• Часопісы
  • Пенальці  Алесь Камароўскі

    Пенальці

    Алесь Камароўскі

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 262с.
    Мінск 2000
    87.47 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Нуну, не лапай, a то чарпаком трэсну! — яна порстка налівала ў міску суп, дабаўляла мяса. — Хлеба — колькі каму трэба, самі возьмеце.
    Аляксей глядзеў на Таню і ўспамінаў выпускны вечар і цёплы дотык рукі аднакласніцы, якую так кахаў яго лепшы сябра: “Пайшлі кудынебудзь...” Яны ішлі па вуліцы, гаварылі, пасля селі на лаўку пад гронкамі навісі язміну. Аляксей маўчаў, а яна шчасліва нешта шчабятала... Захмялелыя губы яе чакалі пацалунка, манілі, неадольна вабілі к сабе... Язмін пахам спелых суніц кружыў галаву... I ён мог прыпасці, зацалаваць яе, захлынуцца ў абдымках, бо ведаў — падабаецца ёй, але ў апошні момант адкаснуўся, прыўстаў, адламаў важкую галінку язміну: “Пайшлі назад, нас, відаць, шукаюць... Вазьмі на шчасце...” Яна ўзяла язмін, адламала ля злому сухі сучок, кінула яго пад лаўку: “Пайшлі...”
    — Аляксей, давай яшчэ далью, — Таня паднесла напоўнены чарпак.
    — Бач ты! Як Аляксею — дык налью, — здзекаваліся размораныя галасы, — а нам?
    156
    — Сораму на вас няма. Гляньце — тонкі які, худзенькі. — He саромячыся, адбівалася Таня. — Адны костачкі...
    — Ля касцей — і мяса смачнейшае!
    — Добры певень — заўсёды худы!
    Брыгада рагатала. Нават брыгадзір не пярэчыў, з усмешкай дахлёбваў суп. .Аляксей чырванеў, але не злаваў, смяяўся разам з усімі. Толькі Мішка Пшык з кожным жартам хмурнеў, набычваўся, зпад ілба глядзеў на Таню, бы распранаў яе вачыма, соп, моўчкі жуючы мяса.
    — Аляксей, гушчы паўчарпака... — Таня зноў павярнулася да яго.
    — ...каб лыжка стаяла... — дабавіў нечы голас.
    — I не толькі лыжка... — прадоўжыў другі.
    Новы выбух смеху яшчэ ніжэй прыгнуў Пшыка.
    — Мужыкі, канчай трэп! — брыгадзір устаў, даючы знаць, што абед закончаны.
    Лёгкія сняжынкі закружылі паляну, паплылі ў кругаверці разлапістыя сосны, як бы радуючыся зімовай пярыне.
    — Салага, адвалі ад Тані, — Мішка Пшык насуплена глядзеў не на Аляксея, а недзе туды далей, — a то прышыю як піць даць.
    — Ты што, аб’еўся? Я тут прычым?.. — Аляксей ускінуў бензапілу на правае плячо. — Дурань ты!
    Спакою на душы не было, быццам туды кінулі брудны камень, і кругі трывогі ніяк не маглі пагаснуць. “I што гэта яму стрэльнула? Каб я да яе заляцаўся, a то...”
    Сосны падалі цяжка, выбухамі ўскідаючы з зямлі супакоеныя сняжынкі. “I чалавек, відаць, падаў некалі так, як сасна, прабіты кап’ём...”
    Аляксей нутром, а хутчэй спінай адчуў, што ён не адзін. Нечыя вочы праціналі яго. Рэзка рвануўшы пілу, павярнуўся. Крокі за два з паўузмахам фінкі стаяў Пшык. Аляксей міжволі націснуў на рычажок газу. Піла раўнула, кінуўшы пад ногі клубок смярдзючага дыму. Зэк баязліва адступіў.
    157
    — За што? — Аляксей пабялеў ад уяўлення таго, што магло здарыцца, ступіў яшчэ крок наперад, не збаўляючы газ.
    — Я... я нічога, — апусціў руку Пшык.
    — А фінка?
    — Mary табе падарыць...
    — Кінь пад ногі мне... — Аляксей прыўзняў разак пілы. Ланцуг роўна накручваў кругі.
    Фінка шмякнулася ля бота.
    Аляксей збавіў газ, апусціў разак, але пілу не адводзіў:
    — Дурань ты! У мяне дзяўчына ёсць у Беларусі. Бачыў, колькі мне пісьмаў прыходзіць?
    Пшык маўчаў, цярэбячы рукавіцу.
    — Ты думаеш, яна сур’ёзна ка мне? Яна ж, як і ўсе мы, жартуе... А любіць шафёра, відаць...
    — Ну не скажы... — Пшык аж змяніўся з твару, быццам дайшло да яго нешта.
    — I я ж мог папалам цябе перарэзаць, — Аляксей паставіў пілу на мох.
