Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Марш запоўніў чашу стадыёна, ацішыў гул балельшчыкаў. Каманды выбягалі ў цэнтр, выстройваліся з двух бакоў суддзяў. Апошнія акорды марша, здаецца, заклікалі да барацьбы, барацьбы сумленнай і цяжкай, барацьбы да апошніх сіл...
Вадзік зірнуў на поле: ігракі прывітальна памахалі балельшчыкам, разышліся на свае палавіны. Суддзя паставіў мяч на цэнтр, зірнуў на секундамер, кінуў погляд на аднаго капітана каманды, затым на другога — тыя паднялі правыя рукі ўверх: усё гатова, можна пачынаць.
Над ціхім стадыёнам рэзка прагучаў судзейскі свісток.
“Вытрымалі б.маладыя”, — Леанід Мікалаевіч раскрыў блакнот, дастаў ручку.
Мяч адразу ж перайшоў на палавіну гасцей, лавіруючы ад аднаго нападаючага гаспадароў поля да другога. Тарпедаўцы адцягнуліся, перакрылі подступы да штрафной. Некалькі падач у штрафную перахапілі абаронцы...
— Глядзі ты! Населі як! — Максім расшпіліў верхні гузік плашча. — Мо й будзе толк...
— He суроч. — Сямён Міхайлавіч абапёрся локцямі на калені, уважліва сачыў за кожнай перадачай, за кожным рыўком іграка. — Шкада, таго маладога няма ў нападзенні... Як яго? Ясінскі... Смелы хлопец!
— Бі, бі! — не вытрымаў Максім.
Валера Рахавец не прабіў. Прайшоўшы метраў пяць уперад, зрабіў падманны замах, зірнуў на вароты: хоць бы хто адкрыўся, зрабіў рывок! I ўбачыўшы, як ірвануўся з краю Міткевіч, прастрэліў на правы
60
край, на самы вугал варатарскай пляцоўкі. Коля, відаць, ледзь дацягнуўшыся, прабіў галавой. Мяч прайшоў над верхнім вуглом бліжняй штангі.
Стадыён выбухнуў, расчаравана ахнуў, што мяч не ўляцеў у вароты, дружна заапладзіраваў.
“Малайцы! Маглі б забіць... — Вадзік перасмыкнуў нагамі, быццам толькі што сам прабіў па варотах. Ён бачыў, што паўабарона поўнасцю кантралюе цэнтр поля, гуляе праз Валеру Рахаўца, а той закідвае ўразрэз то направа, то налева. — Бліжэй падцягніцеся, памажыце!” Абарона не падцягвалася, баялася, відаць, прапусціць контратаку...
“Сценку адшліфаваць! Як забыліся... Проста і надзейна. — Леанід Мікалаевіч зрабіў паметку ў блакноце. — He стойце, не чакайце мяча, пакуль прыйдзе ў ногі, — сустракайце!” — падумаў, а мо і сказаў уголас.
— О даюць, як жывыя! — Максім расшпіліў яшчэ адзін гузік.
Сямён Міхайлавіч маўчаў, не адводзіў вачэй ад поля. Ён быў там, з футбалістамі, нават у гэтым мячы. Каб, здаецца, мог увасобіцца ў мяч, затаіцца ў яго круглай камеры, ён змяніў бы траекторыю і палёт, уляцеў бы ў самы вугал чужых варот. Каб толькі стадыён выбухнуў сілай радасці, шчасцем перамогі...
I раптам...
Леанід Мікалаевіч унутрана сцяўся...
Саша Сакалоўскі рэзка пайшоў на адбойны мяч, паслізнуўся... Мяч падхапіў левы нападаючы “Тарпеда”, аглянуўся — ён не чакаў такога падарунка, — рынуўся да штрафной. Наперарэз яму найшоў Арцёмаў.
“Заб’е!” — падумаў Вадзік.
Нападаючы замахнуўся, штосілы прабіў...
“Стой, стой, не выходзь з варот! Арцёмаў закрые. Вугал востры. Стой! — Леанід Мікалаевіч бачыў, як
61
Макевіч ірвануўся насустрач, высока скочыў і, не дастаўшы мяч, упаў. Мяч трапіў у перакладзіну, адскочыў назад у поле, проста ў рукі Макевічу. — Нічога перакінуў!” — Леанід Мікалаевіч выцер хусцінкай успацелыя далоні.
— А маглі б забіць, — Максім адхінуў крысо плашча, закурыў. — Пранесла...
Сямён Міхайлавіч не заўважыў, як пальцамі скамячыў газету, уздыхнуў, быццам скінуў з сэрца цяжкі камень...
Макевіч выбіў далёка. Валодзя Белы ўзвіўся ўверх, скінуў мяч назад Рахаўцу. Валера ўбачыў, што адкрыўся Малянскі, а Насевіч перамясціўся ў цэнтр, адцягнуўшы свайго абаронцу. Ён прыпыніўся і зрабіў навес налева. Малянскі з развароту, злавіўшы мяч на пад’ём нагі ў паўметры ад зямлі, прабіў у дальні левы вугал. Варатар адчайна скокнуў, распластаўся ў палёце...
