Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Госці атакавалі. Мяч пераходзіў з краю на край. У цэнтры круга адзінока стаяў Красецкі. Толькі адзін абаронца застаўся ля яго.
Вадзік у нейкім, хутчэй інтуітыўным, чым бачным, рыўку перахапіў мяч, перавёў на левую нагу і тут жа аддаў пас Красецкаму. Сам ірвануўся за спіну свайго апекуна, ірвануўся так, як некалі са старта на сотку. Адарваўся і ўбачыў: двух — Красецкі і ён — супраць аднаго абаронцы!
Стадыён растрывожана загуў: лік мог зраўняцца.
16
Вадзік выходзіў з левага краю. Красецкі з мячом ішоў на абаронцу з правага. Адлегласць імкліва скарачалася. Варатар выйшаў на метры тры з варот, убачыўшы, што нехта з гэтых двух у сініх футболках можа аказацца з ім адзін на адзін. Абаронца ішоў на Красецкага.I ніхто з іншых не мог ужо дапамагчы ці перашкодзіць.
Красецкі замахнуўся правай. Абаронца паверыў: выставіў пад удар левую нагу. Можна было качнуць мяч налева, Вадзіку. Красекі пераскочыў праз выцягнутую нагу абаронцы і выйшаў на вугал штрафной. Вадзік бег амаль паралельна, крыху ззаду. Варатар ірвануўся напрамкі, на мяч. Зноў можна было аддаць пас налева. Вароты былі пустыя. Красецкі з сілай замахнуўся...
* * *
Стадыён здаваўся Сямёну Міхайлавічу велізарнай чашай, якую да краёў запаўнялі стракатыя ручайкі балелынчыкаў. Яны сцякаліся адусюль, з усіх канцоў горада, каб уліцца ў рознагалосае мора людзей. I толькі на дне дзіўнай чашы, на расчэрчаным белымі лініямі прамавугольніку падстрыжанага поля, пакуль што было спакойна. Чакалі, здаецца, сваіх гаспадароў вароты, шэсць чырвоных сцяжкоў — чатыры па вуглах і два па цэнтры — яшчэ не трапяталі ад задышнага бегу футбалістаў, іх лёгка развязваў ветрык. Чорны прамавугольнік табло як анямеў ад нясцерпнага чакання. Але па спешнаму снаванню тых, хто прыйшоў пазней, адчувалася, што хутка пачнецца вялікая футбольная варажба і чараўніцтва, непрадказальная, нечаканая, невыказная магія мяча і людзей. I тысячы вачэй будуць заклінаць мяч, весці яго ў чужыя вароты, тысячы сэрцаў будуць заміраць перад заключным ударам. Гэтая чаша стадыёна пасля перамогі выплёсквалася радасцю і ўздымам, спыняючы плынь імклівых машын, несла пераможнае “ўра”
17
ў мітуслівую людскую гаману, улівала ў заспакоены горад натхненне і ўзбуджанасць. А пасля паражэння гэтая чаша быццам расколвалася на мноства частак, і з сектараўтрэшчын ціха расцякаліся па вуліцах і праспекце ручаіны людзей, каб загаіць свой боль у чалавечых клопатах.
Стадыён часам нагадваў яму і сланечнік з выразанай сярэдзінай. Балельшчыкі, як семачкі, сядзелі ў ячэйках, а тых, месцы якіх пуставалі, відаць, вылузалі з гэтай “шчоткі” час і паражэнні сваёй каманды.
Калі ён стомлена замружваў вочы, стадыён ператвараўся ў адно жывое цела, у аднаго чалавекавелікана. He расплюшчваючы вачэй, можна было адчуць, дзе знаходзіцца мяч: па спакойнаму і роўнаму гулу — гульня ішла ў цэнтры; гул нарастаў, пераходзіў у крык — каманда атакавала; гул сцішваўся, стадыён затоена сачыў за мячом — праціўнік блізіўся да нашых варот. Але больш за ўсё ён любіў слухаць гэтага прыдуманага чалавека пасля ўдараў па чужых варотах. Калі магутны крык пераходзіў у адзінае, злітнае “аааа...”, калі хлёсткі ўдар ішоў каля варот, голас велікана як абвальваўся з выдыхам шкадавання — “аах!” і рассыпаўся на тысячы дробных галасоў, якія шукалі лепшы працяг атакі, ухвальвалі смеласць нападаючага... Адусюль чулася з веданнем сітуацыі “трэба было... трэба было...”. Але для велікана самым вялікім шчасцем, дзеля якога ён перажываў, заміраў, ахаў і свістаў, быў гул любімай каманды. Калі мяч прадзіраўся праз гушчар ног і нарэшце, пасланы ўдарам у сетку, ападаў у варотах, гэты велікан трос тысячамі рук і плашчоў, парасонаў і кепак, хвіліны тры крычаў на зрыве голасу. Горад здагадваўся па гэтаму магутнаму голасу, што свае забілі гол. Але цяжка было глядзець на гэтага волата, калі каманда прапускала мяч. Нібы працяты скразным болем у самае чуйнае месца, ён сцінаўся, як пасля забароненага ўдару, сцішваўся і горка перажываў, але веры не губляў.
18
Быццам сотнямі вачэй успыхвалі асвятляльныя мачты, і роўнае ярказялёнае святло множыла цені ігракоў. На фісполавым пакрыцці, здаецца, ярчэй бялелі абводы бегавых дарожак. Над трыбунамі стаяла ці то пара чалавечага дыхання, ці дым ад цыгарэт.
Што вяло іх, людзей розных па характары і прафесіях, сюды, на стадыён? Што яднала і нават радніла ў падзеннях і ўзлётах каманды? Можа, ім трэба было ў некага верыць і спадзявацца, перажываць і радавацца? Многія пасля перамог раскрываліся, як дзеці, іншыя пасля паражэнняў заракаліся не ісці на другую гульню, кляліся сядзець дома ля тэлевізара, але наступаў дзень футбола і яны зноў прыходзілі сюды, на стадыён. Такія ўжо яны, балельшчыкі.
& * &
Красецкі з сілай замахнуўся... Замахнуўся і прабіў сам, хоць вугал быў востры, ды і варатар засланіў яго. Мяч праляцеў побач са штангай.
На трыбунах засвісталі, зняважліва закрычалі:
— Мазілы! Таўкачы! На мыла!
Многія не вытрьіхмалі, пачалі пакідаць стадыён, хаця да канца гульні заставалася мінут дзесяць.
“Усё, — горка падумаў Вадзік, — трэба прабівацца самому...”
Мяч лёгка снаваў між ігракоў у сініх футболках, то ўпоперак поля, то часам закідваўся камунебудзь з нападаючых, спрабуючы намацаць слабае месца прарыву, зноў вяртаўся назад... Збоку здавалася, што гуляе тэхнічная, дружная каманда, у якой усё зладжана, адрэгулявана ў разуменні адзін аднаго. Але свежае вока магло заўважыць і другое: мяч часцей за ўсё перапасоўваўся траім: цэнтральнаму і праваму паўабаронцам Красецкаму і Дудко і праваму нападаючаму Толю Яфімаву. Выходзіла, што асноўную нагрузку несла правае крыло. Яно іграла і галоўную ролю. Праўда, калі ў
19
нападзенні быў Гракаў, усе перадачы праз Красецкага ішлі яму. Тады Яфімаў бегаў больш ухаластую.
Вадзік бачыў, што ў камандзе дзейнічае нейкая невядомая сіла, якая трымае і вядзе гульню. He, гэта была не трэнерская задума і не тактычны ход. Калі праціўнік прыстасоўваўся да такой гульні, ставіў да Гракава персанальнага апекуна, падцягваў яшчэ аднаго стопера на левы край, атакі глухлі на подступах да штрафной, мяч не даходзіў да Гракава. А дальнія мячы, прабітыя Красецкім ці Дудко, варатар браў або яны ішлі міма варот.
Выбіраючы месца для скачка, — Сакалоўскі прыйшоў падаваць вуглавы, — Вадзік вырашыў сам для сабе, што палезе ў самы гушчар ігракоў, палезе, каб на міг дацягнуцца да плямістага шара, дацягнуцца галавой ці нагамі і прабіць па варотах. Перад ім, аглядаючыся разпораз, мітусіўся чарнявы абаронца: сцярог, каб не зяўнуць рывок Вадзіка, закрываў перед ім прастору.
Мяч, злёгку падкручаны Сакалоўскім, слізгануў па галаве аднаго з абаронцаў, змяніў напрамак і паляцеў на адзінаццацімятровую лінію. Вадзік рэзка рвануўся зпад рукі чарнявага, адштурхнуўся левай нагой і распластаўся ў палёце. Мяч быў у паўметры ад зямлі. Шырока расстаўленыя ногі, як нажніцы, самкнуліся, быццам перарэзалі паветра. На самым зніжэнні корпус цела рвануўся ўлева. Ён дацягнуўся да мяча, прабіў галавой. Мяч чыркнуў над левай “дзевяткай” па перакладзіне, вылецеў за поле.
