Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— ...Дык от некалі на тым хутары жылі стары са старою, — дзед Сёмка ўзяў распалены з канца ражон, прыкурыў папяросу, — жылі заможна, але скупавата...
Вось яно, пачынаецца! Дзед Сёмка ведаў дзесяткі гісторый і ўмеў так іх расказаць, быццам бачыў сваімі вачыма. Заміралі сэрцы ў падпаскаў, калі дзед вырачваў вочы, выпісваў для большай важнасці і страху то левай, то правай рукой замыславатыя фінціклюшкі і апавядаў пра ведзьмароў, чарцей і ваўкалакаў...
Дзед пыхнуў папяросай, ткнуў канец ражна ў агонь:
— У яго правай нагі не было, пратэзам зямлю тоўк. I ці здагадалася яго баба, ці падказаў хто, але падгледзела, што ў пратэзе ён золата хавае. А як пад
53
гледзела, дык мужык сохнуць, сінець пачаў і праз паўмесяца памёр. Вымылі нябожчыка, адзелі, у труну палажылі. Баба ціхенька пратэз адвязала, золата перасыпала. Назаўтра пахавалі, бедалагу. А на другую ноч, калі баба адна ў хаце засталася, у самую поўнач нехта глуха грукнуў у сцяну і голасам яе мужыка загаварыў: “Аддай залатую нагу, аддай залатую нагу...” Ведама, спалохалася баба. Як заспяваў першы певень, глас сышоў...
Хлопцы, як зачараваныя, прыціхлі, лавілі кожнае слова. Касцёр ціха і роўна гарэў, выхопліваючы з цемры бліжнія алешыны....
Дзед Сёмка апошні раз зацягнуўся дымам, кінуў акурак у касцёр і панізіў голас да шэпту:
— Назаўтра баба сваяка з вёскі паклікала, каб смялей было. А ў поўнач — зноў стук у сцяну... Ціха кругом, толькі нешта ў коміне часам завые... Тады — стук у другую сцяну: “Аддай залатую нагу...” — дзед зусім паціху зашаптаў і раптам схапіў рукой голую Мішаву нагу, раўнуў:
— Аддай залатую нагу!
— Ааа! — спалохана рвануўся Міша, збялеў як палатно.
Вадзік спуджана здрыгануўся, быццам халодны ток прабег па целе, пасля стала горача. Адхіснуўся перапалоханы Валодзя.
— Цьфу, дзед! — сплюнуў Міша. — Сэрца ледзь не выскачыла...
А дзед Сёмка, задаволены перапалохам, рагатаў, адкінуўшыся на плашч. Пасля ён крэкнуў, устаў з плашчом у руцэ:
— Ну, жэўжыкі, я пайду драмну мінут дзвесце, a вы глядзіце, каб коні ў жыта не ўбіліся ці ў Воўчую прорву не забрылі.
Паўночы хлопцы глядзелі коней, адварочвалі ад калгаснага поля. Стомленыя, зноў збіраліся ля кастра, падкідалі на жар сушняку, і агонь, як бы нехаць лізнуўшы галлё, браўся іскрыста, пераходзіў у полымя...
54
Пачало святлець. Зоры на небе пабляклі, толькі сярпок месяца ясна вісеў над абрысамі цёмнага хвойніку.
— Глядзі, — прыўстаў Міша, — нехта ідзе!
Вадзік зірнуў у той бок, куды паказваў Міша. На фоне шэрага неба проста на касцёр ішло ...дрэва. “He можа быць!” — працёр вочы, угледзеўся лепш. Дрэва бліжэла...
Валодзя падняў з зямлі сукаватую альховую палку...
Дрэва раптам рынулася на хлопцаў, на касцёр...
— Ратуйся!
Міша сігануў убок, Валодзя так і застыў з палкай, а Вадзік у апошні міг убачыў у водсвеце кастра боты дзеда Сёмкі...
Бярозка шаматнула сухім лісцем, бухнула на агонь. Як вядзьмар, стаяў дзед Сёмка і рагатаў:
— Ну, што, жэўжыкі, абамлелі?
— Цьфу, дзед! Так і язык адняцца можа... — Міша вярнуўся да кастра.
— А хто коней займаць будзе? Пара гнаць на канюшню. Вадзік, забірай “цыганы”... Чаго дабру прападаць? Касцёр засып, а вы — зірнуў на хлопцаў — заварочвайце коней, — дзед выхапіў галавешку, прыкурыў, кінуў яе назад, ботам падгроб у касцёр дробныя галінкі.
Назаўтра бацька, зайшоўшы ў гумно, убачыў на сенавале каля соннага Вадзіка кучу чырвоных “цыганоў”. I не дараваў: свенцячы голае Вадзікава цела папругай, успомніў усе яго грахі — і курэнне, і крадзеныя каўбасы і “цыганы”...
