Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі

Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Калі людская мітусня трохі схлынула, да яго падбеглі два ўвішныя незнаёмцы, падхапілі сумку:
— Як даехалі, Іван Аўдзеевіч? У крыўдзе мы, у крыўдзе. Маглі б і пазваніць, машыну прыслалі б. Ад пад’езда да пад’езда давезлі б. Але што мы стаім? Нас жа чакаюць, пайшлі...
— А дзе ж сам, Громаў?
— Прыехаў, Іван Аўдзеевіч, сам. У машыне чакае.
— Ну, тады іншая справа. A то, я думаў, заганарыўся, на простых смяротных і глянуць не хоча.
111
“Таёта”, новенькая і серабрыстая, стаяла на другім баку прывакзальнай плошчы. За крокаў дзесяць заднія дзверцы яе адкрыліся, з сядзення ледзь вышчалілася фігура пад кілаграмаў сто пяцьдзесят, пайшла насустрач:
— Рады, рады бачыць на нашай гасціннай зямлі...
— А я думаў: мэр ад славы “помэр”...
— Жывы, жывы пакуль... А слава — як мёд: спачатку салодкі, а пасля — гарчэй за палын. Ды і хвіліны вольнай няма, за гарадскімі клопатамі.
— I ў мяне іх не менш.
— Але — усе ў машыну!
“Таёта” ліха рванула з месца, лёгка панеслася па гарадскіх вуліцах, абганяючы запыленыя аўто, быццам гэта былі не легкавушкі, а рознакаляровыя каларадскія жукі. Праз хвілін дзесяць выехала за стары горад, паімчала па гладкай шашы, мінула ўзлесак, шмыганула праз парэнчаты масток і ўзляцела на горку. Атулены з усіх бакоў выноснымі соснамі, пасярод паляны стаяў каляровы церам. Прыгожыя аканіцы, выкрунтасныя балкончыкі, пералівістыя вітражы...
— Іван Аўдзеевіч, сюды, сюды праходце. Парылачка нас чакае. — Громаў пасяброўску паляпаў па плячы, узяў пад локаць. Ну і яшчэ сёетое, вядома...
У прадбанніку пахла паранай ліствой бярозы, аднекуль цягнула водарам завараных зёлак. Іван Аўдзеевіч хутка раздзеўся, мітусліва закрыў прасцінай схільнае да атлусцення цела.
— Смялейсмялей, спачатку вунь у той кабінцы прыляжце... — Громаў паказаў на зялёныя дзверы.
Іван Аўдзеевіч зайшоў, лёг на белае палатно канапы спінай. Матавае святло паўзмрочна асвятляла кабінку. Праз хвіліну дзверы адкрыліся і з падносам у руках зайшла даўганогая красуня. Самыя вабныя часціны цела закрываў белы купальнік.
— Ляжце на жывот, калі ласка, рукі апусціце і расслабцеся.
Чуў, як яна адкрыла адну баначку, відаць, пальцам чарпанула нейкую мазь, расцерла ў руках. Паль
112
цы лёгка дакрануліся да шыі, быццам па клавішах піяніна, пабеглі ніжай, ніжай, потым вярнуліся на лапаткі... Яе далоні гладзілі рукі, паясніцу, дробнымі шчыпкамі гналі кроў уніз. Пах, здаецца, абляпіхі прыемна супакойваў, здымаў напружанне і стому. A пальцы рабіліся ўсё смялейшымі і мацнейшымі, ішлі па ягадзіцах, бёдрах, закончвалі свой шлях на ступнях, зноў вярталіся назад. Пах абляпіхі змяніла лаванда. Яму ўспомніліся сінія кветачкі на градзе нечай дачы. Потым пах ружы казытнуў яго hoc. A рукі ігралі, зачароўвалі і гаілі пунсовае цела, рукі напаўнялі яго нутро абуджальнай сілай, ускалыхвалі мроі і ўяўленне. Іван Аўдзеевіч зпад рукі зірнуў на прыгожыя выявы яе ног і раптам паплыў, як у ружовым тумане, правальваючыся ў бязважкі палёт...