“А мог бы... Залішне рэзка...” — устаючы, падумаў Вадзік.
Тыя, хто застаўся на трыбунах, апладзіравалі. Але ён смутна глядзеў на чужыя вароты, і ў душы разам з ударамі сэрца ўздымалася прагнае жаданне: “Забіць! Забіць! Забіць, чаго б ні каштавала, забіць на грані злому, толькі б забіць!” Гэтае сляпое жаданне рванула яго, завяло, як у гарачцы, кінула ў новую атаку. Цяпер для яго не існаваў ніхто — ні свае, ні чужыя, ён бачыў толькі мяч, які быццам здзекаваўся з яго, насміхаўся і не даваўся для завяршальнага ўдару.
20
Заставаліся дзве мінуты. Суддзя паглядаў ужо на секундамер. Балельшчыкі дружней пацягнуліся да выхада. Ніхто з іх не верыў, што можа нешта змяніцца...
Злева, перахапіўшы мяч, ірвануўся Валера Рахавец. Вадзік ведаў, што трэба пайсці ў цэнтр ці на правы край. Абаронца пойдзе за ім і адкрые калідор. Вадзік няспешна пабег направа. Валера вёў мяч размашыста, свабодна. Толькі цэнтральны стопер падцягваўся, каб перахапіць, не даць зрабіць перадачу ў цэнтр. Валера не стаў чакаць: левай нагой штосілы прабіў у бок варот, прабіў з надзеяй, што там будзе нехта са сваіх.
Вадзік зрабіў імклівы рывок у штрафную і адразу ж — управа. Прабіць галавой ён не паспяваў: мяч ішоў над ім па ходу рыўка. Адштурхнуўшыся, як акрабат, ён у высокім сальта, зрабіўшы “нажніцы” прабіў па варотах, не бачачы іх, прабіў з метраў сямі... I ў гэты міг адчуў, як нехта знізу падбіў нагу. Згубіўшы пункт апоры, Вадзік стукнуўся спіной аб утаптаную зямлю. Рэзкі боль працяў паясніцу... У вочы быццам хтосьці сыпнуў жменю іскраў, і яны пабеглі ўсё хутчэй і хутчэй, тлумна закружыліся...
± * *
Але спакою ў душы не было. Нейкая падспудная трывога, пакуль што не канкрэтная, як зацяжная абложная хмара неба, спакваля агортвала сэрца, гняла сваім цяжарам, немаведама чаго ныла тупым болем. Як першы раз бачыў сябе, глядзеўся ў люстэрка і не пазнаваў у стомленым паглядзе, у маршчыністым, прыпухлым падвоччы таго ранейшага, хударлявага і жывога юнака, які ўсміхаўся з фотаздымка на сцяне.
“Старэю, — думаў ён вечарамі, адкладваючы кіпу газет, — а са мной — і каманда...” Але калі ўнутраны голас не пярэчыў, што ён старэе, то наконт каманды з’яўляліся не то ганарлівыя, не то апраўдальныя мер
21
каванні: “А чым жа старэе каманда?” Можа, тактыкай? Здаецца, не, расстаноўка самая новая: чатырытрытры, як у бразільцаў, як у іншых каманд... I абарона моцная, навалай не возьмеш... Праўда, колькі грызні, звягні і спрэчак прыйшлося вытрымаць яму, Івану Іванавічу, зза абароны. Яго прынцып “галоўнае — не прапусціць, а пасля — забіць” многія ў федэрацыі сустрэлі ў штыкі, дзе толькі ні крытыкавалі: на лятучках, нарадах, сходах... Але ж супакоіліся, а кубкам ён заткнуў рот самым ярым гарлапанам. Можа, і не заткнуў, але прымусіў хоць публічна змоўкнуць. Падабрэлі, схавалі кіпцікі... Івана Іванавіча не правядзеш, наскрозь бачыць: гавораць адно, a самі, пэўна, у душы кожны з іх меціць на яго месца. Думаюць, што тут — рай... Дзівакі! Колькі начэй недаспана, колькі нерваў і крыві папсавана — паўздароўя ўбухаў! Зверху камандаваць лягчэй, а прыйдзі, ажыві гэтую каманду, дапні да канца яе — пасівееш як лунь, як бачыш адрачэшся!