* * *
Мінула дзесяць гадоў, як Леанід Мікалаевіч пакінуў вялікі футбол. Але часта ён успамінаў асобныя моманты гульняў, асабліва тыя, якія вырашалі лёс матча, а можа, і каманды, забітыя галы... Недзе пад
55
спудна жыло спадзяванне зноў вярнуцца да магічнага плямістага мяча, вярнуцца не гуляць, а каб перадаць тое, што накапілася ў гады выступленняў за каманду і за зборную, што прадумана і выпакутавана ў апошні час. Свае, падрахаваныя высновы патрабавалі нейкага практычнага ўвасаблення і пацвярджэння. Тое, што некалі разлілося ў футбольным азарце, у парыве пачуццяў і страсці, акрэслілася відавочнымі берагамі, адстаялася і набыло сэнс у свядомасці. Цяпер ужо ён меў свае погляды на гульню, праўда, амаль усе цікавыя сітуацыі ацэньваліся ім з пазіцыі футбаліста: як бы тут згуляў ён? 3 вышыні трыбуны маляваў ва ўяўленні сваю, пакуль што прыдуманую каманду, у думках пракрэсліваў ёй шляхі да варот, закручваў ігракоў у каруселі складаных камбінацый. I гэтая шчымлівая цяга вяртання большала, шырылася, парыўна ахоплівала ўсяго, зноў нясцерпна звала ў вялікі футбол. Акрамя сваёй асноўнай работы ўзяўся трэніраваць заводскую каманду, вывеў праз год у чэмпіёны рэспублікі. Але гэтага было мала. I раптам... Як абухом па галаве, яго ашаламілі, хоць, здаецца, і думаў часам, засталі знянацку: быць галоўным трэнерам каманды майстроў. Прыняць каманду ў такі час, калі адна гульня вырашала лёс цэлага года, а то і больш? Што мог зрабіць ён, каб змяніць ход машыны, якая па інерцыі кацілася з гары? Нічога. Толькі мог назваць імёны ігракоў на гульню і пасіўна чакаць выніку. He позна было яшчэ адмовіцца. Але ён згадзіўся.
Рэзкі тэлефонны званок адарваў яго ад турнірнай табліцы.
— Так, стадыён. Я. Слухаю вас... Так... так... Вельмі п’яныя? — Леанід Мікалаевіч паклаў аловак. — Ну, што ж, дзякую. Усяго добрага!
Званілі з міліцыі, сказалі, што пад слова гонару адпусцілі трох яго “бэйбусаў”: некаму ж трэба гуляць у нядзелю!
“Вось і пачалося... Трымайся, трэнер! Яшчэ не тое будзе...” — падумаў Леанід Мікалаевіч і зноў узяўся за табліцу. Лесвіца заштрыхаваных клетак узносіла
56
адны каманды ўверх і гняла, апускала ўніз другія. Трэцяй знізу была яго каманда. Адна клетка насупраць яе была чыстай.
Леанід Мікалаевіч прыкінуў варыянты: “Згуляем унічыю — трыццаць ачкоў. “Пахтакор” выйграе — дагоніць, але ў нас больш перамог і між сабой аднолькава згулялі. Выйграем — застаёмся ў вышэйшай... А калі мы прайграем “Тарпеда”, а “Пахтакор” выйграе? Пра гэта не хацелася думаць, і ён стаў прыкідваць склад каманды, што выйдзе заўтра на гульню.
* * *
Вадзіка выпісалі ў нядзелю. Пераадзеўшыся, ён узяў сумку і памалу пайшоў па вуліцы. Да гульні заставалася яшчэ дзве гадзіны, і можна было няспешна прайсціся па асеннім горадзе.
Ён прывык ужо да высозных гмахаў і гаманкога людскога патоку на праспекце, прывык да шумлівага снавання машын. I часта, калі падоўгу затрымліваўся ў вёсцы, сумаваў, зноў ірваўся ў гэтыя задышныя сцены і людскі вір. Толькі летам, калі ад спякотнага сонца плавіліся падцёкі смалы на асфальце, стараўся хутчэй збегчы ў вёску, у цяністыя аблогі лесу і млявую прахалоду Нёмана.
За квартал да стадыёна ўжо адчувалася футбольная ліхаманка: балельшчыкі спяшаліся, таўкліся ля прадуктовых кіёскаў, пілі напітак, мінералку, гадалі, хто выйдзе на поле. Насустрач людскому патоку ішлі тыя, каму не пашанцавала, шукалі лішні білет.