* * *
Леанід Мікалаевіч ведаў, як цяжка пазбавіцца ад эйфарыі. Лёгкія перамогі супакойвалі каманду, нараджалі настрой высакамернай перавагі, калі на любую каманду можна глядзець пагардліва, быццам у любой гульні саперніка можна шапкамі закідаць. Галоўны трэнер бачыў, як нялёгка далася хлопцам лучнасць усіх ліній, падстрахоўка і замена ў час правалаў, зонная абарона і імгненныя контратакі. Самы хуткі ігрок на полі — мяч, любіў паўтараць ён. Бачыш, што напарнік адкрываецца, выходзіць на лепшую пазіцыю — зрабі пас яму. У двухбаковых трэніроўках каманда старалася праводзіць усе камбінацыі на высокай хуткасці, вырываючы імгненне, каб дацягнуцца да мяча, прабіць нагой ці галавой. Так яно і павінна быць. Добрага стопера трэба апярэдзіць на долю секунды, апярэдзіць рыўком, скачком або падзеннем. Ад гэтага часцей за ўсё рашаецца лёс большасці гульняў. Помнілася яму, імкліваму інсайду, адна з кубкавых сустрэч. Абарона саперніка, як сцяна, адбівала ўсе іх спробы скалыхнуць сетку. Hi пра
113
ходы па цэнтру, ні навясныя падачы з флангаў не давалі выніку. Бездакорна гуляў чысцільшчык, усе верхавыя мячы гасілі абаронцы, а тыя рэдкія ўдары, што ішлі ў вароты, браў варатар. Так бы і дайшла справа да пасляматчавых пенальці, каб не адзін эпізод напрыканцы гульні. Леанід Мікалаевіч помніў, як ён рвануўся з нечых чэпкіх рук і памчаў насустрач прастрэлу з правага фланга. Вочы міжволі адзначылі, як варатар тузануўся на выхадзе, пасля, прыпыніўшыся, усётакі пайшоў на мяч. Чуць запознена рынуўся на мяч і цэнтральны абаронца. Але нейкі міг у апошніх дваіх быў згублены. Усе трое ўзмылі ўверх. Ён тады апярэдзіў усіх і прабіў. Чужая галава стукнула б яму ў вісок, але кулак варатара баксёрскім ударам трапіў у сківіцу свайго абаронцы і адхіліў галаву ад скроні. Мяч ляжаў у варотах, стопер у непрытомнасці ляжаў на траве. 3 вугалка яго губ сачылася кроў...
Каманда працавала да сёмага поту. Як змей, кідаўся на мяч у варотах Жэня Макевіч. Быццам аралі поле, пласталіся ў падкатах абаронцы — Арцёмаў і Сілаў, Сіваліхаў і Сакалоўскі. Як чаўначкі, снавалі між нападаючых, стараючыся перахапіць мяч, паўабаронцы — Дудко, Рахавец, Малянскі. Адкрываючыся, у адзін дотык пасавалі мяч нападаючыя — Белы, Насевіч і Ясінскі. Стараліся запасныя.
Гэта была ўжо другая трэніроўка. На першай, ранішняй, Леанід Мікалаевіч паганяў іх у зале на трэнажорах, са штангай, а пасля, як расслабленне, правёў між імі баскетбольную двухбакоўку. Цяпер жа ішла адпрацоўка першага паса на хуткасці, удараў па варотах без падрыхтоўкі. He зніжаючы тэмпу, ён па ходу падказваў, патрабаваў, нават часам пакрыкваў. Пакрыкваў не злосна, а так, пабацькоўску, бо ведаў, што гэта падхлісне, змусіць старацца і выкладвацца да канца. У будучай гульні з галандцамі будзе нялёгка, у гасцях і дома. Эх, здаецца, выйшаў бы і ён зараз на поле, падхапіў бы мяч, сваім фірменным дрыблінгам абвёў аднаго, другога, трэцяга, развярнуў
114
ся б і ўкалаціў бы мяч у левы ці правы верхні вугал! Вось гэта быў бы клас! Так яно і было некалі, у маладосці. А цяпер... Цяпер хуткасць не тая, сілы паменшала, хаця тэхніка засталася. Паспрачаўся ж аднойчы з Макевічам, хто заб’е больш з дзесяці пенальці. He так ён хацеў гэтага, як варатар. Падначваць пачаў: маўляў, слабавата. Ох і ўзгарэўся ён тады! На пяць пляшак каньяку перабіў руку. Варатар мандражнуў, пачаў аднеквацца. Але хлопцы настаялі: сам жа хацеў! Папрасіў буцы ў Валеры Рахаўца, свайго малодшага брата, бо ведаў: яны аднаго памеру. Пераабуўся. Каб цікавей было, рашылі біць пенальці не ўсе адразу, а па адным, па чарзе. Каманда стала з бакоў. Ёй што? Пасля пасмяецца з адного ці другога.
