• Часопісы
  • Пенальці  Алесь Камароўскі

    Пенальці

    Алесь Камароўскі

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 262с.
    Мінск 2000
    87.47 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Спрытная і ўвішная Зоя ўважліва агледзела нагу, некалькі разоў націснула на бядро:
    — Скінь шыпоўку, выпраміся. Нене, не ўставай!
    Аляксей, перасільваючы боль, нагнуўся, сцянуў з запятка шыпоўку, скінуў мокрую ад поту гетру.
    — Цяпер сагні нагу і выпрамі.
    Аляксей сагнуў нагу і выпраміў. Трохі атупелы боль зноў выпырснуў з бядра, як ток, разбегся па ўсіх мышцах.
     Дзе?
    — Тут, — паказаў Аляксей і зірнуў на бядро: сіні падцёк даўжынёй з пядзю пухлінай расплыўся на верхнебакавым схіле вялікай мышцы.
    — Я думаю, пералому няма. Парыў звязак ці расцяжэнне. Але ты прайдзі рэнтген. На ўсякі выпадак... Зоя туга перабінтавала бядро. Аляксей адзеў трыко, абуў красоўку, узяў сумку:
    — Усяго добрага!
    Над стадыёнам у блакіце неба купаліся галубы. Па дарожцы адмервалі кругі два юныя бегуны.
    Да калючай спіралі дроту ён дапоўз за два заходы. Калі ўзляцела трэцяя ракета, Красовіч пільна ўгледзеўся ў балота па той бок, вызіраючы месца, куды лепей можна было кінуць адзенне і боты. Метры за тры ад калючкі чарнела як выскубеная ўпадзінка, прыкрытая з боку дзота сухім травастоем. “Сюды,
    6*
    163
    толькі сюды... Яно і відаць не будзе”. Лежма, калі апошні блік святла патануў у сутонні, скінуў маскіровачны халат, сцягнуў гімнасцёрку, разам са світэрам зняў кашулю. Па целу ад начной прахалоды пабеглі дрыжыкі, скура пайшла гусінай шорсткасцю. “Ахалодае трохі — пройдзе...” Павярнуўшыся на спіну, левым наском нагі ўпёрся ў заднік правага бота. Набрынялая халява не паддавалася, але калі натужыўся мацней — з рыпам памалу пайшла на пятку. Аляксей накінуў гімнасцёрку паверх голага цела, не паспеўшы сцягнуць бот, — новы зніч ракеты ўзмыў у бездань. “Нехта ж там ёсць, за ўзгоркам, не спіць, пускае, як заведзены...” Тут, за валам дроту, ён не баяўся, што ўбачаць. Днём будзе цяжэй, калі магутныя цэйсаўскія лінзы бінокля пачнуць абмацваць кожную купіну, недаверліва ўглядацца ў пудлівыя ківанні травы, весці зірк па кожны.л метры багны.
    Ракета пагасла. Аляксей прыўзняўся, сцягнуў правы бот. Левы сышоў лягчэй. Хуценька разматаў анучы, накруціў іх на боты: чорныя ад гразі — ён гэта ведаў, — яны змекчаць падзенне на зямлю. Скінуўшы штаны, прыкрыў ногі... Сполах ракеты застаў яго на спіне. “Засталося перакінуць і апаўзці... — нешта калючае ўперлася ў хрыбет. Ён перасмыкнуў лапаткамі. — Трэба хутчэй, a то пачне развідняцца”.
    Доўга, ой як доўга — ці яму здалося — зырка палала ракета. Нарэшце нехаця счаднела ў дыме. Аляксей похапкам згарнуў халат і гімнасцёрку, стаў на калені і кінуў іх на той бок, у нябачную ўпадзіну. Туды ж паляцеў світэр з кашуляй. Штаны накруціў паверх анучы, каб мягчэй было, кінуў у цемру. Шпурнуў услед другі бот. Правай рукой намацаў пару звязаных гранат, левая — між падушачкай вялікага пальца і астатнімі — заціснула ствол парабелума і кулямётны дыск...
    “Тата... Татата...” — вопытны кулямётчык удалечыні вытрымліваў рытм.
    Аляксей спехам папоўз па слізкім куп’і. Каб не ўкалоцца якім старчаком, заплюшчыў вочы, бо ўсё
    164
    адно нічога не бачыў. Пад левай рукой хлюпнула вада і ён падаўся бліжэй да дроту. Рэскруць калючак уразалася ў балота метраў на дзесяць, але ці ляжала на хісткім покрыве, ці прытопленая ў вадзе, ён не ведаў. Адтуль, калі назіраў з камбатам, ды і тут, побач, нельга было вызначыць.
    Выплеск ракеты прыціснуў к траве. I ўсё ж скошанымі вачыма за метр ад сябе ўбачыў канец калючкі. Ля яе, пацягнутая раскай, блікавала вада. “Апаўзу далей вунь па тым куп’і...” Здаецца, гэтая ракета гарэла яшчэ даўжэй за папярэднюю.
    Прыцемак зноў расслабіў плечы. Аляксей узяў трохі лявей, асцярожна, як яшчарка, перабіраючы рукамі, цягнучы ногі, падаўся ўперад. Праз метры чатыры павярнуў управа, метры праз два, агнуўшы па яго разліках калючую рэскруць, павярнуў зноў направа, папоўз, як здавалася яму, у цемры, па другі бок паралельна дроту. Каб не збіцца, рашыў праверыць свае разлікі: паклаўшы гранаты, асцярожна пацягнуўся правай рукой убок, трохі пасунуўся яшчэ і, як некалі перад вожыкам, хіба што цяпер у прыцемку, далікатна паварушыў пальцамі, быццам хацеў казытнуць калючы роскід дроту... Як не сцярогся, усё ж дотык быў нечаканым і балючым. Але ў думках парадаваўся: “Усё нармальна”. Папоўз далей.
    Ракета высвеціла ўпадзіну, скамечанае адзенне, боты... — усё ляжала кучна. “Трэба спяшацца... Хутка пачне развідняцца”. Аляксею здавалася, што кожны ўсплёск ракеты разаграе неба, няўмольна набліжае раніцу, і яна, разагнаўшы шэрань, восьвось зацепліцца на захадзе зыркім полымем. Аляксей заплюшчыў вочы, каб адкрыць іх, калі пагасне пушчаны россып святла. Так з цемры лягчэй было разгледзець цемру. Калі зірнуў — супакоіўся: паспее адзецца і адпаўзці. Як і былі, так і нацягнуў кашулю са світэрам, а пасля, не сціраючы ліпкую гразь з каленяў і бёдраў, адзеў штаны. Вільготныя парцянкі лезлі ў боты гэтак жа цяжка, як і вылазілі. Але, намогшыся, усё ж на
    165
    цягнуў халявы, амаль імгненна ўлез у маскхалат. Падцягнуўшы пад сябе дыск і парабелум, акуратна прытуліў гранаты, затаіўся тут жа, ва ўпадзіне, за чубам кусцістага сіўцу. I ў час: ракета пырхнула — мо ад спеху падалося — крыху раней, палюбавалася сваімі яркімі блёсткамі і, не праляцеўшы ўніз трэцяй часткі свайго шляху, сканала.
    Аляксей спахапіўся, слізгануў за жарству ўпадзіны, папоўз трохі лявей па ўзбалотку, туды, дзе за метраў сорак напята блішчалі ў водблісках асвятлення таямнічыя струны загароды. Тры разы, пакуль дапоўз, расцвіталі і вялі ў небе кветкі ракет. “Трэба далей у балота зашыцца, дзень праляжаць, а там — відаць будзе...” Ён, апіраючыся на дыск, а правай — на локаць, пакараскаўся ўлева, у балаціну. Тое, што парабелум мог замокнуць, яго не хвалявала. Наўрад ці ён спатрэбіцца. А вось гранаты трэба берагчы. У іх — усё. Пры святле чарговай ракеты ўбачыў учарнелы, перасохлы метры на тры раўчук, з аерам вакол, запоўз у яго адтуль, з боку балота, каб не прымяць спаўбуцвелую травяную заслону.
    Калі да шасці гадзін засталося хвілін дзесяць, ракеты перасталі бударажыць морак. Пачало развідняцца.
    Па дарожцы адмервалі кругі два юныя бегуны. У сектары для скачкоў, правёўшы размінку, выдурняліся падлеткі: з разбегу падалі спінай на маты з пераваротам на ногі.
    Аляксей, накульгваючы, зайшоў сёння ў медпункт, сказаў, што пералому няма, а толькі расцяжэнне звязак. “I гэта не падарунак, — паспачувала Зоя. — У цябе ж правая — штуршковая?” — “Штуршковая”. — “Глядзі, калінебудзь ад перанагрузкі можаш і звязкі парваць...”
    “Mary і парваць... — ён прысеў на лаўку пад казырком цэнтральнай трыбуны. — Адны скачкі — ці ж гэта трэніроўкі?”
    166
    Аляксей зразумеў, што ў яго няма яшчэ той асновы, якая магла б выкінуць і ўзнесці яго вышэй двух дваццаці. Прыродныя даныя? Іх малавата. Вунь колькі цыбатых хлопцаў, можа, нават і магутнейшых, ходзяць на стадыён, але... На спаборніцтвах ён апярэджвае іх. У чым жа тады загваздка?