На дамоўленае месца Віка не прыйшла. Вадзік пачакаў яшчэ мінут пяць, зірнуў у адзін, другі бок вуліцы і падаўся на стадыён.
У раздзявалцы ўсе былі ў зборы. Вадзік прывітаўся, сеў з краю каля Валодзі Малянскага.
— Чакаюць... Ніхто не ведае, хто будзе гуляць... — Валодзя дастаў з сумкі праграмку на сённяшні матч. —
57
Ведаеш, каго заміж Ван Ваныча? Брата Валеры Рахаўца, Леаніда Мікалаевіча...
— Ідзе! Ідзе! — шушукнулі хлопцы і сціхлі.
Леанід Мікалаевіч зайшоў, прывітаўся, паклаў на стол два лісты спісанай паперы:
— Ну, што? Пераадзявайцеся! Выйдуць...
Многія апусцілі галовы, чакалі, чые прозвішчы назаве трэнер.
— Макевіч... У варотах. Арцёмаў... Сілаў... Сакалоўскі... Халецкі... Абарона.
Вадзік зірнуў і заўважыў, што Косця Сіваліхаў без сумкі: значыць, траўма. Без яго ўжо будзе цяжка. Халецкі — першы раз.
— Яфімаў... Рахавец... Малянскі... Сярэдняя лінія.
“Цікава... — падумаў Вадзік. — А куды ж Дудко і Красецкага, а Гракава? Нават Яфімава з нападзення ў абарону адцягнуў”.
Голас Леаніда Мікалаевіча загучаў цвёрда, як пачаў адсякаць цвёрдыя кавалкі жалеза:
— Нападзенне: Міткевіч, Белы, Насевіч.
Трое нападаючых здзіўлена ўскінулі вочы: — іх у нападзенне? Іх — у асноўны склад? Але Леанід Мікалаевіч як не бачыў:
— Запасныя...
Яшчэ чатыры ігракі дубля! Гракава, Дудко і Красецкага нават не было ў запасе!
Усе маўчалі: ці то ашаломленыя нечаканым складам каманды, ці то прыгнечаныя адчуваннем таго, што на поле выйдуць пяць дублёраў.
— А як без іх, Гракава, Дудко, Красецкага, гуляць будзем? — пакрыўджана зірнуў на трэнера Яфімаў.
— Як гуляць? — здаецца, задумаўся Леанід Мікалаевіч, а пасля невялікай паўзы як адрэзаў. — Перш за ўсё розумам, а тады — нагамі.
* ж
Гулі перапоўненыя трыбуны. Былі заняты не толькі рады лавак, але і сектарныя праходы. Дзе
58
нідзе віўся дымок: нехта не вытрымліваў, цішком з рукава зацягваўся разы трычатыры і тушыў папяросу ў газетным кульку.
Голас дыктара прыцішыў трыбуны:
— Сёння ў апошнім матчы на першынство краіны сустракаюцца...
— Глядзі, выбягаюць! — Сямён Міхайлавіч штур» хнуў Максіма. — Іхнія...
Белыя футболкі сапернікаў паказаліся з падземнага праходу раздзявалкі, рассыпаліся на адной палавіне поля.
Сямтам свіснулі, рэдка заапладзіравалі.
Праз мінуту з’явіліся сінія футболкі, ігракі разбегліся за мячамі па другой палавіне.
Трыбуны напружана ўглядаліся, пазнавалі асноўных ігракоў.
— Слухай, Сямён, палавіны не ведаю... Ці вочы падводзяць?
— I я не ведаю... Дублёры, відаць.
Над прыцішаным стадыёнам зноў прагучаў голас дыктара:
— Сёння за каманду гуляюць...
— Пяць дублёраў! Яны што, з глузду з’ехалі? — Максім нервова захінуў плашч, зашпіліў на верхні гузік.
Сямён Міхайлавіч маўчаў.
Пасля паўзы дыктарскі голас аб’явіў:
— Старшы трэнер каманды — заслужаны майстар спорту Леанід Рахавец.
Трыбуны анямелі.
* * *
Дзесяткі разоў Вадзік чуў гэтую музыку, і кожны раз, калі яна гучала, выходзіў на поле ці не, яго бралі дрыжыкі. У футбольным маршы ён, здаецца, бачыў імклівыя рыўкі ігракоў, акрабатычныя скачкі варатароў, пругкі лёт мяча... А яшчэ ў гэтых акордах яму
59
чулася радасць перамогі і светлая надзея. He раз у шумлівай кампаніі ён бачыў, як сціхалі, пачуўшы з рэпрадуктара гукі марша, здаровыя дзецюкі і важныя мужы, супакойвалі другіх: “Ціха! Дайце паслухаць!”