Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Ці прызнаеш грэх свой, отрак?
— Так, ойча, прызнаю. “Прызнаю, што жаніўся з нялюбай...”
— У думках і ўголас паўтарай жа за мной...
— Буду, ойча.
246
— Помнлуй мя, Боже, по веллкой мйлостй Твоей й по множеству іцедрот Твойх очйстй беззаконне моё. Найпаче омый мя от беззаконйя моего, й от греха моего очйстй мя: яко беззаконне моё аз знаю, й грех мой предо мною есть выну, Тебе едйному согрешйх й лукавое пред Тобою сотворнх...
— ...й лукавое пред Тобою сотворйх... “А не сатварыў бы, то і не пазнаў бы любові... Хай сабе і грэшнай...”
— Помллуй нас, Господй, помйлуй нас...
— Помнлуй нас, Господй, помнлуй нас... “I мілую маю, любую, таксаіча памілуй...”
— Мйлосердйя дверн отверзй нам, благословенная Богородйце, надеюіцйеся на Тя да не погйбнем, но да нзбавймся Тобою от бед: Ты бо есй спасенне рода хрйстнанского...
— ...спасенне рода хрнстнанскога... “А дзе той мой род? Няма працягу, бо няма дзяцей...”
— Господй помнлуй, Господн помнлуй, Господй помйлуй... “I мілую маю, любую, таксама памілуй...”
—• Господу помолймся. Боже, Спаснтелю наш, нже пророком Твойм Нафаном покаявшемуся Давлду о свойх согрешенйях......презйрай ему вся содеянная, оставляй неправды, й превосходяй беззаконня...
— ...й препосходяй беззаконйя... “I то ж праўда: беззаконне гэта, жыць з нялюбаю, а сохнуць па іншай...”
— Каюсь, Господй, помнлуй й простн!
— Каюсь, Господй, помйлуй н простн!
— Согрешйл, Господн, тем, что оскверннл тело своё й душу свою блудом й всякймй блуднымй й сквернымн деламн. Согрешнл сладострастнем й срамнымй желанйямй й мыслямй й другнмй блуднымй помысламн. Согрешнл соблазннтельным поведенмем, невоздержаннем душевных й телесных чувств...
— ...невоздержанйем душевных й телесных чувств... “0, колькі я дзяржаўся, трымаў сябе ў вуздэчцы... А цяпер — крышка, развядуся! У яе, другой, сын мой расце... От дзе грэх, бо без бацькі расце...”
— Падыдзі да Чашы Святой...
247
— Іду, ойча...
— Господь н Бог наш Пнсус Хрнстос, благодатпю н іцедротамн Своего человеколюбня да простнт тн, чадо Алексей, вся согрешення твоя: н аз недостойный нерей, властню Его мне данною, проіцаю н разрешаю тя от всех грехов твонх, во нмя Отца, н Сына, н Святого Духа. Амннь.
Віновы Туз
ВІНОВЫ ТУЗ
апавяданне
Кабета палола бульбу. Праз нешырокія рады шчыкетнікаў было відаць, як яна няшчадна рвала ўчэпістую плашчугу, падхоплівала паддатлівую зеленьмакрыцу, выкарэньвала з зямлёй лебяду. Разпораз адгіналася ад пляцу, брала похапак зелля, падыходзіла да плоту і праз верх перакідвала звялае, перасыпанае пяском, каліўё сюды, на поплаў. Па ёй цяжка было вызначыць узрост: нехлямяжая верхняя апратка — відаць, каб не так пякло сонца, насунутая на лоб пярэстая касынка, загарэлы, смуглы хударлявы твар...
— Вы б з нашым Петраком згулялі, пакуль Верка бібліятэку адкрые, — яна гзпнула праз плот яшчэ адзін ахапак зелля, з цікавасцю бліснула вачыма на нас.
Мы, два сталічныя правяральшчыкі, прымасціліся на сваіх лёгкіх куртках у прыцяньку клубнага задворка і ляніва пляскалі картамі ў “дурня” — бавілі час.
— А дзе ж ваш Пятрок жыве? — Валодзя з адной нагі ўкленчыў на куртцы. 3 цікавасцю ўтаропіўся ў жанчыну і я.
— А вунь, праз вуліцу, у тым жаўтлявым церамку...
— А хто ён такі? — прыўзняўся я.
— Самі ўбачыце. Нашы мужыкі баяцца з ім гуляць, — яна падабрала падол доўгай спадніцы і, каб не памясіць бульбоўнік, асцярожна пайшла па міжрадкоўі.
— Ну што, носьбіт культуры і ведаў? — ухмыльнуўся Валодзя. — Можа, рызыкнём?
— А што, пайшлі!
Жоўты церамок тануў у навіссі яблынь і груш. Лёгкія жалезныя весніцы ўпусцілі нас на прыгожую цэментаваную дарожку, якая вяла ў глыбіню двара.
250
Недзе там, у садзе, зазвінеў тазік ці міса, і мы здагадаліся, что гаспадар там. Другія, ужо драўляные весніцы, правялі ў сад. Пад яблынямі, грушамі, пад прыплотнай зарасцю вішняку стаялі вуллі. А ў самым канцы сада, бліжэй да гумна тулілася некалькі калод: тры стаякі і — ці не чатыры? — лежакі.
Мужчына, не здымаючы сітак, паказаў рукой на самаробныя лаву і столік, паставіў на зэдлік дымакур, узяў меншую міску і рэзічку — ножмедарэз, паклэпаў да крайняй калодылежака. Было відаць, як ён прыпадняў накрыўку над калодай.
— Гаспадар... Нічога не скажаш! — Валодзя аблізаў перасмяглыя губы. — Столькі раёў! He кожны справіцца...
Пятрок, як пайменавала яго кабета, набраў поўную міску мёду з сотамі, прыкрыў калоду, вярнуўся да століка:
— Я гурочак свежы прынясу, лыжкі, а вы пачакайце... — ён скінуў з галавы сітак.
Мы ніякавата пераглядаліся, але не паварочваць жа аглоблі назад. Нечакана трапілі ў нязваныя госці.
На стале каля міскі з мёдам леглі тры лыжкі, з’явілася з дзесятак — ці не першых? — агуркоў, стаяла пляшкасемісотка з самагонкай, на што ўказваў самаробны корак.
— He саромцеся, пачастуйцеся... Мядку во адведайце, з гурочкам, па чарачцы выпіце. Усё сваё, прыроднае, не куплёнае... —дзядзька Пятрок наліў тры чаркі, падняў сваю. — Эх, смаката' Ну, за пчол маіх! Каб не журыліся, за мядком насіліся.
Паднялі свае чаркі і мы, выпілі. Самагонка, і праўда, была добрая: мяккая, хлебная. А гурок з мёдам, пра што я многа чуў, еў упершыню.
— От некалі мы з дзедам мёду мелі — не то, што цяпер. Я малы шчэ быў, а дзеду собіў ва ўсім. Мы з ім пушчу, як галаву сваю ведалі. Адшуквалі ў стайлінах дуплы, выдзёўбвалі борці. Як бачыш пчолы заводзіліся. Або вабікі для вылётных раёў ставілі і перасялялі пчол. На дрэвы па станавісках калоды
251
ўсцягвалі. А каб мядзведзьвалацуга не ўсцерабіўся, рабілі подкур з тоўстых тарчыц вакол дрэва, ды ўтыкалі вострыя драцяныя спіцы, падвешвалі самабіткі. He вельмі і ўзбярэшся. А самі па лыкавым лязіве ці лясіне з астраўкамі да борці дабіраліся. Вось тады мёду было! А цяпер — павытручвала ўсё хімія, ды і клешч пчаліны — ратунку няма.
Я храбустаў гурок, лізаў свежы цягучы мёд і глядзеў, любаваўся дзядзькам Петраком. Невысокі, пухленькі ў твары, але не мажны ў целе, ён далікатна браў малымі выгнутымі пальцамі бутэльку, падліваў ў чаркі і прыгаворваў:
— Душа ў гарэлцы меру знае і лішку не бярэ ніколі... Як ракам стаў — дык і даволі! — хітрыя жывыя вочы гаварылі аб тым, што ён — чалавек змыслы і няпросты, а ямачка на шчацэ, што вынікала пры ўсмешцы, рабіла яго добрым і пасвойску вабным.
— Але — хто пра мёд, а хто пра плот. А я, ёлыпалы, загаварыў вас, то й не спытаўся, па якой патрэбе завіталі.
Я пракаўтнуў гурок, аблізаў і палажыў лыжку:
— Кажуць, дзядзька Пятрок, вы ў карты добра гуляеце.
— Кажуцьвяжуць... Гуляў некалі, а цяпер пальцы не тыя сталі, цяжкія. Ды і няма з кім гуляць. Мужчыны мяне баяцца, на вячоркі не завуць. А сам з сабой гуляць не будзеш.
— А мо, тасанулі б адну? — Валодзя са смакам аблізаў лыжку і паклаў на стол.
— А няго ж! Ну і ў што ж? — вочы ў дзядзькі Петрака раптам як азарыліся, хітра бліснулі блакітнымі зрэнкамі. — А калода чыя? Ці свае прынесці?
— He, у нас амаль новыя карты... — я запусціў РУКУ Ў джынсы і выняў яшчэ амаль новую, пакуль не замусоленую калоду звычайных шырпатрэбаўскіх картаў.
