Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі

Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Два маленькія таймы таксама праходзяць безвынікова. За хвіліну да канца Леанід Мікалаевіч дае сігнал Вадзіку: “Раздзявайся!” Хуценька скінута трыко: ён гатовы выйсці. Нехта са сваіх запускае мяч на цэнтральную трыбуну. Аўт! Ясінскі замяняе Насевіча, замяняе, бо і сам ведае, што пенальці — гэта гульня нерваў. Колькі разоў на трэніроўках ён
135
адточваў, вывяраў удары ў ніжнія і верхнія вуглы, біў, як аўтамат, але пасвойму, з хітрасцю і падрэзкай. Таму і стаў, як кажуць, штатным пенальцістам. Свісток не даў нават разагрэцца. Цяпер — па пяць пенальці. Хто каго, чыя возьме?
Ажывіліся балельшчыкі Барысава, убачыўшы, што з’явіўся шанс выйграць, узнялі лозунг “Кубак — наш!”
Леанід Мікалаевіч назваў прозвішчы ігракоў, якія павінны біць пенальці: Белы, Міцкевіч, Рахавец, Малянскі, Ясінскі.
Першымі білі барысаўчане. Жэня Макевіч не ўгадаў напрамак удару. Забіў гол і Белы. Шэсць наступных удараў дынамаўцаў і іх сапернікаў таксама былі трапныя. Праўда, адзін мяч дынамаўскі варатар мог узяць, але той, слізгануўшы па далоні, усё ж уляцеў у ніжні вугал. Пяты пенальці біў Іван Занкавец, цэнтральны абаронца БАТЭ. “Ну, гэты заб’е, — падумаў Вадзік. — Удар — як з гарматы!” Занкавец разбегся і штосілы ўлупіў па мячу. Удар пайшоў амаль па цэнтру верхам. Макевіч выкінуў руку ўверх, кулаком падбіў мяч. Той стукнуўся ў перакладзіну і адляцеў у поле. Стадыён замёр: адзін удар вырашыць усё!
Вадзік акуратна паставіў мяч на белую паметку і рашыў, што будзе біць з падрэзкай. Разбегся, моцна замахнуўся... Ступня правай нагі пайшла ўправа, а з ёй рвануўся ўлева варатар. У апошні міг “шчочка” нагі падрэзала мяч улева і той лёгка чыркануў у правы ніжні вугал ад галкіпера: як кажуць, развёў па розных вуглах.
Стомленая каманда падхапіла дынамаўскага варатара, пачала падкідаць уверх. Вадзіка паляпвалі па плячах: “Малайчына!”
Табло высвечвала цяжкую перамогу: 5—4.
* * *
На другі дзень да стадыённых касаў нельга было прабіцца. Людзі чакалі па некалькі гадзін з надзе
136
яй, што выкінуць астаткі білетаў, але на акенцах няўмольна бялелі вывескі: “Білеты прададзены”. Бессаромныя перакупшчыкі шнырылі між натоўпу, ціха прапаноўваючы білеты па двайной цане. Многія балельшчыкі, баючыся застацца за агарожай стадыёна, куплялі.
Сямён Міхайлавіч з Максімам пастаялі крыху ля стадыёна і паволі пайшлі па алеі бліжняй вуліцы.
— Заўтра стадыён будзе поўны. Білетаў няма.
— Значыць, будзе падтрымка нашым.
— Я хвалююся трохі: весці рэпартаж між нашымі камандамі — адно, а вось на міжнародным узроўні — другое. Мала вопыту яшчэ.
— Дарэчы, я глядзеў па тэліку апошнюю гульню на кубак. Знарок не пайшоў, каб цябе паслухаць. Скажу табе, няблага... Асабліва з інфармацыяй.
— Я і да “Аякса” быццам падрыхтаваўся... Толькі лепшыя каментатарскія аддаюць галандцам. А я нават і не ведаю, адкуль буду весці...
— Так і павінна быць: усё лепшае — гасцям. Ды я не пра гэта. Хочаш, некалькі заўваг табе зраблю? He пакрыўдзішся?
— Наадварот, буду ўдзячны.
— Дык вось, у пачатку другога тайма абавязкова паўтары саставы па лініях і пазіцыях. Коратка раскажы пра небяспечныя моманты ў першым тайме. Можа, хто спазніўся да экрана, пачаў глядзець гульню пасля перапынку. Лічы вуглавыя ля тых і другіх варот. Стаў кропкі ці палачкі на паперцы, тады не памылішся. I яшчэ. Паўтарай час ад часу, якая хвіліна гульні ідзе.
