— Бачыце, колькі загатовак у мяне нарыхтавана, — дзед Максім паказаў на прыслоненыя да сцяны розных памераў драўляныя кавалкі. — Кожнае дрэва сваю душу і характар мае. Адно — мяккае, другое — цвёрдае. Запалкі, напрыклад, з асіны і топаля робяць. Яны добра колюцца. А вось добры паркет з дуба і ясеня атрымліваецца. Гэты вось аловак, якім я лініі адзначаю, робяць з кедра ці ядлоўца. Сасна смаловая на палубы караблёў ішла. А хаты з яе — як званы. Каб лазню зрабіць, лепшага за асіну матэрыялу не знойдзеш. Бяроза і бук для прыкладаў зброі 123 ідуць: яны цвёрдыя і не трэскаюцца. Мая баба некалі галаўны боль пад бярозай лячыла: пастаіць паўгадзіны пад ёй, ствол пагладзіць — лёгка адразу стане. Ды і я, калі моташна, нездаровіцца, іду пад крону дуба, шурпаты ствол рукамі пешчу. Як бачыш праходзіць слабасць. Дуб сілу дае. Вадзік слухаў і дзівіўся, адкуль дзед столькі ведае. Жыццё, відаць, навучыла, мноства тайнаў прыроды адкрыла. Ды з пакалення ў пакаленне, ад майстра да майстра перадаваліся гэтыя тонкасці, беражліва захоўваліся ў народных умельцаў, каб ад паўзабытага зноў адрадзіцца ў сучаснасці. Быў ён сядытады на дачах сваіх сяброў, бацькі якіх усярэдзіне ўсё з дрэва зрабілі. А на адной бачыў нават свяцільнік у форме кола з воза. Дзед Максім браў у рукі брускі, гладзіў заскарузлымі далонямі, паказваў спілы розных дрэў, гадавыя кольцы на іх, зноў расказваў пра кадкі і кубельцы... А Вадзіку чамусьці ўяўлялася іхняя каманда, ігракі, падагнатыя адзін да аднаго, як клёпкі ў дзедавай бочцы, надзейна і гожа... Вечарам Віка з Вадзікам з’ехалі з вёскі апошнім аўтобусам. * * * Ля стадыёна гулі і спрачаліся балельшчыкі. Кожны даказваў сваё, але ўсе сыходзіліся на адным: у першай гульні на выездзе будзе цяжка. Галандскі “Аякс” дома будзе рваць і кідаць, але перамогу не выпусціць. — Гэта — не жартачкі, — гарачыўся высокі бландзін. — У нашых міжнароднага вопыту няма, адзін імпэт. У галандцаў — тэхніка і ігракі, як на падбор. А варатар? Чэмпіён свету і Еўропы! Паспрабуй забі такому. — А ты помніш, як Францыя Бразілію раскалаціла? Хаця ўсе зараней ёй чэмпіёнства аддавалі, — 124 невысокі таўсцячок расхінуў куртку. — I тут можа быць тое ж. — Ну ты і загнуў! У нас жа такога, як Зідан, няма пакуль. He веру я, што нашы ў наступны круг выйдуць. He дараслі яшчэ. — Хлопцы, хлопцы, супакойцеся. Мяч круглы і ўсякае можа быць. Вядома, “Аякс” гуляе класна. Але і нашы ім нервы папсуюць, — чырванашчокі кірпаты мужчына паправіў гальштук, газетай паказаў у бок футбольнага поля. — Я трэніроўку іх учора глядзеў. Хлопцы — закачайся! Рыўкі, удары, абводка... Сярэдняя лінія, як заведзеная працуе. Ды і абарона па росту іхнім не ўступае. Нападзенне, праўда, слабейшае. Адзін Ясінскі не выцягне: зажмуць, закрыюць ці пакалечаць. Але — пачакаем. He трэба адчайвацца. Гаворка з Кубка чэмпіёнаў пераскоквала на свой чэмпіянат, плыла ў даўнія ўспаміны, зноў вярталася назад. — Ну, адгуляюць там, у Галандыі, нават няхай пару мячоў прайграюць. А што дома? Перад адказнай сустрэчай — фінал свайго кубка. Куды федэрацыя глядзіць? Можна было б і перанесці. Ці ж сляпыя яны? Хто ж перад такой гульнёй за тры дні кубак прызначае? Здурнелі... — Што праўда, то праўда. Ці ж паспеюць яны сілы аднавіць. Кажуць, федэрацыя ўперлася, не хоча пераносіць: кажуць, дата нашага кубка была раней вядомая... — А што важней — наш ці еўрапейскі? Тут і гаварыць няма чаго. Хіба што грошы не