Anarchy in the UKR
Сяргей Жадан
Выдавец: Skaryna Press
Памер: 214с.
Лондан 2023
маючы магчымасці адсюль выехаць, аднойчы я начаваў у піянерлагеры на сталах для пінг-понга, мы з прыяцелем заехалі туды для праходжання педагагічнай практыкі, але важатыя, выпіўшы ўвесь наш спірт, сказалі, што заставацца нам тут неабавязкова, дый для дзяцей так будзе лепей, таму мы можам ехаць, і мы паклаліся тады на стале для пінг-понга, па розныя бакі ад сеткі, і зранку сапраўды паехалі адтуль: спаць цэлы месяц на пінг-понгавых сталах нам было не даспадобы. У гэтым ёсць нешта большае, чым прыгода або цікавы выпадак, прыгода — гэта калі ты пасярод ночы трапляеш у свой гатэльны нумар, маючы ключ, і знаходзіш у сваім ложку некалькіх невядомых, — гэта прыгода, я згодзен, а калі ты ня маеш ні ключа, ні гатэля, ні невядомых, ты наогул ня маеш ніякага ўяўлення, як перабыць да ранку ў такой сітуацыі, гэта ўжо не прыгода і не цікавы выпадак, гэта тваё жыццё як яно ёсць — без прыкрас і лішняга пафасу, ты проста прадаўліваеш прастору сваёй прысутнасцю, вырываеш для сябе роўна столькі месца і цяпла, каб не замерзнуць уночы. Мы збочваем з лясное дарогі, доўга ідзём, урэшце знаходзім прагаліну, прыносім дровы і распальваем цяпельца. Спачатку мы выпілі ўсё, што ў нас было, потым нам здалося, што гэтага недастаткова, і мы пачалі дабіваць траву, нават сябар-Білы, кандыдат гістарычных навук, які ўсе гэтыя дні ўстрымваўся і абмяжоўваўся самагонам мясцовай вытворчасці, тут нешта расслабіўся, пакурыў з намі і пачаў апавядаць пра самураяў ды іх кодэксы гонару. На кодэксах гонару я і заснуў.
Прачнуўся я недзе а пятай, Лёшка вырубіўся на спальніку, сябар-Білы сядзеў ля згаслага вогнішча і глядзеўу лес. “Што там?” — спытаўя. “Нехта ходзіць”, — ціха адказаў ён. “Даўно?” — удакладніў я. “Даўно, — адказаў
Білы, — усю ноч”. — “Добра, — кажу, — кладзіся спаць, я іх пасцерагу”. Ён адразу ж заснуў, а я заняў яго месца і стаў глядзець, хто ж там ходзіць між дрэў. Глядзеў я гадзіны дзве.
Аднойчы ўночы я сядзеў на беразе мора і разглядваў хвалі, я стараўся іх убачыць, але бачыў толькі цемру, якая рухалася зусім поруч са мною і магла ў любы міг неасцярожна зачапіць мяне, зваліць сваім хвастом, або зацягнуць шчупальцамі ў сваё цёмнае нутро. Мне заўсёды здавалася, што, калі ты нічога ня бачыш у цемры, гэта яшчэ зусім не азначае, што ў гэтай цемры ніхто ня бачыць цябе. Бо яна — цемра — гэта нешта, што месціцца па-за табою, ты заўсёды выпадаеш з яе, тады як той, хто ў ёй застаецца, заўсёды мае зручную пазіцыю для разглядвання цябе, бо цемра — яна толькі з твайго боку цемра, а з яго боку гэта ўжо нешта іншае, нешта, чаго ты ня можаш убачыць, а значыць, і зразумець. I цяпер, калі я сядзеў ля згаслага вогнішча, што астывала, халаднела і губляла сваё цяпло, нібы вялікая піца, я думаў: хто б гэта мог цэлую ноч хадзіць вакол нас? У мяне такія рэчы, магчыма, прытупіліся, а вось Білы дзьмухнуў і нештачкі такое за гэтымі соснамі ўбачыў. Цікава, хто б гэта мог быць? Душы леснікоў? Мабыць, душы леснікоў, або душы піянераў з суседняга лагера, піянераў, якія даўно, шмат гадоў таму, паўцякалі з утульных піянерскіх намётаў у лес, некаторы час харчаваліся каранямі і мухаморамі, ад чаго паступова гублялі сваю піянерскую прыроду, рабіліся непрыкаянымі духамі, штоночы прыходзілі сюды на агонь у лесе, не адважваючыся падысці бліжэй, каб не сустрэцца з піянерважатым.