    “Можа, зусім кінуць? — Аляксей нагнуўся, перавязаў шнурок левай красоўкі. — А што скажа Capreft Панасавіч?” “Слабак! Здрэйфіў! Я табе, як сыну, верыў... Першая траўма, а ты зламаўся, раскіс, сябе шкадаваць пачаў. У спорце трэба ўмець цярпець... Цярпець і ўкалваць. Да сёмага поту. Эх, ты...”
    Аляксей усміхнуўся, успомніўшы, што Сяргей Панасавіч таксама злёгку накульгвае на правую нагу: вайна ўсёткі пакінула яму асколачную адмеціну. A тут — “пад мірным ясным небам...”
    Міжволі ўспомнілася родная школа ў надрэчнай, атуленай лесам, вёсцы. Там яны, басаногія бэйбусы, як казала маці, з абеду да вечара насіліся за гумовым літым мячом, збіваючы да крыві пальцы. Аляксей не адставаў ад сваіх аднагодкаў. У шостым класе, вясной, калі май зманлівым цяплом зводзіў некалькі гуртоў хлапчукоў на прырэчны поплаў, Аляксей запусціў вучобу, схапіў некалькі двоек па нямецкай мове. Уладзімір Іванавіч, худы, з прысіплым голасам настаўнік, прыехаў на веласіпедзе к яму дадому, нагаварыў пра яго вучобу. “Як, — завойкала маці, — ніводнай двойкі не бачыла я... Адны чацвёркі і пяцёркі”. “I я ж дзённік падпісваю...” — здзівіўся бацька. Уладзімір Іванавіч доўга разглядаў дзённік, пасля вярнуў яго бацьку: “А вы добра пашукайце, павінен яшчэ адзін быць...” Другі дзённік знайшоўся пад сурвэткай на этажэрцы. У ім выкручаста сінелі двойкі, і не толькі па нямецкай. “Ах, злыдзень! — шкуматнуў бацька дзённік, разгадаўшы падлог. — Хай толькі з’явіцца!” “Вово, мала вы яго б’яце”, — падтрымліваў бацьку Уладзімір Іванавіч, сядаючы на веласіпед. Вечарам Аляксею перапала. Забіўшыся ў куток на печы, ён пакрыўджана шморгаў носам. Баба Юля гладзіла па
    6а*
    167
    галаве, але маўчала, тым самым не апраўдваючы яго двойкі. На другі дзень ён адпомсціў “немцу”: заняў з сябруком чараду чужых гусей і загнаў у яго гумно. Раніцай, калі гусінае гергатанне прывяло росшук цёткі Адэлі да настаўніцкага гумна, жаночы лямант і праклёны ўспалашылі ўсю вуліцу. А праз дзень Аляксей запісаўся ў лёгкаатлетычную секцыю, бо яго — помнілася, як школьны фізрук з’едліва ўсміхаўся, — “абстаўлялі дзяўчаты”. I вучобу падцягнуў па ўсіх прадметах.
    3 Сяргеем Панасавічам спаткаліся яны на абласной спартакіядзе, калі Аляксей, порсткі дзевяцікласнік, выйграў стометроўку. Пажылы мужчына з кучомкай сівых аж да белізны валасоў утаропіўся, як Аляксей далікатна скідаў шыпоўкі, пасля падышоў, сеў побач.
    — Пераязджай к нам, у спартыўную школуінтэрнат.
    — Мяне бацькі не пусцяць...
    — Я ўсё ўладжу, была б твая згода.
    — Я не супраць.
    Праз два тыдні Аляксей прыехаў у школу алімпійскага рэзерву.
    Двухразавыя трэніроўкі, заняткі са штангай, здачы розных нарматываў, залікаў — усё гэта, як у віры, закруціла Аляксея, прыціснула строгім рэжымам, навучыла ашчадна цаніць час. Вечарамі, зрабіўшы ўрокі, ён адольваў млявае жаданне сну, уключаў настольную лямпу і падоўгу чытаў.
    Тры месяцы праляцелі для яго незаўважна. Хіба што трэнер успалашыўся: Аляксей пахудзеў да шасцідзесяці кілаграмаў. I так не малы, ён яшчэ больш выцягнуўся, быццам у арганізме драмалі нейкія нябачныя, падспудныя сілы, якія пры павышаных нагрузках ажылі, штурхнулі цела ўверх аж на пятнаццаць сантыметраў. Для спрынтэра, якому не шкодзіла маса і сярэдняя прыземленасць, гэта было смерці падобна. Баскетбаліст, валейбаліст, гандбаліст... — гэта было нармальным, трэнеры такіх шукалі. А вось бя