Аляксей прыйшоў на стадыён рана, але малодшыя групы працавалі ўжо. Сектар для скачкоў мільгацеў разнафарб’ем спартыўных касцюмаў. Цыбатыя падлеткі са смехам куляліся праз планку на мат, падбіралі разбег, білі паклоны футбольнаму полю. Сяргей Панасавіч разпораз падыходзіў то да аднаго, то да другога, нешта падказваў, папраўляў, уталкоўваў. Адышоўшы, пільна назіраў за трэніроўкай. Аляксей лёгка збег па прыступках сектара, зайшоў да Сяргея Панасавіча са спіны. Трэнер, быццам адчуваючы, раптам азірнуўся: — Аа, Андрэевіч? Нуну, ідзі, садзіся... — Добры адзень! — Добры, добры... — Сяргей Панасавіч паціснуў яго руку, лёгка абняў, павёў да лаўкі. — Я ведаў, што прыйдзеш. Адчуванне такое было сёння. — Адкуль жа? 180 — Чуў у федэрацыі. Кажуць, Інін там цябе з гразёй мяшаў. — Хай сабе лясы точыць, людзей марочыць. Я не баюся гэтага. — I я так думаю: паплявузгае ды перастане. Але іншае мяне бянтэжыць: з табой як далей будзе? — Да вас вярнуся... Самахоць займацца буду... — Пачакай мяне трошкі, — Сяргей Панасавіч лёгка ўзняўся, — дам заданне ім, a то размагнічвацца пачалі... Рэзкі свісток мігам сабраў падлеткаў вакол трэнера. Яны, некаторыя роўныя з ім, а другія вышэйшыя за яго, уважліва слухалі, не перабівалі. Відаць, кожнаму трэнер даваў асобнае заданне. — Ну, што задумаўся? — Аляксей не заўважыў, як падыйшоў трэнер. — Ды так, пра жыццё... — Гэта няблага. Пра жыццё трэба думаць. Маё ўжо амаль мінула, а вось пра тваё — ох як трэба думаць! — Сяргей Панасавіч прымасціўся побач, зірнуў на гадзіннік. — Час ідзе, як і жыццё. Аляксей вінавата маўчаў. Ды і не любіў ён апраўдвацца. Што зроблена — тое зроблена! — Ведаеш, сынок, — Сяргей Панасавіч абняў Аляксея за плечы, — я і сам шкадаваў, што перадаў Ініну. Спалохаўся, што не выцягну цябе да той вышыні, якую ты можаш узяць. Ды і няма каму ў нас перадаць. Быў адзін — Роберт Шавакадзэ, алімпійскі чэмпіён... У Грузію з’ехаў. А больш хто? He было іх больш, высотнікаў. Я даскочыў да майстра спорту і — усё: вайна падкасіла, застуджаныя ногі пачалі балець. Перайшоў на трэнерскі хлеб. — Сяргей Панасавіч, я сам буду трэніравацца, самастойна буду ўкалваць... — He, сынок... Укалваць трэба разумна, прадумана. Укалваць і вучыцца. Вось, дарэчы, што ты ведаеш пра “фосбюры”? Так сабе, у агульных словах... А як скачуць чэмпіёны, якая іх тэхніка разбегу, пераходу планкі? Ці ж бачылі мы? Вядома, не. Мне, старому, 181 таксама не зашкодзіла б паглядзець на ўсё гэта. A то з малымі атлусцеў, заімшэў, як той камень... — Ну, што вы, Сяргей Панасавіч... — He трэба, Аляксей! Я пра сябе ўсё ведаю. Пара і мне схамянуцца, трохі асвяжыць мазгі. Вось таму і бяру цябе назад, у сваю групу. Будзеш для малодшых — як наглядны дапаможнік. Мая тэорыя — твая практыка. Згода? — Згода, Сяргей Панасавіч! — Аляксей устаў, як зрынуў у душы велізарны камень. Той нечаканы плот можна было рассунуць, праз дзірку пералезці на другі бок. А як узяць гэты, драцяны? Красовіч адмружыў вейкі, але галаву не падняў. Краем вока ўбачыў, як абмінаючы купіну, выслізгнула з парыжэлай травы гадзюка. “Відаць, шукае сабе зімоўку...” Ляніва пераліваючыся, гадзюка перапаўзла руку Красовіча, збоку ад яго па ручаіне чорнай хваляй паплыла далей. “Знойдзе вывернуты корч — зашыецца да вясны...” Да вечара заставалася гадзіны тры. Тры гадзіны за думкаміпрыпамінамі мінуць хутка і тады трэба адважвацца на нешта, каб перабрацца на той бок драцяной загародкі. Зноў, як і мінулай ноччу, з пярэрвай у чатырыпяць хвілін пачнуцца выплескі ракет, а недзе далёка глуха пачне выбіваць рытм кулямёт. Вось тут і павінен ён пераадолець праклятыя струны. Як? Пра гэта камбат не сказаў. Падкапацца нельга, бо заўважаць. Відаць, прыйдзецца скакаць. “Але ж на пяску, ды яшчэ без разбегу? Пясок можна крыху разгрэбці. I тры крокі — не болып. А штуршок ад чаго? Ад пяску? Нага паплыве — і тады рынешся ў гэты смяртэльны невад. Зазвоняць струны, узляцяць ракеты і кулямёт праніжа навылёт. А што, калі...” Гэта “калі” і нёс Красовіч з сабой. Міжволі ўспомнілася яму казка пра маладзільныя яблыкі і жывую ваду. Расказвала некалі баба Наста і таямніча заварожвала голасам: “Пераскочыць 182 конь сцяну — начэрпай збаночак вады, нарві яблыкаў ды зноў назад імчыся. Але захацелася хлопцу ў заварожанае царства зазірнуць. Зайшоў ён у палац, a там спяць усе. На сцяне мечкладунец вісіць. I толькі схапіў ён яго, як зазваніла ўсё кругом, прачнулася...” Вось і тут — зазвоніць усё, прачнецца, калі не пераскочыць ён. Зрэзаны кулямі, упадзе на пясок Мёртвай касы... “А што будзе з наступленнем? Або захлынецца ў самым пачатку, або столькі паляжа іх, пакуль не дабяруцца да дзота...” He, пра гэта думаць не хацелася. Чамусьці верылася, што адолее ён гэтую расцяжыстую перашкоду, нечакана выскачыць на касу і шыбане гранату ў варожую печ, дзе затаілася смерць. Асцярожна, не робячы рэзкіх рухаў, падцягнуў руку да кішэні, выняў гадзіннік, лёгка накруціў галоўку да канца, паклаў яго назад і паволі выпрастаў руку. Толькі цяпер заўважыў, як анямела знерухомелае цела, зацяклі ад доўгай лежкі суставы ног і спіны. Падцягнуў нагу — і па мышцах пабеглі гарачыя мурашкі сутаргі, галёнку балюча закруціла. Красовіч падцяў нагу да жывата, колькі разоў ушчыпнуў амярцвелую скуру, пальцамі рукі пачаў праз халяву бота ціскаць лытку, наганяючы кроў. Хвіліны праз дзве адчуў, як цяпло напаўняе нагу, ажыўляе адубелыя пальцы. “Перад скачком трэба будзе размяць рукамі ногі, a то не адштурхнуся, не зраблю добрага маху...” Колькі іх, гэтых махаў, было ў жыцці Красовіча? He так і многа. Хіба што ў дзяцінстве, калі ноччу церабілі чужыя яблыкі або грушы, а разбуджаны гаспадар з млёнам ад жорнаў ці з качалкай вылятаў з сенцаў. Вось тады стрымгалоў, губляючы яблыкі, сігалі яны праз плот, ратуючы любімыя месцы папругі ад каламазі і пер’я. Ды хіба што ў юнацтве былі скачкі на спрэчку з хлопцамі. Тады нацягвалі вяроўку на самым беразе рэчкі і бралі вышыню, пляскаючыся ў ваду. Красовіч звычайна выйграваў ва ўсіх. Выйграваў лёгка і з вялікім запасам. Але гэта было даўно, да жаніцьбы... 183 Як велізарны камень, Аляксей бухнуў на падлогу ёмкую адзідасаўскую сумку. Маці з бацькам адчувалі, як цяжка выцягнуць сыну на спорткамітэтаўскую стыпендыю, таму нагрузілі яго, як маглі: з дзесятак буракоў, паўкошыка адборнай бульбы, сала і цыбуля, пара сыроў і гарнушак свайго масла, тры самаробныя кілбасы ды яшчэ розная наедзь, якая дапаможа Аляксею падмацавацца і захаваць сілы. Дзякуй Богу яшчэ, што за спартыўны інтэрнат плаціць не трэба. I ўсё ж маладому арганізму стыпендыі і бацькоўскіх калорый не хапала, таму Аляксей час ад часу хадзіў са сваім землякомаднакласнікам на падзаробкі. Адзін час іх прынялі грузчыкамі на мясакамбінат. Аляксей вучыўся завочна