— Што? Дзядзька тыцнуў пальцам вышэй чароту. Камбат зразумеў: нарэшце яны выйшлі. Там, за прысохлым чаротам, — Мёртвая каса. I хоць ён чакаў гэтага, усё ж нутро неяк сцялася: канец нечага — пачатак новага, можа, больш цяжкага. Атупела брыдучы па гразі, упарта выцягваючы ногі з дрыгвы, ён згубіў лік гадзінам, страціў адчуванне канца балоцістай розвадзі. Таму і здаўся выхад з балота раптоўным. — Ну, то я назад... — Мужык нагнуўся, каб MapHeft заціснуць завязку на правай назе. — Дзякуй табе. Дасць Бог — сустрэнемся... Праваднік выпраміўся, зірнуў у затуманены абсяг балота, лоўка слізгануў з цвердзі ў вадзяную каламуць, паскакаў па рудых купінах, зліўся з шэранню багны... Камбат павярнуўся к салдатам: трэба было рушыць далей. Дровы былі нялёгкія: кручаныя бярозавыя камлюкі пры ўдары калуна пускалі сок ці набрынялую ваду, але калоцца не хацелі. Аляксей біў штосілы, біў спачатку па краях, потым — па цэнтру, клаў цурбэлак на бок і роўна гахаў па адной лініі ўздоўж, жыўцом рвучы белыя пакручастыя валокны. Трэба было патраціць удараў дзесяць, каб расчапіць папалам такі выкруцень. Дубовыя грапякі разбіваліся і то лягчэй. Пасля магутных двухтрох удараў яны трэскалі знячэўку, як быццам лопала нябачная повязь, што трымала аснову дубовага здаравяка. Альховыя калодкі разляталіся пры першым удары. Чырвоная абалонь паддавалася лязу калуна лёгка, 150 калолася без усякага супраціву, сыплючы пад ногі трухлявую гніль асяродка... — Ты б электрычны калун зрабіў, — дзядзька Вінцэсь пацыганску хітра ўсміхнуўся, — тады і махаць рукамі не трэба: падстаўляй толькі калодкі... — А куды мне спяшацца? — Аляксей разагнуўся, рукавом ацёр на лбе пот. — Ды і размінка — аж рукі гудуць. Дзядзька Вінцэсь скурыў самакрутку, паспачуваў, што не прыехаў старэйшы брат, схадзіў дадому і прынёс молат і жалезны клін: — Вазьмі, бяроза лягчэй паддасца. I праўда: клін развальваў бярозавыя камлюкі за трычатыры ўдары. Праца пайшла спарней. Аляксей любіў секчы дровы. Тут, у вёсцы, не трэба было рабіць зарадку, бо праца заўсёды знаходзілася. А калун і важкія калодкі давалі такую нагрузку, якой не атрымаеш і за дзве гадзіны самай напружанай трэніроўкі. Смалісты пах сасны будзіў у душы далёкі ўспамін... Ён, жаўтароты “салага”, не дабраўшы адзін бал пры паступленні, адгукнуўся на пісьмо дзядзькі Колі з Петразаводска: “...а не паступіць, хай прыязджае да мяне, мужчынскай работы тут поўна”. I як не адгаварвалі маці з бацькам — “свая ж цагельня ёсць”, “заб’юць шчэ дзе”, — упарта не паслухаў, купіў білет на самалёт і праз двое сутак апынуўся ў сталіцы Карэліі. Раскашаваць у гасцях асабліва не давялося. На трэці ж дзень скалочаная наспех брыгада выязджала на лесапавал. Аляксей трапіў у брыгаду Івана Маклаша, унука гродзенскага хутараніна, сасланага ў гэты лясны край у саракавых гадах. Брыгадзір, гадоў на сем старэйшы за Аляксея, вылучаўся ў брыгадзе нейкай ранняй самавітасцю, сталай няспешнасцю. У руках яго, упэўненых і лоўкіх, відаць была бацькоўская практыка і звычка, перададзеная або выпакутаваная сялянская мудрасць і разважлівасць. Рана пазнаўшы цану нялёгкага хлеба, ён ведаў і любіў тайгу. У развароце яго плячэй драмала прытоеная сіла, якой, ад 151 чувалася, пабойваўся нават Мішка Пшык, былы зэк, каржакаватапануры, вечна не задаволены буркун. Тыдзень Аляксей церабіў паваленыя сосны. I калі сякера трохі прывыкла да яго намазоленых рук, а ён да яе, Маклаш паставіў ля сябе вучыцца правіць бензапілой. Восень выдалася шчодрай на сонца. Рэдкія хмурыны паволі калыхаліся над кронамі, няспешна сплываючы за Анегу. Пад нагамі цвіў верас, сямтам чырванела марошка. А грыбы так і прасіліся ў рукі... — Ды не туды, а сюды глядзі! — перабіваў светлую плынь думак Іван. — Выкруціцца ствол — не ўспееш і ахнуць, як накрые. Піла роўна ўядалася ў шырокі смалісты камель, без рыўкоў уваходзіла ў сэрцавіну. Пырскі апілак асыпалі гумовыя боты. — Глядзі, як правільна лажыць, — ледзь прыглушаючы матор, гукаў у вуха брыгадзір, затым, націскаючы левым плячом на ствол, даразаў абалонь. Яна трэскала. Сасна, роўна пушчаная з пня, бухала на такія ж сосны, ламаючы свае і чужыя галіны. — На, паспрабуй сам. Аляксей з асцярогай браў за ручкі бензапілу, даваў газу і з сілай уразаўся ў дрэва. Матор роў, ланцуг закліняла, а Іван зноў крычаў у вуха: — He рві! Спакойна, спакойна, пускай лёгка... 3 наскоку яе не возьмеш, яна ласку любіць. I глядзі, куды валіш, падпілоўвай роўна з двух бакоў. Нарэшце, хіснуўшыся, сасна ляцела на лесасеку, але не прама, а трохі наўскасяк. — Зірні, як ты рэзаў, — Іван паказваў на пень. Быццам няўдалыя прыступкі, танцавалі на сэрцавінных кругах няроўныя зрэзы пілы. — Нічога, не бядуй, — паляпваў па плячы Іван, — навучышся. I сапраўды, праз тыдні два піла паслухмяна, без выкрунтасаў, запрацавала ў чэпкіх Аляксеевых руках, робячы зрэз роўна, як бы за адзін раз. Нават вершалінай сасны ён навучыўся біць у месца, якое задумваў. 152 — Вово, на такім пяньку і пасядзець прыемна, — задаволена ўсміхнуўся брыгадзір. — Цяпер будзеш адзін на павале. Лесасека, прамая, як страла, была падзелена на дзялянкі. Выпілаваная, вывезеная, выпаленая кастравішчамі, яна некалі стане дарогай. А пакуль... Пакуль што сосны калыхалі пакінутыя гнёзды і веснавыя надзеі, тулячыся адна да адной ад пахаладалага ветру, атрасаючы залубянелую ігліцу. Многія, высмактаныя падсочкай, як лагерныя вязні з рабрыстымі двухбаковымі проразямі, чакалі пілы як збавення. Ствалы іх, абяскроўленыя і чэзлыя, не маглі ўжо легчы ў вянкі новай хаты. Шчасце, калі лесасека ішла праз іх, ратуючы ад маруднага скону і заўчаснага атрухлення. I вельмі добра помніў Аляксей той пераломны дзень. Трэба было рушыць далей. Камбат адчуваў гэта. Але што там, на Мёртвай касе? Можа, нямецкі заслон, а мо мінная паласа? Пакладзеш і тых, што ўратаваліся, выйшлі з халодных зеўраў Ведзьмаковых балот. He, без разведкі не абыдзешся. — Красовіча ка мне! — упаўголаса загадаў бліжэйшаму ад сябе. — Красовіча к камбату! Красовіча... Красовіча... — загад пайшоў ад аднаго да другога на дальні край узлобка. Праз хвіліну шэрая постаць, угнуўшыся, пераступаючы праз разамлелыя ногі і целы, узнікла перад камбатам. — Пойдзеш са мной... — Камбат зноў зірнуў на бліжняга. — А тут каб было ціха. — Ён ведаў: людзі, уратаваўшыся ад смерці, не пададуць голасу, не распаляць касцёр, бо асцярога — іх памочніца. Ды і сіл не было, каб штонебудзь рабіць. Лепш паляжаць на зямлі вось так — ніцма, без напругі, адчуць як паволі вяртаюцца сілы, адыходзяць здранцвелыя ногі, крыяюць зацёкшыя рукі... 153 Асцярожна, адхінаючы чарот, яны падпаўзлі да краю балота. Мёртвая каса пясчаным языком цягнулася сярод багны, а там, далей, метраў праз сто, ішла ўгару, стварыўшы даволі ладную вышыню, зарослую лазняком. Зусім блізка, перад вачыма, бухта калючага дроту густымі віткамі перакрывала голы пясок, уразаючыся ў рудую ваду з аднаго і другога боку касы. — Во гады! Голымі рукамі не возьмеш... — выдыхнуў на вуха камбат і ўзняў бінокль. За калючым валам, крыху далей, блішчалі густа напятыя правады. “А гэта яшчэ што за ліха? — бінокль паволі ішоў па сцяжынках бліскучага дроту. — Відаць, нейкая сігналізацыя...” Дзве апоры стаялі ў балоце, а адтуль напятыя струны ішлі на адзін і другі бок вышыні. — Ох ты! — ні то сам сабе, ні то Красовічу выдыхнуў камбат. — Дзот... На, зірні. Красовіч асцярожна ўзяў бінокль, напружана ўгледзеўся ў схіл вышыні. Калыхаліся пад ветрам гнуткія дубцы лазняку, пад імі чарнелі выпетраныя калівы быльніку. — He бачу... — Глядзі па цэнтру, пад карані... Так, пад лазняком, старанна замаскіраваны, смерцю прытаіўся дзот. Як невялікая засланка ў печы, ледзь прыкметна чарнела яго амбразура. Вытыркніся толькі, ступі на плыткі пясок і нябачнае вока кулямёта касяне рэзка і пякельна, уцісне ў сыпкі пясок... I тады не знойдзеш збавення ад куль на гэтым пустэльным языку касы. He, тут ратунку няма. Перціся нават ноччу пад вогненнае нёба кулямёта — рызыка пустая. Высвецяць зямлю ракетамі і пакладуць усіх, хто бяздумна ткнецца прайсці да вышыні... — Мне здаецца, за гэтымі правадамі — міны, — Красовіч вярнуў бінокль камбату. — Можа быць... Дый выгарадка драцяная не падабаецца мне... — Камбат зноў пільна ўгледзеўся ў акуляры бінокля, быццам натужна шукаючы выйс 154 це. Яшчэ малады твар, зарослы шчаціннем, відаць, хваляваў бы не адну маладзіцу ў бяссонных мроях. Хіба толькі лёгкі шрам наперакос ілба рабіў яго больш сталым, а мо і суровым. — У нас ёсць дзве ночы і дзень. А там — наступленне. Красовіч маўчаў. Схінуўшы голаў на падстаўленую далонь, ён ці то спаў, ці то проста замружыў сонныя вейкі, выкарыстоўваючы міг перадыху. — Аляксей, ты што, заснуў? — камбат далікатна крануў за локаць. Красовіч ссунуў каску на патыліцу: — Думаю... Камбат яшчэ раз угледзеўся ў калючы вал дроту, ад пачатку да канца, як бы размагнічваючы, прайшоўся па напятых струнах неразгаданай загарадкі, зрокава прыкінуў адлегласць ад бліскучага дроту да амбразуры: — Метраў сорак... He больш. Красовіч прыўзняў галаву. — Толькі тудой, левым бокам балота... Там — вышай. I зручней правай гранату кінуць. — А дрот, дрот як ты адолееш? — Калючы па дрыгве аппаўзу, а той — ліха яго ведае... Там відаць будзе. Камбат схамянуўся: яшчэ толькі разведка, першая прыкідка, а быццам вырашыў ужо, што папаўзе ён, Красовіч: — Каго ж паслаць? Аляксей здзіўлена ўскінуў бровы: — Я! А хто ж іншы? Ды і бацькі, жонкі, дзеці ў іх. Я, толькі я. Камбат моцна паціснуў яго локаць, як бы перадаючы падзяку, што не прыйдзецца весці сюды некага другога, паказваць, зноў уталкоўваць... Ды і хто, як не Красовіч, мог пераадолець і калючку, і хітры заслон; мог віжам, зліўшыся з балотнай травой, неўпрыкмет дапаўзці да пэўнага рубяжа, з якога можна было шыбануць гранату ў жарало дзота? — Ідзі, Аляксей, паспі. Я цябе разбуджу. 155 Красовіч адпоўз, дабраўся да ўзлобка, разаслаў шынель. Заснуў імгненна, як праваліўся ў чортава вока, не паспеўшы ні ўсхрапнуць, ні ўскрыкнуць. Камбат яшчэ доўга ўглядаўся ў прыцемак Мёртвай касы. I вельмі добра помніў Аляксей той пераломны дзень. Уся брыгада к абеду збіралася ў прасторнай бытоўцы. Тут было цёпла і ўтульна. Разгарачаныя хлопцы скідалі прасмоленыя робы, ватоўкі, са смехам мылі рукі. У гадзіну дня прыязджала машына з абедам. Усе высыпалі на паляну, каб дапамагчы маладзенькай сімпатычнай Тані прынесці бачкі, каструлі, хлеб і посуд. Таня, румяная, з бялёсай стрыжкай, здавалася, яшчэ больш прыгажэла пад нахабнымі позіркамі лясных, як яна казала, ваўкалакаў.