Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Глядзі ўважліва, прыкмячай.
Сяргей Панасавіч таксама не драмаў у шапку гэтыя тры месяцы. У Маскве перазапісаў на відэакасеты скачкі лепшых высотнікаўзамежнікаў, а таксама і сваіх.
— Глядзі на разбег. Як падкрадаецца да планкі... I рэзкі спурт... Тры шырокія і — скачок! Заўваж, які прагін, што робяць рукі і ногі...
Яны дзесяткі разоў пракручвалі запаволеныя здымкі чэмпіёнаў, абмяркоўвалі кожную фазу скачка, спрачаліся і, задаволеныя, разыходзіліся.
Ранішнюю трэніроўку Аляксей, як звычайна, праводзіў у зале: трэнажоры, штанга, акрабатыка. Другую ж цяпер перанёс на стадыён, у групу Сяргея Панасавіча. Як ні дзіўна, але трэнер прымусіў яго вучыцца бегаць, бегаць кароткія адрэзкі. Гэтыя спурты — Аляксей разумеў гэта — былі частковай копіяй яго разбегу перад планкай, але тут, на дарожцы, яны праходзяць прамком, а там, у сектары, яны выгнуцца на віражы, па дузе. Месяц Аляк
208
сей шліфаваў адрэзкі метраў пад дваццаць, не ўступаючы ў хуткасці “чыстым” стайерам, дзёр, выжыльваючыся, рэкартанавыя палоскі шыпоўкамі, каб выйсці на сотні метраў з адзінаццаці секунд... Нарэшце дамогся гэтага, і трэнер, разоў колькі шчоўкнуўшы секундамерам на кантрольных прабежках, вярнуў яго назад, у скачковы сектар. Пачаліся цяжкія і ўпартыя падборы разбегу, шліфоўка штуршка, адточванне тэхнікі пераходу планкі. Вось тут і ўспаміналіся скачкі мацнейшых, але Аляксей не стараўся ўсляпую капіраваць іх кожны рух, бо адчуваў каардынацыю свайго цела тонка і відушча. I ўсё ж бачанае раней вельмі дапамагала. Вынікі, як і вышыня, памалу раслі. I той спосаб, якім адольваў планку Аляксей, “фосберыфлоп”, дапамагаў яму адчуць прыгажосць скачка, скарыстаць у ім усё, што ён набыў і ўмеў.
Незаўважна мінуў год.
Зямля плыла па свайму спрадвечнаму кругу. Блізіўся ранак. Зоры, як крупінкі солі ў вадзе, пачалі раставаць.
Красовіч выняў з кішэні гімнасцёркі гадзіннік, зірнуў: да наступлення заставалася паўгадзіны. Яшчэ раз прыкінуў адлегласць да ўпадзінкі і дзота: “Метраў дваццаць пяць — трыццаць”. Асцярожна, каб рухам не выдаць сябе, развязаў гранаты, бо адчуваў, што дзве ў звязцы трапна не дакіне. “Шпурну адну, калі паспею — і другую”.
У лазовым кусце — мо здалося? — нешта заварушылася. Красовіч утаропіўся: так і ёсць — галінка гайданулася і знерухомела. Вочы, хоць і мінуліся тры гады вайны, не выела дымам, не выпаліла агнём. Зрок — востры яшчэ, учэплівы, ні разу не падводзіў ні ў стральбе, ні ў разведцы. “Снайпер. Да світання ладкуецца на лежку. Што ж так неасцярожна?” Красовіч выняў парабелум, уклаў у далонь правай рукі. Ведаў: праз колькі хвілін зірк і ствол сальюцца ў адно, куляй рынуць працяг рукі
8а Зак. 3733
209
ў лазовы куст і, калі трапна, перасякуць нечую нітку жыцця. Хто ведае, мо праз колькі хвілін загіне і ён, Красовіч. Але закон вайны суровы і жорсткі: не ты яго, дык ён цябе. Заб’е — і рука не здрыганецца. “Ён і я — ворагі, заклятыя, смяртэльныя”.
За трыснягом — Красовіч ведаў гэта — затаіўся батальён. За дзве ночы і дзень салдаты акрыялі, падсушыліся, выспаліся. Кожны з іх яшчэ раз праверыць экіпіроўку, патроны, гранаты. Хто ведае, ці ўдасца Красовічу падарваць дзот. А раптам не? Тады пад прыкрыццём кулямётаў рынуцца яны на Мёртвую касу, каб прарвацца праз рэскруць калючак, зматлашыць тонкія струны дроту і з гранатамі дапяць да жарала дзота. Хто навечна застанецца на міжбалотным пяску, а хто прарвецца? Цяжка сказаць.
Дваццаць хвілін... Дзесяць хвілін...
Ракеты як захлынуліся і болей не ўзляталі.
Красовіч глядзеў, як стрэлка гадзінніка адлічвае секунды, завяршае круг. “Так і мой круг можа перарвацца тут, перарвацца навечна, без працягу...” Калі да наступлення засталося тры хвіліны, ён паклаў гадзіннік у кішэню і пачаў лічыць секунды сам: “Раз, два, тры... пятнаццаць... трыццаць...” За хвіліну ўзняў парабелум, прыцэліўся і, доўга не чакаючы, каб не здрыганулася рука, стрэліў у лазовы куст. Чуў, як нехта ўскрыкнуў там. “Ну — з Богам!” Імгненна ўскочыў і рвануў праз куп’ё да пясчанай упадзінкі. Па гранаце ў кожнай руцэ. Кулямёт маўчаў. А мо анямеў ад нечаканасці. Тры... пяць крокаў па пяску... Указальным пальцам левай рукі рвануў чаку правай гранаты, замахнуўся і, укладаючы ў кідок усё: нянавісць і гнеў, помсту за жонку і сына, шыбануў гранату ў зеўру дзота. Другую супрацьтанкавую пераклаў з левай у правую, але рвануць чаку не паспеў. Кулямёт паласнуў рэзка, паласнуў па грудзях, быццам вогненнае шыла працяла лёгкія. Гарачая хваля затапіла цела, пякельна пабегла да галавы. Краем вока Красовіч убачыў, як граната рванула ў самай амбразуры дзота. Ён не
210
чуў, як ззаду ў атаку пайшоў батальён. Неба паплыло і закружылася, пабеглі зоры на ім... Як у тую даўнішнюю ноч, ён убачыў крыніцу. Юля, голая і вабная, цягнула да яго рукі, нешта шаптала, зпад вярбы бег яго трохгадовы сын і, здаецца, крычаў: “Бацька, не падай, я падтрымаю...” Красовіч працягнуў руку насустрач, пальцамі дакрануўся да яго мяккай далонькі. Зоры раптам пайшлі кругам, пачалі падаць у крыніцу. Ён сіліўся спыніць іх, але пахіснуўся і сам пялёхнуўся ў крынічную ваду...
Сяргей Панасавіч стомлена прысеў на лаўку, правёў пяцярнёй па сівай кучомцы валасоў. Аляксей пазіраў на яго і прыгадваў партрэт свайго дзеда, таксама Аляксея Красовіча. “Загінуў смерцю мужных” — кароткі ваенкаматаўскі радок, што прыйшоў на запыт бабы Юлі пасля вайны, амаль нічога не гаварыў. Загінуў як, загінуў дзе? Пасмяротна ўзнагароджаны трэцім ордэнам Славы. Ніхто нават не ведаў, дзе прытулілася яго магіла.
Трэнер выняў з партманэ невялікі гадзіннік, колькі разоў круцянуў яго завадную галоўку:
— Ведаеш, сынок, я даўно збіраўся табе расказаць пра яго, твайго дзеда, але ўсё неяк не знаходзіў патрэбнага моманту і адпаведнага стану душы сваёй. A вось сёння табе трэба ведаць гэта.
Аляксей, як заварожаны, слухаў трэнера.
— Тры дні прабіраліся мы Ведзьмаковымі балотамі, гібелі ў гразі і ў вадзе, нарэшце выйшлі да Мёртвай касы. На ўзгорку яе затаіўся нямецкі дзот, які, як костка ў горле, перакрыў наш план наступлення. Камбат рашыў паслаць яго, Аляксея, каб супрацьтанкавымі ачысціць дарогу. He так паслаў, як Аляксей сам напрасіўся. Мы залеглі ў трыснягах, а ён папоўз. Ноч, дзень і яшчэ адну ноч мы, затаіўшыся, чакалі наступлення. Для падстрахоўкі замаскіравалі тры кулямёты, каб можна было ў выпадку чаго хоць агрызнуцца агнём. Але балота і Мёртвая каса маўчалі. Нам засталося толькі гадаць, як ён перабраўся праз калючку і дра
8а*
211
цяную загарадку. А ў шэсць гадзін раніцы, калі батальён прыгатаваўся да рыўка, прагучаў пісталетны стрэл, тры ці чатыры кулямётныя выстралы і бухнула граната. Мы рынуліся ў наступленне. Дзот маўчаў. Калючы дрот закідалі вязкамі аеру, медныя струны дзіўнай загарадкі проста парвалі. А за ёй ляжаў ён, Аляксей. Я падхапіў яго, акрываўленага, але адчуў, што позна. Яго грудзі былі прабіты навылёт. Узяў пісталет, выняў гадзіннік, падхапіў другую супрацьтанкавую гранату... Камбат загадаў пахаваць яго тут жа. Сапёрнай лапаткай я выкапаў у пяску магілу — пахаваў яго. Спыняцца не было калі, трэба было даганяць батальён. Я пабег. Краем вока ўбачыў, як граната развярнула амбразуру дзота. А збоку ад яго ляжаў мёртвы снайпер. Вось чаму мы пачулі пісталетны стрэл.
