40 рат”... А калі трэніроўка закончылася, усе, як здалося яму тады, даволі бадзёрым крокам спяшаліся ў раздзявалку... Ён ішоў і думаў, што ўсё пакажа нядзельны матч. * * * I яшчэ раз па яго спіне пахадзіла бацькава папруга... Вадзіку прыпомнілася іхняя пярэстая карова. Адзін раз у два тыдні, калі прыходзіла радоўка, маці звечара ўкладвала ежу ў торбу і прасіла яго, меншага, раней лажыцца спаць, бо заўтра трэба было выганяць на раніцу. Вадзік слухаўся. А раніцай, калі яшчэ сутонне кароткай начы ледзьледзь акрэслівала вуліцу, маці будзіла яго. Ён хуценька адзяваўся, абуваў гумавыя боты — яны былі лягчэйшыя за керзачы, браў пугу і шыбаваў у канец вуліцы выганяць кароў. Калі чарада выплывала на Залессе, Вадзік любіў глядзець на свае сляды, што заставаліся на аброшанай траве, любіў гэты ранішні туман, які лёгка і прывідна плыў між кустоўя рэдкага алешніку і ядлоўцу, то хаваючы, то адкрываючы постаці кароў. А сонца, пакуль нябачнае, блізілася недзе да небакраю і ўсё шырэй і шырэй займала ружовым водсветам высветленую прастору, падпальвала сваім жарам рэдкія хмаркі. Нарэшце пунсовае свяціла ўздымалася зза гарызонту і, як расплаўлены дыск, пакуль што без промняў, плыло ўверх. Калі яно адыходзіла — выцягні руку — на пядзю зямлі, шчодрыя промні залатымі снапамі рассыпаліся па лузе, блікавалі ў лужынах вады, гарэлі і пераліваліся агеньчыкамісамацветамі ў кропельках расы... Хораша і цёпла пачынаўся і той летні дзень. Каровы дружна скублі сакавітую дзяцеліну, напоўніцу жавалі ў лагчынах зялёны сівец. Вадзік паволі ішоў збоку, час ад часу страляў канцом пугі па дзьмухаўцах. 2а Зак. 3733 41 — Эгееей, пайшлі па ваду! — даляцеў голас Толі Капляра, які недалёка таксама адбываў радоўку. Вадзік зірнуў на статак, прыкінуў, ці дойдуць каровы да лесу, пакуль ён нап’ецца вады, скінуў боты і торбу, уткнуў у купіну пугу... Ісці піць ваду на цагельню далекавата. Таму пайшлі на Шумскі хутар. Цыбаты асвер калодзежнага жураўля натужна рыпеў, цягнучы поўнае вядро. Вада расплюхвалася, з плёскатам лілася назад, і гэтае вадзяное рэха, падымаючыся ўверх ад споду калодзежа, хораша адзывалася ў вінтах кадаўбоў. Вадзік засмягла напіўся ледзяной, як з крыніцы, — аж зводзіла зубы, — вады, а Толя нейкай паплецінай ужо спорваў з вяршка яблыні наліўныя малінаўкі. — Ты што, яшчэ ўбачаць! — перасцярог Вадзік. — Бачыш, замок на дзвярах вісіць, значыць, няма нікога. Толя паклаў паплеціну. — Глядзі! Гэта смачней за яблыкі! Ды не туды, a на гарышча! Вадзік зірнуў у праём падстрэшных дзверцаў: падвязаны за крокву, вісеў доўгі, плецены з лазы, як венцер, кош. — Гад буду, калі не каўбасы! — замітусіўся Толік. Ён падвалок таўставатае бервяно, падпёр яго пад сцяну хаты: — Прысядзь! Вадзік прысеў, Толя стаў яму на плечы, а калі Вадзік выпраміўся, Толя з плячэй ускараскаўся на край бервяна, хапіўся за дошку і лоўка сігануў на гарышча. Было відаць, як ён адвязваў ад кроквы кош, потым апусціў яго пад ногі... Вадзік добра помніў смак сялянскіх каўбас, пальцам пханых, як гаварыла маці. Калі дні праз тры пасля свежыны яна ўносіла ў хату ночвы і пачынала дробненька крышыць мяса, ён аціраўся тут жа, падаваў соль і прыправы, прыносіў з пограба свіныя кішкі ў гаршку. Маці перасыпала здробленае мяса пахучай каляндрай і перцам, соллю і сухім, як пыл, кро 42 пам, старанна перамешвала, спрабавала мяса на смак. Потым брала кішку, доўга вымывала