Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі

Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Быў ці не?
Варта было сказаць “не”, і Федаркоў махне рукой — выбівай, гульня працягваецца. Мяч у сетку не ўляцеў. Нават відэазапіс наўрад ці выхапіў гэты эпізод.
— Быў ці не? — Федаркоў нагнуўся, дакрануўся да пляча.
— Быў... — Жэня Макевіч устаў, аддаў мяч у рукі суддзі.
Федаркоў даў свісток, паказаў на цэнтр — гол залічаны.
Да варатара падбег Дудко:
— Ты што, во! — фінтануўся?
— Быў гол, вось табе і во... — ледзь выгаварыў Макевіч.
Ішла трыццаць шостая мінута першага тайма.
— Вось табе і на! — Максім дастаў пачак, адслаіў цэлафанавую абгортку, але не выняў цыгарэту, схаваў назад у кішэню.
— Удар — што трэба. — Сямён Міхайлавіч зірнуў у праграмку. — Трынаццаты гол Салімава — чортаў тузін. А кажуць — нешчаслівы...
— Дзядзя Сёма, — Віця так і не адпусціў руку, — а нашы ім заб’юць?
— Заб’юць, Віця. Толькі верыць трэба моцна, што заб’юць.
— Вер — не вер, а гол — напавер! — Максім выняў карамелькі, пачаставаў Віцю і Сямёна Міхайлавіча, разгарнуў адну сам. — Хто думаў? Хто думаў...
“Хаця б да перапынку зраўняць. Там лягчэй будзе”, — падумаў Вадзік.
Дынамаўцы пачалі з цэнтра.
“Пахтакор”, забіўшы гол, заасцярожнічаў, адразу ж адцягнуў аднаго паўабаронцу назад і перавёў аднаго нападаючага ў сярэднюю лінію. Па ўсім было відаць, што ташкенцы пастараюцца ўтрымаць гэтую зыбкую перавагу, так нечакана здабытую. Але гэта
91
была ўжо сініца ў руцэ, хаця і журавель у небе апусціўся ніжэй.
Вадзік злаваўся. Злаваўся на самога сябе. Другім забіваў, забіваў тады, калі лішні гол ужо нічога не вырашаў, а тут... Вось дзе пакажы!
Сэрца рыўкамі выбівала дыханне, аж гаркавы ком перацяў гарляк, і здавалася, не ком, а само сэрца падкацілася к гарляку, каб перакрыць доступ кіслароду, доступ новым сілам. Ды і адкуль узяцца ім?
“Пара плаціць”... — успомнілася крывая ўхмылка Красецкага...
Вадзік і сам не заўважыў, як выгаварыў уголас:
— Пара...
“Вадзік, міленькі, ну забі, забі! Прашу цябе!” — Віка скамячыла ў руках каляровую праграмку. Міжволі, чакаючы ўдару па варотах, яна нахілілася ўперад. Калі ён не пачуў яе шэпт, то павінен адчуць... Абавязкова павінен!
Вадзік атрымаў пас ад Валеры Рахаўца, фінтом улажыў свайго стоража і, паказаўшы корпусам, што пойдзе ўлева, раптам праскочыў між двух стопераў, падправіў мяч пад левую нагу...
Варатар прыкрыў бліжні вугал.
“Бі, Вадзік! Бі!..”
Трэба было біць. Пазіцыя была не лепшая, а са сваіх — нікога. Левай — у верхні левы!
Вадзік прабіў і, падкошаны нечымі шыпамі, упаў тут жа, у левым вуглу штрафной плошчы...
Выбух стадыёна падхапіў Віку ў радасным парыве...
Вакол бушавала людская радасць, рукі трэслі плашчамі і парасонамі. Незнаёмыя людзі цалаваліся, паціскалі адзін аднаму рукі. Табло патушыла нуль і высвеціла такую ж адзінку, якая свяцілася пад “Пахтакорам”.
Ішла сорак пятая мінута першага тайма.
92
* * *
Вадзік расшнураваў буцу на правай назе, скінуў шарсцяную шкарпэтку. Два чырвоныя пісягі акрэслілі стапу ад костачкі да вялікага пальца. Гракаў бачыў, куды біць. I біў свядома, біў быццам у падкаце, але не ў левую, якая біла па мячы, а ў правую, апорную. Добра, што шыпы слізганулі па версе.
Паўлежачы, Вадзік заплюшчыў вочы, і прыгадалася яму пара бесклапотнага маленства.