на трэцім курсе філфака, таму яму было лягчэй перанесці другую трэніроўку на больш позні час. Ды і сама праца грузчыка была неблагой трэніроўкай. А вось Яўгену, невысокаму шустраму студэнту дзённага аддзялення, было горш. Ен мог сарвацца толькі з апошняй пары лекцый, знайшоўшы важкую прычыну ці мусовую зачэпку. Як бы там не было, але яны ў касках, адзетыя ў брызентавыя робы, паўмесяца цягалі свіныя і цялячыя тушы з рэфрэжэратараў, падчэплівалі іх на крукі і па падвесцы гналі ў халадзільныя камеры. Аднойчы ў такой камеры, трыццаціметровай, з праходам пасярэдзіне, затрымаўся Яўген: відаць, паляндвіцу з тушы выразаў на абед. Хлопцы гукнулі і, не пачуўшы адказу, закрылі камеру, уставілі ў зашчоўку шплінт. Герметычныя дзверы аўтаматычна адключылі там, усярэдзіне, святло. Праз паўгадзіны заўважылі, што няма Яўгена, успомнілі, дзе бачылі яго апошні раз. Калі адкрылі цяжкія жалезныя дзверы, з маразілкі вылецела воблака пару. Адагравалі яго спіртам. I хвілін дзесяць з рота ў яго вырываліся ні то ляскат зубоў, ні то гарлавыя мыкі, падобныя на мат. Брыгаду аднойчы разагналі. I яны ўладкаваліся на піўзавод. Ім выдалі гумовыя боты сорак чацвёртага памеру. Аляксей на шкарпэткі накруціў анучы і гумовікі былі яму ў самы раз. А Яўген набэрсаў на 184 ногі дзве пары ануч, але боты ўсё адно шлэпалі, калі хлопцы цягалі тару для бутэлек, грузілі машыны, пераносілі ячмень. Аляксей, захоўваючы спартыўны рэжым, піва не піў. А Яўген, нацягаўшыся скрынак, прыкладаўся да бутэлькі ці конаўкі, жлукціў піва літрамі. Адзін раз, калі півавозы высмакталі з чанаў бурштынавае пітво, а хлопцы, стомленыя, знясіленыя, прыселі адпачыць, Яўген прысмокнуў: — Піўка б для рыўка... — У чанах — на дне толькі... — Вядром бы зачэрпаць... — А як? — спачувальна ўторыў Аляксей. — Знаеш як? Я вазьму вядро, а ты мяне за ногі патрымаеш. Зачарпну — выцягнеш. — Давай... Яўген прынёс вядро, лёг на край чана. Аляксей узяў пад пахі яго ногі, пачаў паволі апускаць у чан. За метр да піва Яўген апусціў вядро, зачарпнуў залацістую вадкасць: — Цягні! Аляксей пацягнуў і Яўгенавы ногі вылузнуліся з гумавікоў, а сам ён пялёхнуў у чан. Мокры, як квач, стаяў ён на дне з напоўненым вядром, піва ручайкамі сцякала з мокрага адзення... — Ну, што рабіць будзем? — На вядро, а тады цягні мяне. Вядро з півам лёгка ўзляцела наверх, а Яўген, учапіўшыся за пададзеную папругу, ускараскаўся на край нечаканай купельні. А Аляксею ўспомніўся Нёман, калі Яўгену стаматолаг паставіў залатыя зубы, але не замацаваў іх, каб прыцерліся. Яўген боўтнуў у вір першы, вынырнуў. “Як вада?” — спытаў Аляксей. “0!” — адтапырыў вялікі палец Яўген — і залатыя зубы цыркнулі ў ваду. Доўга ныралі яны ў вір, аблазілі ўсё, але зубоў так і не знайшлі. Мокры, але вясёлы, Яўген выкручваў світэр, штаны, нязлосна кляў боты сорак чацвёртага памеру. 3 піўзавода яны хутка звольніліся. 7 Зак. 3733 185 Аляксей перакладаў прадукты з сумкі ў халадзільнік і думаў пра заўтрашнюю ранішнюю трэніроўку. Але гэта было даўно, да жаніцьбы. I хоць прабеглі чатыры гады, усё помнілася да драбніц, да кожнай рысачкі і кроплі. Памяць так яскрава ўвабрала тое даўнішняе жыццёбыццё, што магла, як на кінастужцы, адкруціць яго назад і вярнуць на вочы наноў... 3за прорваў хмар выглянула няяркае вечаровае сонца, вятрыска аціх, як бы спалохаўся, каб не разагнаць летуценні і прыпаміны Красовіча.