апошняе слова маюць: у нас — меншыя, там — вялікія. А, можа, хлопцы самі згадзіліся? Хто яго ведае. — Можа, і так. Тут — выйграюць. На наступны год у Кубку кубкаў згуляюць. А там праляцяць. Дык чаго і ўпірацца? Невысокі таўсцячок павярнуў гаворку на іншую тэму: — Многае, хлопцы, ад судзейства залежыць. Там судзіць немец, а тут — італьянец. Калі не купілі іх, то ўсё справядліва павінна быць. 125 — А колькі ix купляюць! Кінулі мільён зялёных — і засудзіць. Пляваць яму, што дыскваліфікацыя свеціць. Да канца жыцця, як сыр у масле, жыць будзе. — I гэта бывае, — высокі чарначубы мужчына гадоў пад сорак праціснуўся наперад. — Цяпер не толькі суддзю можна купіць, але і ўсю каманду. Гадоў пяць назад і я гуляў на першынство рэспублікі. У нападзенні, за мінскую “Арбіту”. Апошняя гульня нам заставалася ў Барысаве. Мы і так бронзу заваявалі, нічога больш не свяціла. Барысаўчане, калі выйгравалі ў нас, на адно ачко Бабруйск абыходзілі і станавіліся чэмпіёнамі. Трэнеры, відаць, перагаварылі і дамовіліся: калі мы здадзім гульню, шаснаццаць крыштальных ваз нам падораць. Ну, пускаем у першым тайме адзін. У другім асабліва не ўпіраемся. А я тады ў нападзенні гуляў па левым краі. За мінут дзесяць да канца нехта мне ўразрэз закінуў. Выходжу я к варотам і думаю: “Трэба ж якнебудзь прамазаць”. Размахваюся, а мяч у апошні міг ад нейкай купіны падскочыў і ў мяне з нагі зрэзаўся. Я абамлеў: у самую “дзевятку” ляціць! Варатар застыў, як укапаны. Слава Богу, мяч па перакладзіне чыркнуў і за вароты вылецеў. Хлопцы на віскі пальцамі паказваюць: ты што, дурны? Трэба ж яшчэ адзін тады прапускаць. Адыйшоў я бліжэй да абароны і там да свістка дагуляў. A пасля ад’ехаліся мы ад стадыёна — іхні ПАЗік нас дагнаў. У стружках і апілках нам перадалі шаснаццаць велізарных ваз. He падманулі. — Такое і цяпер бывае. Толькі стаўкі большыя. Асабліва ў канцы чэмпіянату. Аддаюць ачкі камандам знізу табліцы, каб не вылецелі з вышэйшай лігі. I не дакажаш. На маёй памяці такога не было. Балельшчыцкія спрэчкі і ўспаміны спыняў толькі прыцемак. * * * Леанід Мікалаевіч напісаў у федэрацыю заяўку аб пераносе фіналу кубка паміж мінскім “Дынама” 126 і барысаўскім БАТЭ на пазнейшы час. Праз тры дні каманда самалётам вылятае ў Амстэрдам, а ніякай інфармацыі няма. Разоў дзесяць галоўны трэнер набіраў тэлефон федэрацыі, але трубку ніхто не падымаў. Нарэшце дазваніўся да галоўнага суддзі, але той адфутболіў яго да Бутакова: ён кіруе, рашае і ўсё ведае. “Ну і ліха з ім! Прыляцім, тады і дазванюся”. За дзень да адлёту Леанід Мікалаевіч сабраў каманду на трэніровачнай базе. Былі тут другі трэнер, масажыст і ўрач. Як заўсёды, перад адказнымі гульнямі ён праводзіў тэарэтычныя заняткі, выбіраў тактыку на гульню, настройваў каманду. He толькі настройваў, а і супакойваў сябе. Бо часта пасля напружаных паядынкаў, калі прыязджаў дадому, гадзіны дзветры не мог есці і піць. Лягчэй было некалі гуляць на полі, чым перажываць за каманду... — Абарона будзе зонная. Сіваліхаў чуць ззаду, у ролі чысцільшчыка. Белага з нападзення адцягнем назад, чацвёртым паўабаронцам. Бліжай к цэнтру адыдзе і Насевіч. Ясінскі — блукаючы форвард. Нікога не баяцца, яны такія ж, як і мы. Нават ёсць маладзейшыя — ван дэр Гун і ван дэр Ваарт. Першаму — дваццаць адзін, а другому ўсяго семнаццаць. Каманда ў іх вопытная, зладжаная. Таму пастарайцеся не даваць спакойна прымаць мяч. Хай адчуваюць ваша дыханне. Без