Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— А ты не пераблытаў, можа, гэта была не я?
46
Вадзік зірнуў на Віку: яе вочы ўсміхаліся.
— Ты, толькі ты!
— А помніш, як ты мяне запрасіў на стадыён?..
Так, гэта была тая Віка, ранейшая — добрая і ласкавая, справядлівая і гордая. Вадзік слухаў яе і любаваўся ёю, лавіў адценні яе голасу і інтанацыі, убіраў вачыма кожную рысачку яе твару... За нейкія два тыдні яна стала для яго дарагой і блізкай. “Дзіўна, — думаў Вадзік, — не бачыў, не ведаў чалавека, а сустрэў — і радней няма”.
Віка расказала пра дзяўчат, асудзіла злога начальніка цэха, які не даў адгул двум яе сяброўкам, пасля павяла гаворку пра нейкі фільм...
Вадзік, шчаслівы, слухаў, не перабіваў, а пасля яго нешта як кальнула:
— Віка, а ці забіў я тады?
— He, варатар узяў, — Віка дакранулася да яго рукі, быццам супакойваючы.
— Значыць, прайгралі?
— Прайгралі...
Вадзік маўчаў.
— Ды кінь ты! Ну, падумаеш, не забіў, прайгралі... Сам хоць жывы.
— Падумаеш... 3за аднаго ачка ў нядзелю вылецець можам, — чырвань кранула шчокі Вадзіка.
— Ну супакойся, ты ж невінаваты...
— I я вінаваты, што не забіў... — Вадзік, падлажыўшы рукі пад голаў, заплюшчыў вочы, быццам ва ўяўленні паўтараў той ігравы эпізод, калі ў адчайным перавароце прабіў па варотах...
У палату заглянула медсястра:
— Пара, даражэнькая, пара, a то будзе мне ад галоўнага.
Віка паднялася:
— Пайду... А ты каб не знікаў, — яна нагнулася і жартам уз’ярушыла валасы на галаве.
— Віка, прыходзь на стадыён у нядзелю, у пяць, як і тады: апошняя гульня ўсётакі...
47
— Можа, і прыйду, — Віка захінула халацік. У дзвярах павярнулася. — А хутчэй за ўсё — не: ты ж не будзеш гуляць. — Усміхнулася і выйшла.
“Каб не знікаў... — падумаў Вадзік, калі за Вікай закрыліся дзверы. — Што яна мела на ўвазе? He падаў духам ці каб не прападаў?”
3 вуліцы з пакункамі і кулькамі вярнуліся суседзі: праз мінут дзесяць пачынаўся абход дзяжурнага ўрача.
* * *
— Ералаш! Банк! — абвясціў Гракаў.
— Шанцуе табе сёння, як ніколі! — пазайздросціў Дудко.
— А ты, Валодзя, рызыкуй больш, а не за кішэню трымайся. — Гракаў прытушыў цыгарэту і ўзяў карты. — Хадзі, Юрка!
Красецкі зірнуў у карты, лоўка перакінуў акурак з аднаго кутка губ у другі, прыжмурыўся:
— Лажа! Хоць бы туз адзін! Зноў прайграў...
Гракаў выйграў і на гэты раз. Згроб рублі і капейкі з газеты, упіхнуў у кішэню:
— Навар! Рублёў семдзесят!
— Усё, завязаў! He гуляю болып, — Красецкі ўстаў.
— Табе не ў кінга і храпа гуляць, а ў ведзьму ці мокрую курыцу... — Устаў і Гракаў. — Эх, пабалдзець бы!
— А гульня праз дзень? — здзіўлена ўскінуў вочы Дудко.
— Што, першы раз замужам? — Красецкі надзеў плашч. — Што робім, Валодзя?
— Ідзі “матор” лаві, а я перафранчуся.
Калі выйшлі на вуліцу, Дудко нерашуча спытаў:
— Слухай, Юра, а мо не паедзем? Апошняя гульня ўсётакі...
— Кінь ты, стары! Па сто грам “шампуні” на нос — ні ў галаву, ні ў ногі, — Красецкі галаснуў зялёнаму агеньчыку таксі.
48
Машына з другога рада рэзка вывернула к тратуару, вікнула тармазамі.
— Пастой мінуту на прыколе, чувак зараз скоціцца, — кінуў Красецкі таксісту і сеў на задняе сядзенне, адкінуўся на мяккую падушку дэрмаціну. — Валодзя,завальвай!
Дудко сеў побач.
Праз мінуты дзве выбег з дому Гракаў.
— Давай, вадзіла, у “Павуціну”! — выдыхнуў ён, закрываючы за сабой пярэднюю дзверцу машыны.
Шафёр маўчаў: ці думаў, ці то не ведаў, куды ехаць, пасля зірнуў на Гракава.
