больш, чым сапернік. Няўжо Павел Гракаў? Вадзік бачыў, як перад выхадам Гракаў паляпаў па плячы Красецкага: “Ну, стары, не падвядзі!” “Ці магло штонебудзь хавацца за гэтымі словамі? He, не можа быць!”
Мяч свечкай узвіўся ўверх, затрымаўся на міг у вышыні і рынуўся ўніз. Чатырыпяць ігракоў падцягнуліся, каб перахапіць яго. Вадзік скочыў і, апярэдзіўшы даўгавязага абаронцу, скінуў мяч Рахаў
15
цу. “Ну, аддай Красецкаму!” — скамандаваў у думках Вадзік і рвануўся на правы край. Левы крайні і паўсярэдні абаронцы не паспелі адцягнуцца назад. Рахавец мякка аддаў пас Красецкаму.
— Юрка, па свайму краю... — задышна прахрыпеў Вадзік.
Трыбуны ўзбуджана загулі, убачыўшы, што можа быць.
Вадзік прытармазіў, баючыся аказацца на адной лініі з цэнтральным абаронцам — у афсайдзе. Нейкае імгненне было ўжо страчана, але зона метры на чатыры яшчэ заставалася вольнай.
Красецкі бачыў — нельга было не ўбачыць — Вадзіка. Зрабіўшы перад штрафной дватры пустыя фінты, Красецкі нечакана павярнуўся спіной да варот і адкінуў мяч набягаўшаму Дудко. Той прабіў метраў з дваццаці пяці з ходу. Мяч пайшоў далёка ўбок і значна вышэй. На трыбунах засвісталі.
“Валодзя таксама быў на добрай пазіцыі, і ўдар у яго — не тое што мой. Трапіў бы — мог забіць...” — Вадзік зноў адцягнуўся назад, каб памагчы сваім.
Абарона была самай моцнай лініяй у камандзе. Два крайнія — Саша Сакалоўскі і Ваня Сілаў — рэзкія, з добрым скачком, хоць і сярэдняга росту, з выдатнай рэакцыяй. Цэнтральныя — Косця Сіваліхаў і Лёня Арцёмаў — вопытныя, рослыя, два прыгажуны, могуць легчы пад удар, умеюць выбраць пазіцыю. За імі Жэню Макевічу — як за сцяной.