— Даўно мы на “жыўца” не кідалі... Давай заўтра пад Елава махнём. Вада трохі сышла. Якраз ісці... На чарвяка, на мушку — наловім на юшку. — Пасля снедання хіба, — згадзіўся Антось. — Толькі што там наловіш... Мінуўся той час — прапала рыба. — Мінуўся... — Юзік з адрэзанага квадраціка газеты згарнуў новую “суслу”, як казала яго жонка. — А помніш?.. Антось і Юзік любілі ўспамінаць рыбацкія прыгоды. У кожнага ў душы даўно пераплялася праўда з выдумкай, выраслі свае дзівосы і легенды, і з часам яны не гаслі, а, як гарачыя вугольчыкі пад ачахлым 220 попелам, тлелі ў памяці і тадысяды, на вячорках ці пры нагодзе, успыхвалі патаемным полымем, вырасталі пановаму... Гэтыя росказні мужчыны любілі слухаць, паддаквалі і прытворна здзіўляліся, ахвотна смакавалі трапяткое — злоўленаўпушчанае — рыбацкае шчасце. Дый як не верыць было? Усе добра помнілі ў вёсцы, як Антось такой жа парой, праўда, даўнавата, гадоў дваццаць назад, на хрушча налавіў паўмяшка язёў. I каб не насунуліся тады плыты — было б болей. Але і так хапіла, усіх суседзяў пачаставалі... A шчупак? Хто яшчэ з заядлых рыбакоў такога шчупака выцягнуў? Ніхто. Гэта ўсё яна, самаробная вуда. Куды там куплёнай магазіннай лёсцы! Глымзне раз зубамі шчупак — адно і бачылі' А перагрызі ты сплеценую конскую валасню ды ля кручка — з паўметра тонкага дроту... Шаснаццаць кілаграмаў — о, гэта быў шчупак! Праўда, мяса нясмачнае... He, іх рыбацкая памяць магла забыць штонебудзь іншае, але такое — ніколі... Раніца даўно лагодзіла прыроду сонцам. На сугрэвах высахла paca, а ў цяні яе буйныя, адстоеныя за ноч кроплі віліся лёгкай парай, знікалі ўвачавідкі. Антось паснедаў першы і цяпер выцягваў зпад застрэшша гумна вуды. Маня таўклася каля хлява: давала парасятам есці, выпускала курэй і гусей. Сын выцягваў з павеці акораныя слупы: браўся перагароджваць плот ад вуліцы. Пазней за ўсіх выбег з хаты Васілёк. У лёгкай сіняй куртачцы, у гумовых боціках, ён снаваў каля дзеда, пазіраў, як той правяраў рыбацкія снасці. — Мяшок не забудзь! — страсянуў вудамі Юзік за сваім частаколам. — I ты захапі, — падтрымаў Антось. Яны заўсёды зачыналі дзень замест прывітання якімнебудзь жартам. I толькі пазней, сустрэўшыся на вуліцы, здароўкаліся. ...Разняволена і пакручаста, абягаючы ўзгорыстыя саснякі, раздзяляючы заліўныя лугі, плыве з вякоў няспешна Нёман. У яго затоках і завоінах, асмужаных аерам і асакой, шныпараць серабрыстыя плоткі, 221 тапырацца зялёначырвоныя, з сінім адлівам акуні, як падводная лодка, як нежывая здань, назіркам праплыве гарласты шчупак, сыта і цельпукавата прасунуцца ў прыцемку язі... Антось ой як даўно ведаў кожны выгін і кожнае нёманскае калена. Яшчэ тады, калі сам ганяў плыты ў Коўна, бусаком перамераў усе бухты і водмелі, вывучыў нечаканыя вірластыя круцялі і ціхія завадзі. А тут, ля дому, дзе няма на вадзе месца, па якім не сцябала яго вудаваласянка, Антось мог без памылкі ўявіць усё гэтае падводнае царства. I хоць з году ў год рэчышча рабіла новыя выкрунтасы, наносіла пясчаныя грады, пакідала старыцы і адкрывала выдмы, падмывала і валіла на дно ўчэпістыя дубы, ён, вырываючыся прыхапкамі ад сялянскай штодзённіцы, запамінаў гэтыя змены і бярог у памяці... Рыба не вельмі бралася: пара плотачак і падлешчык пялёхалі ў вядры. Васілёк поркаў у іх лазовай галінкай, звонка смяяўся. Метраў за трыццаць ніжэй закідаў сваю вудуяльцоўку Юзік. Але і яму, відаць, не надта шэнціла: Антось ведаў, калі Юзік не скідаў з галавы шапкуаблавушку, клёву не было. Над лугам пырхалі лёгкія матылькі, гулі пчолы, выцалоўваючы званочкі кветак, а ў сонечным пераліве заліваліся радасцю жаваранкі. 