Вадзіка тады ён не збіў з панталыку: “Будзеш рыхтавацца ці адказваць адразу?” — “Mary і адразу”. — “Цікава. Адкуль ты родам?” — “Са Стаўбцоўскага раёна”. — “Чаму Стоўбцы Стоўбцамі называюцца?” Хлопец расказваў пра тое, што вычытаў некалі ў легендзе: пры ўездзе ў горад стаялі тры стаўбы, адсюль і пайшла назва. “А вось ты едзеш у сталіцу, пасярэдзіне дарогі — Койданава. Адкуль яго чорт прынёс?” Прыйшлося ўспомніць, што ў тысяча дзвесце сорак першым годзе, калі Батый заваёўваў Русь, Койдан са сваімі нукерамі і цьмою, а дакладней 5 Зак. 3733 129 — войскам, рынуўся на Белую Русь. Ля Крутагор’я ён быў разбіты. “А вось ты прыехаў у Мінск. Адкуль такая назва з’явілася?” Расказваў пра тое, што чытаў: рака Менка, па якой прыплывалі купцы і мянялі тавары. Адсюль і пайшло: Менеск — Менск — Мінск. “Чаго ты прэшся на гэты філфак? Ідзі на гістфак”, — сказаў напаследак “гусарскі вус” і паставіў “выдатна”. Залікі Вадзік здаў за два дні, а экзамены здасць пасля гульні з “Аяксам”. He першай, а другой, дома. * * * Гульня з галандцамі была цяжкай. За дзень да яе марскі цыклон прынёс пранізлівы вецер. Бухматыя хмары плылі над стадыёнам, высейваючы дакучлівае мроіва дажджу. I ўсё ж на гульню прыйшло тысяч дваццаць. He змаўкалі трашчоткі, раўлі трубы, іскрылі бенгальскія агні. Усе чакалі магутнага разгрому нейкіх там задрыпаных беларусаў. Перадматчавыя спецвыпускі газет давалі шматлікія інтэрв’ю футбалістаў, трэнераў, былых галеадораў, і ва ўсіх сцвярджалася: заб’юць, толькі адзінае пытанне — колькі? Толькі вопытны Махлас адмахнуўся ад рэпарцёраў: каманда саперніка непрадказальная, гульня пакажа. Першы тайм, як і чакалі, пачаўся рашучымі атакамі гаспадароў. Тактыка была простая: як мага хутчэй забіць, ашаламіць. Пакуль не ачомаюцца, правесці яшчэ дватры мячы, а ў другім тайме давесці разгром да канца. Вёрткія нападаючыя галандцаў прарываліся па краях і, не раздумваючы, падавалі ў штрафную. Сакалоўскі, Сілаў, Арцёмаў выйгравалі паветраныя дуэлі. Пару разоў, баючыся лавіць слізкі мяч, адбіў яго Макевіч. Зноў і зноў “Аякс” ішоў наперад, дынамаўцы ўмела перакрывалі подступы да штрафной, гулялі на апярэджанне, не даючы саперніку прайсці па цэнтру. Флангавыя навесы і прастрэлы пакуль нічога не давалі. Хіба толькі адзін раз, 130 калі мяч слізгануў па галаве Сакалоўскага і апаў на лініі варатарскай пляцоўкі, ван дэр Гун мог прабіць па варотах. Але і ён не чакаў такога падарунка, a Косця Сіваліхаў тут жа адправіў мяч на левы край Малянскаму. Уладзімір адкінуў яго Рахаўцу. Вадзік, адчуваючы, што будзе падача, рвануўся на правы край. Валера не прамарудзіў, адразу ж падаў на вугал штрафной. Ясінскі выскачыў зза абаронцы, і не даючы апусціцца мячу, прабіў. Стадыён анямеў і ахнуў. Чорнабелае ядро чыркнула па бакавіне штангі і вылецела за лінію поля. Сотні грудзей аблегчана выдыхнулі. Пакаціліся рэдкія апладысменты. Ішла трыццатая хвіліна. На табло свяціліся нулі. Так і закончыўся першы тайм. У другой палавіне сустрэчы “Аякс” памяняў гульню. Убачыўшы, што падачы з левага і правага краю нічога не прыносяць, галандцы пачалі нагнятаць ціск па цэнтры. Цяпер уся гульня ішла праз Махласа. Ен, як вопытны дыспетчар, умела дырыжыраваў мячом, разыгрываючы “сценкі”, імкліва адкрываўся, тут жа атрымліваючы мяч, смела ішоў на абводку. Але і да гэтага дынамаўцы былі гатовыя: Леанід Мікалаевіч прадказваў такі варыянт. У цэнтры паўабароны здвоіліся Рахавец з Насевічам. Падцягнуўся да іх у адну лінію і Дудко. Па краях выкладваліся Белы з Малянскім. Паўабарона з пяці