— Эх, ёлыпалы! — дзядзька Пятрок лоўка шчоўкнуў па ўпакоўцы пальцамі і трыццаць шэсць маляўнічых карт, як каралеўская знаць са сваёй прыс
252
лугай, паслухмяна выплылі на невялікую выгінастую далонь. — Дык у што?
— А хаця б у дваццаць адно, — Валодзя, быццам магніцячы, пацёр свае магутныя далоні.
He паспеў я і два разы міргнуць, як дзядзька Пятрок правай рукой без пярэбару за секунд пяць перацерусіў калоду, адкінуўшы дванаццаць малодак, ахінуў карты дзвюма рукамі, хукнуў на іх і пачаў тасаваць. Нават у цырку я ніколі не бачыў такога лёгкага і ўмелага жангліравання. Карты ішлі вадападам, пасля беглі перад нашымі вачыма па кругу і — было бачна — клаліся адна к адной не проста так, а відуча, з умовамі той гульні, якую мы заказалі. Пальцы дзядзькі Петрака быццам ігралі на нябачным інструменце і, пэўна ж, чулі нейкую даўнюю паўзабытную мелодыю, яны, амаль нябачныя, пускалі карты ў русла левай, зноў запускалі іх кругавым веерам і напрыканцы, пусціўшы карты зверху, як доўгую лесвіцу, злавілі і супакоілі калоду.
— Ну, блін! — Валодзя, як заварожаны, з паўадкрытым ротам глядзеў на дзядзьку Петрака. А той з форсам раздаў карты. Я зірнуў у свае і ў думках усміхнуся: “Дваццаць адно!” Валодзя глянуў у свае і задаволена расцвіў. Відаць, таксама дваццаць адно. Дзядзька Пятрок няспешна адкрыў свае і паказаў нам. Таксама — дваццаць адно!
— Ну, ёлыпалы, мо і гуляць не будзем? — ён задаволена ўсміхнуўся, кінуў свае карты на астатак калоды, наліў у пустыя чаркі. — Ды ежце ж вы, ежце, a то захмялееце, калі піць не ўмееце. Я во на хвілю адвінуся і з паляндвічкай вярнуся...
Дзядзька Пятрок пайшоў у хату, а я зірнуў на Валодзю:
— Ну як?
— Клас!
— Але адкуль! Школа вышэйшага карцёжнага пілатажу!
— Зараз распытаем. Ды й здаецца мне, што і яму хочацца паспавядацца, даць сваёй душы нейкі схлын.
253
Дзядзька Пятрок вярнуўся з ружовымі скрылямі паляндвіцы на талерцы, лустамі хлеба і з паўлітэркай той жа хатняй самагонкі. Сеў, капнуў хлебнай у чаркі, паставіў бутэльку і двумя выгінастымі пальцамі, вялікім і ўказальным, узяў калоду:
— Гуляў я некалі, хлопцы, без пахвальбы, як маг. Карту кожную наскрозь бачыў, нутром адчуваў. Ды і карта мяне любіла, заўсёды ішла шанцаўлівая. Перад самай вайной, калі мы з бацькам будавалі, вось гэтую хату, прыбіўся да нас адзін цясляр, бяздомны, нежанаты, нелядашчы і запушчаны. Росту ён быў — шапка з вяршком. Але ёлыпалы, як ён дзерава часаў! He склюд — а фуганак! Шнурам намеціць і так бервяно выведзе — хоць басанож коўзайся, ні адной страмякі не загоніш! Смаляныя сукі як збрываў. — Дзядзька Пятрок узяў карты шчопаццю і адным узмахам роўна выклаў на стале прыгожы веер:
— Дык от зачыналі мы працу з сонцам. Адразу часалі, потым заразалі вуглы, а пасля вянец за вянцом клалі зруб. Паабедаўшы, завіхаліся яшчэ гадзіны тры і, прыкінуўшы заўтрашнюю работу, закругляліся. А летам, ведама, дзень вялікі. Дык от усядзецца Горлік — так назваў ён сябе — пад вішняй, выме калоду картаў і пачынае ганяць іх адна за адной. А мне, ёлыпалы, цікава. Падсяду і я да яго, любуюся лоўкасцю рук. Памалупамалу і мяне дзядзька Горлік прыахвоціў да карцёжнай гульні. Ды не проста так, а паказаў усю сістэму падманаў і махлёўкі. Пазнаваў я гэтую няпростую навуку няспешна, памногу разоў вяртаючыся назад, каб не толькі запомніў, а з завязанымі вачыма мог паўтарыць. Бывала, ёлыпалы, складаў я карты і вечарам пасля чаркі і перакускі запушчу перад Горлікам трашчотку. A гэта ж такі прыём: здаецца, што ты тасуеш карты, a яны застаюцца ў тым жа падкладзеным парадку. Горлік зыркае сваім хітрым вокам і папраўляе: “Трохі хутчэй. Хутчэй... Каб ніякі лох, твая ахвяра, не здагадаўся...”