— Згодны, дарагі, згодны. Заўтра ўсё гэта ўлічу.
— Яшчэ паслухай. He бойся ранейшых слоў: стопер, хаўбек, інсайд, афсайд. Ды і сённяшняе “плеймейкер” не забывай. Ты ж помніш, калі сустракаліся “Мілан” і “Ювентус”, якая бойня ішла між Бобанам і Зіданам. Іменна яны ўсё вырашалі.
5а Зак. 3733
137
— Магчыма, ты і праў. Але каб не перабаршчыць... Дарэчы, сёння я быў у Камітэце. Мне водгукі на рэпартаж аддалі. Пісьмаў трыста. Я прачытаў сотню, астатнія не паспеў. У асноўным хваляць, пішуць: малайцы беларусы, што пачалі весці футбол на роднай мове, так, як гэта робяць украінцы, літоўцы, грузіны. Некалькі пісьмаў з падзякай маці: паслухаў сын рэпартаж і ўзяўся вучыць беларускую мову.
— А ваенныя?
— Ёсць некалькі пісьмаў. Просяць вярнуцца да рускай: не ўсе словы разумеюць.
— Нічога, прывыкнуць і вывучаць. Усё ж на полі відаць.
— Ёсць адно пісьмо ад маладых студэнтаўжурналістаў. Я яго з сабой захапіў. 0, слухай: “Таварыш каментатар! Увядзіце ў свой рэпартаж такія словы, як брама, а не вароты; не варатар, а брамнік; замест штрафной пляцоўкі — карная пляцоўка; не прамазаць, а спудлаваць; не вуглавы ўдар, а кутавы ляп”.
— Нуну, Сямён, увядзі. Тады ўся Беларусь ад такіх ляпаў ляжа ад смеху.
Яны ішлі не спяшаючыся, гаварылі пра тое, што нашым будзе цяжка, бо не паспеюць добра адпачыць, набрацца сіл. Але вера ў родную каманду жыла, як і вера ў заўтрашнюю перамогу.
* * *
Леанід Мікалаевіч аб’явіў асноўны састаў, назваў запасных. Пачыналі гульню тыя ж, што і ў Амстэрдаме.
— Галандцам губляць няма чаго і, я думаю, яны пойдуць наперад. Першыя пятнаццаць мінут гуляем ад абароны. Пры адборы мяча ззаду не касіць. Асабліва на іх палавіне. He бойцеся ісці ў барацьбу, гуляйце на апярэджанне. I падстрахоўка адзін аднаго — не забывайце пра гэта. He сцягвацца ў цэнтр, флангі не агаляць...
138
* * *
Віка прыйшла да гульні за хвілін дваццаць, збегла па лесвіцы між сектараў, праціснулася па запоўненым радзе, села на сваё крэсла. Гучала музыка, у праходах беглі з марожаным балельшчыкі. Табло, настрачыўшы прозвішчы брыгады суддзяў з Італіі, застыла ў чаканні супрацьстаяння двух магутных краін.
* * *
Сямён Міхайлавіч узяў у рэжысёра спецпропуск і правёў у каментатарскую Максіма:
— Толькі матам не загні. Мікрафон адчувальны, любы гук паляціць у эфір.
Маленькі звужаны пакойчык каментатарскай, пульт, манітор, два стулы... Акно было не па цэнтру поля, a насупраць левай штрафной. Цяжка будзе ўлавіць палёт мяча, калі будуць біць па гэтых варотах.
* * *
Ван Ваныч сядзеў у шыкоўнай ложы з журналістамі і былымі футбалістамі. Навісь казырка стадыёна надзейна закрывала ад нечаканага дажджу. Ен не пайшоў бы сёння на стадыён, але даўнія ўспаміны аб сваёй маладосці і боль суперажывання перамаглі, адарвалі яго ад каляровага экрана тэлевізара. Ды і як не пайсці, калі сёння выйдзе на поле яго каманда, хай нават і быўшая.
* * *
Як і гаварыў галоўны трэнер, галандцы адразу ж павялі шырокія атакі на вароты “Дынама”, стараючыся змяць рады абароны, нанесці галявы ўдар.
5а*
139
Хлопцы гулялі спакойна, падстрахоўваючы адзін аднаго. Упэўнена, без памылак узмываў у паветра на выхадах Макевіч. Яго варатарскі настрой і кураж заўсёды перадаюцца камандзе.