    — Дурань я, ты праўду сказаў.
    — Ладна, ідзі...
    У той жа дзень Аляксей закінуў фінку ў таёжнае возера. А праз два тыдні Таня распісалася з шафёрам, які развозіў з ёй абеды.
    Камбат яшчэ доўга ўглядаўся ў прыцемак Мёртвай касы. Заціхла далёкая кананада. Толькі зрэдку двухтрохпатронным тахканнем агрызаўся кулямёт. У поўнач зза вышыні пачалі ўзлятаць ракеты, аддаляючы на колькі секунд прыцемак, быццам фатограф разводзіў і зводзіў чорныя завесы аб’ектыва. Яны ўзляталі роўна, праз пяць хвілін, як бы нябачная стрэлка гадзінніка, дайшоўшы да патрэбнага дзялення, тузала спуск катапульты.
    — Драмануў трохі?
    — Выспаўся...
    — Гранаты ўзяў?
    — Дзве супрацьтанкавыя.
    158
    — Пярэрва між ракетамі — пяць хвілін. Як адгараць — перакідай боты і адзенне. Кідай у траву. He паспееш абагнуць калючку — замры, пачакай другой ракеты. Гранаты — з сабою.
    — Добра...
    — Перапаўзеш — адзеньсяабуйся. Знайдзі сушэйшае месца. Замаскіруйся, затаіся. Думай, як прайсці блішчасты дрот.
    — Мне б што цвёрдае для апоры...
    — На ліха?
    — Ёсць адна задума...
    — Пусты дыск зпад кулямёта — пойдзе?
    — Пойдзе.
    — Я думаю — лішняе. Цягнуць толькі.
    — Потым пакіну яго за калючкай.
    — Ну, табе відней...
    — Хай будзе...
    — Вазьмі мой парабелум. I гадзіннік — Сяргей трафейны перадаў.
    — Нашто парабелум?
    — А раптам што?..
    — Што?
    — Ну, скажам, кінеш — прамахнешся...
    — Яны не прамахнуцца.
    — I ўсё ж хай будзе.
    — Хай...
    — Гадзіннік вечарам накруці: спыніцца — згубіш час.
    — Накручу...
    — Днём — не варухніся. Чорт іх ведае, колькі ў іх там вачэй. I не засні... Заснеш — гэта навечна.
    — Ведаю...
    — Тры кулямёты будуць напагатове. Калі што — падстрахуем.
    — У колькі наступленне?
    — У шэсць. Як пачне развідняцца...
    Яны памаўчалі. Кожны думаў аб сваім.
    — Схаджу, вазьму пусты дыск...
    — Схадзі...
    159
    Красовіч нырнуў у сляпіцу, праз мінут пяць быў поруч.
    — Узяў?
    — Узяў.
    — I нашто ён табе?
    — Там відаць будзе...
    — Што яшчэ...
    — Вось дакументы мае. Калі што — ясна куды...
    — Ведаю...
    — Або Сяргею Гораву перадай.
    — Мо вернешся шчэ...
    Красовіч змаўчаў.
    Ракеты ўзмывалі ўверх, віслі на колькі секунд у сполахах неба, ахопліваючы святлом шэрасіні пясок Мёртвай касы, уздыбленыя грывы чаротаў, і, гаснучы, падалі ў морак. Вецер, нагойсаўшыся за дзень, сцішыўся, недзе злёг. Было золка. Ці, можа, ад напругі і ўяўлення нялёгкага шляху цела прабіралі дрыжыкі. “Сто метраў за паўтара сутак... Лягчэй бы сто кіламетраў за гэты ж час...”
    — На пясок не вытыркайся... Болып чым упэўнены — там міны.
    — He палезу. Хіба што дзе з краю...
    — I з краю не лезь.
    — А драцяныя гуслі?
    — Мо паднырнеш...
    — А як зачэпіш? Яны ж не проста так...
    — Відаць, не проста...
    Яшчэ колькі мінут памаўчалі.
    — Ну, Аляксей, пара...
    — Пара...
    Камбат левай рукой абняў за плечы:
    — 3 Богам!
    Хвост ракеты захлынуўся ў дыме, нырнуў у цемру. Красовіч слізгануў з чароту, зліўся з сажай начы. Сэрца камбата адлічвала секунды. Нарэшце новая ракета завісла ў бяздонні неба. Але як не ўглядаўся ён у той бок, куды папоўз Красовіч, нічога не ўбачыў. “Як праваліўся... Малайчына”. Пачакаў, пакуль яшчэ
    160
    адзін водбліск рассунуў цемру, да колікаў у вачах утаропіўся ў балаціну, шукаючы хоць што прыкметнае, але зноў зрок не зачапіўся за тое адметнае, што цьмяна акрэсліла б затоеную постаць.
