Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі

Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Э, браток, — мужчына нападпітку ўскулдэшыў грыву рыжых валасоў, — футбол то будзе, і я не сумняваюся, але ж расцягнуць лепшых, як піць даць, расцягнуць. Там, у Расіі, рубель даўжэйшы, чым у нас. А за мяжой і далярамі трасянуць, мерсамішмерсамі пераманяць.
— Нічога, маладыя падрастуць. Беларусь на таленты ніколі не была бедная.
Сямён Міхайлавіч у душы парадаваўся адкрытай балельшчыцкай трывозе і перажыванням, хацеў бы яшчэ паслухаць, але стрэлкі гадзінніка беглі імкліва і трэба было ісці дахаты.
* * *
У кожнага футбаліста былі свае прымхі і забабоны. Многія верылі, што перад гульнёй нельга брыц
4а Зак. 3733
105
ца. Амаль кожны футбаліст пачынаў абуваць буцы з левай нагі, а пасля ёй жа ступаў на зялёны газон футбольнага поля. Было яшчэ многа тонкасцей і нюансаў, у якія верылі маладыя душы. Усё гэта, відаць, пайшло ад перамог і паражэнняў, калі самай нязначнай звычцы ці дэталі надавалася асаблівае значэнне, пераходзіла нават у культ. Ад старэйшых гэтыя манеры перабіралі маладзейшыя, вакол мяча і футбалістаў віталі тайны, пасля перарасталі ў легенды.
У Вадзіка Ясінскага забабонаў не было. Ён не верыў, што не выгалены пушок на шчацэ, завязаны шнурок на левай буцы маглі аказацца прычынай перамогі. Перад пачаткам сезона ён папрасіў Леаніда Мікалаевіча даць яму футболку з трынаццатым нумарам, ад якога так адгароджваліся хлопцы. I ці то жартам, ці сур’ёзна, “чортаў тузін” быццам аберагаў яго ў гульнях: меніскі і ахілы пакуль не сустракаліся з шыпамі, а цела яго, мускулістае і наструненае, у гэтым сезоне не зведала яшчэ вярэдлівых сінякоў і балючых пісягоў. Праўда, без штуршкоў і сутыкненняў не абыходзілася, як і ў кожнай гульні, але ўсё гэта праходзіла чыста, без траўмаў. I Вадзік верыў, што своечасовая рэакцыя, тонкая інтуіцыя, нейкае падспуднае прадбачанне, што з гадамі выпрацоўваюцца ў кожнага футбаліста, значаць куды болып, чым старыя прымхі. Імклівы бег, высокі скачок, дрыблінг і трапны ўдар — вось што павінна быць у сапраўднага інсайда. I тонкае прадбачанне... Прадбачанне развіцця атакі, прадбачанне двухтрох хадоў наперад, прадчуванне адскоку мяча...
Чэмпіянат рэспублікі ішоў вяла і нецікава. Дынамаўцы лёгка грамілі раённыя каманды, у якіх не было надзейнай трэніровачнай базы, вялікіх спонсараў і нават добрых футбольных палёў. Быццам смеючыся, яны на выездах забівалі ў вароты саперніка па пяцьшэсць галоў, забівалі на любы густ, часам з выдурненнем, на спрэчку: у левы ці правы верхні вугал. А дамашнія матчы праходзілі амаль пры паўпуетых трыбунах: балельшчык зараней ведаў, каго
106
чакае разгром. Праўда, у тых гарадках, дзе раскінуліся магутныя заводы і камбінаты, дзе мясцовыя бажкі і магнаты кідаліся ў амбіцыю — маўляў, і мы тут не лыкам шытыя! — закуплялі ў Расіі ці на Украіне футбольных “варагаў”, там супраціўленне было больш адчайным, там перамога давалася з натугай і цяжкасцю. Але такіх гарадкоў было дватры. I вось гэтая лёгкасць выйграшаў магла размагніціць, аслабіць каманду. Ды і нашто выжыльвацца і выпінацца, калі тры ачкі можна ўзяць малой крывёю? Вось аб чым перад кожнай сустрэчай напамінаў галоўны трэнер. Леанід Мікалаевіч прайшоў такую футбольную школу, што вельмі тонка адчуваў настрой каманды. А хваляванні гэтыя забягалі наперад, у будучую майскую сустрэчу на Кубак чэмпіёнаў з галандскім “Аяксам”. Вось дзе будзе праверка каманды, вось дзе сутыкнуцца два погляды на футбол. I перамагчы дома і ў гасцях будзе ой як нялёгка.
Ведаў гэта і Вадзік; Ведаў і ўкладаў у трэніроўкі ўсю сілу, выкладваўся да сутаргі ў нагах, калі стомленае цела прасіла адпачынку і цёплага ліўня душа, прахалоды басейна...