яе, скрэбла нажом і нацягвала на трубку, што была ўстаўлена ў мясарубку. Нажы з яе яна даставала. Вадзік браўся за корбу машынкі, клаў у яе гарлавіну жменю пахучага мяса і круціў... Першая каўбаса адкладвалася на скавараду: бацьку і ўсім астатнім на пробу. Калі пухлыя чырвоныя кругі былі гатовы, перавязаныя ніткамі, маці здымала з печы шасток і нанізвала на яго каўбасы. Шасток асцярожна падвешвалі над чарэнню печы, каб каўбасы трохі падсохлі. Цяпер клопат лажыўся на Вадзіка: упільнаваць ката, які неўпрыкмет мог слізгануць на печ. — А я што казаў! Трымай! — Толя падаў зверху палку з каўбасамі, скочыў на граду і адвалок назад бервяно. — ЗбягаемІ Спыніліся толькі ў алешніку каля Янаўскай балаціны. Дзве чарады кароў, відаць, напіўшыся вады, ляжалі. Сонца не вельмі смаліла, аваднёў не было відаць. Вадзік злётаў і прынёс свае і Толевы боты, пугі і торбы. — Ну, што? Садзіся, абедаць будзем, — запрасіў Толя, рассцілаючы свой вылінялы плашч. На палцы было дванаццаць каўбас. — Бяры смялей. Смаку не абабрацца! — Толя разламаў усохлую каўбасу папалам, напоўніцу ўкусіў. “Ліха з ім, выхварае! Каб у каго другога — не браў бы, a то... Куркуль, жмінда! Сваіх упрогаладзь трымае. Нябось на хоча ў вёску з хутара перабірацца. Бацька казаў, што ён тут і сена ўварве, і дроў сцягне... Скнара!” — падумаў Вадзік і таксама пераламаў каўбасу. З’елі па пяць каўбас. “Лопну, але дабро не прападзе! — сказаў Толя, ікнуўшы. — Давай яшчэ па адной!” Вадзік праз сілу дажаваў, як ужо здалося, ёлкае мяса. Парэзанае сала з торбы палажылі ля мурашніка, хлеб развесілі на алешынах для птушак. He паспеў Вадзік прыгнаць каровы, як нехта данёс: у Шумскага ўкралі каўбасы. На вуліцы, калі 2а* 43 чарада разбрыдалася па сваіх дварах, кабеты ківалі на Вадзіка: “Твая, відаць, работа...” А цётка Сарафіна сказала, што прыбягала ў вёску Шумская, гаварыла на яго, Вадзіка: ‘Тэта ён, басяк, там шлындаў, ён абабраў!” Вадзік сцяўся, прадчуваў: за разбой пападзе. Ля ганка пачуў, як бацька, заганяючы ў хлеў карову, вучыў маці: “Налі макароны, забялі... Як будзе есці — не ён, а не будзе есці — ён!” Макароны ў горла не палезлі. I Вадзік не стаў чакаць расправы, шуснуў у расчыненае акно, залёг у бульбоўніку пад грушай. Чуў, як гукала яго маці, кляла Шумскіх і іх каўбасы: “Мо дзе тапіцца ад страху пабег”. Тады Вадзік выйшаў зпад грушы... * * * Бутакоў зайшоў самы апошні. Расклаў на стале паперы, адставіў далей графін з вадой і толькі тады агледзеў тых, хто сабраўся на бюро спорткамітэта. Усе ведалі, што Іван Іванавіч падаў заяву, час ад часу кідалі на яго позіркі, адны — сяброўскія: маўляў, трымайся, стары, гэта — не самае горшае, другія — прытоеназлавесныя: ага, нарэшце дакаціўся! Іван Іванавіч быў надзіва спакойны, здавалася, нават іранічная ўсмешка плавала ў яго шэрых вачах і куточках губ. — Ну што, будзем пачынаць? — не так спытаў, як навёў цішыню Бутакоў. — Таварышы, гэты год быў багатым для нас не толькі на рэкорды, але ў нашых радах вырасла шмат выдатных майстроў спорту... Іван Іванавіч ведаў манеру Бутакова. Калі трэба было кагонебудзь разбіць, раскрытыкаваць, ён заўсёды пачынаў гаварыць пра поспехі і дасягненні, спачатку ў агульным маштабе, прыводзіў рады лічбаў, пасля канкрэтна называў імёны і таварыствы. I пасля ўсіх гэтых дыфірамбаў — так і прасілася: “Ведаеце, хто вамі кіруе!” — Бутакоў рабіў паўзу і цяжка ўздыхаў: “Але, на вялікі жаль...” I сапраўды, на фоне 44 ўсяго добрага так бедна і яўна выпіраў той недахоп, які ў канцы свайго выступлення называў Бутакоў, што большасць членаў бюро міжволі падпадала пад настрой старшыні. Іван Іванавіч паслухаў, як зачытаў Бутакоў яго заяву, як голасам — здалося, з насмешкай — падкрэсліў “у сувязі з пагаршэннем здароўя”. Раптам зала недзе адступіла, галасы пачалі даносіцца, як праз вату. I ён ужо не слухаў, як выступаў загадчык кафедры футбола інстытута фізкультуры, як нешта даказваў сакратар спартыўнатэхнічнай камісіі, як абараняў яго начальнік упраўлення Федэрацыі футбола, як разышоўся суддзя ўсесаюзнай катэгорыі... Перад ім паўстаў лес, выносныя сосны якога на сваіх вершалінах калыхалі бухматыя аблокі. У той дзень ён нарваўся на неруш і назбіраў поўную карзіну баравікоў, аж пад самую ручку. Ногі стомлена гулі: якніяк, а кіламетраў пятнаццаць адмахаў. Ён дайшоў да крынічкі, прагна прыпаў і напіўся вады. Адышоўся трохі ўбок, туды, дзе вілася сцежка, прылёг на мурагу тварам да неба. Высвіствалі птушкі, над крынічкай бесклапотна снавалі матылькі ў бясхмарнай сіняве кружыў бусел. Іван Іванавіч перавярнуўся, зірнуў на сцежку: па ёй упіраўся, валок саломіну мураш. Раптам — Іван Іванавіч падсунуўся бліжай — саломіна ўчапілася за каліва падарожніку, а мураш напяўся, перабіраючы на месцы тонкімі ножкамі, і, адарваўшыся ад сваёй ношы, паляцеў у ямку пяску. “Як жа ён выберацца адсюль?” — падумаў Іван Іванавіч і навіс над самым мурашом. Той спачатку застыў на месцы, пасля павёў вусікамі па баках і рынуўся па сыпучай паверхні. Але пясок слізгаўся, асыпаўся, цягнуў назад. Некалькі разоў мураш абрываўся і ляцеў на дно пясчанай чашы. Няўцямна, што зноў аб’едзе назад з патокам, ён кідаўся на другую сцяну гэтага рухомага затачэння і зноў аказваўся ўнізе. Некалькі разоў яго засыпала пяском, але ён разварушваў яго лапкамі, выкараскваўся і зноў ірваўся на прыступ. Сцяна аб’язджала, апаўзала, няўмоль 45 на вяртала мураша на дно. “Хай жыве!” — падумаў Іван Іванавіч, не вытрымаўшы, і глыбока грабянуў пясок з аднаго боку ямкі. Мураш выбег па нечаканай канаўцы наверх, апоўз свой нядаўні астрог і зноў учапіўся за саломіну... Іван Іванавіч схамянуўся, адняў далонь ад вачэй. — ...просьбу старшага трэнера задаволіць. — Бутакоў нешта напісаў на ражку заявы і адклаў яе ўбок. — Іван Іванавіч, каго рэкамендаваў бы на сваё месца? — Вам відней... А калі б я — Лёню Рахаўца! — Іван Іванавіч аблегчана ўздыхнуў і выйшаў. * * * — Віка, ты? — здзіўлена прыўстаў Вадзік. — Я... — Віка нерашуча прыпынілася ў дзвярах. Белы халацік стройна аблягаў яе цела. — Ідзіідзі, толькі ненадоўга, — маладая медсястра ўсміхнулася і зачыніла дзверы. Суседзяў па палаце не было: да іх прыйшлі жонкі з дзецьмі і — пускалі толькі па адным — лепш было пагаварыць дзенебудзь у двары на лаўцы. — Валодзя, мусіць, пазваніў? — Вадзік лёг на падушку. — Праходзь сюды, садзіся... Віка нясмела прайшла, села на край ложка: — Хоць бы запіску кінуў ці медсястру папрасіў, каб пазваніла... A то чатыры дні, як у ваду кануў. — Віка, не крыўдуй на мяне, заўтра ўжо выпішуць... Абое маўчалі: Вадзік — збянтэжаны і радасны, Віка — як здалося — пакрыўджаная. — Віка, я пра цябе думаў... — блакітныя вочы Вадзіка былі сур’ёзнымі. — I што ж ты думаў? — усміхнулася Віка. — Проста ўспамінаў... Успамінаў, як мы пазнаёміліся, як ішлі тады вечарам...