Батальён я дагнаў. Для ворага ўдар з глыбіні балот быў нечаканым. I ўсё наступленне было ўдалым.
Аляксей слухаў і ўяўляў бескрай непраходных балот, пясчаную касу між імі і дзедаву магілу за метраў трыццаць ад разбітага дзота.
— А гэта, як памяць, засталася ад яго. Вазьмі, хай будзе ў цябе. — Сяргей Панасавіч працягнуў Аляксею гадзіннік з ланцужком.
На хлапечай далоні ляжаў срабрысты кружок, цікала пружына ўсярэдзіне, круціліся нябачныя колцы. Жыццё працягвалася.
Аляксей страсянуў кісцямі рук, як бы скідаючы з іх нябачныя пылінкі, пачаў разбег... Пачаў імкліва, быццам яму трэба было пераскочыць не планку, a ўсю заходнюю трыбуну стадыёна. Ногі лёгка неслі яго па віражы разбегу... Тры шырокія апошнія крокі і — магутны штуршок. Аляксей адчуў, як на долю секунды яму ўдалося парваць зямное прыцяжэнне, выпырхнуць лёгка ўверх. Прагінам спіны абышоў планку, кінуў ногі ўверх. Падаючы плячамі на паралон, пачуў голас і крык стадыёна, узнятага ў адным парыве. Узняў вочы ўверх: планка нават не здрыга
нулася.
Бусел
БУСЕЛ
апавяданне
Піла віскнула, тузанулася разоў колькі, але, заціснутая ў зрэзе, нерухома анямела.
— Схініся! — Юзік вастрыём бусака прутка ўпёрся ў разгаліну ствала, штосілы налёг на жардзіну.
Крона топаля хіснулася, храбуснула недапіленая абалонь, адкалоўшы ад камля доўгую шчапу з бурай карой, і, замёршы на міг, важка бухнула на зямлю. Быццам ветравой хваляй падхапіла з суседскіх прысад перапалоханых галак і варон, кінула ў неба, пасля рванула ў крутым віражы і з птушыным гвалтам пранесла над раптам аголенай хатай.
— Усё, браток, аджыў ты сваё! — Антось змахнуў з вачэй ні то пілаванне, ні то набегшую слязу і, перахапіўшы левай рукой разак, зірнуў з вышыні пановаму, як ніколі дасюль не бачыў, на вёску.
У зялёных купах садоў, як пастаўленыя на вокладкі кнігі, бялелі шыферам дахі хат. Расквечаныя яблыні і грушы калыхалі будучыя прысмакі. А там, за папарам, гнала хвалі маладое жыта. Асмужаны небакрай як раздаўся ў бакі, шырока адкрыўшы абрысы сіняга лесу, і здалося, што вока ўгадвае ў зарасніках алешніку і ляшчынніку вывівастую плынь Нёмана. Душа ад гэтага відовішча напоўнілася цяплом, быццам памаладзела, і, каб былі крылы, пэўна ж, рванулася б з абжытага котлішча, азірнула б спрадвечныя дарогі і краявіды...
— Хрысціла яго маланка, для птушак была калыханка, а цяпер будзе трасянка... — Юзік задаволена ўсміхнуўся са свае выдумкі, узяў за крайні зуб прыслоненую да плота барану. — Падсабі, Міхась, бо адзін не падам: сілы не тыя.
Міхась злез на зямлю з другіх драбін, узяў барану і зноў палез наверх.
Жалезная рашотка легла на шырокі спіл топаля. Антось дастаў зза папругі дзве скабы, выцягнуў з
214
галянішча бота сякеру. Скобы мякка пайшлі ў дзерава пад ударамі абуха, намёртва прыхапілі барану.
— Хоць сам, Антось, лажыся, як той ёг! — зарагатаў Міхась, паспрабаваўшы, як прымацавана барана.
Бусел вясной не пасяліўся на топалі. Ці аблюбаваў сабе іншае месца, ці не ўпадабаў разгалінаваную, абрэзаную прыстань... Антосю не шкада было прасторнага куратніка, дзе цыбаты Гоша важна пахаджваў між курэй і крыклівых гусей, не шкада было яму і марнай работы... Хіба толькі тачыла сэрца вярэдлівая думка, што магутны топальвелікан, яго аднагодак, быў абрэзаны дарма...