футбалістаў павінна была вытрымаць. Толькі адзін Ясінскі снаваў між галандскіх паўабаронцаў, чакаючы зручнага моманту. Раней ці пазней ён павінен з’явіцца. Прыціснутая да варот дынамаўская спружына калінебудзь ды выпраміцца, пашле сваё вастрыё нападзення — Вадзіка Ясінскага — да амстэрдамскіх варот. I ён дачакаўся. Галандскія абаронцы падцягнуліся да цэнтра поля, забыўшы той, першы момант ля сваіх варот. Адбіўшы чарговую атаку, мяч падхапіў Малянскі і, пачуўшы слова “Кіньі”, паслаў мяч верхам за цэнтральны круг. Пярэдні абаронца ў скачку не дацягнуўся да яго. Вадзік рвануўся за спіну праз падстаўленую нагу чысцілыпчыка, пераскочыў, вырваў зна 5* 131 рок прыхопленую футболку з рукі апошняга і панёсся насустрач варатару. Бартэз не рушыў наперад, чакаў зручнага моманту, каб выйсці і скараціць вугал удару. Да штрафной заставалася метраў пяць. Варатар рвануўся насустрач. Вадзік прабіў — Бартэз сходу нырнуў уніз улева і кончыкамі пальцаў дацягнуўся да мяча. Гэтага хапіла, каб той не ўляцеў у сетку, прайшоў побач са штангай. Стадыён апладзіраваў — і Бартэзу, і Ясінскаму. А Вадзік сплюнуў ад роспачы: “Таўкач! Такога моманту можа і не быць. Трэба было біць мацней, мяч цяжкі”. Праўда, ніхто з партнёраў не папракнуў. Галандскія футбалісты раптам зноў змянілі тактыку: пры першым жа нязначным сутыкненні пачалі прытворна падаць. Але нямецкі суддзя гульню не спыняў, паказваючы, што парушэнняў не было. Надзея атрымаць такім чынам штрафны паблізу варот ці вымучыць пенальці знікла. Гульня перайшла ў спакойнае русла. Фінальны свісток арбітра зафіксаваў нулявую нічыю. Футбалісты “Аякса” пакідалі стадыён, панурыўшы галовы. Гледачы свісталі. А дынамаўцы ішлі ў раздзявалку гордыя, у вачах свяцілася радасць. Яны сёння выстаялі. Дома будзе лягчэй. * * * Адвячорак за акном спусціўся непрыкметна. У прыцемку растварыліся абрысы дамоў, зліліся з цемрай кроны дрэў... Вадзік чуў, як Віка прымала душ, пасля сушыла валасы фенам. He хацелася ўставаць, каб уключыць святло. 3 магнітафона лілася лёгкая музыка. На сэрцы было суцішна і хораша. Яна прайшла ў канец пакоя, уключыла таршэр, вярнулася і села побач: — Mae з’ехалі ў вёску. Заўтра вернуцца. Я крыху пабойваюся адна. 132 — Наймі вартаўніка, — усміхнуўся Вадзік і лёгка абняў за плячо. — А ты? — яна не адхінулася, а, здаецца, нават прытулілася да яго грудзей. Чорныя пасмы валасоў пахлі ландышам, прыемна казыталі Вадзікаву шчаку. — Я з радасцю застаўся б, але заўтра гульня, фінал кубка, і мне трэба выспацца. Яна нічога не сказала, але, як здалося Вадзіку, крыху адкаснулася ад яго шчакі. — Віка, ты не крыўдуй. Я пасля бяссоннай ночы ног не пацягну. А хлопцы што скажуць? Нам жа за кубак, калі выйграем, званні майстроў спорту свецяць. — Вадзік, я ўсё разумею, але... — Што “але”, што? Мілая ты мая... — Вадзік прытуліў яе, пачаў цалаваць. Яе губы, спачатку халодныя, нясмела адказалі, пасля пацяплелі, сталі гарачымі, пачалі страсна шукаць яго зубы, язык... Вадзік, хмялеючы, цалаваў шчокі, вочы, шыю. Рукі міжволі пайшлі ніжай, адчуваючы пад шаўковым халацікам яе цела, распусцілі завязкі... Віка выдыхнула і абвіла яго шыю рукамі, пальцамі цярэбячы валасы, пагладжваючы шчокі. A ён, забыўшыся на якім свеце, расхінуў халацік, пачаў цалаваць саскі грудзей, упадзінку між імі... Віка застагнала і раптам спружынна рванулася з яго рук: — He, Вадзік, не! Толькі не цяпер... — быццам ашаломленая, захінула крысо шоўку, узяла завязкі на банцік. — Выходзь за мяне замуж, Віка, — Вадзік хацеў прытуліць яе зноў, але яна