— Гооол! — на зрыве голасу радаваўся стадыён.
На электрычным табло ўспыхнулі набраныя літары: “Галы забілі...” Але прозвішча аўтара гола не з’яўлялася. Відаць, аператар чакаў, пакуль аб’явіць па радыё дыктар. Нарэшце дынамікі, прарваўшы аднагалосы крык стадыёна, абвясцілі: “Гол забіў Уладзімір Малянскі”.
— Гооол! — не сціхалі балельшчыкі, махаючы ўзнятымі транспарантамі і сцягамі.
“Малайчына Валодзя! Свой, каронны! Як некалі на кубак...”
Вадзік зірнуў на табло: ішла сорак чацвёртая мінута першага тайма. Ён падняўся, узяў сумку і пайшоў у раздзявалку.
Леанід Мікалаевіч бачыў радасныя твары сваіх ігракоў. Калі ішлі ў раздзявалку, зірнуў на спіны, мокрыя ад поту, задаволена падумаў: “Тайм выбегалі...”
62
Хлопцы селі, адкінуліся на мяккія спінкі глыбокіх крэслаў. Некаторыя апусцілі гетры, каб у стомленыя ногі свабодна даходзіла кроў...
— Хлопцы, толькі атакаваць! — Леанід Мікалаевіч перакінуў мяч з рукі на руку. — Спынімся — нам заб’юць.
— Нашто атакаваць? Утрымаць бы! — Яфімаў пачаў перашнуроўваць буцы.
У раздзявалку зайшоў Гракаў:
— “Пахтакор” нічыйку зрабіў!
— Ну і што? Можа, і нам нічыю цягнуць? — Леанід Мікалаевіч ужо ведаў пра нічыю “Пахтакора”: у канцы тайма яму сказаў масажыст.
— I хопіць, — усміхнуўся Гракаў.
— Ніякіх нічыіх! Атака і яшчэ раз атака! — Леанід Мікалаевіч адкінуў мяч, пачаў даваць заўвагі кожнаму...
— Даўно такіх не забівалі! — Сямён Міхайлавіч разгарнуў скамечаную газету.
— Метраў з трыццаці і — мёртвы! — Максім дастаў апошнюю цыгарэту, скамячыў пусты пачак і запіхнуў яго ў кішэню плашча.
Музыка над стадыёнам раптам перарвалася, дынамікі шчоўкнулі, нешта як віскнула ў іх, і голас дыктара аб’явіў: “Дарагія таварышы, толькі што закончылася гульня ў Ташкенце, дзе мясцовы “Пахтакор” прымаў маскоўскае “Дынама”. Гульня закончылася ўнічыю: адзін — адзін. Над стадыёнам загрымела магутнае “ўра”! перайшло ў апладысменты...
— Ну, брат, застаёмся! Калі нават і ў нас нічыя, — Максім закурыў.
— He кажы “гоп”, пакуль не пераскочыш! Яшчэ сорак пяць мінут, — але на сэрцы ў Сямёна Міхайлавіча паспакайнела.
Другі тайм пачаўся атакамі тарпедаўцаў. Мяч то навешваўся ў штрафную з левага краю, то навісаў з правага. Абаронцы без мітусні адбівалі яго далей ад варот. На перахватах надзейна гуляў Макевіч. Нава
63
ла тарпедаўцаў глухла ў штрафной, мяч не даходзіў да нападаючых. Але нешта ў гульні змянілася. Адбітыя мячы перахоплівала абарона гасцей, падцягвалася ў цэнтр, зноў упарта навешвала ў штрафную...
“Трэба адысці ад сваіх варот, няхай лезуць у афсайд... I пас... Пас не ўпоперак поля, а за спіны стопераў, на рывок... Ну, Валера! — Леанід Мікалаевіч бачыў, як брат аддаў пас Яфімаву. Той стаў, няспешна агледзеў поле, вярнуў мяч назад Валеру. — Ну, закінь жа!”
Мяч у Валеры перахапілі. Доўгі рыжы хаўбек прайшоў па цэнтры, прабіў у бок варот. Сілай хацеў адбіць, пасля перадумаў, пусціў варатару. Макевіч не чакаў, што той прапусціць, стаяў на месцы. Толькі ў апошні міг ірвануўся, упаў. Але было позна: мяч слізгануў ля штангі, заблытаўся ў сетцы...
Стадыён, як стукнуты, маўчаў. 3 яго зацятага нутра вырваўся рэдкі свіст...
— От так! — ляснуў рукой па калене Максім. — Разявакі!
— Крыўдны гол, — згадзіўся Сямён Міхайлавіч і зірнуў на табло: заставалася пятнаццаць мінут.