3за Яшуковай гары — рукой падаць ад Нёмана. — выпаўзлі чатыры калгасныя касілкі і паплылі па бухматым зяленіве, пакідаючы за сабой роўныя пракосы. Зводдаль за імі — Антось засланіў рукой сонца, пільна ўтаропіўся — ішла пара буслоў, шукаючы спуджаных жабянят. “Ці не мой там са сваёй краляй?” — падумаў Антось, уторкваючы вудзільна ў бераг. Касілка параўнялася з Юзікам. — Дзед, ці злавіў што? — з кабіны высунуўся загарэлы дзяцюк. — За табой наловіш... — Юзік зняў з галавы аблавушку. — Сваім драндулетам усю рыбу паразганяў. Васілёк здзіўлена глядзеў, як дзед Антось, забыўшы пра паплавок, пайшоў па скошанай траве насустрач двум буслам. 222 — Гоша, Гоша... Дурненькі... Ну, ідзі, ідзі да мяне... Бусліха не вытрымала і ўзляцела, села на ўсохлай вершаліне бліжняга дуба. А бусел без боязі ішоў насустрач Антосю... — Знайшоўтакі дзед свайго пестуна, — рагатнуў загарэлы. — Ціха ты, гіцаль! — цыркнуў на яго Юзік, забыўшы пра сваю вуду. — Дурненькі... Знайшоўсятакі... — Антось ішоў па пракосе з растапыранымі рукамі... Бусел метраў за сем развёў шырокія крылы і пабег насустрач... — Гоша... Харошы мой... — Антось гладзіў свайго пестуна па спіне, лёгка перабіраў пальцамі па шыі, заглядваючы ў вочы, быццам хацеў зазірнуць у душу птаха. У горле пяршыў даўкі камяк, сляза набегла на вока... — Васілёк, нясі дзеду рыбу, — Юзік узяў зпад алешыны бляшанку з яльцамі... Бусел асцярожна браў пачастунак з рук, высока задраўшы дзюбу, лоўка заглытваў рыбіну... — Дзед, дзед, гэта наш? — не мог нарадавацца Васілёк. Яму, няўрымсліваму жывунку, было асабліва цікава: такая прыгожая, дзікая птушка — на табе! — у яго пад рукой! Гэта не бабуліны куры і гусі. Самага вялікага Юзікавага яльца Гоша моцна заціснуў у чырвонай дзюбе, адышоў, зірнуў на рыбакоў, глянуў на дуб, дзе чакала бусліха, і ўзмыў у паветра... — Во хто звяла яго... Як тая Янечка Шуську... — Юзік падняў бляшанку, выплеснуў на пакос ваду. — Пара, брат, і нам дадому кіравацца. Нешта вымерхаўся я... Цэлы тыдзень хадзілі лавіць рыбу Антось з Юзікам у тую нёманскую затоку, ля якой сустрэлі буслоў. Цэлы тыдзень не мог нарадавацца Васілёк, тупаючы каля Гошы, аддаючы яму двайны ўлоў. На дне вядра і бляшанкі хіба заставаліся калючыя акуні. Бусел не ўцякаў ад малечых рук, даваўся пагладзіць 223 крылы і шыю, толькі калі Васілёк церабіў чорнае пер’е на хвасце, выкручваўся і крычаў. У той дзень, адразу пасля Купалля, раніцою насунулася велізарная хмара, пастаялапастаяла і, так і не разрадзіўшыся дажджом, сплыла. Зноў вызырылася сонца, аднавіўшы летнія фарбы, зноў ажылі птушыня прасторы, вольныя і лёгкія... У той дзень Антось і Юзік не “прызямліліся” на звычайным абжытым месцы ў Ёлаве, адышліся трохі далей, туды, дзе Нёман заломліваў управа, пакідаючы метраў за сто ад сябе даўгаватую старыцу. Антось добра ведаў яе. Вясной, калі разводдзе залівала луг, выраўнівала азёркі, старыцы і рэчышча, рыба губляла летнюю асцярогу, выходзіла жыраваць на заліўныя лугі. А ў канцы красавіка паўнаводдзе неяк раптоўна схлынала, агаляючы ўзгоркі і выспы, адразаючы шлях той рыбе, якая загулялася. I ёй нічога не заставалася, як сплываць у бліжнюю старыцу ці