Усе тыя, чыю прысутнасць ты адчуваеш побач, заўсёды шукаюць у табе падтрымкі, патрабуюць твайго саўдзелу, ты ўвесь час ловіш на сабе іх погляды, якія вас яднаюць. Але прачнуўшыся аднойчы ў незнаёмым месцы, самотны і разгублены, ты раптам востра адчуваеш побач з сабою яшчэ нечую прысутнасць. Ты б ніколі ня змог яго пабачыць, у той час як ён ніколі не прайшоў бы паўз цябе. Скажу толькі, што я быў сапраўды гатовы ўбачыць цені і пачуць галасы з-за сосен, бо ня бачыў я іх толькі таму, што ня ведаў, што менавіта я маю ўбачыць, па якіх прыкметах я маю іх распазнаць. У адрозненне ад мяне, яны ведалі ўсё, яны бачылі мяне і маіх сяброў, яны адчувалі нас, мы свяціліся ім у іх цемры, не належачы да яе, не западаючы ў яе, свяціліся ўсёю сваёй крывёю, якая стаяла ў нас, як ртуць у тэрмометрах. Па ёй яны нас і адчувалі, на яе ружовае святло яны выходзілі з-за цёплых камлёў і спыняліся наводдаль, працягваючы да нас рукі, намагаючыся ў нас нешта адабраць, намагаючыся нам нешта пакінуць. Паспрабуй — раптам ты зможаш навучыцца адрозніваць іх па ценях, па пахах, па цішы вакол цябе, якую яны напаўняюць сабою, якое ім цалком дастаткова, каб увесь час быць побач, заставацца незаўважанымі і непазнанымі. Раптам ты навучышся вылучаць іх дыханне, якое — вось зараз, слухай — падобнае на дыханне дрэў, на дыханне сосен, такое ж спакойнае і размеранае, хіба толькі трошкі цяплейшае, гэта ад іх голасу, ад таго, што яны табе нешта гавораць, нешта вельмі важнае, нешта такое, што ты можаш пачуць толькі ў сне, або толькі на запісах, якія ты слухаеш, толькі пасярод чорнай ранішняй цішы, паколькі тое, што яны гавораць, — гэта і ёсць ціша, вязкая поўная ціша, напоўненая знутры іх галасамі.
10
Левы марш. Ніколі не цікаўся палітыкай, не чытай газеты, ня слухай радыё, выбі кінескоп са свайго tv, устаў туды каляровы партрэт Маа або Фідэля, не давай ім наёбваць сябе, не падключайся да Сеціва, не хадзі на выбары, не падтрымвай дэмакратыю, не наведвай мітынгі, не ўступай у партыі, не прадавай свой голас сацыял-дэмакратам, ня ўблытвайся ў дыскусіі пра парламент, не гавары аб прэзідэнце — “мой прэзідэнт”, не падтрымвай правых, не падпісвай ніякіх петыцый да прэзідэнта — гэта ня твой прэзідэнт, не махай рукою губернатару, калі стрэнеш яго на вуліцы, тым болей — ты яго ніколі ня стрэнеш, не хадзі на сустрэчы са сваім кандыдатам — у цябе няма кандыдата, не выяўляй цікавасці да дзейнасці прафсаюзаў — прафсаюзы цябе выкарыстоўваюць, не падтрымвай нацыянальнае адраджэнне — першым яны павесяць цябе, ты іх вораг, ты іхні габрэй і гомасексуаліст, ты іхні фашыст і бальшавік, ты замінаеш ім займацца палітыкай, арганізоўваць падпіску, падымаць рэйтынгі на тэлебачанні, замінаеш ім наёбваць сябе, кантраляваць інтэрнэт, выйграваць выбарчыя гонкі, будаваць дэмакратыю, збіраць мітынгі, наладжваць партыйнае жыццё, змагацца з сацыял-дэмакратамі, блакаваць працу парламента, прывесці да ўлады народнага прэзідэнта (у народа павінен быць народны прэзідэнт!), дамаўляцца з правымі,
ініцыяваць звароты да прэзідэнта (да свайго, народнага прэзідэнта!), трымаць за яйцы губернатара — выводзіць яго на вуліцы (да народа!), праціскаць у органы ўлады сваіх кандыдатаў (фармаваць сваю вертыкаль!), падмяць пад сябе прафсаюзы (чаму ты, сука, ня верыш прафсаюзам?!), надаць размах нацыянальнаму адраджэнню — павесіць на ліхтарах пад оперным усіх ворагаў, найперш габрэяў, потым гомасексуалістаў, магчыма — фашыстаў і бальшавікоў (усё адно большасць з іх — габрэі і гомасексуалісты), выхаваць нарэшце нармальнае пакаленне, якое прывядзе іх да ўлады і пакіне ў спакоі, у спакойнай краіне, дзе ўжо ўсім будзе насраць на палітыку, на газеты і радыё, дзе ніхто нічога ня будзе ведаць пра Маа і Фідэля, дзе ўлом будзе нават падключыцца да Сеціва, прыйсці на выбары, падтрымаць галімую дэмакратыю, наведваць мітынгі, уступаць у партыі, нават прадаваць свой голас сацыял-дэмакратам будзе ўлом, ня кажучы ўжо аб дыскусіях наконт парламента, ня кажучы ўжо аб прэзідэнце (хіба ў цябе ёсць прэзідэнт?), ня кажучы ўжо аб правых і петыцыях — табе не патрэбныя петыцыі, табе не патрэбны губернатар, ты ня ведаеш свайго кандыдата, табе насраць, сябрам якога менавіта прафсаюза ты ёсць — прафсаюз плаціць за ўсё, — ня кажучы таксама і пра нацыянальнае адраджэнне — першым павесілі твайго суседа, наступным будзеш ты.
Палітыка купленая, газеты і радыё купленыя, tv — ты сам ведаеш усю праўду пра tv! —Maa мёртвы, Фідэль мёртвы — не давай сябе наёбваць! Сеціва кантралюецца, выбары купленыя, дэмакратыя мёртвая, парламент куплены, прэзідэнт куплены — у цябе няма прэзідэнта! Правыя купленыя — у краіне няма нармальных правых! Петыцыі праплачаныя, губернатар куплены, твой кандыдат
куплены — ты ведаеш, каму прадаўся твой кандыдат?! Прафсаюзы купленыя, усе прафсаюзы купленыя, даўно і цалком, усе-усе лідары прафсаюзаў купленыя або мёртвыя! Нацыянальнага адраджэння не бывае! Ім проста хочацца цябе павесіць! Ім абавязкова трэба цябе павесіць! Падвесіць за ногі на ліхтары ля опернага! Наматаць табе пятлю на шыю і выбіць з-пад ног стары канторскі зэдлік! Так, каб усе бачылі! Каб ніхто ня мог абмінуць тваю безабаронную тушу! Каб усе назіралі, як яе матляе свежым жнівеньскім ветрам! Яны толькі пра гэта і думаюць, сукі! Сукі’ Яны думаюць пра цябе! Яны толькі пра цябе і думаюць! Ня думай пра палітыку! У газетах — сукі! На радыё — сукі! На тэлебачанні — сукі! Маа — сука, Фідэль, блядзь, сука! У Сеціве адны сукі і підары! На выбарах — сукі! Дэмакратыя ссучылася, парламент ссучыўся! Прэзідэнт — сука, гэта ня твой прэзідэнт! Правыя, губернатар, кандыдат — суууууууукі!!! Якія петыцыі??? Якія прафсаюзы??? Якое адраджэнне??? Сукі!!!!!!!!!!!
I паспрабуй пасля ўсяго гэтага не прадацца.
Я люблю чытаць ваенныя мемуары, незалежна ад таго, у якім званні і на чыім баку ваяваў аўтар: ці быў ён афіцэрам вермахта, ці пятлюраўскім старшынём, ці ён і надалей застаецца лідарам мексіканскіх партызанаў, ці яго дасюль лічаць чачэнскім палявым камандзірам, — у апісаннях баявых дзеянняў час ад часу праступае той наратыў, які асабіста мне здаецца надзвычай сумленным і сімпатычным: калі ўжо табе давялося ўласнымі рукамі правіць контуры гісторыі і геаграфіі, ты наўрад ці пачнеш займацца маралізатарствам і дыдактыкай, уся твая агітацыя ў гэтым выпадку нікога ня будзе цікавіць, бо за табою стаяцьме нешта нашмат важнейшае — твой
жыццяпіс, тваё дачыненне да сапраўднага, непасрэднага жыцця, да жывое гісторыі, да рэальнай палітыкі, такое, якою яна і мае быць, — вулічнай, масавай і несправядлівай. Прынамсі, тады да яе ня можа быць ніякіх прэтэнзій.
Мяне ніколі не цікавіла палітыка, за выключэннем тых выпадкаў, калі яна пралазіла пад дзверы майго памяшкання і пачынала смярдзець проста ў мяне на кухні, — тады я ёю цікавіўся (уласна, я цікавіўся тым, як яе пазбыцца). Паспрабуй неяк — пазбудзься палітыкі ў сваім жыцці. Пабачыш, ці ўдасца гэта табе, наколькі табе хопіць сіл і цярпення. Яна надзвычай учэпістая, гэтая курва, яна будзе запаўзаць у дзіркі і трэшчыны, будзе маніпуляваць табою, абавязкова будзе; ты, сам таго не жадаючы, пачнеш браць удзел у гэтай гульні, зладжанай для цябе. Але паспрабуй гуляць у гэтую гульню па сваіх правілах — і адразу ж атрымаеш па руках, паспрабуй, скажы ёй — а’кей, я хачу займацца палітыкай, я хачу ўступіць у нармальную кампартыю. Дзе ў гэтай краіне нармальныя камуністы? Чаму ўсе яны ездзяць на “мэрсах”? Я хачу мець нармальны парламент, які б легалізаваў гашыш. Я не хачу, каб маімі дэпутатамі былі гэтыя тлустыя свінні. Я не хачу, каб маім губернатарам быў банкір, а маім кандыдатам нейкі мажор, якому насраць на правы працоўных. Я хачу быць сябрам прафсаюза, але я хачу, каб гэта быў нармальны прафсаюз — з кулямётамі і фугасамі. Петыцыі мне не патрэбныя — дзячу. Я сапраўды хацеў бы цікавіцца палітыкай. Я хацеў бы, каб моладзь у маёй краіне цікавілася палітыкай, займалася ёю, каб палітыка не належала гэтым старым перапуджаным мудакам, якія гавораць на мітынгах пра нацыянальнае адраджэнне. Але я хачу, каб яна — гэтая моладзь — змагалася не