Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ён звыкся, што і яго празвалі ў вёсцы Буслам. Цыбаты, угнуты гадамі, працай і зямлёй, ён і сапраўды быў падобны на бусла: доўгія растапыраныя рукі пры хадзьбе нагадвалі неапераныя крылы, нахіленая крукам постаць як нешта шукала на зямлі, а доўгі каструбаваты нос з гарбінкай пасярод яшчэ больш маляваў гэтае падабенства.
He, ён помніў усё: і здзекі жонкі, і кпіны мужчын на касьбе, і жарты суседзяў... Яна, яго Маня, неяк вясной выправіла на кірмаш па гусіныя яйкі. Ліха яго ведае, якога яны памеру! Што за курыныя большыя — факт. А іншых адзнак — ніякіх: ні рабаціння, ні навобмацак не адрозніш, ні “носік” з “пухой” нічым не выдзяляюцца. Адным словам — яйкі як яйкі. Можа, таму і ўпіхнула яму тая гарластая кабета ў гусіным дзесятку адзін, нічым не адрозны, бусліны зносак. Адважыўся ж нехта ўсцерабіцца на ліпу ці дуб, спужнуць бусліху з гнязда і звалакчы яйка. Жонка ўсхадзілася, лаялася дні са тры, як вылупіліся, раздзёўбшы шкарлупінне, гусяняты. I гэты недарэка сярод іх: няўдалы, большы за ўсіх, у белачорным пушку... “I куды ты глядзеў, сляпак, мо на “бусліху” тую болып за прылаўкам, чым на яйкі? Як малога, абдурылі...”
Антось надта і не пярэчыў: абдурылі дык абдурылі, такой бяды. Але калі жонка ўсхадзілася, каб выкінуць няўдалага “пярэваратня”, ён памужчын
215
ску стаў на сваім: “Сам купіў — сам выгадую”. Баба, убачыўшы нечаканую цвёрдасць, паволі аціхла, змірылася з яго капрызам...
3 мужчынамі было цяжэй. На касьбе ён не сказаць, каб адставаў, але разпораз прыпыняўся, падкідаў нагой скакучае жабяня, пасля зграбаў яго разлапістай даланёй, запіхаў у салдацкі кацялок і шчыльна закупорваў накрыўкай. Потым, калі другія мянташылі косы, ён бег у пачатак пракоса і выкульваў кацялок у бойку, напалавіну напоўненую вадой. “Прысмакі, як у французаў...” — вырагатвалі мужчыны.
Суседзі здзіўлена пазіралі на старога Антося, пасміхаліся за вочы, а сёйтой нават круціў пальцам ля скроні: “Здзяцінеў ці з глузду з’ехаў...”
I толькі дзеці цешыліся, несучыся зранку ў Антосеў двор. Усё было ім цікава: і як карміў дзед рыбай і жабянятамі свайго Гошу, і як той няўдала перасмыкаў цыбатымі чырвонымі нагамі, абходзячы двор. Але аднаго моманту дзятва чакала з вялікім нецярпеннем.
Антось адкладаў чаўнок з шаўковымі ніткамі, падвешваў на плот недавязаны венцер, затым ішоў у хату, а пасля зноў выходзіў, трымаючы дзветры магазінныя рыбіны. Важна падыходзіў ён да свайго Гошы, браў яго пад паху і шкандыбаў на прыгумень.
— Дзед, дзед, дай яму рыбу! — прасілі басаногія падшыванцы.
— Паспее яшчэ зглымзаць... — Антось з буслам асцярожна лез па драбінах на гумно, каля вільчыка выпрамляўся ва ўвесь рост, браў Гошу дзвюма рукамі і перш, чым падкінуць, аглядаў наваколле...
— Ну, ляці!
Птах нязграбна лапатаў крыламі, выцягваў шыю, і здавалася, — усё, паляціць, адолеўшы зямное прыцяжэнне, рванецца ў блакітную бездань неба, завісне пад яго купалам, агледзіцца і паплыве шырокімі кругамі, уладарна азіраючы зялёныя карункі дрэў...
— Ну, ну, Гоша! — дапамагалі дзеці.