— У “Рэчаньку”, — з усмешкай расшыфраваў той.
“Рэчанька” шумела і кружылася ў святломузыцы. Танцоры — дзесяткі два дзяўчат і некалькі патлатых хлопцаў, — як адарваныя адзін ад аднаго, лавілі рытм і вывіхвалі целы, хто як мог. Бармэн глядзеў каляровы тэлевізар з выключаным гукам. Тры маладыя афіцыянткі пра нешта сплетнічалі каля дзвярэй кухні.
— Хіпачкі фартовыя! — кіўнуў Гракаў на танцуючых і сеў за крайні столік.
— Ага, клёвыя, — згадзіўся Красецкі.
Дудко прымасціўся за сталом у самым кутку:
— Паша, я — пас, піць не буду.
— Адзін “Марціні” стары, і я маўчу, — Гракаў раскрыў меню.
Падышла афіцыянтка.
— Лапачка, “Марціні” і зашамаць штонебудзь — на свой выбар...
Танец закончыўся. Дзяўчаты садзіліся за столікі, хлопцы пабрылі на калідорную лесвіцу пакурыць.
Афіцыянтка прынесла кактэйлі і закуску. Гракаў лыжачкай дастаў са сваёй шклянкі два кавалачкі лёду, адклаў на талерку жоўтую пластмасавую саломінку і залпам да дна заглынуў пітво, задаволена хакнуў:
— Нішцяк!
Красецкі, не спяшаючыся, размешваў напітак і памалу цягнуў праз саломінку.
49
“Дарэмна прыйшоў”, — думаў Дудко і трубачкай тапіў лёд у кактэйль.
Зноў аглушальна рванула музыка, кінула дзяўчат у танец.
— Ого! Я на белую вока палажыў. Ведзьма! — Гракаў узяўся за другую шклянку з кактэйлем.
— Кінь, Паша, — не пратык: бачыш, чарнявы на хвост сеў, — Красецкі дасмактаў кактэйль.
Танец закончыўся. Гракаў устаў, пераняў чарнявага ля стала, паляпаў па плячы:
— Хліпак, адвалі, я закадрыў белую! — зноў сеў за столік.
Чарнявы нічога не сказаў, толькі нядобра бліснуў цыганскімі вачыма, выйшаў за дзверы.
На наступны, ціхі танец Гракаў запрасіў тую, бялявую, абняў за стан, пачаў нешта гаварыць ёй. Бялявая ненатуральна моцна смяялася, закідваючы галаву назад...
Дудко ўсё яшчэ мяшаў у шклянцы, ні разу не пацягнуўшы чырванаватае пітво...
Бар закрывалі: тры разы гасла і загаралася святло. Бармэн выключыў тэлевізар, пачаў пералічваць касу.
— Усё, валім! — Гракаў устаў, кінуў на столік дваццацьпятку і пайшоў да выхада. Красецкі і Дудко пайшлі следам.
Ля выхада тоўпіліся дзяўчаты, чакаючы сваіх кавалераў. На вуліцы стаяла некалькі пустых таксі: вадзіцелі шукалі ў дальні раён “залётных”. Начны горад перад сном прыжмурыў агні.
— Пастой, пагаворым! — чарнявы паклаў руку на плячо Гракаву.
— Я ж сказаў, адвалі! — Гракаў хіснуўся і ўдарыў кулаком чарняваму ў падбародак. Чарнявы паляцеў па лесвіцы. Тыя, што шапталіся з ім мінуту назад, раптам прапалі, канулі ў цемру. Моцныя рукі з двух бакоў трымалі Гракава. Ён павярнуўся: побач стаялі два міліцыянеры.
50
* * *
Тады Вадзік выйшаў зпад грушы...
Бацька зірнуў, як кінуў дзве маланкі з вачэй: “Ідзі маці пакажыся!” — і пайшоў, нічога не сказаўшы, у хату.
Маці пра каўбасы таксама маўчала. Пасля супакаення, што нарэшце “басяк” знайшоўся, выцерла ражком хусткі вочы, узяла кош з бульбай:
— Брыгадзір быў нядаўна... Сёння наша чарга дзядзьку Сёмку памагаць гнаць коней у начное... Колю галава баліць...
— Мама, я паганю! — узрадаваўся Вадзік. Тады не трэба было ісці ў хату і вінавата апускаць вочы перад бацькам, не трэба было апраўдвацца.
Пытанне было вырашана. Ды і бацька з маці, відаць, пагаварылі пра гэта раней.
Вадзік выпіў конаўку вады, кінуў у сенцы плашч, зняў з цвіка ватоўку і памчаўся на калгасную канюшню.
Дзед Сёмка распрагаў з воза каня, пакульгваў, адносячы вупраж.
— Аа, явіўся каўбаснік! Нуну, займай Каштана, гані ў Сенькаў брод на той бок. Я на Пярэстым даганю.
“I да дзеда дайшло”, — Вадзік зняў з жэрдкі пута, нокнуў на Каштана і пагнаў яго ў бок Нёмана. Трохі адагнаўшы ад канюшні, спыніў Каштана, узабраўся на яго спіну, учапіўшыся за грыву. Каб не было мулка, пад сябе падапхнуў ватоўку, пута падпусціў каню пад шыю. Каштан храпнуў, сам лёгка пайшоў у галоп. Вадзік нагамі абшчапіў жывот каня...
Валодзя Малянскі і Міша Цырык заканчвалі путаць коней.
— Вадзік, — гукнуў Валодзя, — мы самі справімся, а ты агонь кладзі ля алешніку!
Вадзік споўз з Каштана, спутаў яму пярэднія ногі, ляпнуў па спіне: “Ідзі пасіся!”
Чагочаго, а начнога падлеткі чакалі больш, чым свята. Радоўка — якніяк вёска ў пяцьсот хат — ішла
51
паволі, уключала па загаду калгаснага конюха дзеда Сёмкі самых баявых, адчайных, як называў брыгадзір, “пустадомкаў”, мінала адзінокіх і тых, у каго была адна — любімае слова дзеда Сёмкі — бабская хеўра. Цэлая ноч са сваімі прыгодамі і страхамі, з начной рамантыкай, таямнічая і дрыготкая! Яна прыцягвала і звала гэтых “сарвігалоў”, зачароўвала нейкай сваёй, першабытнай загадкавасцю...
Язык агню лізнуў сухую траву і лісце, прагна ахапіў храбусткія рагачы сухога алешніку, з лёгкім дымам заікрыў уверх. Вадзік зірнуў у неба, і здалося, што гэта не зоры выясніліся ў вышыні, а іскры кастра рассыпаліся мігатлівым светлячковым мроівам...
На кані пад’ехаў Міша Цырык:
— Пагналі ў яблыкі! Валодзя за бульбай паехаў. Хутчэй, бо дзед Сёмка зараз з дому прыедзе!
Вадзік распутаў Каштана, ускочыў на спіну, учапіўся ў грыву:
— Но, Каштанчык, но!
Па вуліцы цёмнай вёскі ехалі ціха, коней не паганялі.
— Да каго лезем? — Вадзік азіраў прывіды садоў, што вырысоўваліся на фоне неба.
— К Ламанісе, у яе — “цыганы”.
Коней прывязалі на вуліцы за хаты тры ад Ламанішынага саду, ціха пакраліся ля плота. Ля саду сцішыліся, затаіліся, услухаліся: не, нікога не было. Лёгка адолелі плот, угнуўшыся, пабрылі па картапляніку да крайняй яблыні. Вадзік ведаў смак яркачырвоных “цыганоў”: аднойчы цётка сама частавала ападкамі.
Разгарнуўшы навісь галін, Вадзік палез на верх яблыні: там яблыкі большыя і спялейшыя. Міша рваў “цыганы” знізу. Яблыкі важна клаліся за пазуху рубашкі, дрыготка халадзілі цела. Раптам грукнула засаўка, бразнулі дзверы. Вадзік так і застыў на яблыні, а Міша шаснуў пад плот, распластаўся на зямлі. Цётка Ламаніха выйшла з хаты з
52
тазікам у руках, нічога не западозрыўшы, бухнула памыі за плот і пайшла назад. Зноў грукнула засаўка.
Міша, увесь абліты памыямі, устаў, трохі атросся, зашаптаў Вадзіку:
— Усяго акаціла! Паехалі ў Нёман...
Ля кастра, загортваючы бульбу ў прысак, кружыў дзед Сёмка. 3 цемрадзі вынырнуў Валодзя, кінуў ля кастра бярэмя дроў.
— Што гэта ты, галапупец, загараў? — выскаліўся дзед Сёмка, убачыўшы Мішу, і ражном падсунуў у полымя галавешку.
— He, з Лысага ў Нёман зляцеў... — схаваў вочы Міша. — Во, сушыцца трэба.
Вадзік высыпаў ля разасланай ватоўкі яблыкі.
— Каб мяне пярун забіў, як недзе налаташылі ўжо! — паўшчуваў дзед. — Ці смачныя хоць? — ён абцёр адзін яблык аб крысо залубянелага плашча, укусіў. — Ой, каб пугі заўтра нам ад каго не перапала!
Вадзік сядзеў на ватоўцы і глядзеў, як памалу тлеў сыры бярозавы пень, як накаляліся малінавай чырванню вуглі. “Што такое агонь? Якая сіла цягне да агню людзей?” — мроіліся ў галаве думкі...