    Перад чэмпіянатам Еўропы нагрузкі ўзраслі. Аляксей адчуваў, што пара б спыніцца, даць перадых навярэджанаму целу, але трэнер зноў і зноў прымушаў яго пракручваць фазы скачка. Аляксей разбягаўся — які, ці не соты раз? — і бяздумна ўзлятаў над планкай.
    — Цярпі, цярпі, казак, атаманам будзеш! — трэнер паляпаў па плячы. — Давай яшчэ разоў дзесяць.
    Аляксей зноў ішоў на планку, як галавой у сцяну — падаў на мяккі паралон.
    — Усё... Больш не магу... — хацелася праваліцца праз мякаць матаў, праваліцца ў гаючую прахалоду басейна і ніцма ляжаць датуль, пакуль вада не адцягне стому і млявасць.
    — Нуну, стары! Расслабіўся, разлёгся, як сасіска... Нас жа Еўропа чакае. Майфарт, Вшола, Крупек... Ты іх павінен пабіць!
    Аляксей ляжаў, шырока раскінуўшы ногі. Што яму гэтыя маральныя бязбольныя цвікі, якія заганяў у спіну трэнер? “Чым перамагчы? Аднаго жадання мала...”
    — Ды ты падумай: Рым, Пантэон, амфітэатр, Ватыкан... Можа, і не выйграеш... Але ж пабудзеш... I сёетое купіш — відэамагнітафон, шмоткі... Шык! Можа, і мне перападзе...
    “Толькі і чуеш: шмоткі, відэа... Гары яны гарам! Я не дарос яшчэ да Еўропы”.
    — Давай, стары, яшчэ два разы. Штуршок мацней, магутней! Выкладзіся.
    Аляксей нехаця ўстаў, выйшаў на адметку разбегу, зірнуў на планку. Прыўзняўшыся колькі разоў на насках, пачаў разбег пругка, быццам укладаў у кожны ціск ступні нарастаючую злосць. Апошнія тры шырокія і — штуршок! Боль працяў нагу страшна,
    6 Зак. 3733
    161
    быццам у бядро ўсадзілі вострае кап’ё, і яно, прабіўшы правы бок, вылезла аж у перадплеччы. Збітая целам планка адляцела за стойку. Аляксей упаў на бок, ухапіўся за бядро і, каб хоць трохі адагнаць боль, пачаў масажыраваць вялікую мышцу. Сутарга прайшла, але бядро гарэла, быццам з яго выцягвалі гарачыя жылы.
    — Што, што з табой? — замітусіўся трэнер.
    — Нага... — ледзь выдыхнуў Аляксей, скрыгітнуўшы зубамі.
    — Дзе?
    — У бядры...
    — Сядзь... Ну сядзь, супакойся.
    Аляксей прыўзняўся, сеў на левы бок, апёршыся на руку, расслабіў правую нагу. Боль памалу, як пажар, пачаў распаўзацца па ўсёй назе — у сцягно, у калена, у ікру...
    Інін быў старэйшы за Аляксея гадоў на дзесяць. Белая густая канадка — у ёй і сівізна не відаць — прыгожа адкрывала аскетычныя лініі шчок, прамы нос, прыпухлыя губы. Сіняя адзідасаўская масцерка з чырвонабелымі палоскамі на рукавах яшчэ больш падкрэслівала яго эфект. Такое ж трыко, белыя красоўкі... I нават рухі яго ішлі прыгожа і грацыёзна, быццам разлічаны былі не на вучня, а на таго, хто падглядаў, любаваўся ім. Такіх любілі.
    Так здавалася Аляксею. He раз у падтрыбунным буфеце, п’ючы апельсінавы сок, чуў Аляксей, як нафуфыраныя прадаўшчыцы змоўліва шапталіся, адорвалі трэнера вабнымі ўсмешкамі, ківалі адна адной: “Красавёц!” Гадоў пятнаццаць назад ён быў чэмпіёнам рэспублікі, выступаў на Еўропе, але больш двух дваццаці ні разу не ўзяў. Завочна закончыў інстытут фізкультуры, стаў трэнерам “Дынама”. Да яго прыходзілі недаспелыя высотнікі, якіх трэба было, як ён казаў, даводзіць да міжнародных вышынь. Малодшыя групы ён не вёў.
    У арку стадыёна заехалі белыя “Жыгулі”. Той, што быў за рулём, вылез, памахаў рукой, зноў сеў у
    162
    машыну. Інін, паказаўшы, што бачыць, прывітальна павёў даланёй у адказ.
    — Ну што, Лёша, сёння закончым, — трэнер зірнуў на электронны гадзіннік. — Ты зайдзі ў медпункт, пакажыся Зоі. Хай паглядзіць... А заўтра раніцай пазвані.
    “Жыгулі” прасігналілі.
    — Ну, бывай! Я пабег.
    Аляксей асцярожна ўстаў, дакульгаў да лаўкі, забраў спартыўны касцюм і, не адзеючыся, пачыкільгаў да трыбуны. Кожны крок аддаваўся болем. “Хоць бы не пералом...”