Але Гоша, патрапятаўшы крыху ў паветры, падаў у бульбоўнік. Старэйшыя падлеткі падхоплівалі няў
216
далага “вестуна”, як часам ласкава называў бусла Антось, церабіліся па прыступках на страху, і ўсё пачыналася спачатку. А калі “ўрок палёту” заканчваўся, дзед даставаў рыбу і аддаваў яе Гошу. Бусел задаволена падкідваў дзюбай пачастунак, пасля праглытваў, толькі вузлавата шырыўся гарляк. Пасля такога глыту Гоша задзіраў галаву ўверх і рэзка крычаў, лопаючы крыламі. Hi то была падзяка за ласунак, ні то смачная задаволенасць... Радасць ахоплівала Антосева сэрца, поўніла кожную клетачку. Ён гладзіў белае пер’е і цешыўся: бусел рос, крыяў, убіраўся ў сілу. Адна толькі аказія — не ўмеў лятаць...
Антосевы вочы замружваліся, і перад ім паўставаў поймісты бераг Нёмана, высокія, у два абхваты дубы, а на іх — шапкі бусліных гнёздаў. Вунь пад тым кустом алешыны Антось затоена, адным вокам сачыў за паплаўком, а другім назіраў, як дарослыя буслы вучылі лятаць маладых. Калі адзін саскокваў з гнязда і рабіў круг, паказваючы, як трымацца на крылах, другі дзюбай падштурхоўваў буслянят на край. Тыя махалі крыламі, баязліва адступаючы назад, зноў пад прымусам бацькоў вытанцоўвалі перад невядомай паветранай безданню... “I хочацца і колецца... — думаў Антось, падсякаючы чарговую драбязу. — Восьвось паляцяць...” I праўда: у адзін з такіх заходаў буслы саштурхвалі бусляня са сваёй зялёнай каланчы, тое ляцела трохі суматошна, рабіла невялікі круг і ўдала завяршала першы палёт на сваім гняздзе. Так было і з другімі буслянятамі.
Антось адмружваў вейкі, адпускаў белага пестуна з рук, бо на двор выходзіла Маня і, як заўсёды, — не, ужо не зласліва — бурчала:
— Курэй толькі паразганяў пярэварацень гэты... Несціся не хочуць...
— А ты карытам накрый каторую. Пасядзіць у цемнаце гадзіну, падумае, што пераначавала, дык і знясецца, — усміхаўся Антось і браўся за чаўнок.
Зіма мінулася неяк хутка і непрыкметна. Набрынялы снег неўпрыкмет ачах, расплавіўся пад сакавіцкім сонцам і збег у вірластую розвадзь Нёма
217
на. Разняволеная зямля млява мякла на сугрэвах, мройна курэла парай, вяртаючыся да спрадвечнага жыцця. Калівы новай травы быццам выпрамляліся зпад зімовага гнёту, выпстрыквалі тоненькімі зялёнымі стрэламі, вабна рунелі на прасохлых грудках сіняпёсу...
Антось толькі цяпер убачыў, як вырас Гоша, увабраўся ў сілу. У тым маленькім катуху хлява, дзе і крылы да канца цяжка выпрастаць, бусел незаўважна стаў прыгажуном — ці не большы нават за дзікіх? Сярод курэй ён ішоў па двары велічна, звысаку аглядаючы сакатлівых нясушак, ішоў на сваіх доўгіх нагах, не звяртаючы ўвагі на забіяцкіх пеўняў. Доўгая дзюба са жвавымі вачанятамі выгінаста ёкала то ў адзін, то ў другі бок, быццам вывучала двор пановаму.
У гэты ж дзень Антося ўвяло ў здзіў яшчэ адно: калі вясёлая дзятва хлынула ў двор, Гоша зрабіў тры магутныя скачкі па зямлі, распусціў свае веерыкрылы і за два велізарныя ўзмахі апынуўся на вільчыку таго самага гумна, з якога падкідваў яго Антось.
— Оо, глядзі, Антось, — зза суседскага частаколу высунулася галава Юзіка. — Ці не куры яго за зіму лятаць навучылі?
— Куры не куры, а бачыш, як анёл узнёсся, — задаволена ўсміхнуўся Антось. — Цяпер паляціць, дома не выседзіць...
Антось не памыліўся. Бусел сапраўды паляцеў: спачатку нясмелымі кругамі над хатай, хіба каб запомніць родны панадворак, потым вышэй і шырэй — над усёй вёскай, а пасля — як збачыць вока ўгары. Толькі ў абед ды вечарам Гоша, як на аэрадром, пікіраваў на свой прыгумень, цупка прызямляўся і радасна клекатаў. Падзяўбаўшы крыху з курынага карыта, ён вінавата цёрся выгінастай шыяй аб Антосеву ватоўку, быццам казаў: “Даруйце, але мяне чакае неба...” Клекатнуўшы разоў колькі, як даўшы некалькі чэргаў з аўтамата, бусел рабіў дватры крокі і зноў узмываў у блакіт. Антось задзіраў галаву, захінаў далонню вочы ад сонца і доўга пазіраў на гэты жывы бялёсы паплавок у мройлівай сіняве неба...
218
Бусел адчуваў сваю сілу. Адарваўшыся ад зямнога прыцяжэння, ён лавіў паветраныя патокі, лёгка вібрыруючы крыламі, кіраваў сваім палётам. Робячы ўсё больш шырокія кругі, ён з асалодай замружваў вочы і плыў па нябачным коле. Паветра прыемна халадзіла цела, узносіла сваімі нябачнымі фантанамі ўсё вышэй і вышэй. I толькі тады, калі хаты на зямлі станавіліся зусім малюпаценькімі, а зялёныя лапікі жыта маглі засланіцца адным крылом, — здавалася, не будзе куды і сесці, — тады бусел, як схамянуўшыся, ныраў на гэтую здрабнелую зямлю, большаў і шырыў яе...
Ужо трэці дзень, як над лугам, крыху ніжэй, чым ён, круцілі нябеснае кола пяць дзікіх буслоў. I так рупіла паляцець да іх, паказаць сваю сілу і лоўкасць лёту, што Гоша ўжо амаль скіраваў крыло на разварот, але раптам убачыў: ад тых пяці аддзялілася маладая бусліха і павеславала проста да яго. Гоша зноў пайшоў на круг, але меншы. Бусліха зазыўна крыкнула і, быццам угадаўшы нябачную лінію яго кола, паплыла паперадзе, метраў за дзесяць ад яго. Худзейшая, але зграбная ў палёце, яна як прываражыла, прыцягнула нябачным магнітам, павяла на круг шырэйшы. Гоша бачыў, што круг яе выходзіць на тых, чатырох, буслоў, але гэта не спалохала яго: жылістая сіла крылаў і ног смела вяла яго за ёю. A яшчэ ён убачыў, што іх — дзве пары. Гатовы адстаяць і абараніць яе, Гоша насцярожана плыў на іх круг. Але буслы спікіравалі ўправа, на нёманскі луг, уступіўшы сваю абагрэтую прастору. I толькі тады, калі бусліха павяла на купу прырэчных дубоў, Гоша рэзка крыкнуў услед і павярнуў на вёску...
Антось і назаўтра ўбачыў бусліху. Яна праляцела за яго пестуном над хатай, але пабаялася апусціцца за ім, прызямлілася на папары. Вось тады і запала ў Антося думка зрэзаць топаль.
Буслы не пасяліліся на баране. А дні праз тры, калі Антось доўга выстаяў ля гумна, углядаючыся ў падпаліны вечаровага неба, як бы нешта прадчуваючы, яго пястун начаваць не прыляцеў.
219
Адшчыравала сакаўная вясна, перадаўшы бухматую зелень утрапёнаму лету. Начамі, як перад сконам, жагналі маланкі, як велізарнае неабдымнае дрэва, калолі неба перуны, а днём сонца смаліла, як наведзенае шкло. Вечарам зноў збіраліся аблачыны, гуртаваліся ў сіні кіпень хмар, каб рынуцца на апоеную зямлю шалёнымі залевамі... Ад вільгаці і сонца агароды буялі як ніколі. Лес, прамыты ў кожным карэньчыку, на радасць вясковым кабетам, высеяў сузор’і лісічак і сыраежак. Толькі луг, заліты па лагчынах вадой, чакаў калгасных касілак — “нулёвак”.
У сярэдзіне чэрвеня да Антося прыехаў з горада старэйшы сын з трохгадовым Васільком. 3 іх прыездам дажджы перасталі хрысціць вёску, пацякло спакойнае млявае лета...
— Ну, Антось, помач ля дому ў цябе ёсць, то давай на рыбу збірацца. — Юзік падсеў на лаўку, зацягнуўся самакруткай, аж кончыкі пажаўцелых пальцаў прыцмокнуў. — I Васілька з сабой возьмем рыбу насіць. Хай Нёман хоць паглядзіць наш...
Васілёк, заняты нейкай мошкай, якая ніяк не магла абабегчы падстаўленую трэску, адразу ж падхапіўся:
— Дзед, дзед, і я з вамі...
— Ну, от! Цяпер не адкруцішся. Прыйдзецца з вышак вуды даставаць. — Антось пагладзіў бялёсы чубок унука. — Вазьму, Васілёк, вазьму... Ідзі гуляй.
Юзік высмактаў агарак самакруткі, кінуў пад ногі, затушыў абцасам: