Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
...Боль адступіў ад спіны, знік, растварыўся. Вадзік заснуў.
* ± *
Ісці ў спорткамітэт не хацелся. Лепш бы з’ехаць на базу за горад, выбрацца ў восеньскі лес, пахадзіць па верасоўі, пахадзіць нават не ў пошу
34
ках грыбоў, а проста так, бяздумна, вольна, каб хоць трохі адлегла на душы... Але і не пайсці нельга: сам Бутакоў выклікае.
Іван Іванавіч схамянуўся, адклаў турнірную табліцу. Заставалася адна гульня. Нічыя — і каманда не вылеціць. Пройгрыш — першая ліга. Адтуль не вельмі выберашся. I яго тады абвінавацяць як старшага трэнера: давёў каманду! I, пэўна ж, здымуць. Тыя, што замоўклі пасля кубка, абавязкова супраць прагаласуюць. А можа, усё і абыдзецца? Выцягвалі ж нічые, ці ж не зробім і тут? А можа, кінуць усё гэта ды з’ехаць куды ці рабылкай заняцца? Спакойней і без нерваў...
Ён доўга сядзеў, падпёршы галаву рукамі, потым цяжка ўздыхнуў, дастаў з шуфляды ручку: “Эх, Іван Іванавіч, прайграў ты, калі нават — ні нічыя! — узяў чысты ліст паперы. — Прайграў у асноўным у тактыцы. Сам вінаваты, сам на нічыйкі настройваў. A трэба было... Позна мне папраўляць...”
Ручка не пісала, быццам супраціўлялася рабіць тое, што ён задумаў. Крамзануў некалькі разоў па календары — чарніла пайшло.
“На камітэт ці на імя Бутакова пісаць? Лепш на камітэт, хай парадуюцца тыя, хто галасаваць будзе. He ўсе, вядома”, — буйным почыркам вывеў “шапку” заявы. Падумаў і напісаў: “Прашу вызваліць ад абавязкаў старшага трэнера ў сувязі з пагаршэннем здароўя”.
Падманваў ён ці не? Здароўе... Праўда, яно пагоршылася. Пад падушку, калі клаўся спаць, падпіхваў валідол. Але мог жа падаць раней такую заяву... Тады што — спалохаўся? He, не спалохаўся, хоць трывога вярэдзіць душу. Тады чаго? Проста ўцякаў, уцякаў як з карабля, які тоне? He, не ўцякаў. Але карабель тоне... I патрэбны новы капітан, які зможа падняць яго, калі ён і затоне. Так, новы капітан.
У прыёмнай Бутакова, акрамя сакратаркі, нікога не было. Іван Іванавіч зайшоў у кабінет без стуку. Бутакоў, відаць, збіраўся некуды званіць, але, не дабраўшы нумар, палажыў трубку, падаў руку, усміхнуўся — цяжка было зразумець, фальшыва ці не:
7 *
35
— А, інсайд! Можа, сам у нядзелю на поле выйдзеш?
— А што, выйшаў бы, каб кілаграм сорак скінуць! Ды і годзікаў трыццаць...
Бутакоў змахнуў са шкла на стале нябачную пылінку, раптам неяк пасур’ёзнеў:
— Ты ведаеш, Іван Іванавіч, што робяць з рулём у машыне, калі ён не туды кіруе?
Іван Іванавіч ведаў, каго мае на ўвазе Бутакоў, але адказаў жартам:
— Відаць, шафёр слабы, калі руль не туды кіруе, — Іван Іванавіч убачыў па тым, як зрэагаваў Бутакоў, што трапіў у цэль. I падумаў: “Ты ж не святы таксама. I ты вінаваты, што каманда можа вылецець. А на трэніроўках ты быў хоць раз? А перад камандай выступіў?”
Але Бутакоў зрабіў выгляд, што не заўважыў намёку:
— Дык вось, Іван Іванавіч, калі руль не туды кіруе, яго замяняюць новым, — ён прывольна кашлянуў, дастаў чысты ліст паперы.
— He трэба, я ўжо напісаў, — Іван Іванавіч дастаў з папкі заяву і падаў яе Бутакову.
— Ну, што ж, заўтра вырашым, раз па здароўі хочаш... — сказаў Бутакоў і ўзяўся за трубку тэлефона. Іван Іванавіч падняўся: размова была закончана. Ён кіўнуў галавой, развітаўся і выйшаў.
* * *
На трэці дзень раніцай Вадзіку палегчала. Доктар на абходзе сказаў, што пухліна сышла, так што ў пятніцу, калі зноў не разбаліцца спіна, можна будзе і выпісаць. Але з футболам раіў пачакаць, хаця б з месяц. “Ну, што ж, апошнюю гуьню тады ўбачу”, — падумаў Вадзік, разгортваючы кнігу. Але пачытаць не давялося: у белым унакід халаце ўваліўся Валодзя Малянскі:
36
— Як ты тут, “юноша бледный co взором горяіцнм?” — ён пачаў даставаць са спартыўнай сумкі пачастункі.