Віка плакала. Плакала ад крыўды, што так даўно не бачыла Вадзіка.
“Хаця б пазваніў... Ці забег бы... Можна падумаць, што ў яго і хвіліны вольнай няма. Лепшы бамбардзір, лепшы забівала... — слёзы цяклі яшчэ болып, рэдкія ўсхліпванні скаланалі цела. — А чаго я плачу? Ці ж ён мой муж? Дурніца! Хто я яму: жонка, любоўніца? Рассіропілася на першай сустрэчы, захапілася... Такі прыгожы, такі славуты! А дзе тая слава дзенецца, як закончыць гуляць ці нагу зломіць? Цьфуцьфу, не трэба! Што я яму зла жадаю, так яшчэ і нагаворыш... Ды і я добранькая. Чаму сама яго не наведала, на футбол не схадзіла? Нябось фанаткі праходу не даюць... He, трэба нешта рабіць!”
Віка рашуча ўстала, страсянула грывай валасоў, зірнула ў люстэрка: прыпухлае падвочча, размазаныя цені вейкаў, вочы злосныя і пустыя... Адвярну
4а*
107
лася, каб не бачыць сябе такую, пайшла ў ванны пакой, уключыла душ...
Праз гадзіну ў падземны пераход метро ўбегла прыгожая ўсмешлівая дзяўчына. Блакітныя джынсы вабна аблягалі яе стан, пад колер джынсаў — світэр, тонкая куртачка і сумка цераз плячо. Хто сказаў бы, што нядаўна яна, зарумзаная і растроеная, адкінула ручнік, мокры ад слёз? Юнакі, убачыўшы яе, раскрыленую і натхнёную, аглядаліся, быццам бачылі шчаслівую птушку ў вольным палёце. Аглядаліся і мужчыны. Ды і як было не аглянуцца, калі побач ішла незямная прыгажосць!
Віка вынырнула з метро і праз хвілін дзесяць была ля стадыёна. Ля ўваходу ў раздзявалкі сядзеў пасівелы мужчына. Магутная постаць яго, ацяжараная гадамі, скалыхнулася, зірнула на дзяўчо. Быццам каржакаваты дуб заўважыў матылька:
— Хутка прыедуць... Сёння тут трэніроўка. Зайшоў вось паглядзець... Усе ж мае, былыя... Сядай во побач.
Віка ведала (Вадзік успамінаў аднойчы), што гэта — былы трэнер Ван Ваныч. He паспела яна прымасціцца на лаўцы, як у расчыненыя вароты пад’ехаў “Ікарус”. Пярэднія дзверы расчынілася, першым без сумкі выйшаў галоўны трэнер:
— А, Сан Саныч... Дзень добры! He сядзіцца ў хаце...
— He сядзіцца, Лёня. Прыйшоў глянуць на сваіх арлоў. Хутка ж з галандцамі бойня будзе.
— Вось і паглядзім, якія яны арлы.
Віка ўстала. Хлопцы ў спартыўных касцюмах з велізарнымі сумкамі выскаквалі з аўтобуса і знікалі ў падтрыбунным калідоры. Вадзік выйшаў апошнім. Прывітаўшыся з Сан Санычам, хацеў нырнуць у дзверы, але нешта спыніла яго ў апошні міг, прымусіла азірнуцца:
— Віка, ты?
— Як бачыш. Прыйшла зірнуць на форварда, аслепленага славай...
108
— Ну, слава славай, а я сапраўды не мог зазірнуць к табе: двухразавыя трэніроўкі, а хутка і сесія...
— I ўсё ж... — Віка закінула сумачку на плячо.
— Віка, мілая, я прыйду да цябе ў суботу. З’ездзім кудынебудзь на прыроду. — Вадзік перахапіў сумку другой рукой. — Чакай мяне. I не думай нічога кепскага.
Блакітнае неба прарэзаў белы след рэактыўнага самалёта. А над стадыёнам голас Эдзіты П’ехі выводзіў радок паўзабытай песні: “На тебе сошёлся клнном белый след...”
Старшыня Камітэта бліснуў шкельцамі акуляраў на Сямёна Міхайлавіча, адклаў кіпу папераў на край стала:
— Я чуў, Сямён Міхайлавіч, вы некалі ў футбол гулялі?