патрэбы не фаліць, асабліва на іхняй палавіне. Жэня Макевіч, на выхадах адбівай не па цэнтру, а к бакавым. Калі пайшоў на мяч, ідзі да канца, не тузайся. Першы тайм гуляем толькі ад абароны. Дарэчы, Сакалоўскі, як нага? — Нічога, цярпіма. Грэю ў баракамеры, масаж і расціраю фіналгонам. — Калі пагоршае — гавары. — Пакуль нармальна. — Абароне быць уважлівай, асабліва пры навесах. У росце мы ім не прайграём. У сярэдзіне мяч аддаваць толькі адкрытаму іграку або ісці на абводку. Яны ўмеюць абараняцца. Вось давайце паглядзім відэазапіс гульні “Аякса” з НЕКам. 127 Леанід Мікалаевіч паставіў касету, шчоўкнуў пультам. Хлопцы ўважліва сачылі за гульнёй. Амстэрдамцы з першых мінут пайшлі ў наступленне. Падключаліся абаронцы, стараліся хаўбекі, закідаючы ў прарыў мячы. I ў першым тайме два галы забілі самыя маладыя, пра якіх гаварыў галоўны. — Ну што? Уражвае? — Каманда як каманда, — пацепнуў плячыма Малянскі. — А Махлас? — Класны ігрок! Выдзяляецца. — Вось за ім вока ды вока трэба. — Валера, — галоўны зірнуў на малодшага брата, — калі мяч будзе ў іх, бяры яго персанальна. Сёння закончым. За тры дні да гульні гарачы душ не прымаць, з дзяўчатамі не спаць. Трэніроўка заўтра, як звычайна. * Перад залікамі ўспомнілася Вадзіку яго паступленне на філфак. Першы экзамен — сачыненне — ён напісаў на вольную тэму і атрымаў пяцёрку. Літаратуру прымаў доктар навук, паэт Сяргей Бойка. Далікатны і памяркоўны, ён сваім мяккапявучым галаском заварожваў студэнтаў на лекцыях, прыдумваючы часам самыя неверагодныя версіі гісторыі напісання твораў. На экзамене мог задаць такое пытанне, якога і блізка яны не праходзілі. Асабліва любіў смакаваць тое, па чым пісаў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. Таму студэнты штудзіравалі яго навуковыя працы, перагортвалі яго зборнікі паэзіі. Першае пытанне ён адказаў выдатна, бо вельмі любіў ананімную паэму “Тарас на Парнасе”. Сяргей Антонавіч уважліва выслухаў і амаль праспяваў: “Нуну, выдатна! Пераходзім к другому пытанню”. Творчасць свайго земляка, народнага паэта Якуба Коласа 128 ён ведаў, як свае пяць пальцаў. Ды і брыдка было не ведаць, калі заслужаная настаўніца з класа ў клас паўтарала: “Кагокаго, а творчасць Канстанціна Міхайлавіча, нашага, роднага, трэба ведаць”. I ведалі, ведалі яго жыццёвы шлях, доўга маглі расказваць яго вершы і ўрыўкі з паэм напамяць. Таму Вадзік адказваў, як рэпу сек. А ў канцы зусім ашарашыў выкладчыка, сказаўшы, што калі б не было турэмнага зняволення песняра, то не было б яго лепшых твораў — “Новай зямлі”, “Сымонамузыкі” і трылогіі “На ростанях”. Доктар навук аж падняў рукой акуляры на лоб, уважліва ўгледзеўся ў белабрысага абітурыента, але не запярэчыў. He ведаў тады Вадзік, што экзаменатар сваю кандыдацкую па першай паэме пісаў. Калі шок яго крыху прайшоў, ён папрасіў назваць сучасных паэтаў, якія найбольш падабаюцца. Вадзік пералічваў іх упэўнена, але экзаменатар маўчаў. I тады ён выпаліў: “Сяргей Бойка...” — “Нене, мяне не трэба, — пачырванеў Сяргей Антонавіч. — Вам — пяцёрка”. Гісторыю прымаў высокі суровы загадчык кафедры. Гусарскія вусы, густая чупрына з зацярушанай сівізной, пільны позірк... — усё гэта кідала бедных абітурыентаў у дрыжыкі. Пра яго хадзілі легенды. Расказвалі, што ён часам пакідаў студэнта аднаго ў аўдыторыі, выходзіў перакурыць, а пасля вяртаўся, вымаў зпад стала магнітафон, адкручваў стужку назад і ўважліва слухаў адказ.