Вадзік бачыў, як Леанід Мікалаевіч падняў з лаўкі двух запасных. Тыя скінулі курткі, трыко, пачалі размінацца. Пабегаўшы па заваротным лапіку травы, падышлі к трэнеру. Леанід Мікалаевіч нешта ім гаварыў, паказваў рукой у бок варот. Калі мяч выйшаў з гульні, суддзя дазволіў зрабіць замены: Яфімава і Насевіча — паўабаронцу і нападаючага — замянілі два нападаючыя.
Гульня памалу перайшла на палавіну “Тарпеда”. Замены ажывілі каманду, унеслі нейкі, хоць і невялікі, пералом. Абарона “Тарпеда” адцягнулся назад, як відаць, збаялася, што “свежакі” могуць нарабіць бяды. Зноў упэўнена загулялі паўабаронцы. Валера Рахавец не толькі стаў пасаваць у прарыў, але разы тры прабіў
64
сам. Прабіў хвостка і прыцэльна. Варатар з цяжкасцю перавёў мячы на вуглавыя...
“He ўмеюць пазіцыю выбіраць пры вуглавых...” — міжволі адзначыў Леанід Мікалаевіч і чыркнуў у блакноце трохкутнік, намаляваў вароты і ля іх веерам паставіў пяць кропак. Да канца гульні заставалася пяць мінут.
Вадзік злавіў сябе на тым, што міжволі імітуе ў думках кожны ўдар па варотах саперніка. Здаецца, ён забіў бы. Уклаў бы ўсю сілу, але забіў. “Хоць бы вытрымалі”, — падумаў Вадзік, праводзячы мяч ад варот “Тарпеда”.
Мяч апусціўся за метраў дзесяць ад штрафной у ногі Арцёмаву. Лёня, не ўбачыўшы, што паралельна стаіць адзінокі нападаючы саперніка, пасануў Халецкаму. Мяч да Халецкага не дайшоў: падстаўленая нага тарпедаўца спыніла яго. Арцёмаў зразумеў: нападаючы можа зрабіць рывок і выйсці адзін на адзін з варатаром. Ён з размаху праехаў у доўгім падкаце, завальваючы тарпедаўца, выбіў мяч. Прагучаў свісток, суддзя тут жа падбег да месца парушэння. Выцягнутая рука няўмольна паказвала: штрафны!
“Метраў за дзесяць ад штрафной... — прыкінуў Леанід Мікалаевіч. — Сценку правільна выстраіць... Толькі не даць прабіць! Прамы не пойдзе”.
Валера Рахавец наступіў на мяч, чакаў пакуль выстраіцца сценка. Жэня Макевіч прыкінуў, ці закрыты вугал: “Лявей! Яшчэ лявей!” Ён заняў месца ў другім вугле варот. Валера стаў з краю сценкі.
— О будзе, як укалоцяць! — Максім апусціў руку ў кішэню, выняў скамечаны пачак зпад папярос, запхнуў назад.
— Ціха, не накаркай, — пачуўся зверху нечы знаёмы голас.
Збіраўся біць рыжы, той, што забіў першы гол. Ён акуратна паставіў мяч, адышоўся на крок, пасля вяр
3 Зак. 3733
65
нуўся і перакруціў мяч другім бокам. Адышоўшыся на метраў пяць, прыкінуў, куды прабіць. Рашыў біць у дальні вугал варот, закрыты сценкай, біць над сценкай. Разбегся і прабіў...
Жэня Макевіч, закрыты ігракамі, убачыў мяч у апошні міг. Зрабіў крокі два і скочыў. Кончыкі пальцаў ледзь дацягнуліся да мяча, не змяніўшы яго палёту... Мяч уляцеў у сетку.
— Дзірка! — сплюнуў Красецкі.
— Атрымай, дзярэўня, трактар! — крыва ўсміхнуўся Гракаў. He зразумець было: ці ён перажываў, ці радаваўся.
“Усё!” — уздыхнуў Вадзік і закінуў за плячо спартыўную сумку.
Ішла восемдзесят дзевятая мінута гульні. Каманда вылятала з вышэйшай лігі.
* * *
Пахаладала раптоўна. Сіверны вецер усчаўся надвячоркам, каляна рынуўся на вуліцы і дамы, аблажыў неба снегавымі хмарамі, і спачатку нясмела, быццам спрабуючы трываласць зямлі, сяўнуў белы рой сняжынак, дробных і шорсткіх, узвіхрыў іх і панёс па дарозе, як белы вэлюм, віхляста і шырока. Пасля сыпануў спаўна, буйнымі пер’ямі, і паваліў снег густа, сляпуча і спорна. Рэдкія прахожыя туліліся ў каўняры плашчоў і куртак, фарсістыя дзецюкі, прыкрываючы газетамі валасатыя галовы, спяшаліся дадому. Ля пад’ездаў мітусілася вясёлая дзятва, лавіла сняжынкі, нагамі і рукамі грэбла снег, войкала і залівалася звонкім смехам.