— Гуляў, але даўно. За данецкі “Шахцёр”. Паехаў туды на заробкі, як кажуць, за доўгім рублём. У адзін з выхадных загаралі мы з сябрам на пляжы. А побач з намі два прафесіяналы раскручвалі звычайных аматараў на маленькіх варотах. Гулялі на піва. He выцерпелі мы з Максімам і выйшлі супраць іх. За дваццаць хвілін хто больш каму заб’е. Я за сябе не баяўся: абводка, бег, удар... A вось Максім слабейшы крыху быў. Адным словам, мы ім пяць забілі, а яны нам два. Яшчык піва мы выйгралі. Ды не ў піве справа. Запрасілі яны мяне на трэніроўку “Шахцёра”. Я з’ездзіў. Трэнер адразу ж мяне за дубль паставіў. У першай жа гульні я масквічам забіў. Пасля і другім калаціў. У аснову пачалі ставіць...
— Ну, дык вы ведаеце футбол не па чутках, але і самі прайшлі праз яго тонкасці.
— Прыйшлося прайсці, можа, і далей бы пайшоў. Але ў гульні з грузінамі, калі я ў падзенні біў галавой па варотах, абаронца двума нагамі скочыў на маё прадплечча. Пахавыя кольцы паляцелі, a руку ледзь прышылі. Вось і закончылася мая кар’ера ў футболе.
109
— А цяпер?
— A цяпер:
Я здоров, потому что я болен,
Но лечнться не стонт труда.
Первый раз заболел на футболе
Н болелыцнком стал навсегда.
— Адным словам, любоў — вечная?
— Выходзіць, так.
Старшыня камітэта ўзяў прыгожую самапіску з залатым пяром, ліст паперы, чыркануў на ім тры лініі, падобныя на вароты, выкругліў'перад імі футбольны мяч:
— А калі я прапаную вам весці на тэлебачанні рэпартажы?
— Так, адразу? А на якой мове?
— На роднай, беларускай. А да сапраўднага рэпартажу разоў колькі праведзяце на магнітафон. Запішаце, праслухаеце, зробіце аналіз памылак... Ну і, вядома, статыстыкай валодаць трэба...
— За гэта я не баюся. Мы з Максімам па чарзе кожны тур распісваем: галы, папярэджанні, пропускі. Рабіць няма чаго, вось і падлічваем. Толькі...
— Што толькі?
— Генадзь Мікалаевіч, мяне бянтэжыць яшчэ і тое, як хлопцы са спартыўнай гэта ўспрымуць? Скажуць: уварваўся, наш хлеб забраў... У іх жа — адпрацоўка, ганарар...
— Сямён Міхайлавіч, хай вас гэта не бянтэжыць. Ёсць іншыя віды — гандбол, тэніс, хакей. Ім працы хопіць. А наконт ганарару... He такія ўжо там шалёныя грошы, каб за іх крыўда была. Ды вы і футбол ведаеце, і мову. А яны няхай вучацца. Выспеюць — выйдуць у эфір і яны.
— Калі так, згодны.
— Вось і добра. Вам пазвоняць, выпішуць пропуск на футбол, пазнаёмяць з апаратурай. Пастарайцеся не хвалявацца. Успомніце рэпартажы Сіняўскага, Озерава. He ўсё адразу робіцца. Было б жаданне, а вопыт з часам прыйдзе.
110
* * *
Да міжнароднага судзейства яго так і не дапусцілі. А цяпер было позна: пераваліла за сорак. Гады ляцяць, як птушкі. Праўда, і іх крыло рознае. Бывае, хвасяне па вачах так, аж іскры пойдуць, а іншы раз пагладзіць ласкава, шыкоўна... I ўсё ж... Ён — старшыня федэрацыі, камандзір усяго футбола. Ці ж хто запярэчыць яму, калі выбера для судзейства тройкупяцёрку гульняў? Заслужыў жа за столькі гадоў. Маладыя за вочы крычаць: чаму ён, а не яны? Эх, даражэнькія! Пра вопыт забываць не трэба. За плячыма — сотні адсужаных матчаў. Колькі свісткоў злізаў, колькі мячоў сувенірных сабраў! А хто яны? Смаркачы! Выскачкі! 3 лайсменаў на поле ўчора толькі выйшлі, а ўжо сваё гнуць. Фігу ім! Выстрэнчваць ім не буду. Бач чаго захацелі: дай ім Бабруйск, Мазыр, Барысаў... Гарады магутныя, прамысловыя, a значыць — і багатыя. Маладыя хай у галыцьбу едуць, а я набегаўся за свае гады.
Так думаў Бутакоў, пад’язджаючы на электрычцы да барысаўскага вакзала. Спецыяльна пакінуў у Мінску свой “мерс”, паехаў, як усе, у таўкатні і духаце. Паехаў, каб не думалі, што зза сваёй выгоды паліць дзяржаўны бензін. Паехаў, бо ведаў, што назад прывязуць на легкавушцы. I не проста прывязуць, а захмеляць і падарункамі абложаць. Але трэба было яшчэ адсудзіць, “стварыць”, як той казаў, перамогу.