Леанід Мікалаевіч ведаў слабасці свайго варатара, таму два першыя ўдары пусціў пад левую руку ў ніжні вугал. I прапусціў два ад Макевіча. Але адчуў, што спалохаўся ён: а што, калі не заб’е? Ды і ўдары ішлі на сілу, а не па вуглах. Трэці пенальці Леанід Мікалаевіч прабіў у правы верхні вугал. Прабіў, як некалі на чэмпіянаце СССР. Нага і буца не падвялі. Мяч дакладна пацягнуў сетку ў “дзевятцы”. I сам прапусціў трэці, але ўбачыў, як адкрыта ідзе нага варатара пры ўдары, не мяняючы ступню ў апошні міг. Чацвёрты і пяты таксама леглі ў сетку. I яго, і варатара. А вось забіўшы шосты, рашыў, што пара браць. 3 замахам нагі Макевіча ступіў управа, упаў і выцягнутай рукой адбіў мяч ля ніжняга вугла. Хлопцы зараўлі: гэта ж трэба, як запраўскі варатар! Макевіч яшчэ больш захваляваўся. Прапусціўшы сёмы пенальці, рашыў біць у другі вугал. Ведаў гэта і галоўны трэнер. У адчаянным кідку зноў дацягнуўся да мяча і адбіў. Хлопцы заіржалі. А лік стаў семпяць на карысць галоўнага. Восьмы і дзевяты забілі абое. Заклад быў выйграны. Але заставаўся яшчэ адзін удар. I Леанід Мікалаевіч рашыў, калі ўдасца, дабіць хвалюна. А дакладней — апазорыць. Разбегся і штосілы прабіў нізам проста Макевічу ў ногі. Варатар такога падвоху не чакаў, ступіў управа і ў
115
апошні міг стрымаўся, не ўпаў, але вярнуць правую нагу назад было не ў яго сілах. Мяч праляцеў між ног. “Ну і дзірка!” — рагаталі хлопцы. Але за насмешкамі і рогатам зусім іначай зірнулі на трэнера. I запаважалі яшчэ больш.
★ * *
Вадзік не падвёў, забег у інтэрнат да Вікі вечарам. Дамовіліся, што раніцай паедуць у вёску да яго дзеда.
У шэсць гадзін сустрэліся пад электрычным табло чыгуначнага вакзала, узялі білеты да Стоўбцаў і назад, а праз паўгадзіны электрычка імчала іх сярод зялёных палёў, каля дачных пасёлкаў. На адкосах буяў шматфарбны дыван кветак. У адкрытыя акенцы цёпла ўрываўся трапяткі вецер, гулліва кулдэшыў і віхрыў чубы і пасмы людскіх прычосак. Было вяснова і хораша, калі хочацца спяваць і жыць, ляцець у разліў асмужанага небакраю.
Паўтары гадзіны праляцелі хутка. А хвілін праз дваццаць сіні ЛАЗ імчаў іх у прынёманскую вёску.
Дзед Міхась, убачыўшы іх, паклаў сякеру на калоду, пайшоў насустрач:
— Ааа, унучак завітаў. Год не быў, насіла цябе недзе нялёгкая... — Вадзіка абнялі моцныя жылістыя рукі, прытулілі да грудзей. — А дзе ж ты такую чараўніцу адшукаў?
— Віка я... — сказала дзяўчына нясмела і засаромелася.
— Нуну, не чырваней. Бачу я: у дружбе вы добрай, як іголка з ніткай. Так яно і павінна быць. А ты, дачушка, сумку во распакуй, я свайго чаго прынясу, перакусім.
— Дзед Міхась, у нас усё ёсць: курыцу купілі, каўбасу, хлеб і фрукты, — Вадзік разволіў замок сумкі, пачаў вымаць прадукты.
— 0, дык у вас тут цэлае багацце! А ці елі вы калінебудзь курыцу, запечаную ў гліне?
116
Вадзік з Вікай пераглянуліся:
— He, ніколі.
— To я вас навучу, як рабіць гэта. Віка, памый яе пад кранам. А ты, Вадзік, збегай у хату, прынясі маянэз з халадзільніка.
Дзед Міхась схадзіў у варывеньку і вярнуўся з часнаком і нейкімі прыправамі ў шклянцы. 3 веранды прынёс міску і соль, пачаў саліць прамытую курыцу. Ачышчаныя долькі часнака дробна парэзаў і пачаў церці імі па тулаву курыцы. Праз хвілін пяць памыў рукі пад кранам і схадзіў на граду, нарваў маладога кропу, спаласнуў яго і запхнуў на месца курыных вантробаў.
— Пайшлі ў агарод, там і кулінарыць будзем.
На кастравішчы стыў жалезны вобад ад машыны. Побач заміж лаўкі на двух бярозавых калодах ляжаў дубовы брус. Дзед Міхась узяў зпад страхі шырокую фанеру, капануў з карыта дзве лапаты прыгатаванай гліны, паліў яе вадой: