84 вам”. Адна каманда застанецца ў вышэйшай лізе, дзве апусцяцца ў першую... Рэзкі свісток Леаніда Мікалаевіча перабіў думкі. Вадзік устаў з паралона, страсянуў анямелымі рукамі. — Перайшлі на жангліраванне! Правай, левай, правай,левай, насок, насок, пятка, бядро... Мяч, як заварожаны, слухаўся ног... Яскрава, як у запаволеных кіназдымках, паўставаў кожны забіты гол. 3 іх, дваццаці трох, прыгожых і нечаканых, прадуманых і спантаных, часам непадуладных ніякім сілам і законам логікі, Вадзік асабліва любіў узнаўляць у памяці тры галы. I хаця, здаецца, кожны забіты мяч быў радасным і патрэбным для каманды, але гэтыя тры стаялі асобна. Можа, таму, што забіты былі яны на самым парыве натхнення, на ўзлёце майстэрства і фантазіі, забіты камандам, якія ўмелі абараняцца і за сезон не так многа прапускалі. Той мяч, які ўляцеў у вароты “Металурга”, быў вылучаны на конкурс лепшага гола месяца. Вадзік, што называецца, “пасвіўся” ля чужых варот, мяняючы пазіцыі, робячы нечаканыя рыўкі на адкрытае месца, смела ішоў у барацьбу за верхавыя мячы. Але забіць ніяк не мог: абарона была напагатове, у самы апошні міг перакрывала шлях мячу. Два рослыя апекуны задышна сцераглі яго рыўкі, часам выбіваючы мяч не так тэхнічна, як жорстка. Да канца другога тайма заставалася мінут дзесяць, а на табло гарэлі два велізарныя нязрушныя нулі. I тут, калі Вадзік быў спіной да варот, шчыльна прыкрыты, Валера Рахавец зрабіў на яго перадачу. Мяч ішоў у паўметры ад зямлі, на меніск правага калена. Развярнуўшыся, Вадзік пяткай перакінуў мяч цераз сябе і двух абаронцаў, ірвануў улева і адразу ж — управа, за іх спіны, і, не даўшы мячу прызямліцца, прабіў левай у верхні левы вугал. Варатар, як маланка, зрэагаваў на ўдар, але выцягнуць мяч з самай “дзевяткі” не змог. Другі голпрыгажун Вадзік забіў дома ў гульні з “Карпатамі”. Валодзя Малянскі прайшоў па правым 85 краі і нізам стральнуў у варатарскую пляцоўку. Прабіць з развароту было немагчыма: блізка ды і бліжні вугал быў закрыты. Варатар, чакаючы, што нападаючы адкіне мяч камунебудзь пад удар, не пайшоў на перахват. Вадзік жа, прапусціўшы яго між ног, у апошні міг пяткай правай нагі, не адрываючы апорную левую, пад сабой прабіў у правы ніжні вугал. Гэта таксама быў адзіны гол перамогі. А трэці гол быў забіты на выездзе, у Хабараўску. Дынамаўцы ніяк не маглі прабіцца праз густы і ўмелы заслон армейцаў. Удары здалёк, хоць і за моцным ветрам, браў варатар. Браў упэўнена і прыгожа. I вось тады... Вадзік і цяпер не знойдзе прычыны, чаму ён тады пайшоў падаваць вуглавы — ці не дваццаты па ліку? Былі штатныя спецы, як казалі хлопцы, умельцы падкрутак і навесаў, злева і справа, а тут... “Дай я!” — выдыхнуў тады Вадзік. Яфімаў і не пярэчыў. Аддаў мяч і пабег у штрафную. Вадзік счакаў, пакуль хлопцы занялі пазіцыі для рыўка, глянуў на трапяткую чырвань флажка і прабіў. He падаў, а іменна прабіў, прабіў у дальні левы вугал, разлічыўшы сілу ветру. Варатар — адзін раз за ўсю гульню — празяваў выхад, а мо, засланіўшы, яму перашкодзілі. Мяч дугой чыста ўвайшоў у вароты. I ўсё ж дарагімі яму былі ўсе галы, забітыя ў жорсткім змаганні, у напружаным супраціўленні саперніка, калі цябе б’юць, трымаюць, а то і калечаць, а ты лезеш, ірвешся, выскокваеш, ляціш, здаецца, на злом галавы і — забіваеш. У гэтым была і ёсць вабнасць футбола, мужнасць і стойкасць сапраўдных мужчын, магнітная сіла непаўторнага відовішча. * * * — У варотах — Макевіч. У абароне — Арцёмаў, Сілаў, Сіваліхаў, злева — Сакалоўскі. Сярэдняя 86 лінія — Дудко, Рахавец, Малянскі. Нападзенне — Белы, Насевіч, Ясінскі, — Леанід Мікалаевіч загарнуў блакнот. — Усё, гуляем, як гулялі. Пераадзявайцеся... Вадзік, здаецца, прывык да шуму трыбун, нават палюбіў яго. Ён не мог уявіць, каб раптам недзе зніклі балельшчыкі, прапалі свіст, апладысменты, рознагалосіца і выкрыкі. Як бы тады яны гулялі, на пустым стадыёне? I для каго? — Трымайся, форвард! Сёння цябе персанальна будуць берагчы, — Валодзя Малянскі паляпаў па плячы. — He бойся толькі, часцей бі. Вадзік, цокаючы шыпамі па кафельных плітках, паправіў футболку: — Хай яны баяцца... А нам што? Мы прывыклі. Стадыён узарваўся апладысментамі. — Ого, сёння — бітком, яблыку няма дзе ўпасці. — Валера Рахавец кінуў перад сабой мяч і ступіў на аксамітны мурог поля. — Нашы ўсе... А хто ў іх выйдзе? — Максім пачаў адкрываць пачак папярос, але — ці то перадумаў, ці рашыў закурыць пасля — схаваў яго назад. у плашч. — Глядзі, глядзі, Сямён! I Гракаў, і Красецкі... Ну, варагі! He пабаяліся, што дома, супраць сваіх. Сямён Міхайлавіч разгарнуў праграмку: — Вось табе і псіхалагічная атака... — Дзядзя Сёма, а вунь той хто, пад дзевятым? — Віця трымаўся за руку Сямёна Міхайлавіча, быццам баяўся згубіць яе і згубіцца сам у гэтым стракатым, крыклівым прыбоі трыбун. — Дзевяты? Наш ці іхні? — Наш, наш. — Валодзя Белы — нападаючы. — Відаць, першы тайм крыху ззаду будзе гуляць, у цэнтры... — Максім зноў палез па цыгарэты, але, нешта ўспомніўшы, не выняў іх, а дастаў з другой кішэні кулёк з “Барбарысам”. — Бяры, Віця, смакчы... 87 Рэзкі пранізлівы свісток суддзі перарваў размінку. Запасныя ігракі сабралі ў сетку мячы, пакінулі поле. Вадзік узяў у масажыста тэрмас, прапаласкаў рот. He, ён не хваляваўся. Але ўсё ж унутраныя нервовыя дрыжыкі ішлі ў ногі, пакуль што расхалоджвалі іх. Каб не выдаць сябе, нагнуўся, падцягнуў гетры, некалькі разоў падскочыў, быццам спрабуючы спружыністасць буц. Футбольны марш развёў каманды па крузе. Капітаны прывіталіся, паспрабавалі рукамі мяч. Судзіў сёння Федаркоў, той самы Федаркоў, якога ніколі федэрацыя не пасылала на дагаварныя гульні тады, калі трэба было “зрабіць” лік, патрэбны адной ці другой камандзе. Федаркоў заставаўся цвёрдым: судзіць — дык па правілах, па гульні. — Папярэджваю: без матаў, без грубасці, — манета бліснула ўгары і, перавярнуўшыся разоў колькі, упала рэшкай на траву. — Што? — Вароты, — капітан “Пахтакора” Руслан Салімаў перайшоў на другі бок. — Ваш мяч, — Федаркоў кіўнуў на дынамаўцаў, паставіў мяч на цэнтр, зірнуў на секундамер, паглядзеў на адну палавіну поля, на другую. — Гатовы? Валера Рахавец падняў руку. Салімаў агледзеў сваіх — таксама падняў руку. Федаркоў даў свісток, націснуў на галоўку секундамера. Віка глядзела на поле, але нікога не заўважала. Усю прастору вачэй заняў Вадзік, быццам адзін ён з дваццаці двух прымагніціў яе позірк, павёў за сабой, з мячом і без мяча. Ёй здавалася, што Вадзік сёння заб’е, абавязкова заб’е гол. He можа не забіць. Бо яна — тут, з ім. Ён павінен адчуваць гэта. Віка бачыла, як за Вадзікам адразу ж пабег рослы ігрок “Пахтакора”. I захвалявалася: а што, як падаб’е, пакалечыць? Як тады, у той гульні... Было адразу відаць, што “Пахтакор” на гульню настроіўся. Абарона пільна сачыла за перамяшчэн 88 нямі Ясінскага і Насевіча. Валодзя Белы адышоў бліжэй да цэнтра, каб не было правалаў у паўабароне. Гракаў змагаўся за кожны мяч, пластаючыся ў падкатах, выскокваючы зза спін дынамаўцаў. Салімаў умела трымаў ніткі гульні ў сваіх руках. Невысокі, смуглы, ён умела ператрымліваў мяч, чакаючы рыўкоў нападаючых, і тут жа закідваў мяч на выхад, закідваў умела і тонка, разлічваючы адразу некалькі варыянтаў атакі. Красецкі заставаўся сабой: як заўсёды пасвіўся на подступах да штрафной, не надта выжыльваючыся, не вельмі памагаючы сваім у цэнтры і абароне. 3 першага погляду нават дзіўна было, што “Пахтакор” дакаціўся да апошняга месца і трапіў у пераходны турнір. Здаецца, усё збалансавана, усё выверана, усе на сваіх месцах. А дакаціўся ж! Леанід Мікалаевіч заёрзаў, зірнуў на табло. Ішла адзінаццатая мінута першага тайма. — Вадзік, па сваім краі! — Малянскі даў пас уразрэз, на ход. Вадзік лёгка пайшоў па краі, абвёў раз, абвёў другі раз свайго апекуна, пачаў рэзаць вугал да штрафной. Справа зрабіў рывок Насевіч. Вадзік прастрэліў. Варатар не дацягнуўся да мяча. He дацягнуўся да яго і Ігар. — Ідзі сам, урывайся ў штрафную. Ці заб’еш, ці саб’юць. Валера Рахавец ацёр рукавом мокры лоб. На грудзях яго футболку прабіў пот, і мокрая пляма патроху расла, шырылася, як агонь, займаючыся памалу, a пасля ўсё больш, вырастаючы ў гарачы пажар. Вадзік вярнуўся назад, каб перакрыць Салімава ля вуглавога. Капітан “Пахтакора” разбегся, высока падаў. Сіваліхаў, апярэдзіўшы Красецкага, выбіў мяч за бакавую. Нехта штурхнуў Вадзіка ў плячо: — Ну, што, стары? Пара плаціць... Вадзік азірнуўся — нахабная ўсмешка Красецкага, вочы злыя, з прыжмурам, быццам — на табе, чытай: “Пападзіся толькі мне пад нагу!” 89 Вадзік вытрымаў позірк, прабег побач: — Заплачу, чым змагу... — Ну, ну, паглядзім... — як прытоеная пагроза, прагучала ўслед. “Шырай, шырай... I чаго яны ў цэнтры валэндаюцца? Па краях, расцягнуць, прастрэліць... Ну, ідзі ж, ідзі, Ясінскі! — Леанід Мікалаевіч нервова перабіраў вострыя зубчыкі расчоскі. — Аддай, аддай назад, пад удар! Эх, моладазелена!” Яму, старшаму трэнеру, было б крыўдна прайграць сёння. Хаця ўсё магло быць. Проста шкада было хлопцаў. Паўгода, лічы, аддалі, каб знайсці сваю гульню, адчуць сябе... I раптам — вылецець з самага парога вышэйшай? Ёнто вытрымае. А хлопцы? Ці вытрымаюць яны? Ці не зломяцца пасля паражэння? I усё ж рана думаць аб пройгрышы. Дваццаць трэцяя мінута. Пакуль — два нулі. Салімаў абвёў Дудко, пайшоў сам на абарону, пайшоў, як здавалася збоку, пазаліхвацку, гатовы раскідаць усіх на сваім шляху. Сіваліхаў зірнуў налева — Красецкага трымаў Сакалоўскі, справа Гракава сцераглі Сілаў з Арцёмавым. Гэтай імгненнай замінкі хапіла, каб Салімаў прабіў... Мяч урэзаўся ў перакладзіну, адскочыў на зямлю, зрыкашэціў у правую штангу... Макевіч зяўнуў удар. Ды і Салімаў сёння яшчэ не біў. To падаваў, то выводзіў другіх, а тут... I ўсё ж рэакцыя кінула яго ўправа. Ён у падзенні злавіў мяч, злавіў за лініяй варот і тут жа, выцясніўшы яго за лінію, накрыў целам — а гэта ўжо было поле! Галоўны суддзя быў далекавата, бакавы не паспеў ды і наўрад ці бачыў траекторыю адскоку... Салімаў і сам не бачыў, ці пабываў мяч за лініяй варот. Ды і дынамаўцы не ўгледзелі, стаялі як укопаныя, чакаючы рашэння суддзі. 90 Федаркоў падбег да Макевіча: