Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Быццам ніткі правадоў гэтых, таямнічых і смяртэльных, цягнуцца з памяці тыя, ваўняныя і льняныя, якія доўгімі восеньскімі вечарамі пралі маці і баба Наста. Прасніца, як вымя каровы з адным саском, струменіла нітку пад лоўкімі пальцамі левай рукі, правая ж — кружэліста навівала яе на верацяно. Плылі ніткі, лёгка гулі верацёны і вірылі жаноцкія росказні. Бывала, на вячоркі прыходзілі суседскія кабеты і маладзіцы, збіраліся пацвяліцца мужчыны. I тады хата поўнілася вясёлым рогатам, прыўвялічаным ахканнем, цікавымі выдумкамі і жартамі. Але за ўсёй гэтай весялосцю жанкі не марнавалі дарэмна час, не адна ручайка напрадзеных за вечар нітак клалася на печ.
Наступны этап быў не менш цікавы. Тыя маткі пражы, якія збіраліся фарбаваць, вымочвалі ў шчолаку, залівалі з бярозавым попелам у жлукце — мятровай кадзі на трох ножках з заткнутай дзіркай у днішчы. Калі пража добра адмакала — паласкалі і сушылі. Потым баба Наста перабірала на пограбе ў торбах пучкі кветак і сцяблін, карані траў і задубелую кару дрэў — рыхтавала для адвару. На прысценных паліцах ляжала да сотні яе летніх здабыткаў, высушаных і перавязаных. Пахі кветак і зёлак пры пярэбары аж дурманілі галаву.
Для чорнага колеру баба Наста адкладала калівы і лісце бабоўніку, мучанік і бруснічнік, кару дуба і
186
крушыны. Для сінявы і чырвані з торбаў адсыпаліся мацярдушка з валошкай, альховая і рабінавая кара. Бярозавае лісце, маладое і смолкае, сабранае ранняй вясной, баба Наста аджменьвала для зялёных нітак. Потым ужо разам з маці яны мачылі і парылі пражу, варылі і залівалі кіпнем, як бацька казаў — вядзьмарылі!
Тыя ніткі, якія павінны былі заставацца белымі, рыхтавалі да кроснаў яшчэ раз. Пасля Калядаў на сцяне хаты ў выкручаныя свярдзёлкам дзіркі ўстаўляліся тры палкі. 3 нітак снаваліся пасмы: дзесяць разоў па тры ніткі. Потым маці з бабай збіралі ніткі ў пляцёнкі. Нечым яны нагадвалі косы, якія акуратна ўкладвалі ў ночвы. Маці выцягвала з печы пузатыя чыгуны з кіпнем, ахоплівала анучамі з бакоў, валакла іх да ночваў і апарвала ніткі. Ніцяныя косы падвешвалі на палцы пад бэльку, каб сцякла вада. Аляксей добра ведаў ад бабы Насты, што гэтая працэдура патрабавала пільнай увагі, бо ніткі гатовы былі зляпіцца або кончыкі іх маглі павыкручвацца. На наступны дзень пляцёнку здымалі зпад бэлькі, рассцілалі на шырокім зыслоне і добра перылі пранікамі, раскладалі па нітках і зноў білі, білі добра і старанна, каб ніткі не воршыліся і не раскудзельваліся. Пасля ўсяго гэтага ніцяныя косы цягнулі адзін к аднаму навыцяжку, каб прыдаць ім шчэ лепшую роўнадзь. А тады падвешвалі на печы, каб яны за дні тры добра высахлі. 3 печы жаночыя рукі здымалі пражу, зноў моцна расцягвалі і збіралі ў касу. I вось у сакавіку, калі дзень доўжыўся, — памяць тонка захавала гэта — пачыналася самае цікавае. У хату ўносілі ставіцы кроснаў. Баба Наста чамусьці называла іх сошкамі. У іх закладалі два навоі. На адзін навой маці накручвала аснову, нацягваючы ніткі нагой для раўнамернага навівання. Баба драўляным грэбнем увесь час прычэсвала ніцяную пасму. Для таго, каб утварыўся зеў, у аснову прапускалі дзве чыноўныя лёстачкі. I вось тады, калі пачыналася накідванне асновы ў ніты, разгаралася спрэчка між