далікатна адвяла яго руку. — Табе ж часу не будзе жаніцца. Вунь паклонніцы адбою не даюць: аўтографы, фатаграфіі. Кожны дзень — дзве трэніроўкі. А пасля — зборы, раз’езды. За мячом свету не бачыш, — Віка ўстала, уключыла агульнае святло. — Што праўда, то праўда: трэніроўкі, раз’езды, зборы... Такое жыццё ў футбалістаў. I іх жонкам не 133 пазайздросціш: чакай, што заўтра прыедзе, каб раніцай зноў адправіць у дарогу. А вось “свету за мячом не відаць”... Я не сказаў бы... Можа, дзякуючы яму, я свет і ўбачыў. Нават з табой праз мяч пазнаёміўся. Помніш? — Помню, — Віка рукамі страсянула пасмы валасоў, хітнула галавой, роўна рассыпаючы іх па плячах. — Пайшлі на кухню, я цябе чаем пачастую. Вада ў чайніку закіпела. Віка кінула шчопаць змельчаных лістоў і кветак у пузаты збаночак, да верху заліла кіпенем: — Ведаеш, колькі ў заварцы лекаў? Лічы: лісты парэчкі, маліны, суніц, кветкі чабору, мята, ліпавы цвет, травазуброўка і мацярдушкі. О, колькі ўсяго — восем! Сястра яшчэ зверабой кідае. — Смачна, — Вадзік прыхлёбваў духмяны гарачы напой упрыкуску з пячэннем. — А ведаеш, Віка, я не жартую: выходзь за мяне замуж. — А жыць дзе будзем? Ты падумаў... — Калі выйграем у “Аякса”, нам абяцалі кватэры даць. Спачатку хаця б аднапакаёўку. А там — відаць будзе. Так што згаджайся, я два разы не прапаноўваю, — Вадзік усміхнуўся. — За сённяшні вечар ты два разы і прапанаваў, — Віка пальцам дакранулася да кончыка яго носа. — I праўда. Значыць, Бог троіцу любіць. Чакай... Была палова дванаццатай, калі ён ішоў на метро. * * * Леанід Мікалаевіч Вадзіка Ясінскага ў асноўны састаў не паставіў: “Адпачні перад гульнёй з галандцамі. Мы сёння і без цябе павінны выйграць. Пабудзь у запасе, хай маладыя сябе пакажуць”. Вадзік не пярэчыў, але не мог уседзець на лаўцы запасных. Няма нічога больш цяжкага, чым бачыць, як каманда атакуе саперніка, надзейна авалодаўшы цэнтрам поля, і не можа забіць. Выжыльваецца ся 134 рэдняя лінія, носяцца ў прарывы два нападаючыя, a мяч, як закляты, не ідзе ў вароты. Барысаўскія нападаючыя, адышоўшы назад, адбіваюцца разам з абаронай, не думаючы пакуль што аб нападзенні. Ціха, заняўшы амаль сектар, сядзяць, балельшчыкі, што на дзесятку аўтобусаў прыехалі з раённага гарадка. Стыне ў варотах Жэня Макевіч, дынамаўскі варатар. Яму сёння пасапраўднаму нават і не білі. Хіба што разы два, ды і то далёка ўбок. Эх, выйсці б зараз на поле яму, Вадзіку, падхапіць мяч, абвесці на хуткасці аднаго, другога і штосілы гахнуць па чужых варотах, каб аж сетка затрапятала ў якімнебудзь вугле! Але не, Леанід Мікалаевіч і не думае рабіць замену, спакойна назірае за гульнёй. Два нулі на табло, як здзіўленыя вочы, праводзяць ігракоў у падземны пераход пасля першага тайма. У перапынку галоўны трэнер падказвае памылкі, просіць больш біць па варотах здалёк, робіць перастаноўкі ў лініях. Замен — ніякіх. Хлопцы, апусціўшы гетры на нагах, расслаблена слухаюць, адпачываюць, палошчуць горла мінералкай. У другім тайме дынамаўцы зноў атакуюць. Некалькі разоў з метраў трыццаці б’е Валера Рахавец. Адзін раз мяч пралятае над перакладзінай, другі раз варатар з цяжкасцю пераводзіць яго на вуглавы. Б’юць здалёк Валодзя Малянскі і Валодзя Белы — варатар адбівае. Барысаўская каманда амаль не пераходзіць цэнтр поля, трымае абарону. А часу да канца тайма застаецца ўсё менш і менш. Зноў дынамаўцы наносяць некалькі ўдараў па варотах — міма! Калі на табло застануцца нулі, будуць яшчэ два дадатковыя таймы па пятнаццаць хвілін. Свісток галоўнага суддзі сведчыць аб гэтым.