Пенальці  Алесь Камароўскі

Пенальці

Алесь Камароўскі
Выдавец: Ураджай
Памер: 262с.
Мінск 2000
87.47 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Грукат сціх. Юля пачула, як загаласілі жанкі,загаласілі жаласна, божкаючы. Крычаць і клесьці ўголас баяліся: аўтаматы сцярожка сачылі за людзьмі. Нешта крыкнуў афіцэр. “А каб ты не даждаў, поскудзь! — Юля прыхінула Андрэйку. — He бойся, сыночак”. — “Мама, я на вуліцу хачу. Тут цёмна”. Ен учапіўся ў падол, але не плакаў.
Да апошняга не верыла, што падпаляць хату, думала, што афіцэр хоча напалохаць. Відаць жа было — нутром адчувала, — што з першага пагляду ўлюбіўся, анямеў: з белай касой, акрыялая за тры гады пасля родаў, у самым соку. А каб харч яшчэ лепшы, ды не трывога за яго, роднага, мілага Аляксея? Хіба што лес ад вясны да позняй восені ратаваў: сок бярозавы
191
і смарчкі, лісічкі і баравікі, ягады, жалуды і травы, зёлкі...
Дым прасачыўся з крайніх шчылін столі, ля самай покуці, дзе вісеў абраз святога Паўла. “Падпалілі з гэтага краю... Хутчэй у сенцы!” Юля падхапіла на рукі сына, выбегла на кухню. Хутка дым прарвецца праз тарчыцы і закрыліны, запоўніць хату, а за ім пад сухія дошкі столі прарвецца агонь. Язычок клямкі заела, але Юля тузанула яе, прыстукнула даланёй і дзверы ў сенцы адкрыліся. “Божачка, памажы, выратуй!” Праз колькі хвілін полымя з’есць саламяную страху, храбуснуць і абваляцца перапаленыя кроквы і тады — усё: яны проста захлынуца ў дыме, учадзеюць, згараць.
У сенцах было свяжэй і халадней. Юля апусціла сына, прыняла начоўкі, адкрыла дзверы ў камору і раптам успомніла!
Дзед Нупрэй некалі з сынам будавалі хату няспешна. Склюдам акуратна і роўна счэсвалі адбітыя шнурам бакавіны бярвенняў, заразалі вуглы і памалу, вянец за вянцом, выводзілі сцены. У сенцах тулілася варыўня. Побач была камора, напалову шырэйшая за варыўню. Вось тады, калі адгароджвалі дошкамі камору ад сенцаў, баба Наста падбухторыла іх зрабіць у каморы спрат для жыта ці ячменю. Дзед Нупрэй з сынам вывалаклі з Нёмана некалькі мораных дубоў, папілавалі, клінамі пакалолі на плахі. За колькі дзён выкапалі яму, абклалі сцены каменем. За сцяной хаты на дварышчы выкапалі роў, вымасцілі знізу і закрылі зверху плашкамі: лаз метраў на пятнаццаць са сховішча вывелі ў пограб. Плашкі зверху залілі глінай, вылажылі дзёрнам. Па ім смела маглі б прайсці карова ці конь і не праваліцца.
Юля перацягнула ў куток пустую пасудзіну, натужна ўчапілася ў кальцо куфара. Пад ім, даўнішнім, цяжкім, быў спрат. Куфар заскрыпеў, але падаўся. Яна двума рукамі рванула яшчэ мацней, зрушыла яго да пустых кублоў. Утрапёна падхапіла Андрэйку, па драбінах пачала спускацца ўніз. Чула, як не
192
дзе зверхуззаду трашчалі пад агнём кроквы. Хуценька ў цемры знайшла на сцяне драўляную закрыўку лаза, адставіла ўбок, падсадзіла Андрэйку: “Паўзі, сыночак! А я за табой...” Малы не працівіўся, не хныкаў, быццам адчуваючы бяду, адразу шмыгануў У пройму падземнага жолаба. Юля падставіла пузатую бочку дном уверх, усцерабілася на яе і нырнула ў цемень. Метраў за пяць дагнала сына, шапнула: “Паўзі, зайчык, паўзі, толькі ціха...” Відаць, падганяў страх, бо да пограба дапаўзлі хутка. Андрэйка спыніўся. Юля праз спіну малога дацягнулася да драўлянага шчытка, таўханула. Абое выбраліся ў пусты пограб. Вобмацкам знайшла лесвіцу, паднялася на колькі прыступак, галавой уперлася ў крышку, паднялаадкінула яе. Зноў злезла ўніз, падхапіла Андрэйку, лёгка ўзняла сына ўверх, пасадзіла, як маленькі кошык, на зляжалую ігліцу. Калі выбралася, убачыла, што на пограбе амаль светла. Здагадалася: ад пажару! Ля тыльнай сцяны адкінула дзяружкі, разгрэбла леташняе шыпулле, давянула камень. Сюдой восенню, уставіўшы драўляны скат, праз дзірку ў падрубе ссыпалі бульбу. Зноў пусціла Андрэйку ўперад, праціснуласяслізганула сама. He азірнуўшыся, убілася ў жыта, на каленях папаўзла далей ад бяды. Андрэйка тупаў побач. На самым ускрайку азірнулася: хата вялізным кастром узмывала ў неба. Восьвось ад яго пякельнага жару ўспыхнуць пограб, ёўня, павець, гумно... Угнуўшыся, узяла сына на рукі, сіганула ў малады ельнік. Там, за лесам, за Нёманам, на хутары жыве яе цётка Адэля...
Прыцемак ахапіў усё навакол, як быццам глынуў пройму неба. I тут жа зза лазовай выспы ў чорную бездань шуганула першая ракета. Завісла на некалькі секунд, як бы фатаграфуючы правалы балаціны, потым курадымна паплыла ўніз. I тут жа кароткімі чэргамі затахкаў кулямёт. Быццам была нябачная сувязь між выплескам ракеты і рэхам далёкай чаргі, як між маланкай і перуном.
193
Красовіч дастаў гадзіннік, каб засекчы пярэрвы між ракетамі, паднёс далонь да вуха і ўслухаўся ў ціканне закрытых колцаў. Другая і трэцяя ракеты ўзмылі ў неба праз чатыры хвіліны. Наступныя таксама выстрэльвалі праз такі ж час. “Усё, трэба пачынаць!” Ён запхнуў гадзіннік у кішэньку гімнасцёркі, у правую руку ўзяў гранаты, а левай — ухапіў пусты кулямётны дыск. Калі чарговая знічка сканала на недалёце, Красовіч папоўз ускрай балота бліжэй да меднай загарадзі. Метраў дванаццаць адолеў хутка, за два выпырскі ракет, затаіўся за цыбурамі трыснягу. Калі ўзвілася чарговая, азірнуўся, шукаючы месца, дзе лацвей было б раздзецца і куды перакінуць адзенне. Метраў за дзесяць па той бок драцянкі ўбачыў выварацень карча. “О, там і затаюся. Толькі пераскочыць бы...” Ракета чадна сканала і цемра зноў замкнулася над дзотам. Гадзюкай слізгануў па траве, дапоўз да астраўка аеру, затаіўся за ім. Чарговае свяціла толькі запэўніла, што месца выбраў ёмкае: і скінуць апратку можна без боязі, і адтуль, з выспы, не ўбачаць наўскасяк. Калі правал цемры зноў звёў свае берагі, Красовіч сцягнуў халат, скінуў гімнасцёрку і світэр, упіраючыся наском то адной, то другой нагі ў запяткі, вылузаўся з ботаў, скінуў штаны і кашулю. Гранаты закруціў у швэдар, агарнуў, каб мякчэй было, халатам. Як і раней, боты ахінуў анучамі. Адклаў кулямётны дыск убок, потым похапкам згроб усё, устаў і перакінуў праз наструнены дрот, перакінуў, здаецца, туды, за разгірэчаны корч. I тут жа лёг. Гарачая хваля хвалявання пачала спадаць, халадок вятрыскі памалу астуджваў цела.
Ракеты ўзвіваліся яшчэ некалькі разоў, але Красовіч не лічыў іх ужо. Заціснуўшы ў правай руцэ пусты кулямётны дыск, поўз да пясчанай касы. “Толькі б не выстудзілася цела, a то не скокну...” Нарэшце дабраўся да таго ж аеру, дзе ляжаў раней. Адсюль метры за тры затаілася Мёртвая каса. Калі сканаў чарговы зніч, ён, голы, паўзком рынуўся на пясок. Пясчынкі мякка пераліваліся пад ім, сыпуча
194
расплываліся пад каленямі. Рукі адчулі напятыя струны, адчулі не дотыкам, а так, падсвядома, імпульсіўна. За паўметра ад іх двума рукамі разгроб пясок, і, адчуўшы цвердзь зямлі, умасціў дыск. Пасля, грабучы пясок, пракладаючы тупкую палоску сярод плыткіх пясчынак, хутка папоўз назад. Разгроб метры тры аж да самай травы і шуснуў у схованку аеру. Калі ўзляцела ракета, вызірнуў: ачышчаная сцяжынка была амаль прамая. Прыкінуў, колькі крокаў да мядзянага неваду. “Крокаў шэсць — тры па траве і тры між пяску... А там — дыск”. Красовіч перавярнуўся на спіну і пачаў расціраць ногі. Тую, якой прыйдзецца адштурхнуцца, лёгка пашчыпаў, пальцамі праараў на бядры і лытцы. Перачакаў, калі дагарыць чарговая ракета, і хуценька перахрысціўся: “Ну, Госпадзі, памажы!” Устаў, прайшоў па траве і спыніўся на краі разгрэбенай палоскі.
Вятрыска раптам аціх. На небе пачалі праясняцца зоры.
Красовіч адставіў правую нагу назад, зірнуў на чорны круг дыска між бляклага пяску, напружыўся і зрабіў тры імклівыя крокі разбегу. Левая нага спружынна ўгнула дыск і з махам правай — кінула цела ўверх. Красовіч адчуў, як махавая нага абыходзіць дрот, таму імгненна склаўся, рвануў правы плячук уніз, а тую нагу, што адштурхнулася, стрыбульнуў уверх. Мяккі пясок амаль бязгучна сустрэў спіну. Напятыя струны маўчалі: ні адна часцінка цела не закранула іх.
Красовіч хуценька папоўз па пяску, шоргнуў па траве, утуліўся ў міжкуп’е. I ў час: ракета высвеціла — ці мо здалося? — надта ж заярка. Калі яна пагасла, асцярожна, мацаючы ўперадзе рукамі, папоўз, папоўз да ўчарнелага вываратня.
Ранішнюю трэніроўку, як заўсёды, Аляксей пачаў з прабежкі. Бег лёгка, разволена, быццам вясновы ветрык, які убачыўшы перад сабой прастор, паплыў няспешна, разаграючыся, каб спакваля сабраць сілы,
195
а пасля магутна рынуцца на замшэлы лес. Зрабіўшы кругі тры, сышоў у сектар для скачкоў, пачаў размінаць ногі, папераменна падскокваючы з адной на другую. Бядро правай нагі не балела. Аляксей, закончыўшы размінку, нацягнуў між стойкамі рызінку, напяў яе не надта высока: недзе пад метр восемдзесят. Трэба было выверыць разбег, адшліфаваць апошнія фазы скачка — прагін спіны і пераход ног праз уяўную планку. Першы скачок ён сарваў, бо атрымаўся недаступ на сантыметраў трыццаць. Перанёсшы пачатак разбегу крыху ўперад, разоў колькі прабег перад стойкамі проста так, без скачкоў. Цяпер нага дакладна трапляла на адзначанае месца штуршка. Скінуўшы штаны, ён лёгка ўзяў разбег, паўкрута панёсся на скачковую яму... Тры агюшнія шырокія крокі, штуршок — і Аляксей адчуў, як у правую пятку загналі цвік, не, нават не цвік, а кап’ё. Так і зрушыўся на маты, заекатаў ад болю. А недзе ў падсвядомасці мільганула думка: “Ахіл! Толькі б не парыў звязак...” Ведаў, чым пагражае гэта: цяжкая аперацыя, доўгае загойванне і, часцей за ўсё — бывай, спорт! Бачыў, як бяссільна плакалі многія пасля такіх парываў, мучыліся ў бальніцах, кульгалі пасля аперацый. Ахілесава пята, ды яшчэ штуршковай нагі, магла давесці любога да адчаю.
“Спакойна паляжы... Можа, яшчэ і не парыў...” Боль трохі аціх, але Аляксей баяўся сагнуць нагу, каб не спудзіць вострую калючку болю.
Ахіл... На першым курсе яны праходзілі антычную літаратуру. Багі і героі Старажытнай Грэцыі так яскрава захаваліся ў памяці, як і магутны доктар навук, які чытаў ім лекцыі. Голас яго адраджаў і ўваскрэшваў даўнішнія легенды і міфы. ‘Тэта быў сын цара Пелея і багіні Феціды. Ведала маці, што загіне яе сын ад стралы пад Трояй. I ўсё ж хацела яна перахітрыць суровы лёс, адвесці ад сына смяротнае наканаванне. Цела малога яна націрала амброзіяй і загартоўвала ў агні. Потым спускала Ахіла ў падземную раку царства Аіда, Сцікс, прытым трыма
196
ла яго за пятку. Ад гэтага цела яго стала няўражлівым і цвёрдым, як жалеза, але пятку вада Сцікса не кранула. Як раззлаваны леў, змагаўся Ахіл, перамагаючы аднаго за другім герояў Троі. I ён уварваўся б у горад, калі б не з’явіўся бог Апалон і крыкам не спыніў Ахіла. Разгневаны волат пачаў пагражаць богу. Апалон забыў пра сваю клятву берагчы Ахіла, і тут жа накрыўся цёмным воблакам, і, нябачны, пусціў стралу Парыса. Страла трапіла ў пятку Ахіла...”