азярко, каб дачакацца наступнай вясны. Антось, пасучы каровы, садзіўся, бывала, тут, ля старыцы, і выкідваў самай малой вудай “жыўчыкаў” — драбязу, якая потым была прыманкай для шчупака. Вялікая рыба, хітрая і асцярожная, звычайна ў старыцы не заплывала... Васілёк бегаў па пяску, сцябаў лазінай па вадзе з краю старыцы, на самым мелкаводдзі. Антось, прымасціўшыся ля алешыны, закідаў недалёка, праз разоў колькі правяраючы чарвяка. Юзік прыхінуўся ў канцы старыцы, вымяраў ваду на самым глыбокім месцы. У мурожных сховах берага цвыркаталі конікі, лёгка вібрыравалі сінімі крыламі стракозы, рэзалі мроіва над Нёманам беражанкі. У бялёсаблакітным небе пад рэдкімі аблачынкамі кружыла пара буслоў... “Мой пястун са сваёй...” — падумаў Антось, адхінуўся, зноў зірнуў на ваду. Паплавок калыхнуўся, дзеўбануў ваду і павёў убок. Рука звыкла падсекла — акунь, бліснуўшы луской, затрапятаў на беразе і тут жа вызвалена боўтнуўся ў вядро. Праз мінут дзесяць яшчэ адзін злоўлены яршысты трапятун расплюхаў набраную ваду... 224 Юзік не скідаў сваю аблавушку, памалу пераходзіў бліжэй да Антося... Васілёк забрыў па калені ў ваду, нешта лавіў на дне рукой... Было спакойна і хораша. I раптам Антося як працяў голас Юзіка: — Глядзі! Антось прыўскочыў, зірнуў на ўнука... 3 неба чырвонабелай маланкай, склаўшы крылы, выцягнуўшыся стралой, падаў уніз бусел. Перад самым хлопчыкам бусел распусціў крылы і чыркнуў імі па вадзе, нязграбна развярнуўся і цяжка паляцеў да бліжніх дубоў. Васілёк спалохана адступіўся, не ведаючы, што здарылася, заплакаў. На тым месцы, дзе бусел спудзіў ваду, нешта жывое і вялізнае валюхаста развярнулася, пусціўшы вір, таямніцаю сплыло ў глыбіню... — Васілёк... Унучак... — Антось, расхрыстаны, напалоханы, бег па беразе. — Ну, не плач, не плач, дурненькі. Гэта ж наш Гоша. Юзік падышоў, зняў аблавушку, пачухаў патыліцу: — Я — не я буду, гэта — сом. — Ліха яго ведае. Можа, і сом. Павыядаў усю рыбу, адны акуні засталіся, — Антось гладзіў унука. — Ну, не плач. Мы яго зловім... У замружаных вачах, як з цемры, выясніліся дзве постаці буслоў, высвечаныя і гнуткія. Яны, плаўныя ў нябесным крузе, плылі над роднай зямлёй, азіраючы знаёмыя ўзлескі і лугі... Адзін з іх не зводзіў вачэй з белай кропкі на вадзе — малога хлопчыка. I тады, калі на пясчаным дне вымалявалася нешта цёмнае, як кавалак моранага дуба, нешта жывое і пагрозліва, асцярожна пачало блізіцца да белай кропкі, бусел рынуўся ўніз, імгненна прасек тую прастору... ...Чатыры, сплеценыя ў два рады, невады, навязаныя на жардзіны, рассеклі ваду. Жылістыя рукі мужчын павялі іх павольна, таўкучы жардзінамі ля берага. Грамада людзей засяроджана сачыла за невадам. 225 Антось вёў свайго ўнука за руку, а поруч ішлі Юзік з Міхасём. 3 сярэдзіны старыцы жардзіны перахапілі маладзейшыя, павялі невады хутчэй. Верхнія вяроўкі з паплаўкамі выцягнуліся дугой па вадзе, але ішлі наперад, разганяючы жабурынне і раску. — Хаця б корч які не тырчаў на дне, — выдыхнуў з дымам Юзік. — He павінна, — Антось глядзеў на невад. — На маёй памяці дубоў тут не завальваў Нёман. Да канца старыцы заставалася метраў пятнаццаць, а вада была спакойнай. — Мо залёг дзе пад берагам ці пад невад прашыўся? — не выцерпеў Міхась. I толькі сказаў ён, як велізарная рыбіна — ці не паўтара метра? — ляснула хвастом па вадзе перад невадам, зрабіла разварот на мелкаводдзі і тарпедай пайшла на невад.