— Нічога, лепш. — Вадзік сеў, падклаўшы пад спіну падушку. — Валодзя, толькі нашто гэта ўсё? Тут хапае...
— Анічога, запас бяды не чыніць. — Валодзя высыпаў у тумбачку апельсіны, паклаў карамелькі. — Твае, доўгаіграючыя! — выняў тры банкі соку манга, пачаў перакладаць яблыкі. — Ты помніш, як Гракаў гаворыць: “Ппвка для рывка, самогонкн для разгонкн, коньячка для толчка, водочкн для обводочкн...” A табе — апельсіны, каб прыбывалі сілы, сок — будзеш стройны і высок, і іншыя прывітанні, каб заглядаліся Тані...
Вадзік усміхнуўся, успомніўшы Валодзевы словы: “Са мной не прападзеш, але й гора хапанеш”. 3 ім сапраўды не прападзеш, не засумуеш. Развяселіць каго хочаш. Яшчэ і цяпер на заводзе ўспамінаюць пра экскурсію да слана...
Іх цэх збіраўся выехаць на два выхадныя дні кудынебудзь на прыроду. Адны раілі на Свіцязь, другія — на Беразіну... Але вырашыў усё Валодзя: “Хы, яшчэ думаюць! Вядома, на Нёман, ка мне на радзіму! Рыбу рукамі лавіць можна, грыбоў — касою касі, ды і слана ўбачыце...” — “Якога слана?” — здзівілася Валякамсорг. “Індыйскага, — і вокам не міргнуў Валодзя. — У Індыі калгас яго за тры тысячы купіў, каб паром праз Нёман цягаў. У нас луг канавамі перакапаны, мосцікаў не наробішся, ды і разводдзе вясною пазносіць іх. А сена з лугу звозіць трэба. Вось і купілі слана. Яму што, Нёман — па калена. Паром з сенам цягае, ваду фантамі праз хобат пускае...” — “А зімой як?” — было відаць, што Валя паверыла. “А зімой на ферме стаіць. Вароты вялікія зрабілі, каб на прагулку выводзіць. Адзін год з воўны чатыры валёнкі яму зрабілі, каб ногі не мерзлі. Кожны валёнак як цэбар...” — “А есць што зімой?” — паверылі і другія. Валодзя адказваў так, быццам сам карміў слана: “Тое,
37
што і каровы — буракі, бульбу, моркву, сена... Пояць, праўда, малаком: пад’язджае малакавоз, шланг — у хобат і перакачвае малако... Ды хіба адзін слон! У нас там многа чаго... Куры, скажам, тры разы ў дзень нясуцца...” — “Ну, гэта не можа быць!” — не паверыў Міша Сакалок, сам хлопец вясковы. “А што? — на поўным сур’ёзе працягваў Валодзя. — Знеслася раз — карытам яе накрылі. Пасядзела час у цемры — падумала, што пераначавала, і яшчэ раз знеслася. Праз час зноў накрылі, а выпусцілі — зноў знеслася. У вас жа так не робяць?” — “He, не робяць...” — збянтэжыўся Міша. “Едзем!” — цвёрда рашыла Валякамсорг. А вярнуліся назад, доўга рагаталі з розыгрышу Валодзі, але другім расказвалі, што бачылі слана, нават апісвалі, як ён сена перавозіць і як яго кормяць. Толькі Валякамсорг пакрыўдзілася: “He пакамсамольску гэта!”
— Ну, што, Віку, відаць, успомніў? — запытаў Валодзя, закрыўшы тумбачку.
— He, проста іншае прыгадаў...
— Хочаш, я пазваню ёй?
— He трэба, у пятніцу мо выпішуць.
— Я ўсётакі пазваню. Хвалюецца яна.
— Ну, глядзі сам... — Вадзік зачырванеўся.
Ой, як хацеў ён, каб прыйшла Віка! Проста прыйшла, села на край ложка, узяла за руку. Ён бы замружыў тады вочы і ляжаў бы, самы шчаслівы на свеце...
— А ведаеш, Вадзік, Ван Ваныч з намі завязаў.
— Як завязаў? — Вадзік аж прыўзняўся, паправіў за спіной падушку.
— А так — падаў заяву, каб знялі. Здароўе, напісаў, падводзіць.
Вадзік маўчаў. У вачах паўстала магутная постаць Івана Іванавіча. Праз гул стадыёна, здаецца, як з узмацняльнікаў, прарваўся голас: “Ясінскі, выйдзеш заміж Гракава, на левы край...” Відаць, заўсёды цяжка камандзе, калі яе пакідае трэнер. Нешта не склалася, нешта парушылася, нешта не збылося... Прыйдзе нехта новы, і ўсё пачнецца амаль з нуля.
38
— Добры быў дзядзька... — непрытворна пашкадаваў Валодзя.
— Таму і вылецець можам, што добры...
— Можа, і таму... — згадзіўся Валодзя. — Шкада як чалавека...
Вадзік прамаўчаў.
— Ну, я пайду, крыяй, отрак! Як выпішуць, у нядзелю на стадыёне ўбачымся.
— Дзякую табе...
— Калі Валодзя пайшоў, Вадзік ляжаў і доўга думаў пра Івана Іванавіча.
* * *
Сёння ля стадыёна было людна. Балельшчыкі збіраліся купкамі, спрачаліся, гаварылі пра нядзельны матч. Білетаў у касах не было ўжо на другі дзень, як іх пачалі прадаваць: якніяк, а гульня прынцыповая, за права застацца ў вышэйшай лізе. Хадзілі чуткі, што траўміраваны Сіваліхаў, цэнтральны абаронца. А калі гэта так, то, ведалі, будзе нялёгка стрымаць атакі гасцей: Сіваліхаў амаль не прайграваў верхавыя мячы. Нехта прачуў, што падаў у адстаўку трэнер. Але гэтаму не паверылі: з чаго раптам? Засталася адна гульня. Прайгралі б — тады хіба.
Сямён Міхайлавіч пастаяў у адным крузе балельшчыкаў, паслухаў прадказанні выніку матча і перайшоў да другога гурту, пасля не ўтрымаўся, рушыў да трыбун, каб зверху зірнуць на футбольнае поле.
Восень шчодра выслала золатам ліпавага і кляновага лісця стадыённы сквер. Як вестуны блізкай зімы, нізка плылі чорныя бухматыя хмары. Здавалася, чыркне каторая па верхавіне асвятляльнай мачты, і з яе разарванага прадоння заімжыць халодны дождж ці сыпнуць дробныя снежныя крупы. I ўсё ж, нягледзячы на познюю восень, газон футбольнага поля цешыў вока зелянінай травы. Ці яго палівалі, ці знізу ўключалі падагрэў — Сямён Міхайлавіч не ведаў, але
39
бачыў, што покрыва добрае, без жоўтых вытаптаных прагалаў. Толькі ў адных і другіх варотах чарнелі лапікі зямлі.
— Ааа, і ты тут? — басісты голас прымусіў сцепануцца. — He вынесла душа паэта...
— Здароў, здароў, Максім! He вытрымаў, зайшоў... Хвалююся нешта. Колькі хаджу на гульні, а так ні разу не хваляваўся, як перад гэтай, апошняй...
— Ды плюнь ты, беражы здароўе. Нічога з іх не будзе. А нічыю — выцягнуць якнебудзь.
— Крыўдна ўсё ж: адна каманда ў вышэйшай лізе, і тая — ні рыба, ні мяса...
— Часцей на завод іх ганяць трэба. Хай бы паўкалвалі, як усе, пазналі смак хлеба... A то прыйдзе вясна — як канулі: трзніроўкі, бачыш... Перад Новым годам прывалэндаюцца толькі, ды і то, каб паацірацца каля станкоў нейкі месяцдва...
— Ну, не кажы, Максім, без трэніроўкі не вельмі па мячы трапіш... Ты колькі вучыўся, каб за станком аднаму працаваць?
— Месяцаў восем. Але ж я цяпер — вочы завяжы — вытачу дэталь да міліметра. A то кожны дзень гойсаюць за гэтым мячыкам, здаецца, на трэніроўках так калоцяць у вароты — ахнеш! А ў гульні з пяці метраў трапіць не могуць. Таўкачы!
— I на гэта, брат, талент мець трэба.
— Ну, ліха з імі! Пайшлі лепш піва вып’ем.
— He, не хачу.
— Тады — будзь! — Максім пайшоў да гурту балельшчыкаў.
Сямён Міхайлавіч ішоў па набярэжнай і думаў пра тое, што сказаў Максім. “Можа, і не ва ўсім, але ў нечым ён праў. Сапраўды, калі ты майстар, то і справу рабі памайстэрску...” А яшчэ ўспомніліся трэніроўкі, на якія Сямён Міхайлавіч выпадкова трапляў, заходзячы на стадыён. Кідалася ў вочы, што палавіна ігракоў проста адбывала час, ляніва бегала за мячом, не выпінаючыся і не выжыльваючыся. Сёйтой упустую жангліраваў мячом, абаронцы гулялі ў “квад