7*
187
маці і бабай Настай. Ад парадку прапускання асновы і колькасці нітоў складаўся будучы ўзор тканіны. Калі ткалі палатно, то было прасцей, усё абыходзілася без крыку. Але калі браліся за палавікі ці абрусы, гвалту не міналі. Баба Наста настойвала на простай, у два ніты, палачцы ці клетачцы. Маці ж — каб прыгажэй было! — упарцілася на чатыры або восем нітоў, каб ткаць у елачку і кветачкі, у дымкі і ромбы ці яшчэ якія іншыя выкрунтасы. Нарэшце баба Наста здавалася: “А, давай патвойму: табе жыць — табе любавацца!” Чатыры ніткі ўцягвалі ў вочкі (ці, як баба называла, кабылкі) ніта і завязвалі. Пасля закладвалася ў набіліцы бёрда, куды падаваліся ніткі з ніта, а лепш кажучы — працягваліся між трасцінак: у кожную — парка. He дай Бог мінуць трасцінку: атрымаецца дарожка, падобная на разгон, або, як казала баба — ганьба. Між нітак прадзявалі пруточак і замацоўвалі яго на навоі. На цэўку — драўляную палачку даўжынёй з пядзю — накручвалі ўточную пражу і ўстаўлялі яе ў чаўнок. Знізу з нітамі злучаліся шнуркамі панажы, якія і прыводзілі ніты ў рух. Маці садзілася за кросны, баба Наста мітусілася побач, сачыла за парадкам — і праца пачыналася. Мільгалі ніткі, ныраў між імі чаўнок, стукала бёрда з набіліцамі і тканка памалу сунулся пад кросны, цешыла вока сваім пругам — роўным краем. Колькі прасесцей, або метраў, за дзень ткалі маці з бабай, Красовіч не помніў. Ды і не так лічыў ён даўжыню палавікоў, дарожак і посцілак, як больш углядаўся ў іх чароўны ўзор. Потым, калі пацяплее, палотны будуць перыць на Нёмане і адбельваць на pace, сушыць на беразе, а ручнікі, абрусы і наміткі лягуць у куфар, чакаючы вялікіх і важных святаў, каб выпырхнуць пасля і аздобіць стол, ложкі, ахінуць абразы...
Красовіч адрынуў успаміны, расплюшчыў вочы, балюча зірнуў на лініі дроту. Яны струменіліся, як ніткі ў кроснах, цяклі ў сонечны навой.
188
Колькі кіламетраў, дзён і начэй ішоў ён і поўз, каб дабрацца да гэтай чортавай пяты? Паўгалодны, змарнелы, аброслы шчэццю, цяжка ранены, ён дапяў сюды ці ж для таго, каб трапіць, як шчупак, у гэты драцяны невад. “Каму патрэбна яна, вайна, шалёная і бязлітасная? Простым аратаям, адарваным ад зямлі? Ці, можа, ім, немцам? Ці таму, самаму верхняму, з імем якога мы ідзём пад кулі, лажымся пад танкі, уміраем? He, не ўсё так проста, як пішуць і гавораць: на нас напалі — мы абараняемся, адстойваем свой край. Але ж зза нечага ўсё гэта пачалося? Была ж нейкая прычына першая, быў жа нейкі штуршок? Ці нешта не падзялілі вярхі? А цяпер чубы ў простых мужыкоў трашчаць. Як у лесе: калі ветрык ціхі, толькі вершаліны шумяць, а ўнізе спакойна; а калі ўверсе бура, то і камлі трашчаць. Ой, не ўсё так проста! Але напалі — то трэба бараніцца, ды так расхвастаць іх, каб дзесятаму заказалі не лезці...”
Колькі жыць будзе, запомніць Красовіч горкія вёрсты адступлення. Спаленыя вёскі, кінутыя хутары, здратаванае жыта, учарнелыя трупы, выкручаныя неймавернай сілай рэйкі... Дым і агонь... Пекла ў паветры і на зямлі... Слёзы і гора... Тры гады мясілі яго боты гразь і снег, каб нарэшце спыніць Зямлю і пачаць круціць яе ў другі бок. Здаецца, ад паражэння да наступлення прайшло не так і многа часу — думка сігане хутка! Але калі ўдумацца, ахапіць зрокава тыя франтавыя дарогі, задымленыя, паўгалодныя, закарэлыя, калі памяццю правесці іх праз пакуты і смерць, то, пэўна ж, не знойдзецца меркі і цаны кожнаму дню і кожнай вярсце. Ішоў дагэтуль Красовіч і не думаў, бо не было калі думаць, а вось цяпер, у пярэрве між баямі, раптам як ачаломаўся, ацверазеў, пачаў петрыць аб зямным і вечным. Толькі душа яго, збалелая і высушаная, не магла трываць доўга і рвалася ў бой. Рвалася, каб у помсце знайсці часовую палёгку або імгненную смерць. Жыццё яго пасля апошняга пісьма з дому згубіла сэнс. Яно, тое пісьмо, так раскрывяніла, спапяліла і выхаладзіла
189
душу, што Красовіч пачаў жыць як у непрытомнасці. Азвярэлы, бязлітасны, ён пёрся пад танкі, екрыгітаў зубамі і гранатамі рваў гарачыя тракі. Першы кідаўся ўрукапашную ў траншэі, і бяда была таму, хто сустракаўся з яго рукой. Кулі, як заклятыя, міналі яго цела. Толькі адзін раз, калі нямецкі танк азвярэла прасаваў той акоп, дзе ўціснуўся ў зямлю Красовіч, асколак не мінуў яго. Тады нямецкі танкіст так і не дабраўся да яго. I калі гусеніцы адкаціліся на метраў дзесяць ад акопа, ён атрос зямлю і шыбануў гранату ўслед танку, у самы бензабак... 3 выбухам працяла бакавіну, быццам нехта знянацку ўсадзіў у яго кап’ё. He помніў, як яго падхапілі, данеслі да машыны, адправілі ў шпіталь. Засмяглыя губы не прасілі піць, толькі, калі расцінаўся прыкус, шапталі: “Юля, мілая мая... Юля...” Два месяцы вылежваўся ён, пакуль акрыяў. Тры праламаныя рабрыны і сцяжкамі зашытая бакавіна не ўтаймавалі яго рызыку і гнеў. Дагнаў свой батальён і зноў рынуўся пад кулі, пэўна ж, шукаючы збавенне ў смерці. Але смерць не брала яго. He браў і страх. Бо не было для каго берагчы сябе. Хіба каб яшчэ не тое пісьмо...
Яно, трохкутнае, падпісанае крывой ці пакалечанай рукой, правалэндаўшыся з палявой поштай ці не з месяцы тры, усётакі дагнала яго на адным з прывалаў. Пісаў сусед яго, дзед Карусь: “Юлю тваю ўгаворвалі пайсці на працу ў камендатуру. Калі адказалася, заперлі з сынам у хаце і падпалілі...” Калі прачытаў, што згарэлі, — анямеў. Усё, чым жыў дагэтуль, абрушылася. Як стукнуты, ляжаў на доле і ад бяссілля рваў зубамі траву, горка плакаў. Нават вестка аб тым, што ўзнагароджаны другім ордэнам Славы, не схамянула яго, не парадавала і не развеяла цяжкія думы. Бязлітасныя баі трохі адрынулі гора, бо бачыў, што ён не адзін такі: у некага забілі бацьку, у таго прапала сям’я, у трэцяга адарвала ногі. Ці ж ім лягчэй? I ўсё ж воблік яе жыў у вачах, нястомна паўставаў у памяці... Яе, мілай, трапяткай Юлі. Яна, мёртвая ўжо, жыла ў яго душы. А сына не мог
190
уявіць, бо не бачыў. Тры гады вайны — тры гады сыну... Было б...
Барвовае сонца паволі закацілася за небакрай і рассыпаныя жарынкі пачалі чахнуць, бляднець, знікаць зусім. Сутонне размыла абрысы зямлі і прыцемак ахапіў усё навакол, як быццам глынуў пройму неба.
Юля ўзяла сына на рукі, прыгалубіла: “Ціха, Андрэйка, не плач...” А сэрца ў самой трапятала і шчымела, як у загнанай птушкі. Знадворку грукалі малаткі і забівалі дошкамі вокны. Яна ведала, што там, на дварышчы, стаіць каля сотні сагнаных аднасельцаў, хмура пазіраючы на салдацкія завіханні. Афіцэр, малады, выгалены, вылізаны, прыспешвае эсэснікаў, бо трэба да ночы вярнуцца ў гарнізон. Юлі здалося, што ён не проста так згледзеў яе ў натоўпе, не проста так пазваў да сябе: “Пойдзеш да нас у камендатуру?” — “He”. — “Мы добра заплацім, не будзеш галадаць”. — “He!” Афіцэр ашалеў ад злосці: “Заперці — спаліць! Так будзе з кожным, хто не хоча служыць нашаму парадку”.
Здаецца, цвікі заганялі не ў вушакі і аканіцы, а ў яе сэрца. Яна гладзіла русявую галоўку сына, нячутна малілася. Андрэйка маўчаў, нават не ўсхліпваў.