± * *
Вадзік адыйшоў назад, у паўабарону. Але тады, калі мяч аказваўся ў сваіх, тут жа рваў на свабоднае месца, чакаючы паса. I некалькі разоў Валера Рахавец закідаў яму мяч на выхад, але рослыя абаронцы не далі апярэдзіць сябе, адзін раз затрымаўшы рукамі, а другі раз груба збіўшы з ног недазволеным прыёмам. Суддзя тут жа справядліва паказаў аднаму з іх жоўтую картачку.
* * *
У голасе каментатара не знікае трывога:
— Атакуюць галандцы. Навес у штрафную — Сіваліхаў у высокім скачку выйграе ў Махласа, але атака працягваецца, ван дэр Луер б’е — мяч ідзе вышэй варот. Адчуваецца, што каманда яшчэ не адыйшла ад кубкавай сустрэчы, што была тры дні назад. Як шкада, што тая сустрэча не была перанесена на болып позні час. Тут, я думаю, трэба кінуць папрок у адрас федэрацыі футбола рэспублікі.
* * *
Па стадыёну пайшла “хваля”. Балельшчыкі ўставалі і тут жа садзіліся. За імі ўставалі і садзіліся наступныя. Праз колькі секунд усё пачыналася спачатку: зноў уставалі і садзіліся першыя. Здалёк цэнтральная трыбуна нагадвала стракатае возера з трохбальным штормам, гатовае выплеснуцца, выліцца праз цагляны бар’ер і затапіць зялёны востраў з ігракамі. Хвалі
140
ішлі адна за другой, не змаўкала нечая труба, разпораз вырываліся з рук яркія шары, узмывалі ў глыбіню неба.
* * *
Валодзя Малянскі перахапіў мяч, сам пайшоў па левым краі. Вадзік пачаў адцягвацца ў цэнтр, два абаронцы рушылі за ім, агаляючы фланг. Аддаць мяч пакуль не было каму і Валодзя размашыста вёў яго па зялёнай стрыжцы травы. Варатар нешта крычаў, махаў рукой. He цяжка было здагадацца, што ён падганяў свайго абаронцу сустракаць Малянскага, а не адцягвацца назад. I той рвануў, бо мог быць не закрыты ўдар з вугла штрафной. Рвануўся ўправа і Вадзік. Валодзя, ведаючы гэта, тут жа навесіў мяч на дальні вугал штрафной. Ясінскі развярнуўся і ў падзенні цераз сябе моцна прабіў. Прызямляючыся на рукі, адчуў, што не забіў. Варатар быў на месцы.
* * *
Віка ціснула ад хвалявання сумачку і ціха шаптала: “Вадзік, міленькі, забі! Ты ж умееш”. Але Вадзік не забіў. Яна разгарнула паперку “Сцімарола”, кінула адну жвачку за шчаку. Прыемны мятны смак пачаў ахалоджваць і супакойваць хваляванне. Успацелыя далоні перасталі церабіць сумачку, спакойна леглі на калені джынсаў. Яна пачынала разумець, чаму гэтыя людзі не сядзяць ля тэлевізараў, а ідуць сюды, на стадыён. Ідуць, каб даць разрадку свайму целу, выплеснуць у крыку і галасе свае эмоцыі.
* * *
Галоўны трэнер адчуваў, што ў каманды няма той свежасці і лёгкасці, якія былі раней. Папярэдняя
141
гульня, упартая і зацяжная, зрабіла сваё, прынёсшы стомленасць; забраўшы імпэт ігракоў. Але не апраўдаешся гэтым, калі за табой стаіць гонар краіны. Разапніся, выкладзіся і выйграй! Вось чаго прагне стадыён і чакаюць тыя, хто сядзіць ля тэлевізара. I трэба выкласціся, трэба выйграць!
* * *
Першы тайм закончыўся. На поле выбеглі падлеткі ў сініх і белых футболках. Кожнаму з іх было не больш дзесяці гадоў. Лоўка перапасоўваючы мяч, яны весялілі публіку, паказваючы неблагую абводку і трапныя ўдары па варотах. Хто ведае, можа гадоў праз семвосем хтонебудзь з іх выйдзе на поле ў аснове “Дынама”, каб магутнымі ўдарамі прымушаць здавацца варатароў і даводзіць да шаленства балельшчыкаў.
* * *
— Усё нармальна, — Леанід Мікалаевіч адклаў мяч убок. — Беражыце сілы, хаця б мінут дваццаць. Як і гулялі ад абароны, так і гуляйце. У другой палове тайма я папрашу вас паказаць усё, што можаце. Выкладзіцеся да канца, вы ж — мужчыны! Давайце пакажам сваю гульню, хуткую, імклівую, без зацяжкі часу. На вас сёння глядзіць уся Беларусь.