Яны, малыя, дзе толькі не шасталі ў пошуках прыгод і схованак, аблюбоўваючы свае непратаптаныя сцежкі. Колькі разоў у дзень шалёная бегатня вадзіла іх, басаногіх, па цагельніцкіх кар’ерах, апякаючы ступні ног гарачым прысакам прыхаванага жару. Яго вывозілі з печы завода, падбіраючы ўслед за агнём, ссыпалі ля вады невысокімі капцамі. Попел падманна чах, святлеў, але ўсярэдзіне яшэ доўга ірдзела бяздымнае пекла гарачага шлаку: паспрабуй ступі ў гэты пульхны астравок! Тры дні пасля будуць смылець далікатныя пухіры, цэлы тыдзень будзе шчыраваць маці, мажучы апёкі гусіным шмальцам. А калі скура загойвалася, зноў няўтрымна звалі тыя ж сцежкі, гарачыя, нязведаныя да канца.
I добра запомніўся адзін з летніх дзён, калі ён ушчарэпіўся на шула, дрыготка, балансуючы рукамі, пайшоў па жэрдцы частаколу. Бацька, выйшаўшы на пругмень з гумна, мацюкнуўся: “Злезь, акаянны!” Але як толькі бацька знік у праёме дзвярэй, Вадзік зноў ускараскаўся на жэрдку, зноў захістаў высокае прасла. Бацька выйшаў нечакана. Вадзік скочыў у бульбоўнік і — сеў, не могучы падняцца. Востры зуб перавернутых грабель увайшоў у мякаць нагі. Але не так ад болю, як ад страху перад бацькам, пабялеў, сцяўся, як перад яшчэ большым ударам. Бацька глянуў зверху і ўсё зразумеў. “Сядзі!” — абышоўшы плот праз Bec
93
ніцы ён асцярожна вырваў блішчасты зуб з нагі, падняў Вадзіка на рукі і данёс да вядра з вадой. Прамыўшы рану, нарваў ля плота чыстацелу і жоўтай ёдзістай вадкасцю змазаў рану, перавязаў нагу белай тканінай.
Вадзік адляжаў тады два тыдні. Бацька ніколі не ўспамінаў пра тое здарэнне.
Хлопцы маўчалі. Нічога не гаварыў і Леанід Мікалаевіч. Ды і што было гаварыць? Кожны рабіў, што мог. Усе гулялі ў сваю сілу, і вінаваціць кагонебудзь за прапушчаны гол Леанід Мікалаевіч не мог.
Нага балела. Вадзік узяў са століка шкляную ампулу хлорэтылу, надламаў дзюбку, і халодная струя замарозкі з шыпеннем ударыла ў пад’ём ступні, ахалоджваючы яго, аддаляючы боль, раствараючы яго ў шыпучых пузырах прыемнага амярцвення. Мінут дваццаць ён не адчуе адранцвелай паверхні нагі, пакуль замарозка не адтае, не закіпіць ад разгарачанай крыві. Тады боль зноў пачне падступаць, здрадліва дапякаць суставы.
— Усё, на выхад! — Леанід Мікалаевіч падняўся. — Пастарайцеся шырэй, расцягніце абарону. I не збаўляць тэмп.
Хлопцы пачалі ўставаць.
* * *
Іван Іванавіч глядзеў на футбольнае поле і радаваўся. Дынамаўцы закруцілі кругаверць ля варот “Пахтакора”, шукаючы акно для прарыву ці ўдару. Абарона ледзьледзь стрымлівала рыўкі Ясінскага і Насевіча, варатар з цяжкасцю парыраваў магутныя ўдары Рахаўца і Малянскага. 3 глыбіні пачаў падключацца Лёня Арцёмаў, нанёсшы некалькі прыцэльных удараў здалёк.
He ў крыўду сабе, Іван Іванавіч адзначыў, што дынамаўская каманда стала камандай. З’явіўся свой
94
почырк, нават элегантнасць. Тое, чаго некалі не зрабіў ён, дабіўся Лёня Рахавец.
Але і “Пахтакор” не губляў свайго шансу. Стрымаўшы некалькі вострых атак “Дынама”, ташкентцы ад проста адбойных удараў перайшлі да нацэленых перадач. Наступны забіты гол мог быць і апошнім.
На рад ніжэй ад Вікі высокі мажны мужчына ўключыў маленькі радыёпрыёмнік. Голас каментатара клаўся на хвалю музыкі, потым, прыглушаны нейкай станцыяй, як аддаляўся і праз хвіліну зноў праясняўся ў эфіры.
Віка нагнулася, каб пачуць прозвішча, зза якога яна прыйшла сюды, на стадыён.
“...Адзін — адзін. Контратака “Пахтакора”. Мяч у Красецкага. Можна аддаць Салімаву: ён выйшаў нечакана на правы край. Але не, Красецкі ператрымлівае мяч, ідзе сам да штрафной. Сіваліхаў перакрывае зону і ў падкаце спрабуе выбіць мяч. Удар Красецкага! Але куды? У нагу абаронцы? Сіваліхаў не ўстае. Мяч у цэнтры поля... Суддзя свістка не дае, хаця мне здалося, што ўдар быў наўмысным — не па мячы, а ў нагу. Нарэшце гульня спынена, мяч пакінуў поле. Бяжыць урач, бяжыць масажыст... Калі Сіваліхаў не зможа прадоўжыць гульню, “Дынама” страціць цэнтральнага абаронцу, і не проста абаронцу, а чысцільшчыка. Так і ёсць — траўма. Масажыст паказвае рукамі — патрэбна замена. Я думаю, суддзя прыбавіць мінуту за вымушаную затрымку. А Сіваліхаў, кульгаючы, пакідае поле. Хто ж выходзіць? Сяргей Петрушэня. Ён — пад трынаццатым нумарам. Ігрок сярэдняй лініі. Ну, што ж, відаць, трэнер адцягне некага ў абарону. Валерый Рахавец падбягае к Дудко. Так, я не памыліўся: Уладзімір Дудко адыходзіць назад, на месца цэнтральнага абаронцы. Свісток — гульня працягваецца. Ідзе сямідзесятая мінута...”
95
Віка адхінулася, зірнула на застадыённую далеч. Недзе там, зза небакраю, уздымалася чорная хмара.
— Пусці разок, стары... Зрабі выгляд, што не паспеў... — Красецкі плячо ў плячо ішоў з Дудко.
Збоку здавалася, што два футбалісты, сябры ў мінулым, перакідваюцца нязначнымі фразамі, хутчэй за ўсё — насмешкамі.
— Адзін раз, стары, і — “Жыгуль”! — Красецкі крыва ўсміхнуўся.
Дудко маўчаў, уважліва сачыў за гульнёй каля чужых варот.
— Што табе тут — маслам мажуць? Павел — на “Волзе”, я — на “Волзе”, а ты? Што табе каштуе...
— Я... А ты... А каманда? Што скажа каманда? He, не магу я...
— Што табе каманда! К нам пераляціш. Адвалім трыста калоў, кватэру...
Дудко не паспеў адказаць. Справа ішоў навес у штрафную. Апярэдзіўшы Сілава, ён галавой адбіў мяч на Рахаўца.
— Ну, што, кера? — Красецкі не адступаў.
— Я ж сказаў: не магу! I не прасі.
— Ну і балда! Будзеш шкадаваць, — Красецкі злосна сплюнуў, адышоў на левы бок поля.
Насевіч ірвануўся па сваім правым краі. Левы і цэнтральны абаронцы ташкенцаў падцягнуліся, перакрылі зону. Трэба было падаваць. Вадзік ішоў паралельна, чакаючы прастрэлу, не выходзячы на адну лінію — у афсайд — з апошнім іграком “Пахтакора”. Ігар падаў. Мяч ішоў не дугой, а паралельна зямлі, метры на два ад яе. Вадзік, апярэдзіўшы Салімава, выслізгнуў зза спіны і ў скачку галавой прабіў у правы вугал. Варатар акрабатычна адбіў мяч на вуглавы. Трыбуны ахнулі. Прыгожы быў удар — прыгожы і кідок варатара.
— Вадзік, глядзі, на цябе Красецкі палюе, — Валодзя Малянскі паляпаў па плячы і пабег падаваць вуглавы.
96
У азарце, у парыве нялёгкага змагання, у напружаным саперніцтве ўсё магло быць. Але Вадзік не прызнаваў грубай гульні, не мог цярпець подласці, удараў зза спіны, “выпадковых” тырчкоў пад лыжачку, пад дых. А самымі страшнымі сярод гэтых варварскіх прыёмаў былі два. Першы — удар у меніск. 3за іх, меніскаў, часцей за ўсё развітваліся маладыя здаравякі з футболам, развітваліся тады, калі наступаў самы росквіт таленту, кіпелі сілы, прыходзіла футбольная мудрасць. Многія ўсё жыццё мучыліся, адкачваючы вадкасць з калена, а то і клаліся пад аперацыйны нож. Калецтва гэтае вярэдзіла нагу, выклікала горкія ўспаміны футбольнай маладосці.
Але другі прыём быў страшнейшы. Калі ў натхнёным, імклівым рыўку футбаліст ірваўся да чужых варот, нехта, быццам незнарок, перабягаючы ззаду яго з аднаго боку ў другі, шыпамі буцы наступаў на пятку. Ахілесава сухажылле ў самым напружанні не вытрымлівала, ірвалася, як напятая струна. Футбольны сезон вылятаў упустую, на маруднае лячэнне.